Фактары сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна

1.1. Фактар геаграфічнага становішча. Становішча раёна ў межах краіны, адносна блізкіх і далёкіх суседзяў, транспартных шляхоў, крыніц сыравіны і энергіі, буйнейшых населеных пунктаў і важнейшых прамысловых цэнтраў.

1.2. Фактар прыродных умоў і рэсурсаў. Ступень вывучанасці прыроды раёна. Ацэнка геалагічнай будовы тэрыторыі і рэльефу паводле іх уздзеяння на развіццё прамысловасці, транспарту, сельскай гаспадаркі і на рассяленне насельніцтва.

Радовішчы карысных выкапняў, умовы іх залягання, запасы, асаблівасці распрацоўкі і значэнне для развіцця раёна.

Кліматычныя ўмовы для вырошчвання культурнай расліннасці, развіцця сельскай гаспадаркі. Уздзеянне клімату на іншыя аспекты гаспадарчай дзейнасці: развіццё розных відаў транспарту, функцыяніраванне жыллёва-камунальнай гаспадаркі, рэкрэацыйная дзейнасць і інш. Шляхі пераадолення адмоўных для гаспадаркі кліматычных з'яў.

Паверхневыя і падземныя воды раёна, іх рэжым, запасы, гаспадарчае выкарыстанне.

Раслінныя рэсурсы раёна, заканамернасці іх геаграфічнага распаўсюджання, выкарыстанне ў гаспадарцы. Захады, накіраваныя на ахову і ўзнаўленне раслінных рэсурсаў. Культурная расліннасць.

Глебавае покрыва раёна практыкі. Генетычныя тыпы глеб, іх механічны склад, заканамернасці геаграфічнага распаўсюджання. Урадлівасць глебы. Меліярацыя зямель.

Рэсурсы жывёльнага свету, іх распаўсюджанне і гаспадарчае значэнне.

Рэкрэацыйныя рэсурсы і магчымасці іх выкарыстання.

Феналагіныя асаблівасці прыроды раёна і іх уздзеянне на гаспадарчую дзейнасць. Шляхі рацыянальнага прыродакарыстання і задачы аховы прыроды.

1.3. Гісторыка-геаграфічны фактар. Аналіз прычын, якія садзейнічалі асваенню раёна на розных этапах яго развіцця. Звесткі аб часе і шляхах засялення раёна чалавекам, этапах яго асваення. Характарыстыка развіцця гаспадаркі раёна ў розныя гістарычныя перыяды. Найбольш важныя гістарычныя падзеі, якія паўплывалі на сучасную гаспадарку, палітычныя, этнакультурныя дэмаграфічныя і іншыя працэсы ў межах раёна практыкі.

1.4. Фактар насельніцтва і працоўных рэсурсаў. Колькасць і дынаміка насельніцтва раёна па матэрыялах перапісу і бягучага ўліку. Полаўзроставая структура насельніцтва. Тэмпы і тыпы ўзнаўлення сельскага і гарадскога насельніцтва. Змяненні ў сацыяльным, адукацыйным, прафесійным складзе насельніцтва. Нацыянальны і канфесійны склад насельніцтва. Этнаграфічныя асаблівасці ў культуры, побыце, традыцыях.

Размяшчэнне насельніцтва на тэрыторыі раёна. Шчыльнасць насельніцтва, у тым ліку сельскага. Працоўны патэнцыял раёна. Выкарыстанне працоўных рэсурсаў у асобных галінах гаспадаркі. Праблема занятасці насельніцтва.

Сетка гарадскіх і сельскіх населеных пунктаў. Уплыў прыродных, гістарычных, гаспадарчых і сацыяльных фактараў на рассяленне і люднасць паселішчаў. Функцыянальныя тыпы сельскіх і гарадскіх пасяленняў. Фарміраванне сістэм пасяленняў.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: