Станкевіч

Іван Мікалаевіч (1829—92)

Вучоны-медык, педагог. Паходзіў з Бе­ларусь Медыцынскую адукацыю атрымаў у Кіеўскім універсітэце. У 1860 абараніў док-тарскую дысертацыю «Гісталогія сухажыл-ляў у нармальным i паталагічным стане» i прызначаны дацэнтам кафедры паталагіч-най анатоміі i паталагічнай фізіялогіі Кіеў-скага універсітэта. 3 1864 дацэнт, потым ардынарны прафесар кафедры фармакало-гіі Харкаўскага універсітэта. Быў вядомы ў Харкаве не толькі як выдатны педагог i лектар, але i як чулы i кваліфікаваны ўрач. Аўтар прац «Крытычны разгляд разважан-няў Вермана «Аб вочным люстэрку» (1860),

«Аб будове i развіцці пахвінных грануля-цый» (1861).

СТАРЫ УЛАС

(сапр. Сівы-Сівіцкі Уладзіслаў Пятровіч; 23.3.1865—30.9.1939)

Беларуси паэт. Нарадзіўся ў г. Валожын Мінскай вобласці. 3 1890-х гадоў аб'езд-чык, потым ляснічы, жыў пад Вільняй. 3 1907 друкаваўся ў газ. «Наша ніва» i кален-дарах, 1920-я г. — у заходне-беларускай перыёдыцы. Рабіў вершаваныя апрацоўкі народных легенд i паданняў («Сватаўство», «Кумоўскія могілкі», «Палянка», «Цікавы» i інш). Сацыяльным i антыклерыкальным пафасам прасякнута яго парадыйна-саты-рычнае вершаванае апавяданне «Тры зла-дзеі», у якім з'едліва высмейваюцца пан-ваявода i ксёндз. Паэма «Год беларуса» (1911) — своеасаблівы, па-мастацку кала-рытны летапіс працы i побыту сяляніна. Пісаў пра жыццё беззямельных сялян. Творчасць С.У. складвалася пад уплывам фальклорных традыцый, у некаторых ён наследаваў вуснай народнай творчасці, вы-карыстоўваў прыказкі, прымаўкі.

Те.: У кн. Анталогія беларускай паэзіі. Мн., 1961; у кн.: Беларуская дакастрычніцкая паэзія. Мн., 1967.

Ліш:. Г р ы н ч а к М.М. Фальклорныя тра-дыцыі ў беларускай дакастрычніцкай паэзіі. Мн., 1968; Каханоўскі Г. Адчыніся таямніца ча­су. М., 1984. С 149—157; Я г о ж. Новыя матэ-рыялы пра Старого Уласа // Беларусь. 1968. № 1.

Г. К. Каханоўскі.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: