Бакшанскі

Юльян (1824-4.4.1863)

Удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху, публіцыст. Нарадзіўся ў маёнтку Ту-пальшчына Свянцянскага пав. (цяпер Смаргонскі р-н). Вучыўся ў Віленскай гім-назіі. За сувязь з тайнымі студэнцкімі гур-ткамі i хаванне забароненых кніг у 1842 сасланы ў Разанскую губ. У 1846 вярнуўся з выгнання i ў сакавіку 1847 напісаў «Адоз-ву да смаргонскіх сялян», у якой заклікаў аб'яднацца з мяшчанамі i салдатамі i выс-тупіць супраць памешчыкаў, разглядаў на-роднае паўстанне як асноўны сродак выра-шэння сацыяльных i нацыянальных пра-блем. Арыштаваны i засуджаны на 12 гадоў катаргі, якую адбываў у Нерчинску да 1858. У 1863 на радзіме арганізаваў і ўзна-чаліў атрад паўстанцаў i ў сутычцы з урада-вымі войскамі загінуў каля в. Свечкі. Паха-ваны ў в. Плябань Вілейскага пав. (цяпер Маладзечанскі р-н). На магіле помнік.

Jlim:. Мохнач Н.Н. Идейная борьба в Бе­лоруссии в 30—40-е годы XIX в. Мн., 1971.
С. 97—102; Faj n h a u z D. Ruch Konspiracyjnyna Litwie i Białorusi, 1846—1848. Warszawa. 1965.
S. 213—237. Н.М.Махнач.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: