Фрычынскі

Якуб Побуг

Рэжысёр i акцёр 18 ст. Харунжы, камен-дант нясвіжскага кадэцкага корпуса кн. М.К.Радзівіла Рыбанькі. Акцёр i рэжысёр тэатра Ф.У .Радзівіл, абавязковы ўдзельнік у 1746—53 спектакляў у Нясвіжы i Альбе. У камедыі Ф.У.Радзівіл «Дасціпнае каханне» выканаў ролю Дзіяны. Навучаў кадэтаў сцэнічнаму мастацтву, рыхтаваў ix да выс­тупления ў драматычных i балетных спек­таклях тэатра Ф.У.Радзівіл. Удзельнічаў у арганізацыі друкарні 1750 у Нясвіжы. У 1754 у Жоўкве (Несцераў, Украіна) выдаў «Камедыі i трагедыі» Ф.У.Радзівіл.

Jlim:. Teatr Urszuli Radziwiłłowej. Warszawa, 1961. S. 193—196.

ФУРСАЎ

Мацвей Васілевіч (?—8.6.1901)

Археолаг, краязнавец, педагог. Член-ка-рэспандэнт Маскоўскага археалагічнага та-варыства (1893). Сапраўдны стацкі савет-нік. Працаваў настаўнікам гісторыі, дырэк-тарам Магілёўскай класічнай гімназіі, рэ-дактарам неафіцыйнай часткі «Могйлёв-ских губернских ведомостей». У перыяд падрыхтоўкі да 9-га археалагічнага з'езда (Вільня, 1893) арганізоўваў экспедыцыі ў басейне Дняпра i вёў археалагічныя рас-копкі; даследаваў рэшткі мамантаў у Ар-шанскіх вапнавых капальнях (1892). Разам з С.Ю.Чалоўскім склаў карту археалагічных помнікаў Магілёўскай губ. На 9-м археала-гічным з'ездзе выступіў з рэфератам i прад-ставіў фатаграфіі старажытных цэркваў, гістарычных прадметаў, валуноў з гераль-дычнымі знакамі з лесу каля мястэчка Пятровічы Клімавіцкага павета, факсіміле старажытных рукапісаў i інш. Апісанні гэ-тых знаходак змешчаны ў «Памятнай кнізе Магілёўскай губерні». Адзін з аўтараў кнігі «Спроба апісання Магілёўскай губерні» (кн. 1—3, Магілёў, 1882—84), у якой ахарактары-заваны асноўныя заняткі, матэрыяльная i ду-хоўная культура насельніцтва Магілёўшчы-ны, апісаны помнікі археалогіі, архітэктуры, адметныя мясціны губерні i інш.

Те:. Исторический очерк Могилёвской губер­нии. Могилёв, 1882; Дневник курганных раско­пок, произведённых по поручению г. начальни­ка Могилёвской губернии А.С.Дембовецкого в течение лета 1892 г. в уездах Рогачёвском, Бы-ховском, Климовичском, Чериковском и Метис -лавльском. Могилёв, 1892 (разам з С.Ю.Чалоў-скім); Поселения Смоленских кривичей в пределах Могилёвской губернии // Могилёвские губернские ведомости. 1895. №70; Описание Могилёвского музея. Могилёв, 1898.

Г.А. Каханоўскі.

ФЯЛІНСКАЯ (Felińska) Ева (26.12.1793—20.12.1859)

Пісьменніца, мемуарыстка, удзельніца нацыянальна-вызваленчага руху на Белару-

ci. Нарадзілася ў вёсцы Узнога на Случчы-не (зараз Клецкі раён). Рана засталася без бацькоў i выхоўвалася пад апекай нярод-най маці. Хатнюю адукацыю атрымала ў сям'і багатых сваякоў, з 11—гадовага ўзросту навучалася музыцы, добра ведала французскую мову. У сталым узросце прымк-нула да тайнай ярганізацыі Ш.Канарскага «Садружнасць польскага народа» i ствары-ла яе філіял «Жаночае таварыства». За ўдзел у вызваленчым руху саслана царскімі ўладамі ў г. Бярозаў (зараз Цюменская вобл.), дзе знаходзілася на працягу 1839— 41, а потым у Саратаў (1841—44). Падзеі гэтых часоў i свае ўражанні Ф. апісала ў «Дзённіку...», які быў апублікаваны ў ві-ленскім часопісе «Athenaeum» («Атэнэум», 1846) і, паводле сведчання тагачаснай літа-ратурнай крытыкі, стаў упрыгожаннем гэ-тага часопіса. У «Дзённіку...» апісаны паў-станне хантаў i ненцаў супраць царызму, прырода i побыт паўночных жыхароў, вы-карыстаны ix фальклор. У аповесцях Ф. «Пляменніца i цётка» i «Пан дэпутат» (1834), «Герсылія» (1849), ва «Успамінах аб жыцці» (1856, 1859—60) i інш. творах яна каларытна апісала жыццё розных слаёў бе-ларускага грамадства, асабліва шляхты. Яе «Успаміны...» па праву з'яўляюцца най-больш каштоўным творам па гісторыі но-раваў на Беларусі, Валыні i ў Літве канца 18 — пачатку 19 ст.

Te:. Wspomnienia z podróży do Syberyi, pobytu w Berezowie i w Saratowie. T. 1—3. Wilno, 1852—53.

Шт.: Грицкевич В. От Немана к бере­гам Тихого океана. Мн., 1986. С. 185—203, 298.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: