Дадэрка

Якаў Ігнацій (1751—24.12.1829)

Першы мінскі рымска-каталіцкі епіскап. Нарадзіўся на Валыні. Сваё служэнне па-чау у езуітаў, потым доўгі час служыў у Вільні настаўнікам семінарыі, прыходскім святаром, прафесарам права ў акадэміі. 3 1792 займаў пасаду епіскапа-суфрагана; 28.4.1798 прызначаны мінскім епіскапам. У 1810 заснаваў у Мінску Таварыства дабра-чыннасці, распачаў будаўніцтва дома для бяздомных, сірот, жабракоў i невылечных хворых. У 1812 прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці Полацкай езуіцкай акадэміі. Прыхільнасць Д. на Напалеона I у час вай-ны 1812, прадузятасць у адносінах да пра-васлаўнай царквы выклікалі гнеў Аляксан-дра I, які перадаў Д. на суд мітрапаліта СІ.Богуш-Сестранцэвіча. 16.5.1816 Д. быў пазбаўлены пасады i адпраўлены з Мінска на Валынь пад нагляд луцкага біскупа.

ДАКУЧАЕЎ

Васіль Васілевіч (1.3.1846—8.11.1903)

Вучоны-прыродазнавец, заснавальнік на-вуковага глебазнаўства, педагог. Нара-дзіўся ў с Мілюкова (цяпер Сычоўскі р-н) на Смаленшчыне. Скончыў аддзяленне прыродазнаўчых навук Пецярбургскага уні-версітэта (1871). 3 1872 хавальнік геалагічнага кабінета універсітэта. У гэтым жа го-дзе выбраны правадзейным членам Пецяр­бургскага таварыства даследчыкаў прыро-ды, у 1873 —мінералагічнага таварыства. 3 1874 ён чытаў лекцыі ў Інстытуце цывіль-ных інжынераў. У 1880 як дацэнт, потым (з 1883) прафесар Пецярбургскага універсітэ-та чытаў курс лекцый па мінералогіі i крышталаграфіі. Вывучаў адклады i будову рачных далін басейна верхняй Волгі, вяр-хоўяў Дняпра i Заходняй Дзвіны. Вынікі гэтых даследаванняў абагульніў у магістэр-скай дысертацыі «Спосабы ўтварэння рач­ных далін Еўрапейскай Расіі» (1878, Спб), зрабіў выснову пра паслядоўную змену эразійных цыклаў i ўзроставых стадый рэльефу. Манаграфія «Рускі чарназём» (абаронена ў 1883 як доктарская дысерта-цыя) прынесла Д. сусветную славу i лічыц-ца асновай генетычнага глебазнаўства. У гэтай працы Д. упершыню вызначыў глебу як асаблівае прыродазнаўча-гістарычнае цела, якое ўтвараецца пры ўзаемадзеянні фактараў глебаўтварэння (мацярынскай па­роды, клімату, расліннасці i жывёл, рэлье­фу i ге&тагічнага ўзросту краіны), выказаў неабходнасць вывучаць глебы, ix генезіс i ўласцівасці, кіраваць ix урадлівасцю ў не-парыўнай сувязі з гэтымі фактарамі, а так-сама ўлічваць уплыў на ўрадлівасць глебы гаспадарчай дзейнасці чалавека. У 1882— 86 пад яго кіраўніцтвам праведзены дасле-даванні ў Ніжагародскай губ. для ацэнкі якасці зямельных угоддзяў. У выніку апуб-лікаваны «Матэрыялы да ацэнкі зямель Ні-жагародскай губерні» (вып. 1—14, 1884— 86), складзены глебавыя i геалагічныя кар­ты. Д. упершыню прапанаваў прыродазнаў-ча-гістарычны метад банітавання глеб, што

мае важнае значэнне i ў сучасных приёмах якаснай ацэнкі зямель і зямельнага кадас­тра. У 1886 Д. прапанаваў навуковую класі-фікацыю глеб, заснаваную на генетычным прынцыпе. Даследуючы ў 1888—94 глебы, расліннасць і геалагічныя ўмовы ў Палтаў-скай губ., Д. зрабіў шэраг важных вывадаў пра заканамернасць генезісу глеб. У 1889 на Сусветнай выстаўцы ў Парыжы яго ка-лекцыя глеб i навуковыя працы адзначаны залатым медалём.

У кнізе «Нашы стэпы раней i цяпер» (1892) Д. прапанаваў план барацьбы з засу­хам! i комплекс мер уздзеяння на прыроду стэпавай зоны. Ён настойваў на неабход-насці распрацаваць комплекс агранамічных i лесамеліярацыйных мерапрыемстваў, якія б адпавядалі асаблівасцям кожнай зоны. У Новаалександрыйскім інстытуце сельскай гаспадаркі i лесаводства, калі быў дырэкта-рам, ён заснаваў (1855) першую ў Расіі ка­федру глебазнаўства, правёў карэнную рэ-арганізацыю выкладання i праграмы інсты-тута, на узор якога была рэарганізавана вы-шэйшая сельскагаспадарчая адукацыя ў Ра-сіі. Яго вучэнне пра шыротныя (гарызан-тальныя) i вертыкальныя «прыродазнаўча-гістарычныя зоны» стала галоўным зместам навуковай школы ў фізічнай геаграфіі ў Ра-сіі. Д. стварыў вучэнне пра эвалюцыю глеб, разумеючы пад гэтым глебаўтваральныя працэсы «як вечна зменныя функцыі» прыродных фактараў.

Аблічча Зямлі Д. разглядаў у яго непа-рыўным развіцці, устанаўліваючы ўнутра-ныя сувязі паміж асобнымі з'явамі жывой i нежывой прыроды, звязваючы свае дасле-даванні з патрэбамі сельскай гаспадаркі. Яго ідэі зрабілі ўплыў на развіішё лесазнаў-ства, меліярацыі, гідрагеалогіі, дынамічнай геалогіі i інш. навук.

Те:. Место и роль современного почвоведе­ния в науке и жизни. СПб., 1899; Учение о зонах природы. М., 1948; Избр. соч. Т. 1—3. М, 1948—49; Соч. Т. 1—9. М.; Л., 1949—61.

Jlim.: П о л ы н о в Б.Б., Крупеников И.А., Крупеников Л.А. В.В.Докучаев:
Очерк жизни и творчества. М., 1956; Гераси­мов И.П. Великий русский ученый В.В.Доку­чаев: (К 125-летию со дня рождения) // Почво­ведение. 1971. № 8. С.С.Собалеу.

ДАЛГОЎ

Іван Іванавіч (1857—18.10.1911)

Беларускі гісторык, археолаг, краязна-вец. Нарадзіўся ў Пецярбургскай губ. Скончыў Пецярбургскі універсітэт (1880). 3 1889 працаваў у Полацкім кадэцкім корпу­се. Вывучаў гісторыю Полацка са стара-жытных часоў, даследаваў археалагічныя помнікі Полаччыны i склаў ix рэестр. На-пісаў гісторыю кадэцкага корпуса (1835— 90-я гады) i стаў адным з арганізатараў му­зея ў ім. Абраны правадзейным членам Ві-цебскай навуковай архіўнай камісіі, удзель-нік 9-га археалагічнага з'езда (1893, Віль-ня).

Те:. Прошлое и настоящее Белоруссии // Ви­тебские губернские ведомости. 1897. № 19; Наш край // Там жа. 1898. № 113—114; Полоцкий кадетский корпус. Витебск, 1899.

Jlim.: Викентьев В. Памяти И.И.Долго­ва // Витебские губернские ведомости. 1911. № 229; Леонардов Д. Памяти действитель­ного члена Витебской ученой архивной комис­сии И.И.Долгова // Полоцко-Витебская стари­на. Витебск, 1911. Кн. 1, ч. 2. Г.А.Каханоўскі.

ДАЛЕНГА-ХАДАКОЎСКІ

Зарыян Якаўлевіч

(сапр. Ч а р н о ц к i Адам;

24.12.1784—17.11.1825)

Славяназнавец, пачынальнік беларус-кай, польскай, рускай i ўкраінскай археа-логіі, фалькларыстыкі, этнаграфіі і дыялек-талогіі. Нарадзіўся ля в. Гайна Лагойскага раёна ў сям'і збяднелага шляхціца Якуба Чарноцкага. Пачатковае навучанне прахо-дзіў у хатняга настаўніка ў маёнтку Леця-шын на Случчыне ў бацькавага сваяка К. Чарноцкага. Потым на працягу двух га-доў вучыўся ў Слуцкім каталіцкім вучылі-шчы. 3 усіх навук, што выкладаліся ў ву-чылішчы, найбольш любіў гісторыю i геа-графію, захапляўся кнігамі па старажытнай гісторыі. У 1801 ён закончыў Слуцкае па-вятовае вучылішча i пераехаў у Мінск, дзе да 1802 працаваў хатнім настаўнікам i ca-мастойна вывучаў прававыя навукі. У 1802—04 праходзіў юрыдычную практику ў Навагрудку. У канцы 1805 здаў экзамен па юрыспрудэнцыі i працаваў прыватным ад-вакатам у Мінску. У 1807 Д.-Х. паступіў на службу да графа Ю.Несялоўскага спачатку намеснікам упраўляючага, потым упраўля-ючым маёнтка Варонча на Навагрудчыне. Карыстаючыся багатай бібліятэкай i архі-вам графа, ён многа чытаў i ўдасканальваў свае веды. Моцны ўплыў на фарміраванне яго антыфеадальных поглядаў зрабілі пра­цы французскіх асветнікаў, асабліва

Валь

тэра, Ж.Ж.Русо i П.Гольбаха. Навуковыя i перыядычныя выданні, што паступалі ў бібліятэку Несялоўскага, дазвалялі дапытлі-ваму маладому чалавеку знаёміцца з наві-намі i быць у курсе навуковага жыцця Вільні, Варшавы, Пецярбурга. Ён даволі грунтоўна ведаў асноўныя працы славян-скіх i заходнееўрапейскіх вучоных па стара-жытнай i заходнееўрапейскай гісторыі, на-родазнаўстве, вывучаў старажытныя бела-рускія акты i граматы. Блізкае сяброўства з пляменнікам Несялоўскага, які быў гара-чым прыхільнікам Напалеона, ледзь не стала для Д.-Х. фатальным: яго ліст да сяб-ра, дзе выказваліся сімпатыі Банапарту i намер далучыцца да яго войска, быў пера-хоплены ўладамі, у выніку чаго 24.3.1809 ён быў арыштаваны i заключаны ў Петра-паўлаўскую крэпасць. Праз 7 месяцаў Д.-Х. пазбавілі шляхецтва i накіравалі радавым салдатам у расійскае войска з праходжан-нем службы ў Омску. Свой шлях у Сібір і час знаходжання там Д.-Х. выкарыстоўваў для збору звестак пра насельніцтва гэтага краю, яго побыт, вусную народную твор-часць, абрады, звычаі, добра авалодаў рус-кай мовай. Зробленыя ім выпіскі ў запіс-ной кніжцы пазней былі часткова апублі-каваны ў віленскім штогодніку «Teka Wileńska» («Віленскі зборнік») за 1858. У чэрвені 1811 часць, дзе служыў Д.-Х., была пераведзена ў Бабруйск, адкуль ён уцёк, імітаваўшы быццам утапіўся. Апынуўшыся ў Варшаве, ён перайшоў на бок напалео-наўскіх войск. Пасля паражэння Напалео­на Д.-Х. мусіў нейкі час хавацца і, каб не быць выкрытым, узяў сабе псеўданім Да-ленга-Хадакоўскі i да канца жыцця высту-паў пад гэтым прозвішчам.

Падарожнічаў па Польшчы, Галіцыі, Палессі. 14.12.1818 упершыню на Беларусі атрымаў ад Віленскага універсітэта адкры-ты ліст (дазвол) на права раскопак. Дасле-даваў гарадзішчы ў Полацку, Віцебску, Ту-раве, Бабруйскім пав., каля Брэста, Гоме­ля, Магілёва, в. Старое Сяло (Віцебскі ра-ён) i інш., рабіў запісы фальклору, абрадаў, мясцовых дыялектаў. У найбольш значнай працы «Пра славяншчыну да хрысціянства» (1818) упершыню зрабіў спробу даць малю-нак старажытнаславянскага побыту, куль­туры i народнай творчасці ў дахрысціянскі перыяд, намеціў праграму комплексных даследаванняў славянскіх i суседніх наро-даў. У «Даследаваннях адносна рускай гіс-торыі» (1819) крытыкаваў некаторыя палажэнні «Гісторыі дзяржавы Расійскай» М.Карамзіна, удакладніў многія факты, звязаныя з гісторыяй Беларусі (у наступ-ных вьшаннях Карамзін многія з ix улі-чыў). Ён абгрунтаваў археалагічную тэо-рыю гарадзішчаў, прынцыпы збору фальк­лору i дыялектнай лексікі; вызначыў тэры-торыю пашырэння беларускай мовы, упер­шыню ў славістыцы паказаў ролю тапані-мікі для гістарычных даследаванняў, склаў рэестр агульнаславянскіх тапонімаў, у т.л. беларускіх. Большасць яго прац засталася неапублікаванай: збор беларускіх (каля 500) i рускіх песень, запісы замоў. загадак, слоўнікі, матэрыялы па славянскай этна-фафіі, дыялекталогіі, тапаніміцы, археало-гіі. Яго навуковая i збіральніцкая дзей-насць стшіа ўзорам i праграмай для шэрагу навукова-літаратурных аб'яднанняў на Бе­ларусь Многія вылучаныя ім славяназнаў-чыя праблемы (этнагенез i прарадзіма сла­вян) актуальныя i ў наш час.

Высокі на той час узровень даследаван-няў Д.-Х. выклікаў вялікую цікавасць да яго навуковых прац у Расіі 1820—30-х г. Яго працамі захапляліся члены маскоўскага Таварыства гісторыі i старажытнасцей ра-сійскіх, пісьменнікі, фамадскія дзеячы. Фактычна ён упершыню адкрыў для рус­кай навукі, што беларуская мова мае даў-нюю гісторыю, што ею карыстаўся не толькі просты народ, але i арыстакратыч-ныя вярхі.

Д.-Х. з'яўляўся членам-карэспандэнтам варшаўскага Таварыства сяброў навук (1819), членам пецярбургскага Вольнага та­варыства аматараў расійскай славеснасці (1819), маскоўскага Таварыства гісторыі i старажытнасцей расійскіх (1820).

Апошнія гады жыцця Д.-Х. правёў у Цвярской губ., куды ён, апынуўшыся ў складаным матэрыяльным становішчы, пе-раехаў па рэкамендацыі сяброў і ўладкаваў-ся кіраўніком маёнтка памешчыка ў сяле Пятроўскае. Там яго i напаткала заўчасная смерць.

Te:. O siawiańzczyźnie przed chrześcjaństwern oraz inne pisma i listy. Warszawa, 1967; Śpiewy sławiariskie pod strechą wiejską zebrane. Warszawa, 1973; Украі'нські народні пісні в записах Зоріана Доленги-Ходаковського. Кйі'в. 1974.

Jlim.: Аксамітаў А.С., Малаш Л.А. 3 душой славяніна: Жыццё i дзейнасць З.Я.Дален-гі-Хадакоўскага. Мн., 1991.

ДАЛЕЎСКІЯ

Удзельнікі вызваленчага руху на Белару-сі i ў Літве ў сярэдзіне 19 ст. i паўстання 1863—64. 3 сям'і дробнага шляхціца Дамі-ніка Д., які валодаў фальваркам Кункулка ў Лідскім павеце.

Аляксандр (24.1.1827—26.4.1862) — адзін са стваральнікаў Братняга саюза лі-тоўскай моладзі, тайнай арганізацыі на Бе­ларуси i ў Літве ў 1846—49. Напачатку саюз яднаў вучнёўскую моладзь, у 1848 у яго ўліліся рамеснікі, разначынцы, аднадвор-цы, дробная шляхта. У ідэйную праграму саюза былі ўключаны патрабаванні ліквіда-цыі ўсіх саслоўных прывілеяў, вызвалення сялян i надзелу ix зямлёю, вызвалення Рэ-чы Паспалітай з-пад прыгнёту Расійскай імперыі i абвяшчэнне яе рэспублікай. Чле­ны саюза вялі рэвалюцыйную агітацыю ў Лідзе, Навагрудку, Слоніме i інш. гарадах Беларусі, спрабавалі залучыць на свой бок салдат Бабруйскай крэпасці i Мінскага гар-нізона. На 5.4.1849 было прызначана паў-станне. Аднак 27 сакавіка пачаліся арыш-ты. Да следства прыцягнута каля 200 чала-век. Кіраўнікі i найбольш актыўныя члены саюза паўсталі перад судом i былі пакара-ны. Аляксандр быў прыгавораны да катаргі i да 1858 адбываў пакаранне ў Сібіры.

Апалонія (1841—-пасля 1915) — жонка З.Серакоўскага. За ўдзел у вызва-ленчым паўстанні 1863—64 выслана ў Ноў-гарад. 3 1867 жыла ў Варшаве, вяла грамад-скую i літаратурную дзейнасць. Аўтар успа-мінаў пра паўстанне (рукапіс зберагаецца ў гістарычным архіве Літвы).

Канстанцін (1837—27.5.1871) — удзельнік паўстання 1863—64 на Ковен-шчыне, камандаваў асобным атрадам. У баях з карнікамі паранены i эмігрыраваў у Францыю. У час Парыжскай камуны 1871 расстраляны версальцамі.

Францішак (1825—25.4.1904) — адзін са стваральнікаў (разам з братам Аляксандрам) Братняга саюза літоўскай моладзі. Паводле судовага прыгавору 10 га-доў (1850—60) быў на катаржных работах у Сібіры. Напярэдадні i ў час паўстання 1863—64 адзін з кіраўнікоў партыі «белых», член Аддзела кіраўніцтва правінцыямі Літ-вы, які быў цэнтрам кіраўніцтва паўстан-нем у Літве i на Беларусі. У чэрвені 1863 арыштаваны i асуджаны на 20 гадоў катар-гі. 3 1883 жыў у Варшаве.

Цітус (13.5.1840—11.1.1864) — удзель-нік рэвалюцыйнага студэнцкага руху ў Маскве i Пецярбургу, дзе вучыўся ва уні-версітэтах. 3 лета 1863 найбліжэйшы па-мочнік К.Каліноўскага па кіраўніцтве выз-валенчым паўстаннем на Беларусі i ў Літве. Арыштаваны i публічна расстраляны на Лукішскай плошчы ў Вільні.

ДАМАНЕЎСКІ (Даманоўскі)

Фабіян

Беларускі мысліцель-гуманіст i паэт эпохі позняга Адраджэння i барока, ідэолаг нонадарантызму (рэлігійна-філасофскі рух у Беларусі 2-й паловы 16 ст.). Бацька філо-сафа i паэта Я.Даманеўскага. Крытыкаваў Біблію, лічыў Хрыста не Богам, а простым чалавекам, адмаўляў неўміручасііь душы. У 1589 разам з С.Будным вёў дыспут з езуіта-мі ў Полацку, даказваў, што душа чалавека пасля смерці гіне разам з целам. У спрэч-цы Буднага з плябейска-сялянскімі ідэола-гамі антытрынітарызму пра свецкую ўладу падтрымліваў пункт погляду Буднага. Аўтар верша на польскай мове «Эпіграма на герб Лясот», надрукаванага ў кнізе С.Буднага «Пра свецкую ўладу» (1583). У творы вы-казваў думку, што ўлада ў сваіх учынках павінна кіравацца розумам i маральнымі дабрачыннасцямі.

Літ.: Подокшйн С.А. Скорина и Буд-ный: Очерки филос. взглядов. Мн., 1974. С 121—122.

ДАМАНЕЎСКІ (Даманоўскі)

Язэп (2-я палова 16 ст. — 1-я палова 17 ст.)

Філосаф-мараліст i паэт-гуманіст. Сын Ф.Даманеўскага. Як сацыніянін, ён разам з Янам Ліцыніем Намыслоўскім удзельнічаў 25.1.1594 у Навагрудку ў дыспуце з езуітам М.Сміглецкім. 3 пазіцый наміналізму ад-маўляў існаванне Хрыста. У канцы 1590-х гадоў схіляўся да атэізму, за што ў 1600 выключаны з сацыніянскай абшчыны. Пі-саў на польскай i лацінскай мовах. На пра-цягу 1620—23 надрукаваў у Любчы свае маральна-павучальныя вершаваныя творы: «Жыццё сельскае i гарадское», «Перасця-рога i заахвочванне тым, хто многа гаво-рыць i думае, але нічога не робіць», «Суця-шэнне тым, каму мужы перашкаджаюць паводзіць сябе з годнасцю», «Некаторыя эмблемы», «Афарызмы Саламона ў паэтыч-ным выкладанні». У ix адлюстраваны філа-софска-этычныя погляды Д. i творчы метад

у духу эстэтыкі барока. Тэарэтычнай асно-вай яго этыкі, як i светапогляду ў цэлым, з'яўляецца сінтэз рэлігійна-філасофскага вучэння кальвінізму аб божай наканаванас-ці з сацыніянскай рэнесансава-гуманістыч-най канцэпцыяй маральнай свабоды чала-века. Паводле Д., светам i чалавечым лесам кіруе Бог, таму чалавек робіць у жыцці не так, як яму хочацца, а як яму дыктуе божая неабходнасць, ці «няволя». Аднак, лічыў ён, памыляецца той, хто ўсё ўскладае на Бога, бо фартуна спрыяе толькі дзейнаму чалавеку. У этыцы Д. працавітасць — га-лоўная сацыяльна-маральная дабрачын-насць чалавека, асноўная ўмова шчаслівага жыцця, крыніца багацця; таго, хто не пра-цуе, нельга назваць дабрадзейным, пустая летуценнасць, гультайства робяць жыццё нешчаслівым. Высокі маральны статус пра-цавітасці Д. абгрунтоўваў прыкладамі з Бібліі і грамадзянскай гісторыі і сцвярджаў, што тыя цары i дзяржаўныя дзеячы, якія любілі i паважалі працу, былі не толькі мудрымі кіраўнікамі, але добрымі i бераж-лівымі гаспадарамі. Імкнучыся вывесці шляхту ca стану маральнага i саиыяльнага заняпаду, ён асуджаў яе паразітызм і сцвярджаў, што праца не можа зневажаць шляхецкую годнасць. Дармаедству i мар-натраўству феадальнага саслоўя Д. проці-пастаўляў працавітасць і беражлівасць ся-лян, гарадскіх рамеснікаў i гандляроў. Най-больш прыдатнай сферай прыкладання сіл i здольнасцей шляхецкага саслоўя Д. лічыў сельскую гаспадарку. Вясковае жыццё ён ідэшіізаваў як увасабленне «натуральнага стану» чалавека, гарадское ж трактаваў як «супрацьнатуральнае», чужое прыродзе ча­лавека, як крыніцу амаральнага пачатку, зла, якое садзейнічала разбэшчванню чала-вечай асобы, дэфармацыі яго першапачат-ковай прыроды. Каларытна апісваў жыццё беларускіх гарадоў пач. 17 ст., выкарыстоў-ваючы канкрэтна-гістарычныя бытавыя дэ-талі, фальклор, народны гумар. Услед за Ф.Скарынам, СБудным, А.Воланам i іншы-мі айчыннымі гуманістамі Д. падпарадкоў-ваў індывідуальныя інтарэсы чалавека інта-рэсам агульнага дабра.

Літ:. Падокшын С.А. Філасофская дум­ка эпохі Адраджэння ў Беларусі: Ад Францыска Скарыны да Сімяона Полацкага. Мн., 1990. С 144—148.

ДАМАНЕЎСКІ

Ян (7—1563)

Прававед, рэлігійны дзеяч Вялікага княства Літоўскага 16 ст. Звестак пра час i месца нараджэння не захавалася. Быў суд-дзёй Віленскага апеляцыйнага суда для га-радоў з магдэбургскім правам. Прымаў удзел у распрацоўцы праекта Статута Вялі-кага княства Літоўскага 1566. Магчыма, Д. як радны пан (член рады) быў старшы-нёй Статутнай камісіі, зацверджанай Вілен-скім соймам 1551 для распрацоўкі праекта новага Статута. Узначаліць Статутную ка-місію мог хутчэй за ўсё чалавек, які карыс-таўся аўтарытэтам як палітык, дзяржаўны дзеяч, прафесіянал, валодаў царкоўна-ад.мі-ністрайыйным вопытам i ведамі кананічна-га i магдэбургскага права. Д. не змог за-кончыць работу па рэформе заканадаўства (памёр у 1563), але бясспрэчна, што з яго ўдзелам вызначана канцэпцыя новага зака-надаўства Вялікага княства Літоўскага, якая адпавядала патрабаванням свайго часу i абараняла суверэнітэт дзяржавы.

Г.В.Дзербіна.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: