Павел 3 Візны

Радыкальны сацыёлаг-гуманіст, анты-трынітарый 16 ст. Быў віленскім суперін-тэндантам, «міністрам». Іншых біяграфіч-ных звестак пра яго амаль не захавалася. Як ідэолаг антыпрыгонніцкай партыі бела-рускіх i літоўскіх антытрынітарыяў рашуча выступаў на сінодзе ў Іўі (1568) супраць феадальнай эксплуатацыі i прыгоннай за-лежнасці сялян. Асуджаў існуючую сацы-яльную несправядлівасць i тых, хто «вало-даў падданымі», трымаў нявольную чэлядзь у рабстве. Лічыў, што гэта супярэчыць сло­ву Божаму, што «праведнаму не трэба мець падданых, а тым больш рабоў i рабынь. Гэ­та язычніцтва — панаваць над сваім бра-там, карыстацца яго потам i кроўю». Пад-крэсліваў, што «Бог з адной крыві стварыў увесь род чалавечы, таму ўсе мы роўныя; і, калі ўсе мы з адной крыві, значыць, мы ўсе браты; i калі мы браты, то як можа брат над братам панаваць?» Быў упэўнены, што панаванне над людзьмі пайшло ад злога чалавека, якога звычайна называлі тыра-нам. Гаварыў пра вялікія падаткі, якія вы-мушаны былі плаціць сяляне, ix дрэннае харчаванне i цяжкую працу на паноў без адпачынку.

Літ.: Подокшин CA. Реформация и об­щественная мысль Белоруссии и Литвы (Вторая половина XVI—нач. XVII в.). Мн., 1970. С. 121—122.

ПАВЕНСКІ Пётр, гл. Скарга Пётр


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: