Базілевіч

Мануіл

Усходнеславянскі драматург i паэт 18 ст. Верагодна, паходзіў з Беларусі. Вучыўся ў Кіева-Магілянскай акадэміі. У 1750 па просьбе смаленскага епіскапа Г.Вішнеўска-га разам з іншымі навучэнцамі накіраваны ў Смаленскую духоўную семінарыю, дзе выкладаў курс паэтыкі i рыторыкі. На узор твораў сваіх настаўнікаў В.Лашчынскага i Т.Каніскага тут ён напісаў з пазіцый цар-коўна-рэлігійнай маралі i хрысціянскіх ідэ-алаў дыдактычную драму-маралітэ «Дэкла-рацыя». Карыстаючыся алегарычнымі воб-разамі (Цнатлівасць, Чысціня, Асалода) i міфічным вобразам Вакха, Б. выступаў супраць такіх адмоўных сацыяльных з'яў, як п'янства, грашалюбства i прадажнасць суддзяў, спачувальна ставіўся да бедных i зняважаных, сцвярджаў думку пра неабход-насць маральнага ўдасканалення чалавека. Пастаноўка гэтай п'есы сўправаджалася са-тырычна-гумарыстычнымі інтэрмедыямі з развітым дыялогам, якія разыгрываліся ў

перапынках паміж дзеяннямі драмы. Збе-рагліся 2 інтэрмедыі на гутарковай бела-рускай мове, выпісаныя з рукапісаў, што бытавалі ў смаленскай школе. Гэтыя творы вылучаюцца сацыяльнай завостранасцю, рэлігійным скептыцызмам, цеснай сувяззю з рэальным жыццём. Не апублікаваны яго твор «Паэтыка» захаваўся ў некалькіх рука-пісах (курсы, што чыталіся ім у 1752—53 i 1753—54 навучальных гадах), адзін з ix у Маскве ў Аддзеле рукапісаў Нацыяльнай бібліятэкі Расіі.

Те.: Драматическое произведение XVIII века, найденное в рукописях Смоленской духовной семинарии // Киевская старина. 1897. №7—8, 9; [Селянін у касцёле; Селянін на споведзі]: (Ін-тэрмедыі) // Хрэстаматыя па старажытнай бела-рускай літаратуры. Мн., 1959; [Урывак з паэты-кі]; «Signo sanctae cvucis vincituv hostis animae», «Eiusdem cavminis polonica carmina», «Judici inigiia», «Epitaphia infantibus»: [Вершы] // Lewin P. Wykłady poetyki w uczelniach rosyjskich XVIII w. [1722—1777J a tradycje polskie. Wrocław etc, 1972.

Jlim.: Ахрыменка П. Летапіс братэрства.
Мн., 1973. С. 45—46; М а л ь д з i с А. На скрыжаванні славянскіх традьшый. Мн., 1980.С. 316—319; Усікаў Я. Беларуская камедыя.Мн., 1979. С. 61—64. З.У.Драздова.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: