Агульныя палажэнні

СТАТУТ

Грамадскага аб’яднання

“Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”

Мінск

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.1. Грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” (далей па тэксту статута – ТБМ) дабраахвотная масавая грамадская арганізацыя, у якой аб’ядналіся грамадзяне з мэтай культурна-асветніцкай дзейнасці ў галіне адраджэння беларускай мовы ў Беларусі і праз яе – усёй беларускай нацыянальнай культуры. ТБМ дзейнічае ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь “Аб грамадскіх аб’яднаннях”, Законам Рэспублікі Беларусь “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь”, іншымі палажэннямі дзеючага заканадаўства і дадзеным Статутам.

1.2. ТБМ мае статус рэспубліканскага грамадскага аб’яднання, якое дзейнічае на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь праз свае арганізацыйныя структуры.

1.3. ТБМ арганізуе сваю работу на прынцыпах дэмакратызму, плюралізму, самакіравання, галоснасці, падтрымлівае і развівае творчую актыўнасць і ініцыятыву яго сябраў і дзейнічае супольна з дзяржаўнымі, навуковымі ўстановамі, грамадскімі арганізацыямі Рэспублікі Беларусь.

1.4. ТБМ з’яўляецца юрыдычнай асобай, мае самастойны бухгалтарскі баланс, пячатку, штампы вызначанага ўзору з адлюстраваннем эмблемы, зарэгістраванай ва ўстаноўленым парадку, разліковыя рахункі ў банкаўскіх установах (у тым ліку валютныя); ад свайго імя выступае ва ўзаемаадносінах з юрыдычнімі і фізічнымі асобамі. Арганізацыйныя структуры ТБМ могуць быць надзелены правамі юрыдычнай асобы.

1.5. ТБМ можа мець ва ўласнасці рухомую і нерухомую маёмасць дзеля ажыццяўлення статутных мэтаў і задач, за выключэннем аб’ектаў, якія згодна з законам могуць знаходзіцца толькі ва ўласнасці дзяржавы.

1.6. ТБМ можа мець сваю сімволіку і іншую атрыбутыку, якая зацвярджаецца Радай і рэгіструецца ў адпаведнасці з заканадаўствам.

1.7. ТБМ можа ажыццяўляць у ўстаноўленым парадку прадпрымальніцкую дзейнасць толькі ў тым выпадку, калі яна неабходна для ўстаўных мэтаў, дзеля якіх яно створана, адпавядае гэтым мэтам і адпавядае прадмету дзейнасці ТБМ. Такая дзейнасць можа ажыццяўляцца ТБМ толькі шляхам утварэння камерцыйных арганізацый і (ці) удзелам у іх.

1.8. ТБМ можа ўступаць у міжнародныя грамадскія аб’яднанні, удзельнічаць у стварэнні міжнародных саюзаў, грамадскіх аб’яднанняў, падтрымліваць прамыя міжнародныя кантакты і сувязі, заключаць адпаведныя пагадненні і рабіць іншыя захады, якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь і яе міжнародным абавязацельствам.

1.9. Поўная назва арганізацыі – Грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”. Скарочаная назва – ТБМ.

1.10. Справаводства ў ТБМ вядзецца ў парадку, які вызначаны заканадаўствам. Адпаведная дакументацыя ў абавязковым парадку здаецца ў Дзяржаўны архіў.

1.11. Юрыдычны адрас ТБМ: 220034, г. Мінск, Румянцава, 13.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: