Рэкамендаваная лiтаратура

1. Антанюк Л.А. Беларуская навуковая тэрмiналогiя: Фармiраванне, структура, упарадкаванне, канструяванне, функцыянаванне. — Мн.: Навука i тэхнiка, 1987. — С.10 — 23.

2. Гарэцкi Р. Беларуская навуковая тэрмiналогiя — важны кiрунак у нацыянальным адраджэннi // Праблемы беларускай навуковай тэрмiналогii: Матэрыялы Першай нацыянальнай канферэнцыi. — Мiнск, 1994. — С.10 — 14.

3. Красней В.П. Пошукi прынцыпаў i шляхоў выпрацоўкi беларускай нацыянальнай тэрмiналогii ў 20-х гадах //Беларуская мова. — Мн., 1985. — Вып. 13. — С.38 — 40.

4. Капанадзе Л.А. О понятиях «термин» и «терминалогия» // Развитие лексики современного русского языка: Сб. ст. / Под ред. Е.А.Земской и Д.Н.Шмелёва. — М., 1965. — С.75 — 85.

5. Реформатский А.А. Введение в языкознание: Учебник для студентов филологических факультетов. — 4-е изд-е, испр. и доп. — М.: Просвещение, 1967. — С.11.

ТЭСТ

1. Адзначце правільнае вызначэнне паняцця “тэрмін”:

а) Спецыяльнае слова ці спалучэнне слоў, створанае для дакладнага выражэння спецыяльнага паняцця і абазначэння спецыяльнага прадмета.

б) Слова ці спалучэнне слоў, што абазначае з грэчаскай мовы “канечны слуп на рысталішчах”.

в) Слова ці спалучэнне слоў, прынятае для пераносу значэння паводле колькасных адносін.

г) Слова ці спалучэнне слоў, прынятае для пераносу значэння паводле сумежнасці прадметаў.

д) Слова ці спалучэнне слоў, што абазначае з грэчаскай мовы “канец, вывад, зыход”.

2. Адзначце спецыфічныя асаблівасці тэрмінаў:

а) сістэмнасць;

б) наяўнасць дэфіныцыі;

в) адназначнасць;

г) стылістычная нейтральнасць;

д) адсутнасць эмоцыі, ацэначнасці, экспрэсіі.

3. Адзначце марфемныя спосабы ўтварэння тэрмінаў:

а) суфіксальны;

б) нульсуфіксальны;

в) прыставачны;

г) прыставачна-суфіксальны;

д) нульпрыставачны.

4. Адзначце немарфемныя спосабы ўтварэння тэрмінаў:

а) сінтаксічны;

б) аснова- і словаскладанне;

в) складанасуфіксальны;

г) абрэвіяцыя;

д) моўны.

5. Адзначце ўласныя тэрміны:

а) кошык (спажыўца);

б) пакупнік;

в) пагадненне;

г) рызыка;

д) аргумент.

6. Адзначце запазычаныя тэрміны:

а) хуткасць;

б) дзяржава;

в) сіла;

г) рэзістар;

д) бюджэт.

7. Адзначце тэрміны, якія ўтварыліся суфіксальным спосабам:

а) кіраванне;

б) індэкс Доу-Джонса;

в) праверка;

г) градацыя;

д) пастаянны капітал.

8. Адзначце тэрміны, якія ўтварыліся нульсуфіксальным спосабам:

а) абмер;

б) накіп;

в) будызм;

г) плячо (фінансавага рычага);

д) бацькоўская фірма.

9. Адзначце тэрміны, якія ўтварыліся прэфіксальным спосабам:

а) архіважны;

б) віцэ-прэм’ер;

в) дыспрапорцыя;

г) ВДКС;

д) таваразнаўства.

10. Адзначце тэрміны, якія ўтварыліся прэфіксальна-суфіксальным спосабам:

а) намеснік;

б) саслужывец;

в) напарнік;

г) супрацоўнік;

д) партфель заказаў.

11. Адзначце тэрміны, якія ўтварыліся аснова- і словаскладаннем:

а) відэазапіс;

б) экалогія;

в) міні-мадэль;

г) Па (паскаль);

д) экс-міністр.

12. Адзначце тэрміны, якія ўтварыліся складанасуфіксальным спосабам:

а) работадаўца;

б) выдаткаёмістасць;

в) хранограф;

г) тавараабарот;

д) вышыня гука.

13. Адзначце тэрміны, якія ўтварыліся пры дапамозе абрэвіяцыі:

а) аблвыканкам;

б) тэлеэкран;

в) электравыпраменьванне;

г) зарплата;

д) дзяржбанк.

14. Адзначце тэрміны, якія ўтварыліся лексіка-семантычным спосабам:

а) шапка (загаловак);

б) АТС;

в) размеркаванне па працы;

г) галава (верхняя ці пярэдняя частка інструментаў);

д) міні-ЭВМ.

15. Адзначце тэрміны, якія ўтварыліся сінтаксічным спосабам:

а) дысперсія хвалі;

б) катушка індуктыўнасці;

в) фаза ў тэрмадынаміцы;

г) канфуцыянства;

д) арбітражны.



Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: