Кутарга

Сцяпан Сямёнавіч (24.2.1805—7.5.1861)

Вучоны-прыродазнавец, педагог. Нара-дзіўся ў г. Мсціслаў Магілёўскай губ. ў сям'і службоўца. Брат М.С. Кутаргі. ГТад-леткам перабраўся ў Пецярбург, дзе атры-маў сярэднюю адукацыю. У 1827 паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Пецяр-бургскага універсітэта, дзе здольнасцямі звярнуў на сябе ўвагу, i ў наступным годзе ў ліку 20 студэнтаў з розных універсітэтаў накіраваны ў Дэрпт (Тарту) для падрыхтоў-кі на прафесарскія пасады. Абраўшы сваёй спецыяльнасцю заалогію, К. дасканала вы-вучыў анатомію i фізіялогію, праслухаў поўны курс на медыцынскім факультэце i ў 1832 атрымаў ступень доктара медыцыны. Пасля заканчэння курса зрабіў навуковае падарожжа па Крыме, з восені 1833 заняў кафедру заалогіі ў Пецярбургскім універсі-тэце, a з 1848 выкладаў яшчэ i мінералогію, геалогію, геагнозію ў Галоўным педагагіч

ным інстытуце. 3 1835 да 1848 ён быў цэн-зарам Пецярбургскага цэнзурнага камітэта i пэўны час інспектарам прыватных наву-чальных устаноў Пецярбургскай навучаль-най акругі. 3-за непаўнаты калекцый i не-дахопу памочнікаў К. быў вымушаны вы-кладаць i такія аддзелы прыродазнаўства, як зоатамія, заалогія, анатомія i палеанталогія. Як таленавіты вучоны, выдатны папуляры-затар, педагог i лектар ён' узняў гэту галіну ведаў на новую ступень. Не абцяжарваючы слухачоў дэталізацыяй і дробнымі фактамі, К. імкнуўся абудзіць у ix цікавасць i любоў да прадмета, заахвоціць ix да самастойнай працы. К. першы ў Расіі пазнаёміў студэн-таў (1860) з эвалюцыйным вучэннем Ч.Дарвіна. Многія з яго вучняў потым ста-лі вядомымі натуралістамі. Ён знаходзіў час i для напісання навуковых прац, i для на-вуковых экспедыцый. У 1840-я гады заняў-ся палеанталогіяй i геалогіяй i змясйіў шэ-раг спецыяльных прац у заснаваным ім пе-рыядычным вьшанні «Verhandlungen» («Па-сяджэнні») мінералагічнага таварыства, ды-рэктарам якога ён быў з 1842 па 1861. Ся-род яго навуковых прац «Апісанне некаль-кіх новых відаў акамянеласцей з цясніны Салгіра» (1834), «П&пеанталогія Расіі» (1842—46), «Нага i рука чалавека», «Агуль-ны закон паяўлення, існавання i знікнення арганізмаў» (1845—60) i інш. У выніку шматгадовых даследаванняў К. склаў геаіа-гічную карту Пецярбургскай губерні, якая была выдадзена ў 1852 i за якую ён атры-маў Дзямідаўскую прэмію. Разам з братам М.С.Кутаргам ён вёў культурна-асветную работу сярод насельніцтва Мсціслава i на-ваколля.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: