Марыян Станіслаў (25.3.1871—7.1.1925)
Рэвалкшыянер-народнік, дзеяч культуры Беларусі i Польшчы. Нарадзіўся ў г. Цвер. Скончыўшы гімназію ў Маскве, у 1888 паступіў на матэматычны факультэт Мас-коўскага універсітэта. Яшчэ ў час вучобы ў гімназіі А. пазнаёміўся з сацыялістычным рухам, а ва універсітэце знаходзіўся пад уп-лывам ідэалогіі «Народнай волі» i партыі «Пралетарыят». 3 1888 член студэнцкай ар- ганізацыі «Гурток польскі», быў дэлегатам гэтай арганізацыі на з'езд Саюза польскай моладзі ў Варшаве ў 1889. За ўдзел у сту-дэнцкіх хваляваннях 9.3.1890 арыштаваны разам з Н.Чарноцкім, Ядвігіным Ш. i інш. i зняволены ў Маскоўскую турму Бутыркі. У турме прыняў удзел у заснаванні Перша-га беларускага гуртка моладзі ў Маскве, мэтамі якога было «якім бы то ні было спосабам — легальным ці нелегальным — стварыць Беларускае друкаванае слова», «пад час летніх вакацый ісці ў Беларускі народ, будзіць i пашыраць паміж яго нацы-янальную свядомасць». Пасля адбыцця ту-рэмнага зняволення выехаў за мяжу, дзе у розных універсітэтах вывучаў філасофію, наладжваў цесныя кантакты з польскай са-цыялістычнай эміграцыяй, прымаў удзел у выданні ў Парыжы зборніка («Пабудка»). Неаднаразова прыязджаў ва Усх. Прусію, дзе друкаваў агітацыйную літаратуру, а по-тым перапраўляў яе ў Расію. Праз Чарноц-кага ён атрымаў у Маскве слуцкі варыянт перакладу на беларускую мову польскай агітацыйнай брашуры «Бацька Шыман». У 1892 A. выдаў у Тыльзіце (Усх. Прусія) гэту брашуру пад назвай «Дзядзька Антон». У 1892 ён арыштаваны ў Варшаве за распаў-сюджванне пракламацый. Пасля двухгадо-вага зняволення ў Варшаўскай цытадэлі асуджаны на 3 гады зняволення ў пецяр-бургскай турме «Крыжы» i на 6 гадоў пася-лення ў Сібіры. А. быў адным з трох вяз-няў, якія пасля смерці цара Аляксандра III адмовіліся прысягаць на вернасць яго на-следніку Мікалаю II. Пасля адбыцця ссылкі з 1902 жыў на Каўказе, потым пад Харка-
вам. Па хадайніцтве Пецярбургскай АН яму было дазволена жыць у Пецярбургу, дзе ён працаваў кіраўніком рабочай біблія-тэкі «Труд». Пасля ліквідацыі бібліятэкі ў 1908 пераехаў у Вільню, потым у Варшаву, дзе працаваў да 1915 ва Упраўленні чыгу-нак. За ўдзел у арганізацыі Народнага уні-версітэта ў Варшаве зноў арыштаваны. У час незалежнасці Польшчы працаваў у ар-хівах Варшавы, быў членам Таварыства былых палітычных вязняў. Меў вялікую біблія-тэку, у якой былі рэдкія беларускія вы-данні. Веды па беларускай мове ўдаска-нальваў на Навагрудчыне, быў знаёмы з Федароўскім. Пасмяротна (1930) узнага-роджаны Крыжам Незалежнасці.
Літ. Скалабан В. Працяг гісторыі з «Дзядзькам Антонам» // Полымя. 1988. №2;
Gzar nocki N. Przyczynki do historii PPS // Księga pamiątkowa PPS. Warszawa, 1923;
Turonek J. Wokół genezy Dziadźki Antona // Slavia orientalis. 1983. №3. М.А.Сакалоеа.






