э-пас, а-а-зіс, а-га-род

НАЦІСК – гэта вылучэнне фанетычным спосабам той ці іншай гукавой адзінкі ў межах адзінкі больш высокага ўзроўню.

СЛОЎНЫ, – выдзяленне фанетычным спосабам аднаго са складоў у слове;

ТАКТАВЫ, або СІНТАГМАТЫЧНЫ, націск – выдзяленне слова ў складзе маўленчага такта (сінтагмы)

ФРАЗАВЫ націск – выдзяленне такта ў складзе фразы.

Даследаванне ўсіх аспектаў праяўлення і функцый націску складае прадмет вывучэння асобнага раздзела фанетыкі – АКЦЭНТАЛОГІІ. Да ліку асноўных пытанняў акцэнталогіі адносіцца вызначэнне фанетычнай прыроды націску, яго месца ў слове і ролі ў мове.

У беларускай мове націскны склад можа займаць у слове любое становішча. Такі націск называецца СВАБОДНЫМ, або РОЗНАМЯСЦОВЫМ.

Паводле акцэнталагічных суадносін форм у межах слова беларускі націск характарызуецца як РУХОМЫ і НЕРУХОМЫ, г. зн. пры формаўтварэнні месца націску можа змяняцца або заставацца нязменным. Напрыклад: твортворатворутворы, але: луглугамлугі.

Некаторыя службовыя словы маюць свой націск, аднак ён больш слабы, чым націск у самастойных словах. Такі націск называецца СЛАБЫМ, або ПАБОЧНЫМ. Ёнабазначаецца знакам гравіса (\), у адрозннне ад асноўнага, які абазначаецца знакам акута (/): вакол школы; перад ад'ездам.

ПАРАДАК ФАНЕТЫЧНАГА РАЗБОРУ

1. Запіс слова з дапамогай фанетычнай транскрыпцыі.

2. Падзел на склады, колькасць і тыпы складоў, націскны склад.

3. Тып націску.

4. Характарыстыка гукаў:

5. галосных: а) паводле націску, б) удзелу губ, месца пад'ёму языка, ступені пад'ёму языка;

6. зычных: а) паводле ўдзелу голасу і шуму, б) спосабу ўтварэння, в) месца ўтварэння; г) цвёрдасці – мяккасці, д) працягласці (калі гук падоўжаны – адзначыць гэта).

7. Колькасць гукаў і літар.

АРФАЭПІЯ (грэч. оrthós 'правільны' épos 'мова')– сукупнасць норм, якімі забяспечваецца адзінства гукавога афармлення нацыянальнай літаратурнай мовы, а таксама раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца правілы вымаўлення.

Прычыны адхілення ад норм літаратурнага вымаўлення:

уплыў вымаўлення дыялектнай мовы

уплыў рускай мовы;

уплыў арфаграфіі.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: