Слонімскі

Зіновій (Хаім Зэлік) Якаўлевіч (1810—?)

Вучоны, вынаходзец, пісьменнік. Нара-дзіўся ў Беластоку. За вынаходніцтва лі-чыльнай машыны ў 1845 атрымаў Дзямі-даўскую прэмію. Калі ў 1844 быў у Берліне, на таленавітага вынаходніка звярнулі ўвагу вядомыя вучоныя, у т.д. А.Гумбальт, які прадставіў яго прускаму каралю. Меркава-лася забяспечыць С матэрыяльнымі срод-камі, каб ён змог пасяліцца ў Берліне i по-тым заняць кафедру матэматыкі ў адным з прускіх універсітэтаў, але сямейныя абста-віны перашкодзілі. С прыдумаў таксама маленькую прыладу для складання i ады-мання, якая была больш зручная для ўжы-вання, чым звычайныя рускія лічыльнікі. У 1859 надрукаваў «Апісанне спосабу перада-чы дзвюх розных дэпеш i ў той самы час прыём дзвюх іншых дэпеш па адным пра-вадніку». Свае працы ён пісаў пераважна на старажытнаяўрэйскай мове. Матэматыч-ныя здольнасці i вынаходніцтвы, якімі ён у маладосці ўражваў вучоных-тэарэтыкаў, не знайшлі належнага прымянення часткова з прычыны неспрыяльных умоў тагачаснага выхавання i побыту, а таксама з-за спецы-фічных асаблівасцей яго характару. Ён вы-рас у артадаксальнай сям'і з яе старазапа-ветнымі звычкамі i побытам, таму знаёміц-ца з кнігамі замежных аўтараў мог толькі патаемна. Каб займацца любімай справай, вымушаны быў развесціся з жонкай i пера-ехаць з Беластока ў Варшаву. Многія са сваіх вынаходстваў ён так i не змог укара-ніць у вытворчашь, а яго задумкі былі вы-карыстаны замежнымі вучонымі.

У 1861 С. заснаваў у Варшаве навукова-папулярную газету на старажытнаяўрэй-скай мове «Гацэфіры» («Світанак»). Яе вы­данне спынілася ў сувязі з падзеямі 1863. Да пачатку 1870-х гадоў С. быў інспекта-рам равінскага вучылішча ў Жытоміры, пасля чаго аднавіў выданне газеты спачатку ў Берліне, потым у Варшаве. Надрукаваў у ёй шмат артыкулаў па розных пытаннях прыродазнаўства. Асобна ім выдадзены працы «Аб бессмяротнасці душы», «Асновы яўрэйскага календара» (абедзве 1852), «Геа-метрыя» (1866) i інш.

Г.А.Маслыка.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: