Кутневіч

Васіль Іванавіч (1.1.1787—2.4.1866)

Грамадскі i рэлігійны дзеяч Расіі, асвет-нік. Нарадзіўся на Магілёўшчыне ў сям'і святара. Вучыўся ў Магілёўскай семінарыі. Скончыў Пецярбургскую духоўную акадэ-мію са ступенню магістра i прызначаны ба-калаўрам фізіка-матэматычных навук у Маскоўскую духоўную акадэмію, дзе напа-чатку выкладаў нямецкую мову, потым быў прафесарам матэматыкі, філасофіі i псіха-логіі. Адначасова з'яўляўся членам знешня-га акадэмічнага праўлення, акадэмічнай канферэнцыі i цэнзурнага камітэта. У 1818 пасвечаны ў сан дыякана, потым свяшчэнніка, узведзены ў протаіерэі Маскоўскага кафедральнага Архангельскага сабора. У 1825 абраны благачынным крамлёўскіх цэркваў, быў членам духоўнай кансісторыі, правадзейным членам духоўнай акадэміі. У 1832 прызначаны обер-свяшчэннікам арміі i флоту, членам Сінода, членам камісіі ду-хоўных вучылішчаў, абраны ганаровым членам Казанскай духоўнай семінарыі, правадзейным членам канферэнцыі Пецяр­бургскай духоўнай акадэміі, выконваў аба-вязкі обер-свяшчэнніка імператарскага Га-лоўнага штаба. Меў усе адзнакі ордэна св. Аляксандра Неўскага.

ЛАБАДА

Андрэй Мітрафанавіч (26.6.1871—1.1.1931)

Фаіькларыст, этнограф i літаратуразна-вец. Нарадзіўся ў мяст. Свянцяны Вілен-скай губ. (цяпер г. Швенчоніс, Літва) ў сям'і дробнага службоўца. Пасля заканчэн-ня Екацярынаслаўскай гімназіі (1890) пас-туту на славяна-рускае аддзяленне гіста-рычна-філалагічнага факультэта Кіеўскага універсітэта, які скончыў у 1894. Быў вуч-нем прафесараў П.Уладзімірава, М.Дашке-віча, Ц.Фларынскага. 3 1898 прыват-да-цэнт, з 1900 прафесар гэтага універсітэта. 3 1921 кіраваў Этнаграфічнай камісіяй АН Украіны, у 1923—25 віцэ-прэзідэнт АН Ук-раіны. У 1925—30 рэдактар часопіса «Ет-нографічнйй віснйк». У працах «Рускі во-латоўскі эпас» (1896), «Рускія быліны пра сватанне» (1902—04, магістарская дысерта-цыя) выявіліся яго ліберальна-буржуазныя погляды. Аўтар прац па гісторыі тэатра i драмы («Народнасць у рускай музычнай драме сто гадоў назад», 1899), этнаграфіі («ПА.Куліш — этнограф», 1918), краязнаў-стве («Краязнаўства на Украіне», 1925) i інш. Даследаваў беларускі фальклор («Бе-ларуская народная паэзія i рускі былінны эпас», 1895). У сваіх працах выказваў плён-ныя думкі пра ўзаемасувязь у славянскім

фальклоры. Быў прыхільнікам гістарычнага метаду даследавання, абвяргаў устаноўкі міфалагічнай школы. У параўнальных по-шуках звычайна імкнуўся паказваць сацы-яльна-гістарычную i культурна-бытавую ас-нову твораў, прасачыць характар узаема-дзеяння ў народнай паэзіі славян.

Шт.: Музиченко С. Андрій Лобода // Народна творчість та етнографія. 1971. № 3.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: