Директор - Карлюкевич Александр Николаевич

В состав учреждения входят

1. газета «Лiтаратура i мастацтва» (бел. яз, издается с 1932 г.);

2. общественно-политические и литературно-художественные журналы:

- «Полымя» (бел. яз, издается с 1922 года)

- «Маладосць» (бел. яз, издается с 1953 г.),

- «Неман» (рус. яз, издается с 1945 г.),

- «Бярозка»

- «Вожык»

Сайт: http://www.lim.by

Заснавальнік установы — Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Дырэктар — КАРЛЮКЕВІЧ Алесь Мікалаевіч.

Адрас РВУ "Литаратура и Мастацтва 220034, Мінск, вул. Захарава, 19

«Лiтаратура i мастацтва» - грамцка-паліт. i літ-маст г-та творч.інтэлігенцыі. Выдаецца штотыднёва з 26 лютага 1932г. Наклад 3681 экз.

Першы нумар газеты «Лiтаратура i мастацтва» прыйшоў да беларусаў у няпросты час, а менавiта ў перыяд, калi ўзрост маладой БССР крышку перавалiў за дзесяцiгоддзе. Як мы цяпер добра ведаем — гэта быў складаны i жорсткi перыяд. Але, тым не менш, «ЛiМ» нарадзiўся.

Першы нумар прывiтальным словам блаславiў у свет тагачасны сакратар ЦК КП(б)Б Шаранговiч. Зразумела, што газета, якая абвясцiла сваёй галоўнай задачай «быць вострай зброяй барацьбы за генеральную лiнiю партыi ў галiне лiтаратуры i мастацтва», прайшла разам са сваiмi чытачамi не толькi доўгi, але i складаны шлях. Гартаючы падшыўкi, нельга без хвалявання чытаць нумары «ЛiМа» за 1937—1938 гады, потым — часы хрушчоўскай «адлiгi» ды «перабудовы».

Вядомая не аднаму пакаленню беларусаў, газета стала не толькi крынiцай iнфармацыi пра найважнейшыя падзеi ў лiтаратурным жыццi i мастацкай творчасцi нашых суайчыннiкаў, але i добрым дарадцам па шматлiкiх пытаннях дзейнасцi беларускай творчай iнтэлiгенцыi — лiтаратараў i мастакоў, акцёраў i музыкантаў, навукоўцаў i ўсiх тых, хто неабыякавы да кожнай духоўна-культурнай праявы.

Без перабольшання можна адзначыць, што за гады свайго iснавання «ЛiМ» выправiў у лiтаратуру шмат каго з пiсьменнiкаў, даўно прызнаных майстроў слова не толькi ў нашай краiне, але i далёка за яе межамi. Свае першыя лiтаратурныя творы друкавалi на старонках газеты I. Мележ, I. Шамякiн, В. Быкаў, У. Караткевiч, Я. Янiшчыц, Т. Бондар, А. Разанаў, А. Пiсьмянкоў i многiя iншыя. Думаю, будзе справядлiвым сцвярджэнне, што нiводны беларускi пiсьменнiк не абмiнуў i не абмiнае сваёй увагай «ЛiМ», паколькi надрукавацца ў газеце «Лiтаратура i мастацтва» заўсёды лiчылася за гонар для любога творцы. З поўнай адказнасцю сведчу, што паўнавартасны твор i сёння нiколi ў рэдакцыйным партфелi не залежваецца, а праз газетныя старонкi выходзiць да шырокага чытача, нашага чытача. I даходзiць значна хутчэй, чым праз iншыя лiтаратурныя выданнi.

Лепшыя традыцыi мiнулага газета захоўвае i сёння. А гэта — асвятленне творчых дасягненняў празаiкаў i паэтаў, кампазiтараў i мастакоў, акцёраў i дзеячаў культуры, навукоўцаў... Усiх тых асобаў, хто спрыяе духоўнаму развiццю сённяшняга беларуса, дапамагае сучаснiку ўсвядомiць сябе часцiнкай адзiнай магутнай i маральна здаровай нацыi.

Не забываецца «ЛiМ» i пра нашых папярэднiкаў — славутых сыноў i дачок Бацькаўшчыны, якiя з’яўляюцца гонарам краiны. Хацелася б адзначыць, што ля вытокаў нашай газеты стаялi такiя тытаны духу i таленту, як Янка Купала i Якуб Колас. Менавiта яны былi аўтарамi i дарадцамi «ЛiМа». I зараз на старонках газеты друкуецца шмат матэрыялаў, прысвечаных жыццю i творчасцi класiкаў, архiўныя знаходкi, асвятляюцца мерапрыемствы, звязаныя з дарагiмi для кожнага беларуса iмёнамi.

Арыентавацца чытачу нашага штотыднёвiка дапамагаюць пастаянныя рубрыкi «ЛiМ-часапiс» (пра самыя значныя, яскравыя падзеi тыдня ў лiтаратурным i культурным жыццi краiны), «Крытыка», «Паэзiя», «Проза», «Сядзiба муз» (пра музыку, тэатр, кiно, выяўленчае мастацтва...), «Кулуары» (агляды творчасцi пiсьменнiкаў з нагоды выхаду ў свет новай кнiжкi). Чытачоў цiкавяць i такiя рубрыкi (ведаем па рэдакцыйнай пошце), як «Толькi ў «ЛiМе», «Мабiльныя лiтсувязi» (гутаркi з цiкавымi творцамi), «Перыферыйны кнiгазбор» (агляды i рэцэнзii на кнiжкi, выдадзеныя ў правiнцыi), «Пасольскi клуб» (iнтэрв’ю з кiраўнiкамi дыпламатычных мiсiй у Беларусi) ды шмат iншых. Адным словам, з газетай «Лiтаратура i мастацтва» няма калi сумаваць. Нават не зазiраючы ў кнiгарнi, тэатры i на выставы, а чытаючы «ЛiМ», можна быць у курсе ўсяго лiтаратурнага i культурнага жыцця рэспублiкi.

«ЛiМ» сёння — выданне элiтарнае або скiраванае на масавага чытача?Тыднёвiк — элiтарнае i ў той жа час зарыентаванае на масавага чытача выданне. Магу патлумачыць чаму: сённяшнi беларус — высокаадукаваны, духоўна багаты з шырокiмi поглядамi чалавек, а гэта значыць, што ён не вузкаспецыялiзаваная асоба, а чалавек, якога цiкавяць лiтаратура, культура, мастацтва. Адпаведна — пачарпнуць усё гэта можна з нашага выдання.

Тым больш, што iншыя СМI неналежным чынам надаюць увагi, калi можна так сказаць, духоўна-душэўнай сферы чалавека. Лiтаратура ж увогуле знiкла са старонак многiх рэспублiканскiх газет. Дзякуй Богу, што пакуль «Звязда» знаходзiць месца на сваiх палосах для правядзення конкурсаў на лепшае апавяданне года, друкуе падборкi вершаў, а вось iншыя...

— Зборны вобраз чытача — якi ён?

— Наш чытач — школьнiк i студэнт, рабочы i вясковец, настаўнiк i iнжынер, творца i акадэмiк, мiнiстр... Калi некалькiмi словамi, то гэта чалавек, якi любiць, шануе i паважае сваё роднае, крэўнае, нацыянальнае. Хто неабыякавы да гiстарычнай, лiтаратурнай, культурнай i мастацкай спадчыны нашага таленавiтага i працавiтага народа. Хто ў першую чаргу любiць сваё, а ўжо затым пазiрае на суседскае, не так i важна, блiзкi гэта сусед альбо далёкi.

Так, нам яшчэ шмат чаму прыйдзецца навучыцца. Навучыцца не раскiдваць найбагацейшую спадчыну, а па крупiнках збiраць i захоўваць. Навучыцца з гонарам, павагай i годнасцю ставiцца да нацыянальных творцаў, людзей, якiя ўзвышаюць наш народ. Навучыцца самiм рабiць ацэнку зробленаму пэўнымi асобамi, а не чакаць, пакуль гэта заўважаць у Расii цi Польшчы, Лiтве альбо Францыi... Бачыць тых i тое, што побач.

— Як бы вы сфармулявалi крэда «ЛiМа»?

— Не абмiнаць анiводную вартую ўвагi падзею ў лiтаратурным, культурным i мастацкiм жыццi краiны. Заўсёды iсцi ў нагу з хуткаплынным часам, а iншым разам i апярэджваючы пэўныя падзеi, якiя толькi акрэслiваюцца ў розных плынях творчасцi. Бо тыднёвiк «ЛiМ» для ўсёй беларускай культуры — знакавае выданне.

"Полымя", Лiтаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс.

Выходзіць з 1922 года Выдаецца 1 раз у месяц. ЗАСНАВАЛЬНІК: РВУ “Літаратура і Мастацтва”.

Заснаваны ў снежні 1922 года. У першую рэдкалегію ўваходзілі Цішка Гартны, Змітрок Бядуля, Усевалад Ігнатоўскі і інш. У 1932 годзе на пасаду галоўнага рэдактара быў прызначаны вядомы грамадскі і дзяржаўны дзеяч Платон Галавач. Неўзабаве ён быў адхілены ад рэдактарства, а часопіс пачаў называцца “Полымя рэвалюцыі”. Рэдакцыйны калектыў узначаліў Міхась Лынькоў. На лёсе даваеннага “Полымя” адбіліся ўсе трагічныя падзеі сумнавядомых 30-х гадоў мінулага стагоддзя, якія ўвайшлі ў гісторыю, як гулагаўскія. Хоць гэта ў пэўнай меры і перашкодзіла айчыннай літаратуры загучаць на ўвесь голас, аднак яна не страціла галоўных якасцей — праўдалюбства, умення глыбінна пранікаць у душу народа. На старонках часопіса друкаваліся знакамітыя раманы Кузьмы Чорнага, Платона Галавача, Міхася Зарэцкага; з новымі творамі выступалі Янка Купала і Якуб Колас.

Адрадзіўшыся ў студзені 1945 года, “Полымя” ўзяло курс на духоўнае адраджэнне. Яго аўтарамі станавіліся нядаўнія партызаны і франтавікі. Ішоў наступ новай літаратурнай хвалі. Таленавіта ўспыхнулі імёны Максіма Танка, Аркадзя Куляшова, Пімена Панчанкі, Івана Мележа, Васіля Быкава, Івана Шамякіна...

. “Полымя” сягоння ўзначальвае вядомы паэт, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы Мікола Мятліцкі (Мікалай Міхайлавіч Мятліцкі).

Галоўны рэдактар

Мікола Мятліцкі

Рэдакцыйная калегія:

Лада АЛЕЙНІК, Навум ГАЛЬПЯРОВІЧ, Уладзімір ГНІЛАМЁДАЎ (старшыня рэдакцыйнага савета), Уладзімір ГУСАКОЎ, Марыя ЗАХАРЭВІЧ, Анатоль ЗЭКАЎ, Віктар ІЎЧАНКАЎ, Алесь КАРЛЮКЕВІЧ, Аляксандр ЛУКАШАНЕЦ, Валерый МАКСІМОВІЧ, Алесь МАРЦІНОВІЧ, Зоя МЕЛЬНІКАВА, Пётр НІКІЦЕНКА, Віктар ПРАЎДЗІН, Зіновій ПРЫГОДЗІЧ, Уладзімір РУСАКЕВІЧ, Іван САВЕРЧАНКА, Алесь САВІЦКІ, Міхаіл САВІЦКІ, Таццяна ШАМЯКІНА

"Маладосць", штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс.

Да 1957 орган ЦК ЛКСМБ, да 1991 ЦК ЛКСМБ і СП БССР, да 2002 СПБ, з 2002 Рэдакцыйна-выдавецкай установы "Літаратура і мастацтва". Выдаецца на беларускай мове ў Мінску з красавіка 1953.

Друкуе творы беларускіх пісьменнікаў -раманы, аповесці, апавяданні, паэмы, вершы, публіцыстычныя, крытычныя і літаратуразнаўчыя артыкулы, рэцэнзіі, матэрыялы на навуковыя, грамадска-палітычныя, гістарычныя тэмы, фотарэпартажы, нарысы пра дзеячаў навукі, культуры, літаратуры і мастацтва, спартсменаў, пераклады з літаратур народаў блізкага і далёкага замежжа. Змяшчае ілюстрацыі і рэпрадукцыі твораў выяўленчага мастацтва. Асвятляе пераважна жыццё, працоўную і творчую дзейнасць беларускай моладзі.

У часопісе друкаваліся Я. Колас, П. Броўка, А. Куляшоў, М. Лынькоў, Я. Маўр, І. Мележ, У. Караткевіч, а таксама В. Адамчык, Р. Барадулін, Я. Брыль, В. Быкаў, К. Кірэеенка, І. Навуменка, П. Панчанка, Б. Сачанка, М. Танк, І. Чыгрынаў, І. Шамякін і інш., бел. мастакі П. Драчоў, А. Кашкурэвіч, М. Купава, А. Марачкін, В. Шаранговіч, Л. Шчамялёў, і інш. Галоўныя рэдактары: А. Кулакоўскі (1953 -- 58), П. Панчанка (1958 -- 66), А. Асіпенка (1966 -- 72), Г. Бураўкін (1972 -- 78), В. Зуёнак (1978 -- 82), А. Грачанікаў (1982 -- 1991), Г. Далідовіч (1991 -- 2002), Р. Баравікова (з 2002).

Часопіс «Маладосць» адно са старэйшых выданняў, заснаванае ў 1953 годзе.

Толькі ў «Маладосці» у свой час друкавалі свае творы Васіль Быкаў і Уладзімір Караткевіч.

На сённяшні дзень «Маладосць» — гэта той часопіс, які адпавядае выданню ХХІ стагоддзя: сучасны дызайн, каляровая ўклейка.

«Маладосць» адкрывае і падтрымлівае маладых аўтараў, але друкуе і творы старэйшых пісьменнікаў, якія вылучаюцца з агульнага літаратурнага працэсу.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: