Сябры ТБМ, іх правы і абавязкі

4.1. Сябрам ТБМ можа быць кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь, старэйшы за 16 гадоў, а таксама іншыя грамадзяне і асобы без грамадзянства, хто прызнае мэты і задачы ТБМ, спрыяе іх ажыццяўленню.

4.2. Вучні агульнаадукацыйных школ, маладзейшыя за 16 гадоў, навучэнцы ПТВ і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў могуць аб’ядноўвацца ў юнацкія секцыі ТБМ.

4.3. Прыём сяброў у склад ТБМ ажыццяўляецца першаснымі суполкамі, а пры іх адсутнасці – раённай (гарадской) Радай, Радай ТБМ або сакратарыятам на падставе пісьмовай або вуснай заявы.

4.4. Сябры ТБМ маюць права мець асабовыя пасведчанні і нагрудныя значкі. Узоры пасведчання і нагрудных значкоў зацвярджае Рада ТБМ.

4.5. Сябры ТБМ маюць права абіраць, быць абранымі ва ўсе органы ТБМ, карыстацца яго маральнай і матэрыяльнай падтрымкай у межах магчымасцяў ТБМ.

4.6. Сябры ТБМ абавязаны:

- імкнуцца дасканала авалодаць беларускай мовай, карыстацца ёю ў штодзённым ужытку, у сям’і, на працы, тым самым спрыяць выхаванню паважлівага стаўлення да яе;

- дапамагаць іншым авалодаць беларускай мовай;

- прапагандаваць перыядычныя беларускія выданні, кнігі на беларускай мове, садзейнічаць адкрыццю беларускамоўных дзіцячых садкоў і школ, спрыяць пераходу вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў на беларускую мову;

- зберагаць, захоўваць і памнажаць скарбы беларускай літаратурнай мовы, а таксама клапаціцца пра захаванне, збіранне і вывучэнне мясцовых народных гаворак, тапонімаў, народнай тэрміналогіі;

- клапаціцца пра павышэнне культуры як уласнай пісьмовай і вуснай мовы, так і грамадскіх сферах жыцця;

- своечасова плаціць сяброўскія ўзносы;

- падтрымліваць ТБМ матэрыяльна.

4.7. Прыпыненне сяброўства ў ТБМ наступнае:

а) па ўласным жаданні;

б) па рашэнні суполкі або адпаведных кіраўнічых органаў ТБМ у сувязі з парушэннем Статута, а таксама ў сувязі з учынкамі, якія шкодзяць аўтарытэту ТБМ.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: