Хадкевіч

Рыгор Аляксандравіч (7—12.11.1572)

Гетман Вялікага княства Літоўскага, ас-ветнік. Паходзіў з беларускага магнацкага роду Хадкевічаў, радаслоўная якога вялася ад вядомага ў пач. 15 ст. баярына Ходара Юр'евіча, празванага Ходкам. У сярэдзіне 16 ст. X. займаў высокія дзяржаўныя паса-ды ў Вялікім княстве Літоўскім: з 1554 вая-вода віцебскі, з 1559 кашталян трокскі, з 1561 гетман польны літоўскі, з 1564 кашта­лян віленскі, з 1566 гетман вялікі літоўскі. Ваяваў у Лівоніі. Як актыўны змагар за са-мастойнасць Вялікага княства Літоўскага ён быў праціўнікам Люблінскай уніі 1569, выступаў супраць аб'яднання Беларуска-Літоўскай дзяржавы з Польшчай у федэра-тыўную дзяржаву Рэч Паспалітую. У 1569 у знак пратэсту супраць такога аб'яднання адмовіўся ад усіх дзяржаўных i адміністра-цыйных пасад.

У 1568 ён заснаваў друкарню пры пра-васлаўным манастыры ў мястэчку Заблуда-ва Гродзенскага пав. (цяпер Беластоцкае ваяводства, Польшча). У наладжванні дру-карскай дзейнасці яму дапамагалі І.Фёда-раў i ХІ.Мсціславец, якія вярнуліся з Маск-вы. Напачатку X. меў намер друкаваць кні-гі ў перакладзе на «рускую», г. зн. беларус-кую, мову. Аднак боязь выклікаць гнеў з боку прыхільнікаў артадаксальнага правас-лаўя i «ўхіліцца ў бок» ад ix моўных догмаў прымусілі яго друкаваць кнігі на царкоўна-славянскай мове. У 1568—69 названыя першадрукары выдалі ў Заблудаўскай дру-карні «Евангелле вучыцельнае», якое было першым кірылічным друкаваным выдан-нем 2-й паловы 16 ст. Кніга ўяўляла сабой зборнік гутарак i павучанняў з тлумачэн-нем евангельскіх тэкстаў (да нашага часу захаваліся 44 экзэмпляры заблудаускага выдання гэтай кнігі). На яе старонках было змешчана i «Слова на Ушэсце» Кірьшы Ту-раўскага — першы друкаваны помнік ста-ражытнай усходнеславянскай літаратуры. На адвароце тытульнага ліста кнігі ў тэхні-цы ксілаграфіі змешчаны герб X. Пазней гэта кніга неаднаразова перавыдавалася на Беларусі i ў Літве. Пасля ад'езду П.Мсціс-лаўца ў Вільню І.Фёдараў некаторы час яшчэ заставаўся ў Заблудаве i ў 1569—70 надрукаваў там Псалтыр з Часаслоўцам (захаваліся 3 экз.). У аздабленні заблудаў-скіх выданняў спалучаліся рысы расійскага i беларускага кнігадрукавання, a самі вы-даўцы мелі намер выкарыстаць у сваіх пра-цах моўныя традыцыі Ф.Скарыны. Пра гэ­та яны абвяшчалі ў прадмове, напісанай імі ад імя X.: «Помыслил же был если и се, иже бы сию книгу выразумення ради про

стых людей переложити на простую мову и имел есми о том попечение великое». Але ажыццявіць пераклад на беларускую мову, як відаць з прадмовы, адраілі «люди муд­рые в том письме ученые». Сваей падтрым-кай «маскоўскага» друкара i славянскага (значьщь, праваслаўнага) кнігадрукавання стары гетман X., які прытуліў І.Фёдарава і нават падарыў яму «на заспакненне» нема­лую вёску, верагодна, выклікаў супраць ся-бе незадавальненне каталіцкага духавенства i каталіцкай шляхты. Гэта i прымусіла Х. ў 1570 пакінуць апекаванне клапатлівай дру-карскай справы. У выніку І.Фёдараў выму-шаны быў пакінуць Заблудаў i пераехаць у Львоў, дзе заснаваў першую на Украіне друкарню. Заснаваная X. друкарня адыгра-ла значную ролю ў станаўленні i развіцці кнігадрукавання на Беларусі. Пазней па-добныя друкарні дзейнічалі ў Куцейне (пад Оршай), Буйнічах (пад Магілёвам), у Мін-ску, Гродне, Полацку i інш.

Шт.: Полевой П.Н. История русской словесности с древнейших времен до наших дней. Т. 1. 2 изд. СПб., 1903; Зернова А.С. Первопечатник Петр Тимофеев Мсциславец // Книга: Исслед. и материалы. М., 1964. Сб. 9; Запаско Я. Мистецька спадщина Івана Фе­дорова. Львів, 1974; Иван Фёдоров и восточнос­лавянское книгопечатание. Мн., 1984.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: