Мурзакевіч

Мікалай Нічыпаравіч (1806—83)

Псторык, археолаг, асветнік. Нарадзіўся ў Смаленску ў сям'і царкоўнага дзеяча бе-ларускага паходжання Н.А.Мурзакевіча. Выхоўваўся ў Смаленскай духоўнай семіна-рыі, потым вучыўся на маральна-палітыч-ным аддзяленні Маскоўскага універсітэта, слухаў лекцыі М.Т.Качаноўскага i М.П.Па-годзіна. Быў прафесарам рускай гісторыі, потым дырэктарам Рышыльёўскага ліцэя ў Адэсе. У час паездак па паўднёвай Расіі вывучаў яе гісторыю, архе&тогію i этнагра-фію, рабіў раскопкі i пошукі ў мясцовых архівах. Да ліку яго знаходак адносяцца пскоўская судная грамата (выдадзена ў 1847 i 1869), арыгіналы лістоў царэвіча Аляксея Пятровіча (выдадзены ў 1849), не-калькі варыянтаў «Рускай праўды» i інш. М. быў заснавальнікам, сакратаром i віцэ-прэзідэнтам адэскага таварыства гісторыі i старажытнасцей расійскіх, членам многгх айчынных i замежных таварыстваў i акадэ-мій. Вывучаў нацыянальна-асветніпкі рух у Балгарыі, быў адным з першых настаўнікаў балгарскіх выхаванцаў у Рышыльёўскім лі-цэі i гімназіі пры ліцэі. Навукова-педага-гічная дзейнасць М. мела важнае значэнне для развіцця балгарскай асветы. У «Зате­ках» таварыства, што выходзілі пад яго рэ-дакцыяй, змясціў каля 130 артыкулаў па нумізматыцы, гісторыі i археалогіі, друка-ваўся i ў іншых перыядычных выданнях. Аўтар прац «Геаграфічная карта старажыт-ных элінскіх паселішчаў на берагах Чорна-га i Азоўскага мораў» (1836), «Гісторыя ге-нуэзскіх паселішчаў у Крыме» (1837) i інш. Цікавая яго перапіска з М.П.Пагодзіным, М.С.Варанцовым i інш. Памёр i пахаваны ў Адэсе.

МУРЗАКЕВІЧ

Нічыпар Андрыянавіч (1769—1834)

Рэлігійны дзеяч, гісторык. Паходзіў з Беларусь Банька М.Н. Мурзакевіча. Праца-ваў свяшчэннікам у г. Смаленску. Вывучаў даўніну Смаленска i наваколляў. Аўтар

«Гісторыі губернскага г. Смаленска ад ста-ражытных часоў да 1804 г.» (Смаленск, 1804). У 1877 у Пецярбургу надрукавана яго біяфафія пад назвай «Псторык г. Сма­ленска» з дадаткам дзённіка М. i яго ліс-тоў.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: