Барташэвіч (bartoszewicz)

Антоні (13.6.1726—20.10.1768)

Педагог, доктар філасофіі, выкладчык граматыкі, рыторыкі і гісторыі ў езуіцкіх калегіумах у Вільні i Слуцку. Нарадзіўся на Віленшчыне. У 1764 — кіраўнік друкарні ў Нясвіжы. У сваіх прамовах, апублікаваных у 1759, выказаў думку пра навучанне i вы-хаванне моладзі. Лічыў, што ў рэфармава-ных езуіцкіх навучальных установах робіц-ца ўсё магчымае для найлепшага навучан-ня i выхавання. Абвінавачваў шляхту ў за-нядбанні школьнай справы, лічыў, што па-шыранае ў той час дамашняе выхаванне прывівае моладзі негатыўныя адносіны да навукі i школы.

Літ.: Бирало А.А. Философская и общест­венная мысль в Белоруссии и Литве в конце XVII —середине XVIII в. Мн., 1971. С. 127.

БАРТОЛЬД

Кароль (1680—1745)

Выкладчык у вышэйшых езуіцкіх наву­чальных установах Рэчы Паспалітай. Нара-дзіўся ў Мазовіі. На працягу многіх гадоў выкладаў у навучальных установах Варша­вы i Вільні. У 1735—37 быў рэктарам Ві-ленскай акадэміі, у 1738—41 займаў пасаду правінцыяла Літоўскай правінцыі езуітаў. Б. накіроўваў барацьбу езуітаў з піярамі за ўплыў на народную асвету. Па яго ініцыя-

тыве ў езуінкіх навучальных установах уве-дзена выкладанне гісторыі i геаграфіі як асобных прадметаў. У 1721, калі быў пра-фесарам Віленскай акадэміі, у Брунсбергу выйшаў яго твор «Апісанне дзяржаўнага ладу Польскага каралеўства...», які ўяўляў сабой кароткую гісторыю Полылчы. Пра цікавасць да гэтага твора ў Рэчы Паспалі-тай сведчыць тое, што ён вытрымаў 5 вы-данняў. Б. не ўзнімаў пытанне пра змену дзяржаўна-прававога ладу Рэчы Паспалі-тай, выступаў за захаванне шляхецкіх сва-бод.

Літ.: Бирало А.А. Философская и общест­венная мысль в Белоруссии и Литве в конце XVII —середине XVIII в. Мн., 1971. С. 43—44.

В. В. Краснова.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: