Сталінградская і Курская бітвы. Карэнны пералом у вайне

Галоўнай падзеяй узброенай барацьбы на савецка-германскім фронце ў другой палове 1942—пачатку 1943 г. стала Сталінградская бітва, у якой у розны час удзельнічалі войскі Сталінградскага, Паўднёва-Заходняга, Паўднёва-Усходняга, Данскога і левага крыла Варонежскага франтоў, Волжская ваенная флатылія і Сталінградскі карпусны раён Супрацьпаветранай абароны. Для наступлення на сталінградскім напрамку нямецка-фашысцкае камандаванне спачатку накіравала 6-ю, а з 31 ліпеня і 4-ю танкавую арміі.

Бітва пачалася 17 ліпеня 1942 г. у неспрыяльных для савецкіх войск умовах. Праціўнік пераўзыходзіў іх на сталінградскім напрамку ў асобовым саставе - у 1,7 разы, у артылерыі і танках у 1,3 разы, у самалётах больш чым у 2 разы. ўдалося авалодаць стратэгічнай ініцыятывай і зноў прымусіць Чырвоную Армію перайсці да стратэгічнай абароны.

28 чэрвеня 1942 г. нямецкія войскі перайшлі ў наступленне і пра-сунуліся на 150—400 км, захапілі Данбас, стварылі непасрэдную пагрозу Паў-ночнаму Каўказу і Сталінграду. Цаной вялікіх страт ім удалося захапіць Май-коп і Краснадар, падыйсці да перадгор'яў Галоўнага Каўказскага храбта, наблі-зіліся да нафтаносных раёнаў. Аднак, большага зрабіць яны ўжо не змаглі. Планы ворага па знішчэнню савецкіх войск, захопу багацейшых хлебных раёнаў, крыніц нафты, пранікненню ў раёны Бліжняга і Сярэдняга Усходу былі канчаткова сарваны. План аперацыі "Эдэльвейс" ажыццявіць не ўдалося.

Бітва за Каўказ праходзіла у цеснай сувязі з Сталінградскай бітвай, якая аказала непасрэдны ўплыў на абставіны ў раёне Каўказа. У сваю чаргу, падзеі на Каўказе таксама спрыяльна адбіліся на ходзе і выніку Сталінградскай бітвы. Савецкі ўрад высока ацаніў подвіг воінаў-абаронцаў Каўказа. 1 мая 1944 г. была ўстаноўлена медаль "За абарону Каўказа", якой былі ўзнагароджаны каля 600 тыс. чалавек, гораду Наварасійску прысвоена ганаровае званне 'Торад-герой".

Гітлераўцы прадпрынялі некалькі спроб прарваць абарону Сталін-градскага фронту, акружыць яго войскі на левым беразе Дона, высці да Волгі і з ходу авалодаць горадам. Савецкія воіны гераічна адбівалі націск ворага.

У ліпеньскіх і жнівенскіх баях на дальніх подступах да Сталінграда яны выйгралі час, неабходны для арганізацыі абароны вакол горада і ў самім горадзе. 14 ліпеня Сталінградская вобласць была аб'яўлена на ваенным становішчы, а 25 жніўня і ў самім горадзе быў ўведзены стан аблогі.

11 лістапада немцы прадпрынялі апошнюю спробу авалодаць горадам, якая як і папярэднія, не прынесла ім поспеху. У чатырохмесячнай бітве на подступах і ў самім горадзе групоўка ворага панесла вялізныя страты, але сваёй мэты не дасягнула.

Калі яшчэ ішлі цяжкія абарончыя баі, Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання і Генеральны штаб пачалі распрацоўку наступальнай аперацыі, якая атрымала кодавую назву "Уран". Яе мэтай было акружыць і знішчыць праціўніка пад Сталінградам.

19 лістапада 1942 г. савецкія войскі перайшлі ў наступленне. На пяты дзень, пераадолеўшы з баямі 100-150 км., яны злучыліся ў раёне хутара Савецкі і горада Калач. У акружэнні апынуліся войскі 6-й і частка сіл 4-й танкавай арміі - 22 дывізіі і больш за 160 асобных часце, агульнай колькасцю 330 тыс. салдат і афіцэраў.

Ліквідацыя акружанай групоўкі была ўскладзена на войскі Данскога фронту (аперацыя "Кальцо"). Каб пазбегнуць дарэмнага кравапраліцця савецкае камандаванне прад'явіла ўльтыматум - капітуліраваць на ганаровых умовах. Аднак, ультыматум быў адхілены. Гітлер катэгарычна забараняў капітуляцыю і патрабаваў змагацца да апошняга салдата. Гэтым самым ён асудзіў тысячы сваіх салдат на верную пагібель.

10 студзеня 1943г. войскі Данскога фронту прыступілі да ажыццяўлення аперацыі "Кальцо", якая закончылася 2 лютага поўным разгромам праціўніка. У палон, па ўдакладнённых звестках, было захоплена 113 тыс. чалавек, у тым ліку 2,5 тыс. афіцэраў і 24 генералы, начале з камандуючым 6-й арміяй фельдмаршалам Ф.Паўлюсам. Дзесяткі тысяч салдат і афіцэраў былі ўзнагароджаны ардэнамі і медалямі, а 112 чалавек удастоены звання Героя Савецкага Саюза. Медалём "За абарону Сталінграда" узнагароджана больш за 700 тысяч удзельнікаў бітвы. Да 20-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне Валгаграду (Сталінграду) было нададзена ганаровая назва "Горад-Герой".

У Сталінградскай бітве мужна змагаліся многія нашы землякі. На дальніх подступах да горада 62-й арміяй камандаваў беларус генерал А.І.Лапацін, намеснікам камандуючага войскамі Сталінградскага і Данскога фрнатоў быў генерал К.А.Каваленка, 17-й паветранай арміяй камандаваў генерал С.А. Красоўскі, 5-й танкавай арміяй генерал А.І.Лізікаў.

Паражэнне фашысцкага блока пад Сталінградам патрэсла ўсю фашысцкую Германію, падарвала давер яе сатэлітаў, садзейнічала актывізацыі руху Супраціўлення ў краінах, акупіраваных Германіяй. Японія вымушана была адмовіцца ад планаў актыўных дзеянняў супраць СССР. У Турцыі узмацнілася імкненне захаваць нейтралітэт. У Германіі была аб'яўлена трохдзённая жалоба.

Вялікія страты панеслі і савецкія Узброеныя Сілы. За час Сталін-градскай бітвы ў абарончай і наступальнай аперацыі з 17 лістапада 1942г. па 2 лютага 1943 г. іх страты склалі 1143500 салдат і афіцэраў,з якіх 154885 беззваротныя.

Каб аднавіць пахіснуўшаяся
становішча і міжнародны прэсціж кіарўніцтва Германіі вырашыла
пачаць летам 1943 г. новае наступленне (аперацыя"Цытадэль"). Рашаючае
наступленне, на іх думку павінна было змяніць на карысць Германіі
становішча на фронце, падняць маральны дух вермахта і насельніцтва,
утрымаць ад развалу фашысцкі блок.

Месцам наступлення быў выбраны Курскі выступ. Тут гітлераўцы сканцатравалі лепшыя свае 30 дывізій, якія налічвалі больш за 900 тыс. салдат і афіцэраў, каля 2700 танкаў, звыш 2 тыс. самалётаў і каля 10 тыс. гармат і мінамётаў. Вялікія надзеі Гітлер ускладаў на цяжкія танкі "тыгр", "пантэра", штурмавыя гарматы "Фердынанд", самалёты "Фоке-Вульф-190А" і"Хеншэль-129".

Нямецкае камандаванне планавала двумя сустрэчнымі ўдарамі з раёнаў Арла і Харкава на Курс акружыць і знішчыць савецкія войскі. Пасля гэтага нанесці ўдар у тыл Паўднёва-Заходняму фронту, разграміць яго, затым разгарнуць наступленне ў тыл цэнтральнай групоўкі савецкіх войск, што прывяло б да змянення ўсяго стратэгічнага становішча на карысць немцаў і зрабіла б магчымым нават новае наступленне на Маскву.

Савецкае камандаванне вырашыла ў наўмыснай абарончай аперацыі выматаць ударныя групоўкі ворага, а потым перайсці ў наступленне на ўсім паўднёвым участку фронту. Для контрнаступлення былі падрыхтаваны Заходні і Бранскі франты.

Для каардынацыі дзеянняў франтоў у раён Курскай дугі Стаўка накіравала сваіх прадстаўнікоў маршалаў Г.К.Жукава і А.М.Васілеўскага.

5 ліпеня 1943 г. войскі праціўніка перайшлі ў наступленне. Разгарэлася бітва, нябачная па сваіх жорсткасці і размаху. Ужо ў першы дзень у баю ўдзельнічала да 700 танкаў. Нясучы вялікія страты вораг да 11 ліпеня паглыбіўся на асобных участках фронту на 30-40 км., але мэт сваіх не дасягнуў.

12 ліпеня войскі Варонежскага фронту перайшлі ў контрнаступленне. У раёне Прохараўкі адбылася самая буйная сустрэчная танкавая бітва, у якой удзельнічалі звыш 1100 танкаў і самаходных гармат. Абодва бакі неслі цяжкія страты. За дзень бою гітлераўцаў страцілі ў гэтай бітве каля 400 танкаў. У гэты дзень у Курскай бітве наступіў пералом. 15 ліпеня ў контрнаступленне перайшоў Цэнтральны фронт. Войскі Варонежскага і ўведзеныя ў сражэнне 18 ліпеня Сцяпнога франтоў перайшлі да праследвання праціўніка. Наступленне немцаў на Курскай дузе поўнасцю правалілася.

Гітлераўскае камандаванне ўсімі сродкамі імкнулася ўтрымліваць свае пазіцыі. Аднак, стабілізіраваць фронт не ўдалося. 5 жніўня савецкія воіны вызвалілі Арол і Белгарад.

23 жніўня войскі Сцяпнога фронту вызвалілі Харкаў. Завяршыўся другі перыяд Курскай бітвы — контрнаступлення Чырвонай Арміі.

Па сваіх ваенна-палітычных выніках і колькасці ўдзельнічаўшых у ёй сіл Курская бітва была адной з буйнейшых бітв Другой сусветнай вайны. У гэту бітву з абоіх бакоў былі ўцягнуты вялізныя сілы: больш за 4 млн. чалавек, звыш 69 тыс. гармат і мінамётаў, болып за 13 тыс. танкаў і самаходных гармат і да 12 тыс. баявых самалётаў. У ёй было разгромлена 30 лепшых дывізій праціўніка, у тым ліку 7 танкавых, вермахт страціў каля 500 тыс. чалавек, 1,5 тыс. танкаў і штурмавых гармат, больш за 3,7 тыс. самалётаў, 3 тыс. гармат і мінамётаў.

У баях на Курскай дузе выхзначыліся нашы землякі генералы: С. А. Красоўскі - камандуючы 2-й паветранай арміяй, П. П. Корзун -камандуючы 47-й арміяй, камандзіры авіякарпусоў З.А. Каравацкі, А. С. Благавешчанскі, С. Г. Кароль, начальнікі штабоў армій В. А. Пянькоўскі, А. Р. Бацюня, М. Р. Брылёў, А. В. Петрушэўскі і іншыя, камандзіры дывізій I. А. Даніловіч, Д. В. Казакевіч, М. М. Макаўчук, Ф. I. Перхаровіч, I. Я. Малашыцкі, камандзіры танкавых брыгад I. I. Гусоўскі, П. М. Рудкін, 1.1. Якубоўскі, М. Л. Ярмачок і іншыя.

Перамогай савецкіх войск пад Курскам і выхадам іх да Дняпра завяршыўся карэнны пералом у ходзе Вялікай Айчыннай вайны і ўсёй Другой сусветнай вайны.

У ходзе Курскай бітвы актыўную дапамогу савекцкім войскам аказвалі партызаны. У тыле нямецкай групп арміі "Цэнтр" на чыгуначных камунікацыях беларускія партызаны правялі аперацыю "Рэйкавая вайна" у выніку якой яны падарвалі больш за 121 тыс. рэяк і пусцілі пад адхон 833 варожыя эшалоны, 184 чыгуначныя масты,чым у значнай ступені скавалі перавозкі праціўніка. У жнівені 1943 г. перавозкі для групы арміі "Цэнтр" скараціліся на 40%.

Праблема другога фронту. Пад гэтым тэрмінам маецца на ўвазе высадка амерыка-англійскіх узброеных сіл у Заходняй Еўропе і ваенныя дзеянні на тэрыторыі Францыі, Бельгіі, Галандыі, Германіі.

У 1942 г. савецкі ўрад патрабаваў, каб ўзброеныя сілы ЗША і Англіі прадпрынялі ў Заходняй Еўропе аперацыі болыпага размаху і гэтым прымусілі гітлераўскае камандаванне зняць з савецка-германскага фронту не менын 40 дывізій.

Тэгеранская канферэнцыя ачольнікаў дзяржаў антыгітлераўскай кааліцыі Ф. Рузвельта, У. Чэрчэля і І.Сталіна адбылася у Тэгеране 28 лістапада-1 снежня 1943 г. Гэта была першая сустрэча лідэраў Вялікай тройкі. Канферэнцыі напярэднічала канферэнцыя Міністраў замежных спраў ЗША, Англіі і СССР, якая адбылася ў кастрычніку 1943 г. у Маскве. На ёй абмяркоўваліся пытанні сумеснага вядзення вайны супраць фашысцкага блока і галоўнага з іх -праблема другога фронту ў Еўропе. На канферэнцыі была падпісана "Дэкларацыя чатырох дзяржаў па пытанню аб усеагульнай бяспекі", якую ад імя ўрада Кітая падпісаў таксама пасол ў Маскве. Кітай надзяляўся статусам вялікай дзяржавы.

На канферэнцыі былі прыняты такія важныя рашэнні, як "Дэкларацыя аб сумесных дзеяннях у вайне супраць фашысцкай Германіі і аб пасляваенным супрацоўніцтве", ухвалена дэкларацыя аб прынцыпах "усеагульнай бяспекі", дасягнута пагадненне аб прыблізных граніцах Польшчы, хаця пытанне аб граніцы па Нэйсе засталося нявырашаным, а пытанне аб польскім урадзе было адкладзена. Наканец-то было прынята цвёрдае рашэнне пачаць аперацыю "Оверлорд" - адкрыццё другога фронту ў Еўропе, - у маі 1944г. 6 чэрвеня 1944 г. другі фронт быў адкрыты. Былі ўхвалены таксама такія важныя рашэнні, як патрабаванне "безагаворачнай капітуляцыі Германіі", аб аднаўленні незалежнасці Аўстрыі, аб адказнасці нямецкіх ваенных злачынцаў і іншыя. У Тэгеране Сталін паабяцаў уступіць у вайну супраць Японіі пасля капітуляцыі Германіі, але на ўмовах, якія падлягалі вызначэнню ў далейшым.

Тэгеранская канферэнцыя мае гістарычнае значэнне. Яна азнаменавала вышэйшую ступень у развіцці адносін унутры антыфашысцкай кааліцыі.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: