Савецкая Беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (1945 – 1991 гг.)

Барацьба за ўладу пасля смерці І. В. Сталіна і перамога М. С. Хрушчова. Партыйнае кіраўніцтва К. Т. Мазурава ў БССР. Змены ў эканамічнай і сацыяльнай палітыцы ў бок дэ­макратызацыі. Паляпшэнне матэрыяльнага становішча гарад­скога і сельскага насельніцтва. Эканамічныя рэформы. Ства­рэнне саўнаргасаў. Капітальнае і жыллёвае будаўніцтва. Зада­чы шостай пяцігодкі і сямігодкі. Укараненне дасягненняў НТР, асваенне космасу і стварэнне новых галін прамысло­васці. Сацыяльныя змены ў грамадстве, колькасны і якасны рост рабочага класа, павелічэнне ўдзельнай вагі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй. Урбанізацыя. Вынікі прамысловага развіцця і магчымасці экстэнсіўнага росту эканомікі.

Мерапрыемствы ў галіне сельскай гаспадаркі. Павелічэнне закупачных цэн, скасаванне даўгоў калгасаў, пачатак ства­рэння сацыяльнай інфраструктуры на вёсцы. Адміністрацый­ныя рэформы і сельскагаспадарчыя кампаніі другой паловы 1950-х гг. і іх вынікі. Сельскагаспадарчы крызіс пачатку 1960-х гг. і яго наступствы.

Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё падчас “адлігі”. XX з’езд КПСС і яго значэнне. Лібералізацыя ў галіне куль­туры і грамадскага жыцця. Узмацненне русіфікацыі ў БССР. Спроба адстаўкі М. С. Хрушчова ў 1957 г. Разгортванне рэа­білітацыі ахвяр рэпрэсій часоў сталінізму. Супярэчнасці “на­кіроўваемай дэсталінізацыі”. Адстаўка М. С. Хрушчова, яе прычыны і наступствы.

Змяненні ў кіраўніцтве СССР і БССР пасля прыходу да ўлады Л. І. Брэжнева. П. М. Машэраў на чале кіраўніцтва БССР. Змест паняцця “застой”. Эканамічныя прыярытэты ўрада. Гаспадарчая рэформа 1965 г. і яе вынікі. Прамысловае развіццё БССР, стварэнне новых прадпрыемстваў і галін, вычарпанне магчымасцей экстэнсіўнай мадэлі. Прыярытэты дзявятай і дзясятай пяцігодак. Крыніцы адноснай стабіль­насці савецкай эканомікі. Узмацненне адміністрацыйных ме­тадаў кіравання і цэнтралізацыі эканомікі.

Спробы эканамічнага рэфармавання. Праявы і прычыны адставання савецкай эканомікі.

Складанасці ў сельскай гаспадарцы, нізкая рэнтабельнасць аграрнай галіны і яе прычыны. Капіталаўкладанні ў сельскую гаспадарку і спробы яе рэфармавання. Стварэнне аграпрамы­словых комплексаў і крызісны стан сельскай гаспадаркі. Прыняцце харчовай рэформы.

Грамадска-палітычнае жыццё СССР і БССР. Змены ў сацыяльнай структуры і адукацыйным узроўні савецкага гра­мадства. Згортванне лібералізацыі. Ідэалагічныя прыярытэты ў культуры, адукацыі, навуцы, выхаванні і прапагандзе, ма­наполія КПСС і КПБ на інфармацыю. Фармальная дзейнасць саветаў і прафесійных саюзаў. Дысідэнцтва ў СССР і БССР і барацьба з ім. Русіфікацыя ў галіне адукацыі і культуры БССР. Паглыбленне крызісных з'яў пры Ю. У. Андропаве і К. У. Чарненку.

Агульныя ўмовы развіцця культуры. Адукацыя. Павелічэн­не колькасці вышэйшых навучальных устаноў. Рэфармаванне сярэдняй школы. Прафесійна-тэхнічная адукацыя. Паступо­вае страчванне адукацыяй БССР нацыянальнага зместу. Палі­тызацыя і ідэалагізацыя гуманітарных навук. Асноўная тэма­тыка твораў літаратуры і мастацтва ў першыя пасляваенныя дзесяцігоддзі і на працягу 1970–1980-х гг. Беларуская проза і паэзія. Архітэктура, скульптура, музыка, тэатр, кіно.

Міжнародная дзейнасць БССР у ААН і іншых міжнарод­ных арганізацыях. Асаблівасці гаспадарчага развщця БССР у агульнасаюзнай сістэме. Катастрофа на Чарнобыльскай АЭС, ацэнка яе нас­тупстваў, уплыў на сацыяльна-палітычны стан грамадства.

8. Суверэнная Рэспубліка Беларусь ва ўмовах глабалізацыі

Нарастанне крызісных з’яў у эканамічным і палітычным жыцці СССР. Прычыны перабудовы. Прыход М. С. Гарба­чова да кіраўніцтва краінай. Красавіцкі (1985) Пленум ЦК КПСС і яго рашэнні. Кірункі перабудовы. Канкрэтызацыя задач новай палітыкі на XXVII з'ездзе КПСС і XIX Усе­саюзнай канферэнцыі КПСС. Крызіс аднапартыйнай сістэмы.

Фарміраванне шматпартыйнасці і палітычнай апазіцыі. З’яўленне нефармальных культурна-асветніцкіх арганізацый, змест іх дзейнасці, паступовае набыццё імі палітычнай накі­раванасці, арганізацыйнае афармленне БНФ. Актывізацыя цікавасці да нацыянальнай гісторыі і культуры, крытыка зместу палітыкі КПСС і КПБ. Актывізацыя насельніцтва, няздольнасць КПБ прапанаваць грамадству альтэрнатыўныя шляхі развіцця. “Мітынговая дэмакратыя” вясны 1991 г. Стварэнне Беларускай сялянскай партыі, Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады і інш.

Прыняцце Вярхоўным Саветам БССР законаў аб мовах, аб культуры, Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Крызіс СССР. Адасабленне Прыбалтыкі, Украіны, Грузіі, этнічныя канфлікты ў Нагорным Карабаху і інш. Рэферэндум аб захаванні СССР і яго вынікі. Праект падпісання новага саюзнага дагавора. Жнівеньскі путч 1991 г. і яго вынікі. “Парад суверэнітэтаў”. Наданне канстытуцыйнага статусу Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Спыненне дзейнасці КПБ. Выбары новага кіраўніцтва Беларусі, змя­ненне назвы рэспублікі, прыняцце новай сімволікі і закона аб грамадзянстве. Белавежскія пагадненні. Скасаванне СССР і стварэнне СНД. Ацэнка прычын і наступстваў распаду СССР у гістарычнай літаратуры.

Сістэмны крызіс постсавецкай прасторы. Асаблівасці раз­віцця Рэспублікі Беларусь у першыя постсавецкія гады. Між­народнае становішча і дыпламатычнае прызнанне Рэспублікі Беларусь. Дзейнасць урада Беларусі ў галіне скарачэння ўз­браенняў. Унутрыпалітычнае развіццё. Станаўленне шматпар­тыйнасці, асноўныя палітычныя партыі і іх праграмы. Узрас­танне сацыяльна-эканамічнай напружанасці ў 1993–1994 гг.

Прыняцце Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь прэзі­дэнцкай формы кіравання. Канстытуцыя 15 сакавіка 1994 г. Прэзідэнцкія выбары 1994 г. Рэферэндумы 2005 і 2006 гг. і іх вынікі, змены ў Канстытуцыі Беларусі.

Выбары 9 верасня 2001 г., рэферэндум 17 кастрычніка 2004 г. і ўмацаванне прэзідэнцкай улады. Прэзідэнцкія выба­ры 19 сакавіка 2006 г. і 19 снежня 2010 г.

Канстытуцыйныя асновы Рэспублікі Беларусь. Заканадаў­чая, выканаўчая і судовая ўлады. Асновы ідэалогіі Рэспублікі Беларусь.

Сутнасць і асноўныя рысы беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця. Дзяржаўныя прыярытэты ў эканомі­цы, сельскай гаспадарцы, сацыяльнай сферы.

Міжнародная дзейнасць Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе. Шматвектарнасць знешняй палітыкі Рэспублікі Бела­русь. Эканамічнае, навукова-тэхнічнае, культурнае і гумані­тарнае супрацоўніцтва Беларусі з краінамі свету. Беларуская навука і культура на міжнароднай арэне. Удзел Беларусі ў міжнародных навуковых, культурных, спартыўных і іншых мерапрыемствах. Вывучэнне і захаванне гісторыка-культур­най спадчыны. Павышэнне ролі музеяў, бібліятэк, культурна-асветніцкіх устаноў. Культура Беларусі ў сусветнай куль­турнай прасторы.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: