Насовіч

Іван Іванавіч (7.10.1788—6.8.1877)

Мовазнавец-лексікограф, фалькларыст, этнограф. Нарадзіўся ў в. Гразівец Быхаў-скага павета Магілёўскай губ. (цяпер Ча-вускі р-н) у сям'і псаломшчыка. Адукацыю атрымаў у Магілёўскай гімназіі, потым у Магілёўскай духоўнай семінарыі. Там ён грунтоўна авалодаў стараславянскай, лацін-скай, грэчаскай i французскай мовамі, вы-вучаў польскую i старажытнаяўрэйскую мовы, што, пры дасканалым валоданні бе-ларускай i рускай мовамі, адкрывала яму шырокія перспектывы даследчыка ў галіне мовазнаўства. 3 1812 Н. працаваў выклад-чыкам рускай мовы i славеснасці вышэй-шага аддзялення Аршанскага духоўнага ву-чылішча, выкладчыкам, рэктарам Мсціс-лаўскага духоўнага вучылішча (1813—22), загадчыкам, наглядчыкам, выкладчыкам Дынабургскай гімназіі, Маладзечанскага, Свянцянскага дваранскіх вучылішчаў (1822—43). Пераезды па службе, а таксама падарожжы па Магілёўскай, Мінскай i Гродзенскай губ. далі яму магчымасць глы-бока пазнаёміцца з народнай творчасцю, сабраць багаты лексічны, фразеалагічны i фальклорны матэрыял з розных рэгіёнаў Беларусі. Таму, выйшаўшы ў 1843 у адстаў-ку i пасяліўшыся ў Мсціславе, ён заняўся навуковай работай. У выніку цеснага су-працоўніцтва з Археафафічнай камісіяй, эт-награфічным аддзяленнем Рускага геафа-фічнага таварыства, Аддзяленнем рускай мовы i славеснасці Пецярбургскай Акадэміі навук ён распачаў падрыхтоўку першага гістарычнага слоўніка беларускай мовы пад назвай «Алфавітны паказальнік старажыт-ных беларускіх слоў, выбраных з Актаў, што адносяцца да гісторыі Заходняй Расіі», выдадзеных у 1853 годзе, рукапіс якога за-вяршыў у 1867. У ім ён даў тлумачэнне i лексікафафічную інтэрпрэтацыю 13 тыс. слоў (Увараўская прэмія 1867, рукапіс збе-рагаецца ў бібліятэцы Расійскай АН у Санкт- Пецярбургу).

Значнае месца ў яго творчай спадчыне займаюць фальклорна-этнафафічныя пра-цы, у якіх аналізуецца i асэнсоўваецца жыццё i побыт народа, яго духоўны свет i мараль, звычаі i павер'і, практычная муд-расць i вусная паэтычная творчасць. Зда-быткам беларускай фалькларыстыкі сталі яго зборнікі «Беларускія прыказкі i пры-маўкі» (1852), «Беларускія прыказкі i загад-кі» (1868), «Зборнік беларускіх прыказак» (1867). У апошнім ён змясціў каля 3500 прыказак, прымавак i блізкіх да ix прыга-ворак, праклёнаў, скорагаворак i інш., тон­ка прааналізаваў змест i сэнс «маральна-практычнай філасофіі простага народа», мудрых гаспадарчых i прыродных назіран-няў. У многіх выпадках ён высвятляў пахо-джанне, прыводзіў эквіваленты з рускай, а часам i іншых моў. За тэты зборнік яму прысуджаны залаты медаль Рускага геафа-фічнага таварыства, ён абраны членам гэ-тага таварыства па аддзяленні этнафафіі. У зборніку «Беларускія песні» (1873), акрамя 350 тэкстаў песень, даследчык змясціў шэ

par артыкулаў, прысвечаных песеннай культуры беларусаў. Падрыхтаваны Н. зборнік, у якім былі сабраны беларускія вусна-паэтычныя творы (байкі, легенды, павер'і, быліны, анекдоты i інш.), не быў выдадзены i сёння лёс яго невядомы. Да гэтых зборнікаў Н. пісаў прадмовы, дзе вы-казваў свае погляды на беларускую народ­ную вусна-паэтычную творчасць народа, рабіў фанетыка-граматычныя i лексічныя каментарыі, тлумачэнне паасобных выразаў i слоў.

Значную ўвагу надаваў Н. пытанням гіс-торыі, асабліва старажытнай гісторыі Бела­русь У гісторыка-лінгвістычным даследа-ванні «Аб плямёнах да часоў Рурыка, што засялялі беларускую тэрыторыю» ён даво-дзіў, што назвы плямён «дрыгавічы», «ра-дзімічы» i «крывічы» паходзяць ад беларус-кіх народных слоў. Ён пераклаў з лацін-скай мовы 3-томную працу А.Тэйнера «Старажытныя помнікі, што асвятляюць гісторыю Полылчы i Літвы», у якой адлюс-траваны ўзаемадачыненні Польшчы i Вялі-кага княства Літоўскага i праліта святло на гісторыю беларускіх зямель у часы з 1217 па 1696. Н. аўтар грунтоўнай (каля 1000 старонак) гісторыка-мемуарнай працы «Ус-паміны з майго жыцця», дзе дадзена шыро-кая панарама тагачаснага грамадства, рас­крыты духоўныя інтарэсы i маральнае аб-лічча беларускай інтэлігенцыі з канца 18 да сярэдзіны 19 ст. Значнае месца ў гэтым творы адведзена педагагічным ідэям самога Н., які больш як 30 гадоў працаваў на ніве асветы (рукапіс захоўваецца ў Інстытуце мовазнаўства імя Я.Коласа АН Беларусі).

Асноўнае месйа ў навуковай спадчыне Н. займае тлумачальна-перакладны «Слоў-нік беларускай мовы», над якім ён самаад-дана працаваў 16 гадоў (скончыў у 1863, выдадзены ў 1870, факс. выд. 1983). Гэта навукова-лінгвістычны летапіс народа i ча­су, самы поўны на той час збор лексікі і фразеалогіі жывой беларускай мовы, які ахоплівае больш за 30 тыс. слоў. У гэтым арыгінальным і непаўторным творы засвед-чаны стан i ўзровень развіцця беларускай мовы сярэдзіны 19 ст., данесены нашчад-кам лексічныя скарбы i фразеалагічнае ба-гацце нацыянальнай мовы. Матэрыялы для слоўніка Н. чэрпаў з гаворак Магілёўшчы-ны, Міншчыны, Віцебшчыны, Гродзен-шчыны, некаторых паветаў Прывіленскага краю — г. зн. усяго моўнага ландшафту тагачаснай Беларусь Аўтар свядома не ўклю-чаў у рэестр словы, агульныя для беларус­кай i рускай моў. Для пацвярджэння ўжы-вальнасці слоў i дакладнасці тлумачэння ix семантыкі выкарыстоўваў самы аўтарытэт-ны ілюстрацыйны матэрыял - народныя песні, прыказкі, выслоўі, фразе&тагізмы. Многія словы ўзяты са старабеларускіх пісьмовых помнікаў. Усе значэнні слоў i словазлучэнняў раскрываюіша аўтарскімі тлумачэннямі i цытатамі з дыялектнай, фальклорнай ці агульналітаратурнай мовы; часам даецца этымалогія слоў. Такім чы-нам, у «Слоўніку...» шырока выкарыстана жывое народнае беларускае слова, да гэтага часу ён з'яўляецца унікальным творам у беларускай лексікаграфіі. У 1881 выдадзе­ны «Дадатак да беларускага слоўніка І.І.Насовіча» (каля 1 тыс. новых слоў).

Літ.: 111 е й н П. И.И.Носович: (Краткий биогр. очерк) // Изв. Отд-ния рус. яз. и словес­ности имп. Академии наук. 1900. Т. 5, кн. 3; Г у л i ц к i М.Ф. Нарысы гісторыі беларускай лексікаграфіі (XIX — пачатак XX ст.). Мн., 1978. С. 50—83; Цішчанка I. Першапрахо-дзец // Полымя. 1983. №10; Суднік М.Р. І.І.Насовіч i яго слоўнік // Насовіч I. Слоўнік беларускай мовы. Мн., 1983. І.П.Хаўратовіч.

НЕЗАБІТ0ЎСКІ

Станіслаў Ян (24.9.1641—1717)

Мемуарыст. Паходзіў з Навагрудчыны. Вучыўся ў Навафудскім езуіцкім калегіуме. Кальвініст. Служыў у Б.Радзівіла i кіраваў яго адміністрацыяй у Слункім княстве. Не-аднаразова выбіраўся дэпутатам ад нава-грудскай шляхты на сесіі Трыбунала Вяліка-га княства Літоўскага. Выконваючы абавяз-кі адміністратара, зрабіў шэраг паездак па Беларусі, Літве, Польшчы, Прусіі i Сілезіі. У 1682—1700 сістэматычна вёў дзённік, у які запісаў свае назіранні, уражанні, роз-ныя падзеі i факты. Дзённік (дыярыуш) — рукапіс памерам каля 900 старонак — з'яў-ляецца багатай крыніцай для вывучэння жыцця, звычаяў i культуры шляхты Вяліка-га княства Літоўскага, асабліва Мінскага ваяводства, дзе аўтар меў уласны маёнтак Ятры. Рукапіс мемуараў, а таксама вялікая эпісталярная спадчына Н. (больш за 600 лістоў да розных асоб) зберагаеіша ў На­цыянальнай бібліятэцы ў Варшаве (архіў Радзівілаў).

НЕЗАБЫТОЎСКІ

Аляксандр (2.10.1819—21.3.1849)

Пісьменнік, філосаф, гісторык. Нара-дзіўся ў в. Смалічы Нясвіжскага р-на (па-водле іншых звестак 15.9.1818 у в. Зубкава Навагрудскага р-на) у сям'і прэзідэнта Мінскага губернскага межавога суда Хрыс-тафора Незабытоўскага. Вучыўся ў прыват-ных пансіёнах у Варшаве, у 1835—38 на матэматычным факультэце Дэртщкага уні-версітэта. У 1839—42 служыў у канцылярыі Ігуменскага маршалка. У 1844—47 наведаў Францыю, Аўстрыю, Італію, Іспанію, Пар-тугалію, Англію. Гэта падарожжа ім было зроблена дзеля лячэння, знаёмства са сла-вутымі мясцінамі Міжземнамор'я i авало-дання замежнымі мовамі. Але перш за ўсё ён меў намер надрукаваць за мяжой свае рукапісы (нелегальна правёз ix праз мяжу), каб давесці свету свае погляды на жыццё, на актуальный грамадска-палітычныя i эка-намічныя праблемы, выступіць у абарону дэмакратыі i нацыянальна-вызваленчай ба-рацьбы прыгнечаных народаў царскай Ра-сіі. Н. выдаў ананімна 2 кнігі ў Вільні i 5 у Парыжы (яго аўтарства ўстаноўлена толькі ў 1960). Таленавіты публіцыст i празаік, дасціпны крытык i ўдумлівы філосаф, ён выступіў у сваіх творах як перакананы дэ-макрат i заўзяты вораг дэспатызму i цар­скай манархіі, смелы вальнадумец i атэіст. Н. заклікаў народ на барацьбу супраць са-цыяльнага i нацыянальнага прыгнёту, пат-рабаваў скасавання паншчыны, адмаўляў існаванне Бога. Шырокі водгалас меў кры-тычны нарыс Н. на курс лекцый А.Міцкееі-ча «Славянскія літаратуры», дзе ён упер-шыню выступіў супраць клерыкальна-месі-янскіх ідэй паэта, а таксама сугтраць кан-серватыўна-рамантычнай плыні ў тагачас-най польскай паэзіі. Н. — аўтар кнігі ме-муараў «Мае запіскі» (Парыж, 1845), пры-свечанай паўстанню 1830—31, у якой ён называе сябе ліцвінам (беларусам).

За спробу перавезці з-за мяжы свае i чу-жыя нелегальныя выданні Н. быў арышта-ваны, сядзеў у пінскай, мінскай i віленскай турмах, засуджаны да пазбаўлення дваран-скіх i маёмасных правоў i 20-гадовай катар-гі ў сібірскіх рудніках. Памёр да выканання прыгавору.

Te.: Rozamunda. Wilno, 1844; Barbara. Wihio, 1844; Jadwiga. Paryż, 1845; Reves d'amour, de gloire et de liberte. Paris, 1845; Katarzyna Wielka. Paryż, 1846. Jlim.: Александровіч С.Х. Вольнадум-ца з-пад Нясвіжа Аляксандр Незабытоўскі: 3 гіс-торыі бел.-пол. літ. i грамад.-паліт. сувязей у 40-я гады XIX стагоддзя. Мн., 1975.

С.Х.Аіександровіч.

НЕСЯЛОЎСКІ

Казімір Ігнацы (1676? — пасля 1752)

Дзяржаўны i грамадскі дзеяч Вялікага княства Літоўскага, пісьменнік. Паходзіў з перамышльскіх зямель. Жыў у в. Варончы i Ясянцы на Навагрудчыне. Пасол на сойм Рэчы Паспалітай (1722). 3 1733 маршалак навагрудскі. Пасля адрачэння ад прастолу Станіслава Ляшчынскага (1736) падтрымлі-ваў кандидатуру i даказваў паходжанне ад Ягелонаў саксонскага курфюрста Аўгуста, які ўрэшце i быў абраны каралём Рэчы Паспалітай пад імем Аўгуста III. У сваіх выступлениях i вершах з'едліва крытыкаваў няздольнасць Ляшчынскага правіць дзяр-жавай («хто да шапкі ёсць ствароны, не да-сягне да кароны»). У знак удзячнасці за падтрымку Аўгуст III прапанаваў Н. Мсціс-лаўскае ваяводства, але той адмовіўся. Як сенатар неаднаразова ўдзельнічаў у соймах (1744, 1746, 1748). Быў прыхільнікам палі-тыкі расійскага імператара Пятра I, у 1737 наведаў Пецярбург. У канцы 1738 атрымаў пасаду кашталяна смаленскага. Часта на-ведваў Нясвіж, дзе сустракаўся з M.K.Az- дзівыам Рыбанькам, a апошні неаднаразова гасцяваў у яго маёнтку Варончы. Ba ўспа-мінах Радзівіл адзначыў, што ў час візіту ў Варончу 30.4.1752 ён застаў старога кашта­ляна зусім сляпым. Напэўна, гэты год i быў апошнім у жыцці Н.

Як пісьменнік Н. пакінуў пасля сябе два зборнікі — «Публічныя забаўкі» (Пінск, 1743) i «Хатнія забаўкі» (1752). Апрача вер-шаў i эпітафій, у зборніках змешчаны эпіс-талярная спадчына аўтара, яго ўспаміны, прамовы, пасланні, легенды, перадрукі розных дакументаў. Пісаў на польскай i ла-цінскай мовах.

НІКІФАРОЎСКІ

Мікалай Якаўлевіч (17.5.1845—10.6.1910)

Беларускі этнограф-фалькларыст, асвет-нік. Правадзейны член таварыства аматараў прыродазнаўства i этнаграфіі маскоўскага універсітэта (з 1890), рускага геаграфічнага таварыства (з 1897). Нарадзіўся ў в. Вымна

на Віцебшчыне ў сям'і дзяка мясцовай царквы. Пачатковую адукацыю атрымаў у прыватнай сельскай школе. 3 1855 на пра-цягу 6 гадоў вучыўся ў Віцебскім духоўным вучылішчы. У 1861 як лепшы вучань пры-няты на казённае ўтрыманне ў Віцебскую духоўную семінарыю, якую скончыў у 1867. Прапанову прадоўжыць адукацыю ў Пецярбургскай духоўнай акадэміі не змог прыняць з-за адсутнасці сродкаў i вымуша-ны быў шукаць працу. Пасля перападрых-тоўкі ў кастрычніку 1867 прызначаны нас-таўнікам народнага вучылішча ў в. Лоўжа. Пазней працаваў настаўнікам у гімназіях ў Віцебску i Віцебскай губ., у Свіслацкай i Маладзечанскай семінарыях. З'яўленне ў Віцебску этнографа П.В. Шэйна ўзмацніла цікавасць Н. да вывучэння побыту, культу­ры i творчасці беларускага народа. Больш як 20 гадоў Н. быў карэспандэнтам Шэй­на, a з 1890-х гадоў выступаў з самастой-нымі працамі. Апублікаваў каля 20 даследа-ванняў па этнаграфіі, фальклоры i гісторыі Віцебшчыны, якія з'яўляюцца каштоўнай крыніцай для вывучэння матэрыяльнай i духоўнай культуры беларусаў, ix вуснапаэ-тычнай творчасці. Грамадскаму побыту i сацыяльна-эканамічнаму становішчу роз­ных слаёў i груп насельніцтва Віцебшчыны Н. прысвяціў серыю публікацый у часопісе «Этнографическое обозрение» пад агульнай назвай «Нарысы Віцебскай Беларусі» (ч.і—8, 1892—99): «Старцы», «Дудар i музы­ка», «Памагатыя жыхара», «Падданыя па-магатыя», «Пітушчыя i прапойцы», «Гульні i гуляючыя», «Бабы, або жонкі», «Збегі, прочкі, вонкі, ухадалы». Пытанні грамад-скага побыту насельніцтва закранаў у пра-цы «Старонкі з нядаўняй мінуўшчыны го-рада Віцебска» (1899). Ён аўтар першай спецыяльнай працы па матэрыяльнай куль­туры i вытворчай дзейнасці сельскага на-сельніцтва «Нарысы простанароднага жыц-ця-быцця ў Віцебскай Беларусі i апісанне прадметаў ужытку (Этнаграфічныя звес-ткі)» (1895). У 1-м раздзеле гэтай кнігі «Ежа, едзіва, паядуха, прорава, жратва, момна» даў грунтоўную характарыстыку харчавання i класіфікацыю страў, ix прыга-таванне, гатункі хлеба; паказаў змены ў на-роднай кулінарыі пасля адмены прыгонна-га права. У 2-м раздзеле разглядаў адзенне i абутак, ix асобныя часткі, пакрой матэры-ялаў, спосабаў нашэння ўпрыгожанняў і інш. Апісаў працоўныя працэсы ад апра-цоўкі лёну да пашыву адзення. У 3-м раз­дзеле Н. грунтоўна апісаў сельскія паселішчы, сядзібы, жыллё i гаспадарчыя будын-кі, ix будаўніцтва i прызначэнне, інтэр'еры жылых памяшканняў, жыццёвыя працэсы i побытавыя абставіны. У апошнім раздзеле даў характарыстыку земляробства, промыслаў i рамёстваў, прылад працы, прадметаў хатняга ўжытку i інш. Сярод яго фальклорных збораў: «Беларускія песні-частушкі» (1911), «Проста-народныя загадкі» (1898), «Напаўпрыказкі i напаўпрымаўкі, якія ўжываюцца ў Віцебскай Беларусі» (1910—13), «Напаўпрыказкі — на-паўпрыслаўкі» (1928). Пра вераванні, абрады, паданні працы Н. «Простанародныя пры-кметы i павер'і, прымхлівыя абрады i звы-чаі, легендарныя паданні пра асобы i мяс-ціны» (1897, 2307 запісаў), «Нячысцікі: Збор простанародных у Віцебскай Беларусі паданняў пра нячыстую сілу» (1907). Сваімі даследаваннямі па этнаграфіі, фальклоры i гісторыі Беларусі Н. абараняў свой народ ад розных фальсіфікатараў гісторыі (польс-кіх нацыяналістаў i рускіх вялікадзяржаў-ных шавіністаў), якія адмаўлялі яго права на самастойнае нацыянальнае развіццё.

Літ.: Бандарчык В.К. Псторыя беларускай этнаграфіі XIX ст. Мн., 1964; Пятроў-с к а я ГА Пачынальнік беларускага народазнаў-ства. М.Я.Нікіфароўскі. Мн., 1991.

В. К. Бандарчык.

НЯМЦЭВІЧ (Niemcewicz)

Юльян Урсын (16.2.1758—21.5.1841)

Польскі пісьменнік і публіцыст, гісто-рык. Нарадзіўся ў в. Скокі Брэсцкага р-на. Вучыўся ў Брэсцкім езуіцкім калегіуме, Варшаўскім кадэцкім корпусе (1770—77). У час вызваленчага паўстання 1794 ад'ю-тант i сакратар АЛ.Касцюшкі. За ўдзел у

паўстанні быў зняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасць. 3 1796 у ЗША. У 1807 вярнуўся на радзіму, падарожнічаў па Беларусі (1809, 1816, 1819). Удзельнік вызваленчага паўстан-ня 1830—31. 3 1833 у эміграцыі. Прытрымлі-ваўся памяркоўна-рэфармісцкіх поглядаў, у літаратуры — эстэтыкі класіцызму. У адным з першых сваіх мастацкіх твораў — палітыч-най камедыі «Вяртанне пасла» (1790) — вы-казаўся за сацыяльныя рэформы ў Рэчы Паспалітай, вызваленне сялян ад прыгону. Аўтар зборнікаў «Літоўскія пісьмы» (1812), дзе адлюстравана мясцовая беларуская тэма-тыка, i патрыятычнага палітычнага цыклу «Пстарычныя песні» (1816), раманаў «Два паны Сяцехі» (1815), «Ян з Тэнчына» (1825) i іншых твораў. У кнігах «Дзённікі маіх часоў» (выд. 1848), «Гістарычнью падарожжы па польскіх землях, што адбыліся ад 1811 да 1828 гг.» (выд. 1858) апісаў Брэст, Гродна, Навагру-дак, жыццё беларускіх сялян. Выдаў «Збор гіс-тарычных мемуараў пра старажытную Поль-шчу» (т. 1—6, 1822—33), у які ўключыў «Дыя-рыушы» С i Б. Маскевічаў. У сваім маёнтку Урсынаў каля Варшавы сабраў значную біб-ліятэку (4 тыс. тамоў), у асноўным з гіста-рычных кніг, польскай мастацкай літаратуры i рукапісаў. Пасля паўстання 1830—31 біблі-ятэка канфіскавана i прададзена з таргоў у Познані; пазней частка кніг трапіла ў кніга-збор Пазнанскага таварыства прыяцеляў на-вук. 3 1827 Н. быў старшынёй Варшаўскага таварыства прыяцеляў навук, якому аказаў фінансавую падтрымку i для якога склаў праеісг бібліяграфічнага каталога польскай літаратуры ад даўняга часу да сучаснасці. У 1838 заснаваў Польскую бібліятэку ў Пары-жы, завяшчаў ёй рукапісы сваіх твораў.

Літ.: Грицкевич В.П. Путешествия на­ших земляков. Мн., 1968. С. 76—95.

ОРДА

Напалеон (11.2.1807—26.4.1883)

Кампазітар, піяніст, педагог, пісьменнік, мастак, творчасць якога звязана з Беларус-сю i Польшчай. Нарадзіўся ў в. Варацэвіч Пінскага павета Мінскай губ. (цяпер Іва-наўскі р-н) у сям'і інжынера-фартыфіката-ра. Пачатковую адукацыю атрымаў у баць-коў. У 1823 скончыў Свіслацкую гімназію i паступіў у Віленскі універсітэт. У 1827 вык-лючаны за ўдзел у тайным студэнцкім та-варыстве «Заране». Удзельнік паўстання 1830—31. Пасля яго задушэння эмігрыра-ваў. Жыў у Аўстрыі, Швейцарыі, Італіі, Францыі. 3 1833 у Парыжы, удасканальваў майстэрства ігры на фартэпіяна ў Ф.Шапэ-на, сябраваў з А.Міцкевічам. У 1838 выдаў «Альбом твораў польскіх кампазітараў», да-ход ад выдання якога аддаў на дапамогу бедным суайчыннікам. Выдаў свае творы для фартэпіяна (паланэзы, вальсы, мазуркі, серэнады), ухваленыя Шапэнам i Ф.Лістам, а таксама рамансы i песні на словы С.Віт-ніцкага i А. Плуга. Там атрымаў мастацкую адукацыю ў студыі П.Жэрара. У сярэдзіне 1840-х гадоў быў дырэктарам Італьянскай оперы ў Парыжы.

У 1856 вярнуўся на радзіму, жыў у Вара-цэвічах, у Гродне (1862—63), потым пера-браўся на Валынь, быў хатнім настаўнікам. Лепшыя яго музычныя творы, асабліва па­ланэзы, вылучаюцца маштабнасцю, разна-стайнасцю i багаццем фактуры, віртуозным стылем, меладычнасцю; заўважаецца ім-кненне да «паэмнасці», што характэрна для эвалюцыі гэтага жанру ў сярэдзіне 19 ст. У некаторых творах пераважае песенны, лі-рычны пачатак. Стварыў і ў 1873 выдаў «Граматыку музыкі», высока ацэненую С.Манюшкам. Як мастак найбольш вядомы сваімі замалёўкамі архітэктурных помнікаў i мясцін, звязаных з жыццём i дзейнасцю славутых людзей на тэрыторыі Беларусі,

Украіны, Польшчы, Літвы. Для ix стварэн-ня ён шмат падарожнічаў па краіне. Зама-лёўкі рабіў алоўкам, акварэллю, сепіяй. Яго пейзажы адметныя паэтычнасцю i раман-тычнай узнёсласцю. Архітэктурныя зама-лёўкі вызначаюцца строгай дакументаль-насцю, таму маюць вялікую каштоўнасць для гісторыі архітэктуры. Толькі на Белару-сі ім зроблена болып як 200 такіх малюн-каў. У гэтай серыі малюнкі беларускіх гара-доў Гродна (больш як 20 малюнкаў), Ві-цебска, Полацка, Мінска, Магілёва, Нава-грудка, Пінска, Нясвіжа, Камянца, Сянна, Чашнікаў, Гомеля, Свіслачы, Друі, Асвеі, Пружан i інш. Гістарычную каштоўнасць маюць замалёўкі помнікаў, якія не захава-ліся да нашага часу або часткова разбураны ці перабудаваны: замкаў у Крэве (Смаргон-скі р-н), Галынанах (Ашмянскі р-н), Міры (Карэліцкі р-н), Геранёнах (Іўеўскі р-н), Смалянах (Аршанскі р-н), Навагрудку, Пінску; Камянецкай вежы, Горы-Горацка-га земляробчага інстытута, дома-крэпасці ў Гайцюнішках (Воранаўскі р-н); сядзіб i па-лацаў у Бешанковічах, Лагойску, Пружа-нах, Дзярэчыне (Зэльвенскі р-н), Завоссі, Паланэчцы, Туганавічах (Баранавіцкі р-н), Убелі (Чэрвеньскі р-н), Мядзведцы (Карэ-ліцкі р-н), Хальчы (Веткаўскі р-н), Скоках (Брэсцкі р-н), Раманаве (цяпер в. Леніна Горацкага р-на), Закозелі (Драгічынскі р-н), Моладаве (Іванаўскі р-н), Дукоры (Пу-хавіцкі р-н), Жамыслаўлі (Іўеўскі р-н), Ру-жанах (Пружанскі р-н), Жылічах (Кіраўскі р-н), Станькаве (Дзяржынскі р-н), Прылу-ках i Астрашыцкім Гарадку (Мінскі р-н), Высокім (Камянецкі р-н). Сярод замалява-ных ім помнікаў культавага дойлідства: Са-фійскі сабор i Спаса-Ефрасіннеўская цар-ква ў Полацку, Барысаглебскія цэрквы ў Навагрудку i Гродне; манастыры Лешчын-скі (пад Пінскам), базыльянскі ў Жырові-чах (Слонімскі р-н), Троіцкі ў Слуцку; кляштары ў Полацку, Нясвіжы, Смілавічах (Чэрвеньскі р-н); касцёлы i кальвінісцкія зборы ў Свіслачы, Кобрыне, Іванаве, Іш-калдзі (Баранавіцкі р-н), Гнезне (Ваўкавыскі р-н), Койданаве (цяпер г. Дзяржынск), Фа-шчаўцы (Шклоўскі р-н), Сар'і (Верхня-дзвінскі р-н), Дзярэчыне (Зэльвенскі р-н), Варанянах (Астравецкі р-н), Ружанах (Пру-жанскі р-н), Жалудок (Шчучынскі р-н) i інш. Паводле яго малюнкаў i акварэляў у 1873—83 мастаком А.Місурэвічам створаны i выдадзены ў Варшаве літаграфіі (260 гра-фічных аркушаў у 8 серыях). Вялікая коль касць малюнкаў О. зберагаецца ў Нацыя-нальным музеі ў Кракаве. У г. Іванаў яму пастаўлены помнік.

Літ.: Д р о б a ў Л.Н. Напалеон Орда — мас­так i збіральнік // Помнікі гісторыі i культуры
Беларусі. 1971. №3; Я к i м о в i ч Ю.А. Беларуская архітэктура ў малюнках Напалеона Орды //
Мастацтва Беларусі. 1983. №7; Ахвердова Е. Друг Мицкевича и Шопена // Неман. 1983. № 6; Я е ж. Пачынальнікі беларускага піянізму // Мастацтва Беларусі. 1985. №2; Katalog
rysunków architektonicznych ze zbiorów Museum Narodowego w Krakowie. Warszawa, 1975; Kaczanowska M. Napoleon Orda twórca widoków architektonicznych: Zarys życia i twórczości
// Rocznik Museum Narodowego w Warszawie. Warszawa, 1968. T. 12. І.П.Хаўратовіч


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: