Смародскі

Аляксандр Паўлавіч (1850—?)

Педагог, пісьменнік, краязнавец. Скон-чыў Пецярбургскі гісторыка-філалагічны інстытут. Працаваў выкладчыкам Мінскай гімназіі, потым быў сакратаром Мінскага губернскага статыстычнага камітэта. Пачы-наючы з 1880-х гадоў актыўна заняўся вы-вучэннем i сістэматызацыяй мінулага i cyчаснага Мінскай губ., у выніку напісаў шэ-раг прац, якія сталі пэўным укладам у справу развіцця археалогіі i гістарычнага краязнаўства на Беларусі. Галоўныя з яго выданняў: «Дзесяць гадоў у жыцці Мінскай гімназіі» (1886), «Прастора i гарады Мін-скай губерні» (1888), «3 нагоды 50-годдзя ўз'яднання уніятаў з праваслаўнай ідар-квой», «Асушэнне Палесся» (абедзве 1889), «Саматужныя промыслы ў Мінскай губер-ні» (1890), «Мінскі тэатр i яго мінулае» (1891), «Летапіс горада Мінска» (1891 i 1892), «Стагоддзе Мінскай губерні» (1892), «Дзевяты археалагічны з'езд у Вільні» (з бібліяграфічным паказальнікам твораў, ар-тыкулаў, нататак, што адносяцца да прад-мета археалогіі па Мінскай губ., 1893), «Геа-графія Мінскай губерні» (1894).


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: