Крыніцы атрымання звестак аб раёне практыкі

1. Літаратурныя крыніцы (навуковыя, навукова-папулярныя, вучэбныя, вучэбна-метадычныя, энцыклапедычныя, даведачныя выданні, матэрыялы перыядычнага друку і інш.). Спіс літаратурных крыніц залежыць ад таго, якая тэрыторыя выбрана ў якасці раёна практыкі. У выпадку, калі практыка праводзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, прапануецца карыстацца літаратурай, змешчанай ніжэй.

2. Фондавыя матэрыялы (планавыя і справаздачныя дакументы мясцовых органаў улады і кіравання, упраўленняў статыстыкі, матэрыялы краязнаўчых музеяў і дзяржаўных архіваў).

3. Матэрыялы асобных прамысловых, сельскагаспадарчых, транспартных, культурна-асветніцкіх і іншых прадпрыемстваў і ўстаноў.

4. Матэрыялы экскурсій, паходаў, уласных назіранняў за прыродай, гаспадарчай дзейнасцю насельніцтва, традыцыямі, звычаямі, бытам людзей.

5. Матэрыялы гутарак са старажыламі, мясцовымі краязнаўцамі, кіраўнікамі суб'ектаў гаспадарання, прадстаўнікамі мясцовых органаў улады і кіравання.

ЛІТАРАТУРА

Асноўная

1. Полевые практики по географическим дисциплинам и геологии. / под ред. Б. Н. Гурского, К. К. Кудло. – Минск.: Университетское, 1989. – 240 с.

2. Праграма комплекснай палявой практыкі па сацыяльна-эканамічнай і фізічнай геаграфіі / склад. В. К. Карпук, М. Л. Страха. – Брэст, 1995.

3. Страха, М. Л. Комплексная палявая практыка па геаграфіі / М.Л.Страха: вучэб.-метад. дапам. – Мінск: 2001.

4. Комплексная полевая практика по физической географии /Андреева В.Л., Баско А.Н., Иванов Д.Л., Кирвель И.И. и др.; отв. Ред. Науменко Н.В. – Мн.: БГПУ, 2003 – 72с.

5. Вучэбная практыка па геаграфii / Баско А.М., Барысава Н.Л., Іваноў Дз.Л., Кірвель І.І. і інш.. – Мн.: БДПУ. – 2006. – 95 с.

6. Природа Беларуси: в 3 т./ редкол.:Белова Т.В. [и др.]. – Минск:Белорусская Энциклопедия им. П.Бровки, 2010. – 3 т.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: