Багамолец (bohomolec)

Францішак (29.1.1720—24.4.1784)

Драматург, публіцыст, выдавец. Нара-дзіўся на Віцебшчыне. Пасля заканчэння Віленскай акадэміі, дзе ўступіў у ордэн езу-ітаў, нейкі час працаваў настаўнікам. У 1747—49 вывучаў багаслоўе ў Рыме. Пасля вяртання з-за мяжы ўзначаліў групоўку езуітаў, якая імкнулася да пераўтварэнняў у народнай асвеце, да адраджэння польскага грамадства. Выкладаў рыторыку ў Вілен-скім, a з 1752 у Варшаўскім езуіцкіх калегі-умах. У Варшаве згуртаваў вакол сябе су-полку з ліку свецкіх i духоўных прыхільні-каў рэформ, т.зв. «кузню Багамольца». Б. вылучаўся шматбаковай дасведчанасцю, добрым характарам, чулымі адносінамі да людзей. Адстойваў навуковыя здольнасці

польскага народа, выступаў за адраджэнне польскай мовы. Заснаваў i рэдагаваў у Вар­шаве час. «Wiadomości Uprzywilejowane Warszawskie» («Варшаўскія прывілейныя навіны») i «Kurier Warszawski» («Варшаўскі курь'ер»), у якіх змяшчаў матэрыялы з Бе­ларусь Збіраў беларускія прыказкі i пры-маўкі, якімі хацеў дапоўніць зборнік С.Ры-сінскага. Стварыў больш як 20 камедый для школьнага тэатра («Модныя кавалеры», «Хітры гаспадар», «Польскі парыжанін» i інш.), у якіх з пазіцый памяркоўнага асвет-ніцтва крытыкаваў норавы ў Рэчы Паспалі-тай, заганы шляхты. Апублікаваў у серыі «Збор польскіх летапісаў» (т. 1—4, 1764— 88) хронікі Бельскага, М.Сшрыйкоўскага, Кромера, А.Гваньіні; выдаў пісьмы Я.Каха-ноўскага, П.Каханоўскага, Любамірскага, М.Сарбеўскага. Складаў таксама вершы.

БАГАТКЕВІЧ (Bohatkiewicz) Аляксандр Міхайлавіч (1796—1831?)

Бібліёграф i педагог. Нарадзіўся на Ві-цебшчыне. У 1813 скончыў Пастаўскую па-вятовую школу, потым Віленскі універсі-тэт. Ва універсітэце быў членам тайнага студэнцкага таварыства філаматаў, пазнаё-міўся i пасябраваў з А.Міцкевічам. 3 1828 ад'юнкт універсітэта. Працуючы ва універ-сітэцкай бібліятэцы, склаў каталог нуміз-матычнай калекцыі, зрабіў апісанні біблія-тэк Я.Снядэцкага i В.Герберскага. 3 1829 упершыню ва універсітэцкай практыцы чытаў курс агульнай бібліяграфіі (пад тэр-мінам «бібліяграфія» меў на ўвазе комплекс навук пра кнігу).

Jlim.: Kłossowska M. Aleksander Wiktor Bohatkiewicz // Studia o Książce. Wrocław etc, 1971. T. 2.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: