Тэма 2. Актавыя матэрыялы

Вызначэнне актаў. Класiфiкацыя актавых матэрыялаў. Актавы фармуляр (умоўны, абстрактны, канкрэтны, iндывiдуальны). Фармулярны аналіз.

Этапы развiцця актавых матэрыялаў. Звесткі аб актах X – XI ст. у летапісах, «Рускай праўдзе» і іншых крыніцах. Актавыя матэрыялы XІІ – XIII ст.

Актавыя матэрыялы перыяду Вялiкага княства Лiтоўскага (сярэдзіна XIII – XVIII ст.). Павелічэнне колькасці прыватнаправавых актаў, іх віды (дадзеныя, духоўныя, купчыя, менавыя, раздзельныя, пазыковыя, статутныя, ільготныя граматы залежным сялянам, мяшчанам і інш.). Публічнаправавыя акты перыяду Вялікага княства Літоўскага (прывілеі на нерухомую маёмасць і інш., акты і граматы феадальнага суда, «выракі», «уставы», «прывілеі». Асабістыя, дзяржаўныя, царкоўныя уніі. Прывілеі царкве і духавенству. Публікацыі. Вывучэнне актаў XIII – XVIII ст.

Акты новага i навейшага часу. Развіццё прыватнага права. Маёмаснае права і новыя віды актавых матэрыялаў. Акты аб правах і перавагах пэўных асоб і аб’яднанняў (дыпломы, патэнты, граматы). Дамовы аб найме. Прававое рэгуляванне складання актаў і іх рэгістрацыя. Звужэнне сферы дзеяння прыватнаправавых актаў у савецкі перыяд. Разнавіднасці актаў 1917 – пачатку 1990-х гг. Акты як масавыя крыніцы. Неадыпламатыка. Методыка аналiзу актавых матэрыялаў навейшага часу.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: