Абрамовіч

Антон Іванавіч (каля 1811 —пасля 1854)

Піяніст, кампазітар, педагог. Нарадзіўся ў Віцебскім павеце. Музыцы вучыўся ў бацькі. У канцы 1832 пераехаў у Пецяр-бург, дзе ў хуткім часе заваяваў прызнанне як таленавіты выканаўца і высокапрафесій-ны фартэпіянны педагог. Яго метад наву-чання ігры на фартэпіяна карыстаўся ў Пе-цярбургу вялікай папулярнасцю, i многія з яго навучэнцаў дасягнулі значных поспе-хаў. У 1846 A. зрабіў спробу абагульніць свой педагагічны вопыт i распачаў работу над вучэбным дапаможнікам для піяністаў-педагогаў «Школа для фартэпіяна». Побач з педагагічнай А. актыўна займаўся кан-цэртнай дзейнасцю, якая атрымала выдат-ную ацэнку пецярбургскіх музычных кры-тыкаў. Ён напісаў каля 50 фартэпіянных i вакальных твораў, сярод якіх фантазіі, ва-рыяцыі, паланезы, вальсы, мазуркі, мар-шы, рамансы, апрацоўкі беларускіх народ­ных песень i інш. Асобнае месца ў творчай спадчыне А. займае фартэпіянная паэма «Беларускае вяселле», дзе ўпершыню ў ас-нову твора прафесійнага кампазітара пак-ладзены сюжэт вясельнага абраду. Гэты яс-кравы, каларытны твор не страціў свайго гісторыка-этнаграфічнага i мастацкага зна-чэння i да нашага часу.

Літ:. Ахвердава А. Пачынальнікі бела-рускага піянізму // Мастацтва Беларусі. 1985. №2; М а л ь д з i с АЛ. Падарожжа ў XIX стагод-дзе. Мн„ 1969.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: