Заключэнне

Дыпломная работа – адзін з самых запатрабаваных навуковых жанраў у сферы вышэйшай адукацыі і самы вывераны спосаб кваліфікацыйнай атэстацыі выпускніка ВНУ.

Дыпломная работа, выкананая паводле ўсіх патрабаванняў, сфарму­ляваных у нашым метадычным дапаможніку, – гэта трывалая прыступка да больш глыбокіх навуковых даследаванняў адпаведнай прадметнай галіны – дысертацыйных, манаграфічных.

Дыпломнае даследаванне застаецца ў памяці выпускніка вышэйшай навучальнай установы на ўсё жыццё. І не толькі ў сувязі з адказнасцю працэса яго абароны, з рознымі канатацыямі эмацыянальнага характару, але і як навукова-тэарэтычны набытак, які абавязкова прыдасца, і не аднойчы, на шляху практычнай дзейнасці з яе бясконцымі крэатыўнымі пошукамі.

Дыпломная работа выпускніка Інстытута журналістыкі ва ўсіх патрабаваннях да яе: належная арганізацыя інфармацыйнай сістэмы, забеспячэнне навукова-тэарэтычнага сэнсу, літаратурнай формы з захаваннем спецыфікі навуковай мовы, арганізацыя даведачнага апарату згодна з Дзяржстандартамі, тэхніка афармлення дысцыплінуе маладога даследчыка з першых навуковых крокаў і застаецца ўзорам для яго далейшай прафесійнай дзейнасці ў сферы масавай камунікацыі.


[1] Крыніцы на якія зробленыя бібліяграфічныя спасылкі ў нашым тэксце, месцяцца ў затэкставым бібліяграфічным спісе ў канцы выдання (гл.: “Бібліяграфічны спіс літаратуры па журналісцкай тэматыцы (для першапачатековага выкарыстання аўтарам дыпломнай работы)” – С. ____). У бібліяграфічнай спасылцы ў квадратных дужках паказаны нумар крыніцы і нумары адпаведных старонак з тэкстаў спасылкі.

[2] Не ўсе літаратурныя крыніцы пададзены ў поўным бібліяграфічным апісанні: часам адсутнічаюць назва выдавецтва і колькасць старонак. Дыпломнік пры неабходнасці ў стане гэтыя прабела запоўніць. У асноўным бібліяграфічныя крыніцы вытрымліваюць Дзяржстандарт як узор для афармлення бібліяграфічнага спісу ў дыпломнай рабоце.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: