Урончанка

Міхаіл Паўлавіч (1801—26.10.1855)

Геадэзіст, перакладчык. Нарадзіўся ў мяст. Копысь (цяпер Аршанскі раён Віцеб-скай вобл.) у сям'і святара. Скончыў Магі-лёўскую гімназію, потым вучыўся ў Мас-коўскім універсітэце, які не скончыў. Быў на вайсковай службе. У 1823 займаўся геа-дэзічнымі здымкамі ў Літоўска-Віленскай губерні, a ў 1824 накіраваўся ў Дэрпт (Тар­ту), дзе слухаў лекцыі ва універсітэце. 3 1828 рабіў геадэзічныя здымкі ў Малдавіі i астранамічныя вызначэнні месцаў у Балга-рыі i Румыніі. У 1834—36 вывучаў тэрыто-рыю Малой Азіі, вынікам чаго з'явіліся справаздачы з мноствам карт i планаў, а таксама кніга «Агляд Малой Азіі ў цяпе-рашнім яе стане» (ч. 1—2, 1838—^10). У 1837 прызначаны членам камісіі па кіраў-ніцтве Закаўказскім краем. У 1843—46 старшыня камітэта па асвеце яўрэйскага насельніцтва. 3 1847 займаўся трыянгуля-цыйнымі здымкамі ў Новарасійскім краі. У 1848 рэвізаваў яраслаўскі Дзямідаўскі лі-цэй. У літаратуры вядомы перакладамі кла-сікаў: «Гамлет» (1828) i «Макбет» (1837) Шэкспіра, «Манфрэд» Байрана, «Дзяды» А.Міцкевіча (абедзве 1828), «Фаўст» Гётэ (1844) i інш.

УРУБЛЕЎСКІ

Валерый Антоній (27.12.1836—5.8.1908)

Дзеяч польскага, беларускага i міжна-роднага рэвалюцыйнага руху. Нарадзіўся ў мяст. Жалудок Лідскага павета (цяпер гар. пасё'лак у Шчучынскім раёне) у сям'і шлях-ціца Антона Урублеўскага i Разаліі з роду Юраўскіх. Бацька яго працаваў лесніком, потым скарбнікам у графа Тызенгаўза. Скончыўшы ў 1853 Віленскую гімназію, У.паступіў у Пецярбургскі лясны інстытут

У час вучобы ўдзельнічаў у студэнцкім ру-ху, быў членам нелегальнага рэвалюцыйна-га гуртка, якім кіравалі рэвалюцыянеры-дэмакраты З.Серакоўскі і Я.Дамброўскі. Пад уплывам твораў А.І.Герцэна, М.А.Даб-ралюбава, рэвалюцыйнай публіцыстыкі «Колокола» i «Современника» погляды У. набылі яскрава выяўлены антыпрыгон-ніцкі і антыманархічны характар. У 1861 У. накіраваны інспектарам лясной школы ў в. Саколка Гродзенскай губ. (цяпер Поль-шча). У 1861—62 ён актыўна ўдзельнічаў у стварэнні нелегальнай рэвалюцыйнай арга-нізацыі на Гродзеншчыне, вёў прапаганду сярод навучэнцаў школы. Разам з К.Калі-ноўскім рэдагаваў, друкаваў і распаўсю-джваў нелегальную рэвалюцыйна-дэмакра-тычную газету «Мужыцкая праўда». У 7 ну-марах выпушчанай імі газеты крытыкавала-ся антынародная палітыка царызму, паказ-ваўся грабежніцкі характар сялянскай рэ-формы 1861. Газета даводзіла, што працоў-ны народ можа спадзявацца толькі на ўлас-ныя сілы i на дапамогу сваіх шчырых сяб-роў i добразычліўцаў-рэвалюцыянераў. Зак-лікала падтрымаць прагрэсіўны нацыяналь-на-вызваленчы рух. У час паўстання 1863—64 У. кіраваў паўстанцкімі атрадамі. Ён быў прыхільнікам левага крыла «чырвоных» — найбольш актыўных барацьбітоў, якія пры-трымліваліся рэвалюцыйных поглядаў, — апоры на сялянскія масы, ліквідацыі паме-шчыцкага землеўладання, роўных правоў усіх народаў краю. У час бою з казакамі 7.8.1864 У. быў пасечаны шаблямі. Крыху падлячыўшыся, ён эміфыраваў у Фран-цыю. У Парыжы кіраваў дэмакратычнымі арганізацыямі беларуска-польскіх эмігран-таў. Калі 18.3.1871 у Францыі адбылася рэвалюцыя i быў створаны рабочы ўрад Па-рыжская камуна, У., як i многія іншыя яго суайчыннікі, актыўна падтрымаў рэвалю-цыйныя памкненні парыжан. У гэтым выс-тулленні ён бачыў «сацыяльную рэвалю-цыю, якая пры поспеху можа перавярнуць увесь парадак, што існуе цяпер у Еўро-пе...». У званні палкоўніка (атрымаў напя-рэдадні паўстання) У. прапанаваў камуна-рам свае паслугі i план ваенных дзеянняў. Неўзабаве яму было прысвоена званне ге­нерала i ён узначаліў адну з трох рэвалю­цыйных армій, якая абараняла паўднёвую частку Парыжа. У баях У. паказаў сябе умелым, разважлівым i прадбачлівым пал-каводцам i змагаўся на чале арміі да апош-няга дня існавання Парыжскай камуны. Версальцы завочна прыгаварылі яго да па-карання смерцю. 3 фальшивым пашпартам У. пераехаў у Англію, дзе блізка пазнаёміў-ся з К.Марксам i Ф.Энгельсам. У гэты ж час здароўе яго ў выніку шматлікіх ранен-няў моцна пахіснулася, яму з цяжкасцю ўдалося пазбегнуць ампутацыі рукі. Падля-чыўшыся ў бальніцы Лонданскага універсі-тэта, У. ўступіў у I Інтэрнацыянал. У кас-трычніку 1871 яго выбралі членам Гене-ральнага савета I Інтэрнацыянала, сакрата-ром-карэспандэнтам для Польшчы. Ідэі Ін-тэрнацыянала У. прапаведаваў у эмігран-цкай арганізацыі «Люд польскі», створанай у Лондане па яго ініцыятыве. У 1871—72 У. быў старшынёй судовай («трацейскай») камісіі, якая разбірала канфлікты паміж членамі I Інтэрнацыянала. Актыўна пад-трымліваў Маркса i Энгельса ў барацьбе з рэфармізмам, сектанцтвам, анархізмам. Пасля распаду I Інтэрнацыянала i арганіза-цыі «Люд польскі» (1876) У. перабраўся ў Жэневу. У 1878 ён нелегальна прыязджаў у Расію (Адэса, Пецярбург), сустракаўся з народнікамі-землявольцамі. Калі француз-скі ўрад абвясціў амністыю ўдзельнікам Парыжскай камуны, у 1885 У. пераехаў у Францыю i пасяліўся ў г. Ніца. У 1901 французскі ўрад нават прызначыў яму пен-сію. Апошнія гады жыцця ён правёў ва Уарвілі (каля Парыжа) у хаце былога каму-нара земляка Г.Геншынскага. Пахаваны ў Парыжы на могілках Пер-Лашэз, ля сцяны Камунараў. На надмагільным помніку над-піс: «Гераічнаму сыну Польшчы — народ Парыжа».

Те:. У кн.: Избранные произведения прогрес­сивных польских мыслителей. М., 1958. Т. 3.

Шт.: Абрамавичюс В.Е., ДьяковВ.А. Валерий Врублевский. М., 1968; За нашу и вашу свободу: Герои 1863 г. М, 1964; Кісялёў Г.В. Паплечнік Каліноўскага. Мн., 1976; Лурье А.Я. Валерий Врублевский, генерал Парижской коммуны (1863—1908) // Лурье А.Я. Портреты деятелей Парижской коммуны. М., 1956. М.К.Багадзяж.

УРУБЛЕЎСКІ

Зыгмунд Фларэнцы (28.10.1845—19.4.1888)

Фізік, педагог. Нарадзіўся ў Гродне. Ву-чыўся ў Кіеўскім універсітэце. За ўдзел у паўстанні 1863 быў сасланы ў Сібір (у Томск). У 1869 вярнуўся ў Варшаву. У 1874 абараніў у Мюнхене дысертацыю на сту­пень доктара філасофіі. Некалькі гадоў працаваў у розных лабараторыях Германіі i Францыі. 3 1882 прафесар Ягелонскага уні-версітэта ў Кракаве. Член-карэспандэнт АН у Кракаве. Ганаровы член таварыства імя Каперніка ў Львове. Даследаваў пытан-ні дыфузіі газаў у вадкіх i цвёрдых рэчывах. У 1883 разам з польскім фізікам К.Альшэў-скім упершыню атрымаў вадкі кісларод. 3 дапамогай яго як ахаладжальніка ператва-рыў у вадкасць азот i вокіс вутляроду. Упершыню вызначыў крытычныя тэмпера-туры вокісу вугляроду (1883), кіслароду i азоту (1885—88). Працы У. канчаткова аб-верглі метафізічнае вучэнне аб так званых «пастаянных газах» (г.зн. несціскальных) iдалі пачатак шырокш даследаванням у га-ліне звадкавання газаў.

УРУБЛЕЎСКІ

Эдуард Антонавіч (1848—92)

Хімік-арганік, педагог. Нарадзіўся ў Гродне. Скончыў Пецярбургскі тэхналагіч-ны інстытут, у якім з 1875 працаваў прафе-сарам, выкладаў хімію. Правёў шэраг дас-ледаванняў, якія садзейнічалі ўстанаўлен-ню структуры будовы бензолу. Адзін з зас-навальнікаў i актыўных членаў Расійскага фізіка-хімічнага таварыства. Аўтар прац «Ппотэза Кекуле аб будове духмяных злу-чэнняў i яе праверка» (1876), «Аб некато-рых злучэннях талуолавага рада» (1879) i інш.

УСЯСЛАЎ БРАЧЫСЛАВІЧ

Чарадзей (7—14.4.1101)

Князь полацкі. Яго банька быў славуты князь Брачыслаў Ізяславіч, унук Рагнеды Рагвалодаўны, адважны воін i мудры праві-цель; імя маці гісторыя не захавала. Павод-ле легенд, паходжанне У.Б. прыпісвалася чарадзейным сілам (верагодна, таму i пра-званы Чарадзеем). У 1044 пасля смерці бацькі стаў полацкім князем. Гады яго праўлення ў Полацкім княстве пазначаны падзеямі i славутымі, i трагічнымі. Пры ім у Полацку пабудаваны новы замак-дзядзі-нец, славуты Полацкі Сафійскі сабор, рас

пачата ўзвядзенне i іншых манументальных пабудоў. У якасці ўзору для сабора князь абраў канстанцінопальскую Сафію. Да По-лацка аналагічны будынак быў пастаўлены толькі ў Кіеве, i завяршалася будаўніцтва ў Ноўгарадзе. Гісторыя захавала імёны тага-часных дойлідаў, што працавалі ў Полацку: Давыд, Таўма, Мікула, Капес. Ёсць свед-чанне, што князь будаваў i ўмацоўваў не толькі сваю сталіцу, але i іншыя гарады Полацкай зямлі: Браслаў, Друцк, Заслаўе, Лагойск, Копысь, Оршу, Менск. У сваёй сталіцы У.Б. прымаў вядомага ў Старажыт-най Русі паэта-спевака Баяна. Акрамя таго, ён стварыў моцнае, добра падрыхтаванае войска, здольнасці якога правераны ў час паходу на торкаў у саюзе з кіеўскімі князя-мі. У 1065 пачалася другая крывавая бра-тазабойчая вайна паміж Кіевам i Полац-кам. У.Б. хадзіў паходам на Пскоў, пасля — на Ноўгарад, які яму ўдалося захапіць. У адказ на гэта тры кіеўскія князі, браты-су-правіцелі, нашчадкі Яраслава Мудрага, па-вял! свае войскі на Менск. Крывавая бітва адбылася на рацэ Нямізе. Апавядаючы пра трагізм Нямігскай бітвы 1067, аўтар «Слова аб палку Ігаравым» з сардэчнай цеплынёй i спачуваннем намаляваў вобраз У.Б. як яс-кравую гістарычную асобу, мудрага i дзей-нага валадара, князя-чарадзея i адначасова як несправядліва пакрыўджанага, няшчас-нага чалавека. «На Немізе снопы стелють головами, молотять цепы харалужъными, на тоце живот кладуть, веють душу от тела. Немизе кровави брезне балогом бяхуть по-сеяни, посеяни костьми Руськых сынов. Въсеслав князь людем судяше, князем гра­ды рядяше, а сам в ночь вълком рыскаше: из Кыева дорыскаше, до кур, Тьмуторака-ня; великому Хьрсови вълком прерыскаше. Тому в Полотьсте позвониша заутренюю рано у святыя Софеи, а он в Кыеве звон слышаше.

Аще и веща душа в друзе теле нъ часто беды страдаше. Тому вещий Боян и първое припевъку смысленый рече: «Ни хытру, ни горазду, ни птичу, горазду суда Божия не минути».

Хутчэй за ўсё страты ў гэтай бітве былі вялікія з абодвух бакоў, бо Яраславічы не адважыліся ісці на Полацк i праз 4 месяцы пасля бітвы запрасілі У.Б. на перагаворы. Летапісец так расказвае пра гэта: «Цалавалі крыж чэсны Усяславу, казалі: «Прыйдзі да нас, а мы не зробім табе благое». Але кіеў-скія князі ашукалі У.Б. Прыбыўшы на перагаворы, ён быў схоплены, як толькі У.Б. ступіў з чоўна на другі бераг Дняпра каля Оршы. Яго адвезлі ў Кіеў i разам з двума малалетнімі сынамі кінулі ў цямніцу-поруб. Князь прабыў у зняволенні больш за 14 месяцаў. Але ў гэты час на Кіеўскую зямлю напалі полаўцы, разбілі войска Яраславі-чаў, i тыя ў паніцы збеглі хавацца ў розныя гарады сваёй дзяржавы. Абураныя ix паво-дзінамі кіяўляне ўзнялі мяцеж, выпусцілі з вязніцы У.Б. з сынамі i пасадзілі полацкага князя на кіеўскі прастол. На велікакняжац-кім прастоле У.Б. прабыў 7 месяцаў. За гэ­ты час ён разбіў полаўцаў, ажыццявіў па-ход на Тмутаракань. Аднак у хуткім часе паявіўся выгнаны ў час мяцяжу з Кіева Ізяслаў Яраславіч з набраным у Полыичы войскам. У.Б. з кіяўлянамі пайшоў яму на-сустрач, каб даць бой. Але, не жадаючы па-чынаць братазабойную вайну, У.Б. нечака-на для ўсіх ноччу пакінуў войска i збег у родны Полацк. Даследчыкі да гэтага часу спрачаюцца аб прычынах такога ўчынку князя. Верагодна, яны былі дастаткова важкімі, бо У.Б. ніяк нельга лічыць баяз-ліўцам ці здраднікам.

Неўзабаве кіеўскі князь Ізяслаў вярнуў сабе прастол i зноў напаў на Полацкія зем-лі. Не паспеўшы арганізаваць добрую аба-рону Полацка, У.Б. пакінуў горад i знай-шоў прытулак у племені водзь, дзе збіраў сілы, каб вярнуць страчаную ўладу. У 1068 на чале водскага войска ён з'явіўся пад Ноўгарадам. У баі з наўгародцамі У.Б. тра-піў у палон. У хуткім часе яго чамусьці ад-пусцілі. У 1071, сабраўшы войска з прад-стаўнікоў балцкіх плямён, У.Б. урэшце вярнуў свой полацкі прастол. Да 1084 кіеў-скія князі неаднаразова спрабавалі захапіць Полацк i скінуць У.Б. з прастола. Але по-лацкі князь адстаяў свае землі і трывала трымаўся на троне сваіх бацькоў. Дзякую-чы ваеннаму майстэрству i мудраму кіраў-ніцтву У.Б. з 1084 да самай яго смерці (1101) Полацкае княства існавала без вой-наў, Полацк развіваўся як гандлёвы i куль­турны цэнтр. У.Б. меў 6 сыноў — Давыда, Глеба, Рамана, Расціслава, Святаслава-Ге-оргія, Рагвалода-Барыса, якіх ён выхаваў як выдатных воінаў, палітыкаў і шчырых патрыётаў сваёй бацькаўшчыны.

Літ.: Т а р а с a ў СВ. Чарадзей з сёмага веку Траяна: Усяслаў Полацкі. Мн., 1991.

І.А. Масляніцына.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: