Ждановіч

Фларыян Паўлавіч (28.10.1884—1938)

Тэатральны дзеяч, акцёр, рэжысёр, адзін з заснавальнікаў беларускага прафесійнага тэатра. Нарадзіўся ў Мінску. Скончыў дра-матычную школу у Варшаве (1902). Аргані-зоўваў драматычныя калектывы, у якіх ста-віў спектаклі на беларускай мове, у тым лі-ку «Па рэвізіі» М.Крапіўніцкага (1907), «Паўлінка» Я.Купалы (1913). Удзельнічаў у стварэнні Першага беларускага таварыства драмы i камедыі, у 1917—20 мастацкі кі-раўнік i рэжысёр. У 1919 працаваў у Вільні, дзе паставіў «Раскіданае гняздо» Я.Купаты. Як рэжысёр апіраўся на практыку папярэд-нікаў (І.Буйніцкага) i традыцыі беларускага народнага тэатра. Шырока выкарыстоўваў у пастаноўках народную музыку, спевы, ім-кнуўся да жыццёвай дакладнасці, праўдзі-васці. Быў арганізатарам i першым мастац-кім кіраўніком Беларускага драматычнага тэатра ў Мінску (1920—21), у 1922—29 вя-дучым акцёрам у ім. Перанёс з таварыства у гэты тэатр лепшыя пастаноўкі («Рысь» i «Хам» Э.Ажэшкі, «Паўлінка» i «Раскіданае гняздо» Я.Купалы, «Міхалка» Далецкіх, «Модны шляхцюк» К. Каганца, «Апошняе спатканне» У.Галубка i інш.; паставіў спек-таклі «Прымакі», «Сон на кургане» i «Ад-вечная песня» Я.Купалы, «Ганка» У.Галуб­ка i інш. Як акцёр раскрываў псіхалагічную глыбіню і інтэлект у драматычных ролях, ярка выконваў камедыйныя i характарныя ролі. 3 1926 пачаліся ганенні на Ж. У 1930 арыштаваны, засуджаны на 3 гады зняво-лення, працаваў на Беламорканале. 3 1933 жыў і працаваў за межамі Беларусь У 1938 рэпрэсіраваны паўторна і загінуў.

Шт.: Атрошчанка А. Фларыян Ждано-віч: Біяграфічны нарыс. Мн, 1972.

ЖУДРО

Васіль (1849?—1917?)

Царкоўны дзеяч, гісторык, паэт. Іерама-нах. Нарадзіўся на Магілёўшчыне. У пачат­ку 20 ст. выкладаў у Бялыніцкай царкоўна-прыходскай школе. 3 1905 надрукаваў каля 10 прац па гісторыі культавых устаноў Ма-гілёўшчыны з фотаздымкамі збудаванняў і ix інтэр'ераў. Аўтар павучанняў з нагоды розных падзей (1906—11), дапаможніка па вывучэнню закона Божага (1913). Творы падпісваў імем Васіль, некаторыя — крып-танімам І.В. У 1914, жывучы ў Аршанскім Пакроўскім манастыры, быў членам камі-тэта па загадванні музеямі царкоўных ста-ражытнасцяў.

Те:. Белыничский Рождество-Богородицкий монастырь. Ч, 1—2. Могилев, 1911; Оршанский
Богоявленский Кутеинский монастырь или древняя белорусская лавра. Могилев, 1912; Сти­хотворения иеромонаха Василия Жудро. Кн. 1 (1875—1877). Орша, 1912; Кн. 2—3. Могилев, 1909—12. З.Яцкевіч.

ЖУДРО

Хведар Андрэевіч (1864—?)

Царкоўны дзеяч i гісторык, педагог. На-радзіўся ў в. Кузьмічы Гомельскага пав. (цяпер Кармянскі р-н Гомельскай вобл. Скончыў Пецярбургскую духоўную семіна-рыю (1889). 3 1890 выкладчык Магілёўскай духоўнай семінарыі, у 1892—95 i 1898 в.а. рэдактара «Могилевских епархиальных ве­домостей». 3 1893 выкладчык Магілёўскага жаночага вучылішча духоўнага ведамства, член i справавод камісіі пад кіраўніцтвам Е.Р.Раманава па ўладкаванню магілёўскага старажытнага сховішча (пазней Магілёўскі царкоўна-архешіагічны музей). 3 1898 пра-цаваў у навучальных установах Гомеля. 3

1904 член праўлення Магілёўскага гісторыка-статыстычнага камітэта. У 1905—06 старшыня Магілёўскага царкоўна-праваслаўнага брацтва, спрыяў будаўніцтву царкоўна-прыходскай школы, уладкаванню гарадской чытальні ў Гомелі. У «Могилевских епархиальных ведомостях» друкаваў
матэрыялы да гісторыі епархіі, пра манастыры епархіі, большасць з якіх пазней
выйшлі асобнымі выданнямі. У 1-м томе «Магілёўскай епархіі» (вып. 3, 1906) змяшчаў гістарычныя нарысы да ўсіх магілёўскіх храмаў. Аўтар артыкулаў пра магілёўскіх епіскапаў. З.Яцкевіч.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: