Стафановіч

Дамінік Рыгоравіч (Восіпавіч; 21.5.1797 — каля 1870)

Беларускі музыкант, педагог, дырыжор, папулярызатар музычнай культуры. Брат В.Р.Стафановіча. У 1820—37 кіраўнік Мін-скага гарадскога аркестра. У 1848—65 вык-ладаў музыку i харавыя спевы ў Мінскай гімназіі i прыватным узорным жаночым пансіёне. Пачынальнік беларускага піяніз-му, адзін з актыўных прапагандыстаў му-зычнага мастацтва на Беларусі, які садзей-нічаў пашырэнню музычнай адукацыі на беларускіх землях. У гісторыю сусветнай музычнай культуры ён увайшоў як талена-віты педагог, настаўнік вьшатнага кампазі-тара С.Манюшкі. Паводле сведчання самога Манюшкі, уплыў на яго з боку С. быў ці не самы значны: «Настаўнікамі фартэпіян-най музыкі былі:... у Мінску — мой бяс-цэнны Дамінік Стафановіч... закаханы ў сваё мастацтва... ацаніў маю такую ж лю-боў да музыкі, здолеў так умела скіраваць яе ў маю карысць, што з таго часу музыка зрабілася для мяне самай важнай мэтай». Хоць вучань хутка пераўзышоў свайго нас-таўніка ў выканаўчым майстэрстве, але С. умеў прапанавань Манюшку адпаведныя творы i зацікавіць яго незнаёмымі песнямі i тым самым умацаваць імправізатарскі та-лент юнака. Сярод вучняў С вялікай папу-лярнасцю на Беларусі i за яе межамі ка-рысталіся піяніст i кампазітар Ф.Мыадоў-скі, піяністка i педагог Каміла Марцінкевіч.

Літ.\ Ахвердава А. Пачынальнікі бела­рускага піянізму // Мастацтва Беларусі. 1985.

№ 2.

СТРАЙНОЎСКІ

Іеранім (20.9.1752—1815)

Вучоны-прававед. Нарадзіўся ў вёсцы Ходачкава Крэменецкага пав. (Валынь). Адукацыю атрымаў у навучальных устано-вах ордэна піяраў, у якім быў з 1776 па 1788. 3 1776 выкладаў у Варшаўскім калегіу-ме матэматыку, логіку, метафізіку, а потым натуральнае i палітычнае права, права на-родаў i палітычную эканомію. У 1780 пры-значаны прафесарам кафедры натуральнага права Галоўнай школы Вялікага княства Літоўскага ў Вільні. 3 таго часу яго наву-ковая i педагагічная дзейнасць цесна звяза-на з гістарычным лёсам Беларусі i Літвы. Ён удзельнічаў у рабоце Адукацыйнай ка-місіі, уваходзіў у склад камісіі па падрых-тоўцы праектаў грамадзянскага i крымі-нальнага кодэксаў. У 1799—1806 быў рэк-тарам Віленскай Галоўнай школы, пе-раўтворанай у 1803 ва універсітэт, з'яўляўся адным з аўтараў статута Віленскага універ-сітэта. С абараняў школу ад езуітаў, якія ў 1801 пры падтрымцы расійскага імператара Паўла I імкнуліся ўстанавіць кантроль над адукацыяй у Беларусі i ў Літве. Выступлен-ні С. за свецкі характар адукацыі былі неп-рыязна сустрэты кансерватыўнай часткай духавенства. Важную ролю адыграў С. i як

арганізатар навуковых даследаванняў: ен быў членам Варшаўскага таварыства сяброў навукі i Вольнага эканамічнага таварыства ў Пецярбургу. У апошнія гады жыцця С адышоў ад актыўнай навуковай i педага-гічнай дзейнасці, займаў шэраг царкоўных пасад, a ў 1814 стаў віленскім епіскапам.

Асноўны твор С. «Навука аб прырод-ным i палітычным праве, палітычнай эка-номіі i праве народаў» (Вільня, 1785) неад-наразова перавыдаваўся ў Вільні i Варшаве на польскай мове, a ў 1809 у перакладзе Б.Анастасевіча выйшаў у Пецярбургу на рускай мове, выкарыстоўваўся i як падруч-нік для вышэйшых i сярэдніх навучальных устаноў Польшчы, Беларусі, Літвы і Украі-ны. Апублікаваны таксама шэраг прамоў С. Як i большасць філосафаў-асветнікаў та-го часу, ён стаяў на пазіцыях дэізму i лічыў Бога творцам i першапрычынай прыроды. Паводле С, пранікненне ў дасканалы ме-ханізм прыроды, назіранні за нябеснымі целамі, даследаванні рознага роду стварэн-няў, развагі пра будову ч&тавека вымуша-юць «чалавечы розум прызнаць існаванне вышэйшай сілы i мудрасці». Дэізм С быў своеасаблівай формай секулярызацыі наву-кі, хоць у яго творах сустракаюцца асобныя элементы рэлігійна-схаластычнага света-погляду, а таксама заявы пра адданасць ка-тшгіцкай царкве. У тэорыі пазнання С. прытрымліваўся прынцыпаў сенсуаліз-му. Ён падзяляў палажэнне Арыстоцеля аб тым, што розум чалавека атрымлівае веды ад органаў пачуццяў, i крытыкаваў схалас-таў, якія не разумеюць «гэтай важнай ісці-ны, якая з'яўляецца істотнай асновай зда-ровай логікі i метафізікі». Вучэнне Дэкарта аб «прыроджаных ідэях» лічыў памылко-вым, бо яно стрымлівае развіццё i ўдаска-наленне навукі. Асновай сацыялагічнай канцэпцыі С, як i ўсіх тагачасных фізіяк-ратаў, было вучэнне пра натуральны пара-дак i як вынік яго — натуральнае права. Натуральны парадак рэчаў ён разглядаў як адзінства фізічнага і маральнага парадку, г.зн. як сукупнасць законаў прыроды i гра-мадства. «3 фізічнага парадку рэчаў, — пі-саў С, — вынікае, як мы бачылі, мараль-ны парадак i, таксама як першы, ён не мо-жа быць адвольны, зменены ў адпаведнасці з воляй i жаданнем людзей; таксама як i першы, ён не ўстаноўлены людзьмі, а толь-кі імі пазнаецца...» Людзі, на яго думку, могуць быць шчаслівыя толькі праз глыбо-кае пазнанне i поўнае захаванне гэтага натуральнага права; адыход чалавека або гра-мадства ад даісіадных і разумных законаў прыроды непазбежна выклікае «пакаранне» — няшчасці, бедствы, беспарадкі i г.д. Нату-ральныя ж законы, паводле канцэпцыі С, «нічога іншага не выяўляюць, акрамя як натуральныя правы i абавязкі чалавека», да якіх належыць яго імкненне да самазаха-вання, задавальнення сваіх патрэб у ежы, адзенні, жьшлі, прыладах працы, да набыц-ця зямных даброт i карыстання імі. 3 нату­ральных правоў і абавязкаў асобнага інды-віда, з прыроднай роўнасці людзей С вы-водзіў сацыяльныя правы i абавязкі. У ліку ix ён называў вечныя i нязменныя правы асабістай свабоды, узаемнай дапамогі, пры-ватнай уласнасці. Ен лічыў, што здабытая сумленнай працай прыватная ўласнасць — краевугольны камень грамадства, а яе не-датыкальнасць з'яўляецца найпершым на­туральным правам чалавека. Паводле С, ніхто не мае права пазбавіць чалавека яго натуральнай свабоды, ён павінен абараняць ад гвалту сваю ўласнасць i свабоду i, адпа-ведна, не рабіць замаху на чужую прыват-ную ўласнасць, не ўжываць сілы ў адносі-нах да іншых людзей, за выключэннем вы-падкаў самаабароны. Прынцыпы натураль-нага права С. разглядаў у якасці крытэрыяў «ісціннасці» або «няправільнасці» таго ці іншага сацыяльна-палітычнага ладу. У прыватнасці, ён лічыў, што дзяржава маг-нацкай алігархіі тагачаснай Рэчы Паспалі-тай не адпавядае патрабаванням натураль-нага права, праграмныя ж устаноўкі шля-хецка-буржуазнага блоку ўзводзіў у ранг вечных i нязменных прынцыпаў натураль-нага права i ўсяляк ix абараняў. С. пасля-доўна абгрунтоўваў залежнасць шчасця на­рода i разумнае грамадскае ўпарадкаванне ад ўзроўню пашырэння ведаў аб прыродзе i грамадстве. Для ажыццяўлення плана асве-ты насельніцтва, на яго думку, неабходна: стварыць правільную сістэму навучання юнацтва, усяляк садзейнічаць развіццю на-вукі i папулярызаваць яе праз выданне кніг, падручнікаў i г.д. Асаблівую ствараль-ную ролю С адводзіў Усеагульнай інструк-цыі для ўсяго народа, якая ахоплівала б усе навукі — фізічныя i маральныя, дапамага-ла б людзям пазнаць ісціны гэтых навук, сцвярджаць разумныя асновы сацыяльнага жыцця.

Літ:. Очерки истории философской и социо­логической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973; Идеи гуманизма в обшественно-полити-

ческой и философской мысли Белоруссии (до­октябрьский период). Мн., 1977. С.Ф.Дубянецкі.

СТРЫЙКОЎСКІ

Мацей (1547 —каля 1590)

Псторык i паэт. Нарадзіўся ў мяст. Стрыкаў у Польшчы ў сям'і судовага воз-нага. Пачатковую адукацыю атрымаў у па-рафіяльнай школе. У 1567—70 вучыўся ў Кракаўскім універсітэце і атрымаў там званне бакалаўра. 3 1570 жыў на Беларусі (Слуцк, Сямяцічы) i ў Літве. У 1572 слу-жыў у войску пад камандаваннем А.Гваньі-ні. У 1574—75 быў у складзе пасольства ў Турцыі. Пасля вяртання адтуль склаў карту Турцыі i план г. Адрыянопаль. У 1580 — пач. 1590-х гадоў працаваў канонікам у Жамойціі. Пісаў на польскай i лацінскай мовах. Аўтар вершаванай хронікі «Ганец цноты...» (1574), прысвечанай гісторыі Польшчы i Вялікага княства Літоўскага, антытурэцкага гістарычнага твора «Пра вольнасць Кароны польскай i Вялікага княства Літоўскага...» (1575), шэрага вер-шаў i паэм. Напісаў патрыятычную праза-ічна-вершаваную хроніку «Пра пачатак, па-ходжанне, мужнасць, рыцарскія i грама-дзянскія справы слаўнага народа літоўска-га, жамойцкага i рускага» (1575—78; надру-кавана ў 1978 у Варшаве), якую прысвяціў князю Ю.Слуцкаму. Яна ахоплівае перыяд ад легендарных часоў да ўтварэння Вяліка-га княства Літоўскага. Матэрыяламі да яе паслужылі шматлікія гісторыка-літаратур-ныя крыніцы, польскія i нямецкія хронікі, старажытныя рускія, беларускія i літоўскія летапісы, у т.л. Хроніка Быхаўца. Самы значны i вядомы яго твор — «Хроніка польская, літоўская, жамойцкая i ўсяе Ру-сі» (1582). Яна ўпершыню апублікавана ў Краляўцы, дзе С. сам назіраў за яе друка-ваннем. Для яе стварэння, як i для верша­ванай хронікі «Пра пачатак...», С. выка-рыстаў шмат дакументальных крыніц, лета-пісы, творы антычных гісторыкаў. У «Хро-ніцы...» апісваецца палітычная гісторыя Польшчы, Вялікага княства Літоўскага і Pyci. Яна вылучаецца шырынёй ахопу па-дзей, асвятляе праблемы паходжання сла­вян, сцвярджае ix адзінства, услаўляе гіста-рычнае мінулае ўсходнеславянскіх народаў i ix гераічныя справы. У «Хроніцы...» даво-лі падрабязна выкладзена гісторыя Вяліка-га княства Літоўскага ад паўлегендарнага Палемона да часоў Стафана Баторыя, зме-шчаны звесткі пра культуру Беларусі, яе помнікі археалогіі, архітэктуры i жывапісу. Ёсць у «Хроніцы...» вершаваныя ўстаўкі пра асобныя падзеі на Беларусі, а таксама аўтарскія прысвячэнні беларуска-літоўскім мецэнатам. Гэты твор карыстаўся вялікай папулярнасцю на Беларусі, Украіне i ў Літ-ве, быў добра вядомы ў Расіі, дзе некалькі разоў перакладаўся. Ён паслужыў непас-рэднай крыніцай для «Хронікі Польшчы» М. i І.Бельскіх, апошняй рэдакцыі «Хроні-кі Еўрапейскай Сарматыі» А.Гваньіні i многіх іншых твораў польскіх, украінскіх, рускіх, літоўскіх храністаў i гісторыкаў. На беларускую мову «Хроніка...» С. перакла-дзена ў канцы 16 — пач. 17 ст. i склала ас-нову «Хронікі літоўскай i жамойцкай». Пазней да яе неаднойчы звярталіся вядо-мыя пісьменнікі (М.Карамзін, А.Міцкевіч i інш.). У поглядах С спалучаліся сярэдне-вяковыя i рэнесансавыя тэндэнцыі, агуль-наславянскі патрыятызм з патрыятызмам дзяржаўным i шляхецкім.

Літ:. Рогов А.И. Русско-польские куль­турные связи в эпоху Возрождения: (Стрыйков-ский и его «Хроника»). М, 1966. В.В.Краснова.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: