Ефрасіння Полацкая

[свецкае імя Прадслава, каля 1110 (?)—23 або 25.5.1173]

Прадстаўніца хрысціянскага культурна-асветніцкага руху ў Полацкім княстве 12 ст. Першая жанчына гэтага перыяду, прыліча-ная да святых. Нарадзілася ў Полацку. Дачка полацкага князя Георгія Усяславіча, малодшага сына князя Усяслава Брачысла-віча. У 2-й палове 11 — 1-й палове 12 ст. полацкае княства як самастойная i моцная дзяржава дасягнула высокага ўзроўню і ў культурным жыцці. Трывалымі былі ганд-лёвыя i культурныя сувязі Полацкага княства з краінамі Усходу i Захаду. Куль­турным сувязям з Візантыяй спрыялі сва-яцкія адносіны полацкіх князёў з візантый-скім імператарскім домам. Менавіта ў гэ-тыя часы ў Полацку пабудаваны Сафійскі сабор i іншыя манументальныя царкоўныя пабудовы. Ёсць звесткі пра наяўнасць тут свайго летапісання. У духоўна-культурнымжьшці Полацкага княства ўмацоўвапася хрысціянская ідэалогія, хоць язычніцкія ўяўленні былі яшчэ даволі моцныя нават у княжацкім асяроддзі. Аднак хрысціянская ідэалогія заваёўвала ўсё больш прыхільні-каў, якія імкнуліся сцвердзіць у жыцці ідэі падзвіжніцтва, асветы i кніжнасці. Асабліва важную ролю ў гэтым працэсе адыграла Е.П., звесткі пра дзейнасць якой дайшлі да нас з «Жыція Ефрасінні Полацкай», ство-ранага, відаць, неўзабаве пасля яе смерці (старэйшы з вядомых спісаў датуецца 14 ст.). «Жьшіе...» было шырока вядомае i папу-лярнае ў старажытнабеларускі перыяд. Стварэнне ў Полацкім княстве свайго «Жыція...» — важнае сведчанне культурнай суверэннасці дзяржавы, яе значнасці i ci-лы. Калі адлюстраванне дзяржаўна-палі-тычнай ролі княства знаходзіла сваю фік-сацыю ў галіне летапісання, то ў духоўнай сферы гэта замацавана найперш у самім факце стварэння «Жыція...». Арыгіналь-насць гэтага твора — у сцвярджэнні неаб-ходнасці ведаў, любові да кнігі, у ідэі ду-хоўнага ўдасканалення, праслаўленні па-дзвіжніцтва, самаадднаным служэнні вы-шэйшым маральным ідэалам.

Ефрасіння рана пастрыглася ў манахіні насуперак волі бацькоў, якія хацелі аддаць яе замуж. Пасяліўшыся ў келлі Сафійскага сабора, яна занялася перапіскай твораў рэ-лігійна-маратьнага зместу. Гэта, відаць, былі пераважна пераклады з грэчаскіх ары-гіналаў. Ёсць падставы меркаваць, што на той час у храме існавшіа майстэрня, дзе ствараліся і па-мастацку ўпрыгожваліся ру-капісы, былі падрыхтаваны майстры i cne-цыяльнае абсталяванне. Відаць, яшчэ да прыходу Ефрасінні быў пакладзены пача-так вядомай бібліятэкі Полацкага Сафій-скага сабора, якая паступова ператварыла-ся ў буйны культурны цэнтр Полаччыны, дзе ствараліся і захоўваліся нацыянальныя духоўныя каштоўнасці, у т.д. летапісы i творы грэчаскай патрыстыкі. Ефрасіння заснавала ў Полацку жаночы i мужчынскі манастыры, была фундатарам пабудовы ка­ля 1160 царквы свято га Спаса (цяпер Спа-са-Ефрасіннеўская), дзе размяшчаліся кел-лі Ефрасінні i яе сястры, i царквы Багаро-дзіцкай. Спаская царква была багата ўпры-гожана фрэскамі, якія маюць вялікую гіс-тарычную i мастацкую каштоўнасць. Па за­казе Ефрасінні полацкім майстрам Лазарам Богшам у 1161 быў зроблены напрастольны шасціканцавы крыж для царквы святога

Спаса. Ён быў з кіпарысу, да яго пярэдняй i адваротнай паверхняў прымацаваны зала-тыя, да бакавых — сярэбраныя пласціны. Крыж быў аздоблены каштоўнымі камяня-мі, упрыгожаны выявамі евангелістаў, зас-навальнікаў праваслаўя, святых Ефрасінні і яе бацькоў. Гэты выдатны ўзор прыкладно-га мастацтва 12 ст. стаў найкаштоўнейшай нацыянальнай святыняй (у час другой су-светнай вайны крыж украдзены з Беларусі). Па просьбе Ефрасінні візантыйскі імпера-тар Мануіл Комнін прыслаў для царквы святога Спаса адзін з трох абразоў (эфескі) Маці Боскай, створаных, паводле падання, евангелістам Лукою. Па яе загадзе гэты аб-раз быў упрыгожаны золатам, серабром i каштоўнымі камянямі (зараз знаходзіцца ў Рускім музеі ў Санкт-Пецярбургу). У кан-цы жыцця Ефрасіння здзейсніла паломніц-тва ў Іерусалім, дзе i памерла. У 1187 яе мошчы былі перанесены ў Кіева-Пячор-скую лаўру, a ў пач. 20 ст. — у Полацк.

«Жыціе Ефрасінні Полацкай» прасякну-та пафасам сцвярджэння хрысціянскіх све-тапоглядных уяўленняў i імкненнем давесці ix ісціннасць. У ім даецца дастаткова раз-горнутая змястоўна-паняційная аргумента-цыя i пра эфемернасць «славы зямной», i пра сутнаснае размежаванне свету тленнага i свету вечнага, i пра славутую, але няў-стойліва-зніклівую прыгажосць бачнага свету гэтага. Відавочна цікавасць аўтара гэ-тага твора да шырокіх светапоглядных пы-танняў эпохі сярэднявечча, хоць у жыцце-апісанні выразна прысутнічае вузкацаркоў-ны i нават вузкаманаскі пласт зместу, спе-цыфічных павучанняў i норм, што, зразу-мела, сведчыць пра асяроддзе, у якім ства-ралася «Жьшіе...». Актыўным суб'ектам сцвярджэння ісціннасці як ідэй i ўяўленняў шырокага светапогляднага плана, так i канкрэтных прадпісанняў дабрачыннасцей рэлігійнага служэння выступае ў творы са­ма Ефрасіння.

У адпаведнасці з законамі агіяграфічна-га жанру ў «Жыціі...» паслядоўна апавяда-ецца пра бацькоў Ефрасінні, пра тое, як рана выявіліся ўстойлівыя духоўна-мараль-ныя асновы яе чалавечай натуры. Паведам-ляецца, што ў яе рана выявілася любоў да ведаў i што хутка i шырока разышліся вес-ткі пра яе мудрасць i прыгажосць. Асаблі-вая ўвага звяртаецца на ўнутраныя духоў-ныя рысы Ефрасінні, найперш на яе інтэ-лектуальную адоранасць: «Дан бяше таков дар Еуфросинии от Бога: аше кто ея вопрошаше о которой вещи, она же ему разре-шаше чему есть быти». Хоць індывідуаль-на-асобасная характарыстыка ў абмалёўцы героя выходзіла за межы такога кананічна-га жанру, у гэтым творы спалучэнне ўнут-раных якасцей гераіні і патрабаванняў жанру ўспрымаецца арганічна. У духоўным свеце Ефрасінні на першае месца ставілася ідэя служэння Богу i вышэйшым духоўным каштоўнасцям, а яе дар — спасціжэння рэчаў i людзей, беспамылковага распазнан-ня тых, хто ўнутрана схільны да служэння Богу i царкве — набываў рэлігійна-ідэала-гічную інтэрпрэтацыю. «Дан бысть дар блаженой Ефросиний от Бога: аще кого уз­рит очима своима, то разумеваше в коем человеце сосуд избран хощеть быти Бого-ви». У 12 гадоў Ефрасіння зрабіла найваж-нейшы свой духоўна-маральны выбар, які вызначыў увесь далейшы яе кірунак дзей-насці i сэнс жыццёвага шляху. Рашэнне пайсці ў манастыр і прысвяціць сябе слу- жэнню Богу яна прыняла насуперак волі бацькоў, якія ўжо думалі пра хуткае замуж-жа Прадславы. Так перад ёй узнікае пер­шая калізія: зямное каханне ці любоў да Бога, нявеста князя ці нявеста Хрыста. Еф-расіння цвёрда заявіла пра сябе як пра ня-весту Хрыстову. Гэта калізія — вытворная ад фундаментальнага хрысціянскага разу­мения ўсяго існуючага, ад ўласцівага хрыс-ціянству прынцыповага падзелу быцця на духоўнае i матэрыяльнае, боскае i зямное, абсалютна ісціннае i мінуча-часовае. Аб-грунтоўваючы правільнасць свайго выбару, Ефрасіння нагадвае вопыт жыцця сваіх продкаў: яны жаніліся i выходзілі замуж, княжылі, дабіваліся славы i паміралі, але жыццё ix было пазбаўлена подыху вечнасці i слава ix гінула як прах, як павуцінне. Вы­бар паміж «княжением», «славой мира се­го» i духоўным служэннем, супрацьпастаў-ленне жыцця продкаў, якое прайшло ў па-гот за эфемернымі зямнымі дабротамі, і жыцця ісціннага з'яўляецца вельмі пака-зальным для ўнутранай змястоўнасці воб-раза Ефрасінні.

Супрацьпастаўленне канкрэтна-зямнога існавання i духоўнага падзвіжніцтва несла адбітак рэальнага гістарычнага процібор-ства хрысціянства са старажытнаславянскі-мі міфалагічнымі ўяўленнямі. Як вядома, праявы язычніцкага светапогляду на пач. 12 ст. былі яшчэ даволі выразнымі ў роз­ных сацыяльных пластах Полацкага княс-тва, i натуральна, што канкрэтную духоў

ную мэту i сэнс свайго служэння Ефрасін-ня бачыла ў сцвярджэнні новых, хрысціян-скіх маральных прынцыпаў існавання чала-века. Выбар Ефрасінні — гэта выбар паміж свецкім, людскім (багаццем i славай) i ця-жарам манаскага быцця, выбар, заснаваны на супрацьпастаўленні зямнога, рэальнага i духоўнага. Яна настойліва прыводзіць аргу­менты на карысць правільнасці свайго ра-шэння. Першы раз — калі павінна зрабіць выбар паміж замужжам i манаствам, лю-боўю зямною i любоўю да Бога, у другі — калі ўжо рашэнне прынята, i яна перакон-вае ігуменню манастыра прыняць яе ў сваё асяроддзе. У адказ на словы ігуменні, што яна яшчэ маладая i не адолее цяжкасці ма-наства, ды i наогул, навошта ёй адракаіша ад радасцей жыцця, Прадслава ў поўнай адпаведнасці з хрысціянскай ідэяй сцвяр-джае пафас веры i падзвіжніцтва ў імя веч-насці, нятленнасці. «Вся видимая мира се­го и краная суть и славна, но вскоре мину­ет, яко сон, яко цвет уведает. Вечная же и невидимая во векы пребывають...» У гэтым фрагменце хрысціянскія ўяўленні пра вы-шэйшую духоўную рэатьнасць як сапраўд-ную сутнасць быцця суседнічаюць і спалу-чаюцца з паэтычнай вобразнасцю, што пе-радае пачуццё зачараванасці прыгажосцю рэальнага свету.

Знаходжанне Ефрасінні ў манастыры было пачаткам яе ператварэння ў падзвіж-ніцу, часам збірання духоўных сіл. Мінуў пэўны час, i яна просіць дазволу пасяліцца ў келлі Сафійскага сабора. Ведучы манаскі, аскетычны лад жыцця, Ефрасіння занялася перапіскай кніг. «И нача книгы писати своими руками». Ідэал ведаў i асветы, лю-боў да кнігі i найперш да Бібліі ў сярэдня-веччы былі шляхам спасціжэння Божай мудрасці, твораў тэалагічнага характеру. У «Жыціі...» падкрэсліваецца, што ў Прадсла-вы з маленства была прага да ведаў. Яе ім-кненне вучыцца падаецца адначасова i як вытворнае ад любові да Бога, i як шлях унутранага ўдасканалення, дасягнення ідэ-алу. Сцвярджаючы ідэю самаадданага ду-хоўнага служэння ў зямным жыцці і ўспа-мінаючы словы Хрыста, сказаныя апоста-лам: «Не носите с собою ничто же, токмо жезл един!», — Ефрасіння гаворыць, што ў яе нічога няма, акрамя слова Боскага i кніг. «И еще же за все имение имею книги сея. Ими же утешает ми ся душа и сердце веселится». Шлях дасягнення ідэалу неад-лучны ад боскага слова i ведаў, занатаваных у кнігах Свяшчэннага пісання. Пера-піска, распаўсюджванне кніг — адна з найважнейшых i богаўгодных місій чалаве-ка. У гэтым сэнс дзейнасці Ефрасінні па перапісванні кніг.

Будаўніцтва царквы святога Спаса апіс-ваецца ў «Жыціі...» як наиважнейшая спра­ва Ефрасінні, a яго завяршэнне — як усе-агульнае свята: «... Видевши церковь совре-шеную, возрадавася душею» Ефрасіння, «и бысць священие и велиа радость всем крестьянам. И собрашась князи и силнии мужи, черноризици и черноризци, и про-стие людие. И бысть радость велиа. И празд-новаша дни мнози». Гэта кульмінацый-ная падзея ў «Жыціі...», калі суб'ектыўнае жаданне i імкненне Ефрасінні ператвары-лася ў агульнае свята, свята далучэння ўсіх да царквы i Бога. Заўважаецца тэндэнцыя паказаць індывідуальнае (бо яно з'яўляецца узорам) як найбольш поўны выраз імкнен-няў i патэнцый, схаваных у чалавечай су-польнасці. Роля ж i значэнне выключнай індывідуальнасці Ефрасінні ацэньваюцца ў «Жыціі...» як роля выдатнага носьбіта свят-ла, адухоўленасці, асветы: «Еуфросиниа — неопарный орел, попаривши от Запада и до Востока, яко луна солнечная, просве­тивши всю землю Полоцкую». Разам з тым размова ідзе пра канкрэтную людскую су-польнасць, духоўна-культурнае адзінства, пэўнасць якой выразна ўсведамляецца, гэта — Полацкая зямля. I праслаўленне ў «Жы-ціі...» Полацкай зямлі i горада Полацка — «А мы же хвалим блажен еси ты граде По­лоцкий... Блажены людие, живущий в нем!» — адзначана высокай адухоўленасцю патрыятычнага пачуцця.

Дзейнасць Е.П. — яскравы адбітак кар-дынальных духоўных зрухаў, што адбывалі-ся ў культурна-грамадскім жыцці Беларусі на працягу 12 ст., калі закладваўся i маца-ваўся фундамент новага разумения свету, ствараліся перадумовы развіцця індывіда як непаўторнай асобы, сцвярджэння духоў-на-маральнай самакаштоўнасці чалавека. Духоўны ўплыў беларускай асветніцы Е.П. далёка выйшаў за межы старажытнай эпо-хі. Яе імя, справы i вобраз падзвіжніцы крышталізаваліся ў часе i набылі найвы-шэйшую якасць нацыянальнага сімвала са­маадданага служэння высакародным ідэа-лам, вернасці сваёй радзіме.

Літ.\ Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Т. 1. Мн., 1968; История белорус­ской дооктябрьской литературы. Мн., 1977;

Майхрович А.С. Поиск истинного бытия и человека: Из истории философии и культуры Беларуси. Мн., 1992; Данилевич В.Е. Очерк истории Полоцкой земли до конца XIV столетия. Киев. 1896; Алексеев Л.В. Полоц­кая земля в IX—XII вв.: (Очерки истории Се­верной Белоруссии). М., 1966. А.С.Майхровіч.

ЕФРАСІННЯ РАГВАЛОДАЎНА

(у манастве Еўпраксія; каля 1170—1243)

Асветніца, полацкая князёўна з роду Усяслава Чарадзея, дачка князя Рагвалода Барысавіча, пляменніца Ефрасінні Полац-кай, у гонар якой атрымала свае імя. Уся маладосць Е.Р. праходзіла ў арэоле святас-ці цёткі, што не магло не выхаваць у яе на-божнасці, павагі да старэйшых, дабрыні да людзей. Яна была аддадзена замуж, але хутка заўдавела; другім мужам Е.Р. стаў заўдавелы сын пскоўскага князя Уладзімі-ра — Яраслаў, з якім яна пражыла больш за 20 гадоў. Пасля смерці бацькі Яраслаў Ула-дзіміравіч прэтэндаваў на пскоўскі прастол, але пскавічы не прынялі яго. Гэта прыму-сіла Яраслава шукаць дапамогі ў Рызе, дзе ў яго сярод крыжакоў былі родзічы. Лічаць, што Е.Р. таксама паехала за мужам у Рыгу. Але шэраг фактаў, прыведзеных у царкоў-най літаратуры, абвяргаюць гэтую думку i даюць магчымасць сцвярджаць, што яна была пакінута мужам або засталася ў Пско­ве па сваёй волі, не жадаючы далучацца да ганіцеляў сваіх адзінаверцаў. Усе свае збе-ражэнні i тое, што засталося ў Пскове пас­ля Яраслава, Е.Р. аддала на пабудову веліч-нага храма Іаана Хрысціцеля на рацэ Вялі-кай, а пазней i жаночага манастыра пры ім. Яна перасялілася з багатага церама ў ма-настырскую келлю i чакала мужа. Але Яраслаў пайшоў па шляху здрады; у 1233 ён спрабаваў заваяваць Пскоў з дапамогаю лівонцаў, трапіў у палон, збег з яго i зноў пачаў рыхтавацца да паходу супрань адзіна-верцаў. Тады Е.Р. канчаткова вырашыла пастрыгчыся ў манашкі і стала ігуменняй манастыра. Усяго 2 гады спатрэбілася ёй для таго, каб манастыр праславіўся гэтак жа, як i манастыр Ефрасінні Полацкай. Пад кіраўніцтвам маці Еўпраксіі жытло святых сясцёр стала найбуйнейшым куль­турным цэнтрам Пскова. Намаганнямі ігу-менні удалося захаваць каштоўнасці манас­тыра i бібліятэку ў час акупацыі Пскова крыжакамі ў 1240. У 1243 Яраслаў, які на той час быў ужо жанаты з іншай жанчынай (немкай), выклікаў Е.Р. да сябе ў горад Одэнцэ. Характар сустрэчы, мэта яе візіту да Яраслава невядомыя, але скончыўся ён смерцю ігуменні ад рук Яраславага пасын­ка. Цела маці Еўпраксіі было прывезена манашкай Сандуліяй у Пскоў i пахавана на тэрыторыі манастыра. Е.Р. — асветніца Пскоўскай зямлі, кананізавана, яе імя па-поўніла пантэон пскоўскіх святых.

Літ:. Мельнікаў А. Найпадобная Еўпраксія, ў манастве Ефрасіння, князёўна полац­
кая, княгіня пскоўская // Беларусь. 1992. №5; Карамзин Н.М. История государства Рос­
сийского. Т. 1—2. М. 1993. І.А.Масіяніцына.

ЖАБА (Żaba)

Ігнацы (10.8.1713—1799)

Тэолаг, педагог, рэлігійны і грамадскі дзеяч Вялікага княства Літоўскага. Нара-дзіўся ў сям'і мінскага ваяводы Яна Казімі-ра. Навучаўся ў езуіцкіх школах у Гродне, на філасофскім факультэце Віленскай ака-дэміі (1731—34). 3 1735 займаўся багаслоў-скімі навукамі, з 1740 выкладаў паэтыку, красамоўства i філасофію ў езуіцкіх калегі-умах, у 1748 выконваў функцыі прапаведні-ка пры двары свайго старэйшага брата Яна Антонія. У 1752 абараніў доктарскую ды-сертапыю. У 1753—54 прафесар тэалогіі ў Вільні, пракуратар Літоўскай правінцыі. У 1756—60 член прадстаўніцтва Рэчы Паспа-літай пры генеральнай курыі ў Рыме. Пас­ля вяртання з-за мяжы прызначаны рэкта-рам Віленскай акадэміі (1760—69), узна-чальваў калегіумы ў Гродне (1763—66), Жодзішках (1766—69) i Браневе (1770— 72), быў настаяцелем у Мітаве (Елгаве). У 1774 пры падтрымцы І.Масальскага зноў прызначаны на пасаду рэктара Віленскай акадэміі, якую займаў да выхаду ў адстаўку ў 1779. Памёр i пахаваны ў Вільні. Звесткі пра яго літаратурную спадчыну адсутніча-юць.

ЖАБРОЎСКІ (Żebrowski) Тамаш (25.11.1714—18.3.1758)

Матэматык i астраном, прафесар матэ-матыкі i філасофіі ў Віленскай акадэміі. Нарадзіўся каля г. Навагрудка. Пасля за-канчэння Віленскай акадэміі ў 1732 накіра-ваны за мяжу для ўдасканалення ведаў. У час стажыроўкі ў Пражскім універсітэце вывучаў матэматыку i астраномію, выдаў 2 кароткія падручнікі па арыфметьшы i геа-метрыі, астранамічны твор «Аб сапраўднай вышыні полюса горада Вільні». У 1753 уз-началіў будаўніцтва Віленскай астранаміч-най абсерваторыі, для якой прывёз з Англіі неабходнае абсталяванне. У 1755 абсерва-торыя была адкрыта, i Ж. распачаў сістэма-тычныя астранамічныя назіранні. Аднача-сова на працягу 6 гадоў ён выкладаў у Ві-ленскай акадэміі матэматыку i філасофію. Ж. ўспрымаў геліяцэнтрычную сістэму як навуковую гіпотэзу. Ён быў прыхільнікам новай філасофіі прыроды i поспехі яе тлу-мачыў укараненнем матэматычных метадаў даследавання.

ЖАЛІГОЎСКІ (Żeligowski) Эдвард Вітальд (псеўд. Антоні С а в а; 20.7.1816—28.12.1864)

Польскі паэт, філосаф, рэвалюцыйны дзеяч. Нарадзіўся ў фальварку Мар'ямпаль Вілейскага пав. Яго дзяцінства і юнацтва прайшло на Беларусі. За ўдзел у падрых-тоўцы паўстання пад кіраўніцтвам Ш.Ка-нарскага ён быў інтэрніраваны; у 1833—36 вучыўся ў Дэрпцкім (Тартускім) універсітэ-це. У 1842 вярнуўся на радзіму. У 1851 са-сланы ў Петразаводск, потым у Арэнбург, дзе перапісваўся з Т.Шаўчэнкам і прысвя-ціў яму верш «Да народнага паэта». 3 1858 жыў у Пецярбургу, там з І.Лгрызкам выдаў газ. «Słowo» («Слова», 1859). 3 1860 жыў за мяжой. Супрацоўнічаў у польскім рэвалю-цыйным друку, перапісваўся з А.Герцэнам. Апошнія гады правёў у Жэневе. У анты-прыгонніцкай «драматычнай фантазіі» ў вершах «Ёрдан» (1846), яе працягу «Зорскі» (1847, неапубл.; урыўкі ў 1858 чытаў Шаў-чэнку, які ў вершы «Перайманне Эдуарду Саве» выкарыстаў прыведзеную ў «Зор-скім» беларускую народную песню «Паса-джу каля хаціны»), антыклерыкальнай паэ-ме «Манахі» (1850), зборніку «Паэзія» i на-рысе «Сёння i ўчора» (1858) з абурэннем пісаў пра галечу беларускіх сялян, сцвяр-джаў права беларускага народа на сваю лі-таратуру, станоўча ацаніў «Ідылію» В.Дуні-на-Марцінкевіча. Перапісваўся з А.Вярыгам- Дарэўскім. На польскую мову перакладаў творы А.Пушкіна, Г.Гейнэ.

Літ.: Мартынава Э., Мальдзіс А. Шаўчэнка i Жаіігоўскі // Тарас Шаўчэнка i
беларуская літаратура. Мн., 1964; X i н к у л о в Л. Тарас Шевченко i його сучасники. Ки'ш, 1962;
Яго ж. По следам Оренбургской зимы. Челя­бинск, 1968. А.В.Мальдэіс.

ЖАЛЯ30ЎСКІ

Ігнацій (1802—1872)

Рэлігійны праваслаўны дзеяч. Нарадзіўся ў в. Вялікія Сяхновічы Кобрынскага
пав. (цяпер Жабінскаўскі р-н Брэсцкайвобл.) ў сям'і уніяцкага святара. Скончыў Галоўную семінарыю пры Віленскім універсітэце. У 1836—39 інспектар Літоўскай семінарыі. У час Полацкага царкоўнага сабора 1839 падпісаў сярод іншых святароў «Саборны акт аб уз'яднанні» уніяіжай цар-
квы з праваслаўнай. У 1839—48 настаяцель Барысаглебскай (Каложскай) царквы ў Гродне, клапаціўся аб захаванні гэтага помніка архітэктуры. У 1848—70 вікарны епіскап Брэсцкі, жыў у Жыровічах i Гродне (з 1852). Пасля паўстання 1863—64 садзейнічаў закрыццю касцёлаў i пераўтварэнню
ix у цэрквы. 21.6.1870 з-за хваробы пакінуў епіскапскую кафедру, апошнія гады жыў у
Гродне, займаўся мецэнацтвам, збіраў бібліятэку. 3 1875 у Віленскім духоўным вучылішчы была ўстаноўлена стыпендыя епіскапа Ігнація для дзяцей-сірот, якія паказвалі выдатныя здольнасці ў авалоданні навукамі. А.Р.Бензярук.

ЖАХОЎСКІ

ІДыпрыян (Кіпрьын; каля 1635 —кастр. 1693)

Царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Док-тар тэштогіі. Паходзіў з Полацкага ваявод-ства. Вучыўся ў Грэчаскім калегіуме ў Ры­ме (1658—64). Архімандрыт шэрагу манас-тыроў, у 1671—74 каад'ютар (памочнік-на-меснік) пры мітрапаліце Г.Календзе. У 1674—93 мітрапаліт кіеўскі, галіцкі i ўсяе Русі, адначасова архіепіскап полацкі. Для пашырэння уніі выкарыстоўваў прымусо-выя меры, удзельнік склікання ў 1680 у Любліне з'езда уніятаў i праваслаўных, які

апісаў у кнізе «Люблінскі калёквіум...» (Замосце, 1680, на польскай мове). Імкнуўся
абмежаваць у царкве ўплыў базыльян, што выклікала з імі канфлікт. У пачатку 1690-х г. заснаваў Супрасльскую друкарню. Ахвяраваў сродкі на рамонт храмаў у Вільні, На-
вагрудку, Полацку. Аўтар казанняў, прысвечаных І.Кунцэвічу. С.В.Казуля.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: