Дарагастайскі

Крыштоф Мікалай (мянушка М a н а в i д, граф Л я л i в а; 2.3.1562—3.8.1615)

Дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Лі-тоўскага, кальвініст. Адукацыю атрымаў у Страсбургу i Фрыбуры (Швейцария). 3 1597 займаў пасады маршалка вялікага лі-тоўскага, старосты ваўкавыскага, шарашоў-скага, лепельскага. Аўтар кнігі «Гіпіка» — першага ў Рэчы Паспалітай дапаможніка па конегадоўлі (1603, Кракаў; у 17—18 ст. неаднаразова перавыдавалася). У гэтым творы выкарыстаны звесткі старажытных вучоных, шмат спасылак на Плінія, Арыс-тоцеля, Гіпарха, ва ўласным перакладзе прыведзены ўрыўкі паэтычных твораў Вер-гілія. Кніга ілюстравана выдатнымі гравю-рамі Т.Макоўскага. Каля 1615 у маёнтку Ашмяна Мураваная (каля в. Мураваная Ашмянка Ашмянскага раёна) на яго сродкі заснавана друкарня, у якой у тым жа годзе выдадзена 6 палемічных кніг мясцовага казнадзея (прапаведніка-евангеліка) В.Са-лінарыуса «Цэнзура», накіраваных супраць выданняў ракаўскіх сацыніян.

Ліш.: П a р э ц к i Я.I. «Гіпіка» Дарагастайскага // Помнікі гісторыі i культуры Беларусі.
1982. №3. Я.І.Парэцкі.

ДАШЧЫНСКІ

Юзаф (1781—1844)

Беларускі піяніст, кампазітар, дырыжор, педагог. Нарадзіўся ў Вільні. 3 1813 выкла-даў музыку ў Віленскім універсітэце, у 1814 па запрашэнні вядомага на Беларусі мела-мана i мецэната Л.М.Ракіцкага пераехаў у яго маёнтак Гарадзішча пад Мінскам, дзе да 1844 узначальваў сімфанічны аркестр, даваў урокі фартэпіяннай ігры. Пад кіраў-ніцтвам Д. ў Гарадзішчы i ў Мінску прагу-чалі оперы «Аксур, цар Арагуза» А.Сальеры i «Белая дама» Ф.Буальдзьё, выконваліся сімфоніі I.Гайдна, В.А.Моцарта, Л.Бетхове­на. Д. — аўтар каля 100 музычных твораў, выдадзеных у Маскве, Вільні, Варшаве, Ве­не, Лейпцыгу. Шырока вядомы былі ў свой час 3 фартэпіянныя канцэрты, фартэпіян-ны квартэт a-moll, струнны секстэт, мела-драма «Эгберт», музыка да камедыі Л.Дму-шэўскага «Сядзіба пры дарозе». Лепшыя паланезы Д., як сцвярджалі сучаснікі, не саступалі паланезам М.К.Агінскага і К.Курпінскага.

Jlim:. Jelski M. Kilka wspomnień z
przeszłości muzycznej Litwy // Echo muzyczne.
1881. №23. А.Л.Капілаў.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: