Вучэбныя задачы

Вызначыць, якія змяненні адбыліся ва ўзаемаадносінах краін антыгітлераўскай кааліцыі на завяршаючым этапе вайны.

Ахарактарызаваць удзел беларусаў у барацьбе за свабоду і незалежнасць сваёй Радзімы і еўрапейскіх краін.

Паход Чырвонай арміі ў Еўропу. Выціснуўшы нямецкія войскі з тэрыторыі Савецкага Саюза, Чырвоная Армія прыступіла да выканання задачы, якая была пастаўлена яшчэ ў пачатку вайны, - паход у Еўропу. Першай краінай куды ўвайшлі савецкія воіны як вызваліцелі была Румынія. Да сярэдзіны красавіка 1944 г. яны прасунуліся больш чым на 100 км. у глыбіню краіны. 23 жніўня ў Бухарэсце ўспыхнула ўзброенае паўстанне,якое паклала пачатак народна-дэмакратычнай рэвалюцыі. У час баёў ў Бухарэсце і іншых раёнах румынскія войскі захапілі ў палон 53159 нямецкіх вайскоўцаў, у тым ліку 14 генералаў, больш за 1200 афіцэраў. Рэжым Антанеску быў звергнуты. Румынія аб'явіла вайну Германіі. 31 жніўня Чырвоная Армія ўступіла ў Бухарэст і сумесна з румынскай арміяй да 25 кастрычніка паўнасцю ачысціла ад нямецкіх войск тэрыторыю краіны. У баях на тэрыторыі Румыніі загінула 69 тыс. савецкіх вайскоўцаў.

8 верасня Чырвоная Армія ўступіла на тэрыторыю Балгарыі. Традыцыйна яна была сустрэта балгарскім народам хлебам-солью, кветкамі. 9 верасня ўлада ў краіне перайшла ў рукі Айчыннага фронту. Балгарыя разарвала адносіны з Германіяй і аб'явіла ёй вайну.

28 верасня савецкія войскі перайшлі югаслаўскую граніцы і сумеснымі намаганнямі з югаслаўскай арміяй 20 кастрычніка вызвалілі Белград. Аднак на момант уступлення савецкіх войск у Югаславію большасць тэрыторыі краіын ўжо была вызвалена сіламі югаслаўскіх партызанаў.

Працяглыя і кравапралітныя баі вяла Чырвоная Армія за вызваленне Венгрыі, урад якой да канца быў адданы нямецкім саюзнікам. У раёне Будапешта была акружана 188-тысячная нямецкая групоўка. 13 лютага 1945 г. шматдзённы штурм сталіцы Венгрыі закончыўся. У гэтых баях прымаў удзел венгерскі Будайскі добраахвотны полк. У выніку баявых дзеянняў у Венгрыі загінулі 140 тыс. савецкіх воінаў.

У канцы 1945 г. Чырвоная Армія перайшла граніцу Аўстрыі і 13 красавіка пасля ўпартых баёў заняла Вену.

Больш складанай была сітуацыя ў Польшчы. 1 жніўня 1944 г. пры падыходзе савецкіх войск да Віслы ў Варшаве ўспыхнула паўстанне, якое было арганізавана камандаваннем Арміі Краёвай па ўказцы лонданскага эміграцый-нага ўраду без узгаднення з савецкім камандаваннем і Савецкім ўрадам. Савецкае кіраўніцтва, не аждаючы дапамагчы палякам вызваліць Варшаву ўласнымі намаганнямі, спыніла ў жніўні 1944 г. насуп на захад. Паўстанне было жорстка падаўлена нямецкімі войскамі. Толькі 17 студзеня 1945 г. Варшава была вызвалена савецкімі войскамі, сумесна з 1-й арміяй Войска Польскага. У баях на польскай зямлі было разгромлена 170 варожых дывізій. Вялізныя страты панеслі і савецкія войскі. У баях за Польшчу чырвоная армія старціла звыш 600 тыс. салдат і афіцэраў.

21 кастрычніка 1944 г. войскі Чырвонай Арміі перайшлі савецка-нарвежскую граніцу і выгналі акупантаў з раёнаў Паўночнай Нарвегіі.

У выніку паспяховага ажыццяўлення Карпацска-Дуклінскай аперацыі савецкія войскі сумесна з 1-м чэхаславацкім армейскім корпусам, які быў сфарміраваны на тэрыторыі Савецкага Саюза, уступілі на тэрыторыю Чэхаславакіі. Рашаючыя ваенныя дзеянні Чырвонай Арміі на чэхаславацкай зямлі адбыліся у 1945 г. Яны завяршыліся вызваленнем краіны. 5 мая ў Празе пачалося паўстанне жыхароў горада супраць фашысцкіх акупантаў. Чэшскія патрыёты, сумесна з салдатамі Рускай вызваленцай арміі генерала Уласава вызвалілі горад ад немцаў (групп армій "Цэнтр" і "Аўстрыя"). Толькі 9 мая 1945 г. у Прагу ўкрочыла Чырвоная Армія. 140 тыс. воінаў Чырвонай Арміі загінулі ў баях за свабоду і незалежнасць чэхаславацкага народа.

Савецкія войскі ўнеслі свой уклад і ў вызваленне дацкага вострава Борнхальм.

У выніку пахода ў Еўропу Чырвоная Армія заняла адзінаццаць краін Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Еўропы з насельніцтвам 113 млн. чалавек. Адначасова з вызваленчай місіяй гэтых краін спад нямецкага ярма, Чырвноая Армія пераследвала яшчэ адну мэту – ўключэнне народаў Еўропы ў пасляваенную сферу ўплыву СССР. У большасці з краін, занятых савецкімі войскамі (акрамя Аўстрыі, Нарвегіі), пасля вайны пад ціскам савецкага кіраўніцтва быў усталваны сацыялістычны лад і абраны ўрад, лаяльны да СССР.

Адкрыццё другога фронту. Сярод найважнейшых палітычных і стратэгічных задач, якія стаялі перад удзельнікамі антыгітлераўскай кааліцыі ў іх барацьбе супраць фашысцкага блока, цэнтральнае месца займала адкрыццё ЗША іАнгліяй другога фронту ў Еўропе. Гэтага пастаянна дамагаўся СССР. Спачатку яго планавалася адкрыць у 1942 г. У жніўні была прадпрынята першая спроба высадзіць дэсант на ўзбярэжжы Паўночнай Францыі ў раёне г.Д'еп. Аперацыя скончылася сакрушальным паражэннем саюзнікаў.

Праблема другога фронту як галоўная задача на 1944 г. абмяркоўвалася на Тэгеранскай канферэнцыі кіраўнікоў трох дзяржаў. Было вырашана другі фронт у Еўропе адкрыць дэсантнай аперацыяй на поўначы Францыі не пазней мая 1944 г. 6 чэрвеня амераканскія, англійскія і канадскій войскі высадзіліся на ўзбярэжжы Паўночнай Францыі ў Нармандзіі (аперацыя "Оверлорд"). Саюзнікі мелі над немцамі перавагу у колькасці асабовага саставу і танкаў у 3 разы, у самалётах - боль чым у 60 разоў, валодалі поўным панаваннем і на моры. 15 жніўня амерыканскія і французскія злучэнні высадзіліся на поўдні Францыі. 11 верасня наступаўшая з поўначы і поўдня групоўкі саюзнікаў злучыліся і ўтварылі адзіны стратэгічны фронт у Заходняй Еўропе.

Актыўную падтрымку саюзным войскам аказаў французскі рух Супраціўлення, які налічваў у сваіх радах 500 тыс. чалавек. 22 жніўня быў вызвалены Парыж. Да канца 1944 года Францыя і большая частка Бельгіі былі вызвалены. Саюзныя арміі падыйшлі да граніц Германіі. У лютым 1945 г. саюзныя арміі пачалі агульнае наступленне на Захадзе. Фарсіраваўшы ў сакавіку Рэйн, яны акружылі у Руры 325-тысячную групоўку нямецкіх войск, якая капітуліравала ў красавіку 1945 г. 3 гэтага часу саюзныя арміі прасоўваліся на ўсход, практычна не сустракаючы арганізаванага супраціўлення немцаў.

Крымская канферэнцыя. У выніку паспяховых наступальных дзеянняў Чырвонай Арміі на ўсходзе і амерыкана-англійскіх войск на захадзе, становішча гітлераўскай Германіі стала катастрафічным. Гэта патрабавала ад кіраўнікоў урадаў СССР, ЗША і Англіі новай сустрэчы, каб узгадніць правядзенне і абмяркаваць пытанні пасляваеннага ўпарадкавання ў Еўропе. 4-11 лютага 1945 г. адбылася Крымская (Ялцінская) канферэнцыя лідэраў трох саюзных урадаў: І.В.Сталіна, Ф.Д.Рузвельта і У.Чэрчыля, на якой былі ўзгоднены планы канчатковага разгрому фашысцкай Германіі і ўмовы яе безагаворачнай капітуляцыі, намечаны асноўныя прынцыпы агульнай палітыкі ў адносінах пасляваеннай арганізацыі свету, прыняты рашэнні аб стварэнні ў Германіі зон акупацыі і агульнагерманскага кантралюючага органа, аб спагнанні з Германіі рэпарацый, скліканні Устаноўчай канферэнцыі ААН для падрыхтоўкі яе ўстава, аб усходніх граніцах Польшчы і інш.

СССР даў згоду ўступіць у вайну супраць Японіі праз 2-3 месяцы пасля капітуляцыі Германіі і заканчэння вайны ў Еўропе. Аднак уступленне ў вайну з Японіяй Сталін у Ялце агаварваў шэрагам патрабаванняў: захаванне статутства Мангольскай Народнай Рэспублікі, аднаўленне ранейшых правоў Расіі, якія былі парушаны Японіяй у 1904 г. - вяртанне паўднёвай часткі Сахаліна і прызнанне савецкіх інтарэсаў у Дайрэне, Порт-Артуру і на Кітайска-Усходняй і Паўднева-Манчжурскай чыгунках, перадача Савецкаму Саюзу Курыльскіх астравоў.

Смерць Рузвельта, якая наступіла хутка пасля канферэнцыі, вызвала у Савецкім Саюзе пэўную трывогу, асабліва пасля таго, як прэзідэнт Трумэн адразу ж пасля перамогі ў Еўропе спыніў пастаўкі СССР па ленд-лізу, хаця на Савецкім Саюзе яшчэ ляжала абавязацельства ўступіць у вайну з Японіяй.

Ялцінская канферэнцыя з'явілася вялікай дэманстрацыяй адзінства мэт трох дзяржаў у прадбачанні хуткай перамогі над Германіяй. Аднак яна з'явілася бадай што і непазбежным водападзелам у адносінах паміж саюзнікамі.

Берлінская аперацыя. Наступленне пачалося 16 кастрычніка. У ім удзельнічалі войскі 1-га і 2-га Беларускіх і 1-га Украінскага франтоў з выкрыстаннем сіл Балтыйскага флоту, Дняпроўскай ваеннай флатыліі, авіяцыі далёкага дзеяння, а таксама 1-й і 2-й армій Войска Польскага. Усяго ў аперацыі ўдзельнічала 2,5 млн. чалавек, 41,6 тыс. гармат і мінамётаў, 6250 танкаў і самаходных гармат, 7,5 тыс. баявых самалётаў. Берлін быў акружаны. Пачаліся цяжкія, кравапралітныя вулічныя баі. 25 кастрычніка войскі 1-га Украінскага фронту і амерыкана-англійскія саюзнікі ўдарамі з усходу і захаду рассеклі нямецкі фронт і злучыліся на Эльбе ў раёне Торгаў.

29 красавіка Гітлер скончыў жыццё самагубствам. Месца Гітлера на пасадзе кіраўніка ўраду заняў адмірал Дзёніц. У гэты дзень італьянскія партызаны злавілі і павесілі Мусаліні. 30 красавіка. 2 мая гарнізон Берліна капітуліраваў.

У ходзе берлінскай аперацыі савецкія войскі разграмілі 93 дывізіі ворага, узялі ў палон 480 тыс. салдат і афіцэраў, вялікую колькасць ваеннай тэхнікі. Аднак вялікія страты панеслі і савецкія войскі. За час штурму Берліна яны страцілі болып за 300 тыс. забітымі і параненымі. Такія вялікія страты былі абумоўленыя атмаферай “спаборніцтва” паміж часцямі Чырвонай арміі па авалоданні нямецкай сталіцы. Так, задоўна да штурму Берліна былі створаныя каманды чырвнаармейцаў, у склад якіх уваходзілі прадстаўнікі некалькіх нацыянальнасцей, якія мусілі ўздымаць чырвонае палотнішча над Рэйхстагам.

Апоўначы 8 мая ў прадмеці Берліна - Карлсхорсце ў прысутнасці прадстаўнікоў камандавання армій СССР, ЗША. Англіі і Францыі прадстаўнікі пераможанай фашысцкай Германіі падпісалі акт аб безагаворачнай капітуляцыі сваіх узброеных сіл.

24 чэрвеня 1945 г. на Краснай Плошчы ў Маскве адбыўся парад Перамогі.

Патсдамская канферэнцыя. Адбылася пасля паражэння Германіі 17 ліпеня - 2 жніўня кіраўнікоў краін-пераможцаў: СССР (І.В.Сталін), ЗША (Г.Трумэн) і Велікабрытаніі (У.Чэрчэль, з 28 ліпеня К.Этлі). На канферэнцыі была абмеркавана праблема пасляваеннага ўпарадкавання Германіі, пацвержаны рашэнні Крымскай канферэнцыі па гэтаму пытанню, прынята рашэнне аб дэмілітарызацыі і дэнацыфікацыі Германіі, пакаранні ваенных злачынцаў, сістэме чатырохбаковай акупацыі краіны і чатыробаковым кіраванні Берлінам, аб рэпарацыях, аб заходняй граніцы Польшчы, перадачы СССР г.Кенегсберга і прылягаючых да яго раёнаў.

Адным з важнейшых дасягненняў Патсдамскай канферэнцыі з'явілася зацверджанне Савета міністраў замежны спраў, першачарговай задачай якога была падрыхтоўка праектаў мірных дагавароў з Італіяй, Румыніяй, Балгарыяй, Венгрыяй і Фінляндыяй.

Аднак трэба заўважыць, што становішча ў Патсдаме ў корні адлічалася ад становішча у Тэгеране і Ялце. Па шырокаму кругу пытанняў вылучалася шмат рэзкіх узаемных абвінавачваняў. Амерыканская і англійская дэлегацыі разглядалі савецкую палітыку ў Балгарыі і Румыніі, як парушэнне ялцінскай Дэкларацыі аб вызваленай Еўропе. Савецкія прадстаўнікі абвінавачвалі Англію ў адносінах яе палітыкі ў Грэцыі. Але гэтыя і іншыя разнагалоссі не былі галоўнымі. Галоўныя праявіліся ў двух пытаннях - аб Германіі і аб Польшчы.

Хаця на Патсдамскай канферэнцыі і на працягу наступных двух - трох гадоў яшчэ падтрымлівалася бачнасць "міра паміж Вялікай тройкой", у сапраўднасці Патсдам азнаменаваў сабой пачатак канца гэтага міру, галоўнай асновай якога, на думку савецкіх кіраўнікоў, быў сумесны кантроль над Германіяй. I ўсё ж канферэнцыя мела вялікае міжнароднае значэнне. Яна адыграла сваю ролю ў захаванні міру.

Нюрнбергскі працэс. Патсдамская канферэнцыя стварыла міжнародны ваенны трыбунал для правядзення суда над нямецкімі ваеннымі злачынцамі. Ён пачаў сваю работу 20 верасня 1945 г. у Нюрнбергу і працягваўся да 1 кастрычніка 1946 г. Трыбунал устанавіў найцяжыйшыя злачынсівы гітлераўцаў супраць чалавецтва і прыгаварыў 12 галоўных злачынцаў да пакарання смерцю праз павешанне, 3 - да пажыццёвага турэмнага зняволення, 4- да розных тэрмінаў зняволення (ад 10 да 20 гадоў).

Трыбунал прызнаў злачыннымі арганізацыі СС, СД. Гестапа і кіраў-нічы склад нацысцкай партыі, прадэманстраваў небяспеку адраджэння фашызму ў любой форме, прызнаў ілжывасць версіі аб "прэвентыўным" характару нападу фашысцкай Германіі на СССР.

У першыя пасляваенныя месяцы і гады ў Беларусі прайшлі судовыя працэсы над фашысцкімі ваеннымі злачынцамі ў Мінску, Бабруйску, Віцебску, Гомелі і іншых месцах, на якіх яны былі асуджаны і панеслі пакаранне за здзейсненыя злачынствы на тэрыторыі нашай рэспублікі.

Разгром Квантунскай Арміі. Капітуляцыя Японіі. Інтарэсы аднаўлення міра ва ўсім свеце патрабавалі хутчэйшай ліквідацыі далёкаўсходняга ачага вайны. Згодна з умовамі Ялцінскай канферэнцыі, Савецкі Саюз 5 красавіка 1945 г. савецкі ўрад дэнансіраваў дагавор з Японіяй аб нейтралітэце і 8 жніўня заявіў аб уступленні з ёй у вайну.

9 жніўня - 2 верасня войскі Забайкальскаг, 1-га і 2-га Далёкаўсходніх франтоў, сілы Ціхаакеанскага флоту і Амурскай ваеннай флатыліі ажыццявілі Манчжурскую стратэгічную аперацыію, акружылі і разграмілі Квантунскую армію, якая налічвала больш за Імлн. салдат і афіцэраў, 6,6*тыс. гармат і мінамётаў, больш за 1,2 танкаў, звыш 1,9 тыс. баявых самалётаў.

Адначасова была праведзена Паўднёва-Сахалінская (11-25 жніўня) і Курыльская дэсантная (18 жніўня - 1 верасня) аперацыі. Савецкі Саюз вярнуў Паўднёвы Сахалін і Курыльскія астравы. Савецкія войскі былі ўведзены ў Паўночную Карэю. У вайне з Японіяй бралі ўдзел тысячы беларусаў-чырвонаармейцаў. 6 і 9 жніўня 1945 г. амерыканцы скінулі на японскія гарады Хірасіму і Нагасакі атамныя бомбы. Іх ахвярамі сталі 114 тыс. мірных жыхароў.

2 верасня 1945 г. Японія падпісала Акт аб безагаворачнай капітуляцыі. Другая сусветная вайна закончылася.

Удзел воінаў-беларусаў на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у складзе саюзных армій і Еўрапейскім руху Супраціўлення.

На франтах Вялікай Айчыннай вайны змагаліся болып за 1.3 млн. беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі. 444 з іх удастоены звання Героя Савецкага Саюза, чацвёра - П.Я.Галавачоў, І.І.Гусоўскі, С.ФЛІІутаў, І.І.Якубоўскі -удастоены гэтага звання двойчы, 67 - сталі кавалерамі ордэна Славы трох ступеней. Каля 400 тыс. воінаў - беларусаў узнагароджаны баявымі ардэнамі і медалямі. За гады вайны звыш. 217 беларусаў сталі генераламі і адміраламі.

Нашы землякі ўзялі актыўны ўдзел на заходніх франтах Другой сусветнай вайны ў скалдзе войскаў саюзнікаў – Францыі, Вялікабрытаніі і ЗША. Так, падчас аперацыі “Оверлорд” (высадка ў Нармандыі) гераізмам адрозніліся сотні амерыканскіх салдат беларускай нацыянальнасці.Гэта былі беларусы, якія эмігравалі за акіян ў даваенны час, а потым былі закліканы альбо уўступілі добраахвотна ў Армію ЗША. Некаторыя з іх былі адзначаны амерыканскімі вайсковымі ўзнагародамі, у тым ліку – Медаллю Кангрэса. У складзе брытанскай арміі змагалался да 10 тыс. ураджэнцаў Заходняй Беларусі. Гэта датычыцца перш за ўсё жыхароў заходніх раёнаў Беларусі, якія былі дэпартыраваны савецкай ўладай напярэдадні вайны ў Сібір і адтуль трапілі ў Польскую армію генерала У. Андэрса. На працягу 1942-43 гг. яны прайшлі складаны шлях праз Іран, Ірак, Палестыну і Егіпет. У 1944 г. ў складзе 2-га Польскага корпуса 8-й Брытанскай арміі яны ўдзельнічалі ў вызваленні Італіі. У маі 1944 г. беларускія і поьскія салдаты бралі ўдзел у бітве за Монтэ Касіна, дзе загінулі 174 нашы землякі. Тысячы беларусаў былі ўзнагароджаныя польскімі і брытанскімі ўзнагародамі. Вядомы 4 польскія генералы беларускага паходжання, якія змагаліся пад брытанскім камандаваннем на заходніх франтах вайны. Падчас баявых дзеянняў у Еўропе і ў Паўночнай Афрыцы ў складзе польскіх узброеных сіл пад брытанскім камандаваннем загінула звыш 2 тыс. ураджэнцаў Беларусі. Сустракаюца беларусы – калаверы вышэйшай польскай вайсковай узнагароды – Орэнам Крыжа Віртуці Мілітары. Брытанскія парашутысты беларускай нацыянальнасці ўдзельнічалі ў буйнейшай паветрана-дэсантанай аперацыі Другой сусветнай вайны “Маркет-Гардэн” (кастрычнік 1944 г., Галандыя).

Шмат беларусаў удзельнічала ў руху Супраціўлення ў Францыі, Італіі, Бельгіі, Чэхаславакііі і інш. У асноўным гэта былі палонныя чырвонаармейцы і “остарбайтэры”, якім удалося ўцячы з янволі і далучыцца да мясцовых партызанаў. У італьянскім Руху Супраціўлення прымаў удзел адзін з лепшых памочнікаў камандзіра 16-й гарыбальдзійскай дывізіі "Вагано" 19-гадовы студэнт з Мінска Аляксандр. У памяці партызан засталося толькі яго імя. Аляксандр загінуў у снежні 1944 г. На італьянскай зямлі загінуў таксама А. К. Кісялёў, ураджэнец вёскі Стары Стан Клімавічскага раёна. які змагаўся ў гарыбальдзійскай партызанскай брыгадзе "Матэоці". 16-ці гадовым юнаком быў адпраўлены на прымусовыя работы М. С. Фралоў з вёскі Сідаравічы Магілёўскага раёна. Апынуўшыся ў Італіі, ён уцёк да партызан. Пасля вызвалення Італіі атрымаў "пасведчанне патрыёта". Інжынер з Дзяржынска А. В. Варанкоў уцёк у 1943 г. з фашысцкага канцлагера, быў начальнікам штаба партызанскага атрада, а затым брыгады, што дзейнічала на тэрыторыі Бельгіі. Пасля выгнання фашысцкіх захопнікаў ён у ліку 30 іншых савецкіх партызан быў узнагароджаны вышэйшым ваенным ордэнам Бельгіі.

Апынуўшыся ў канцантрацыйных лагерах, вязні з нашай рэспублікі наладжвалі кантакты з удзельнікамі антыфашысцкага руху на волі, прымалі ўдзел у стварэнні баявых цэнтраў, якія дзейнічалі ў Асвенціме, Дахаў, Бухенвальдзе, Заксенхаўзене і іііш. У Маўтхаўзене пасля генерал-лейтэнанта Д.М.Карбышава, якога закатавалі гітлераўцы, падпольную арганізацыю ўзначаліў уражэнец Чавусаў Магілёўскай вобласці палкоўнік Л.Я.Маневіч. Пад яго кіраўшцтвам быў распрацаваны план паўстання і да падыходу саюзнікаў, паўстаўшыя захапілі лагер. У гэтым жа лагеры гітлераўцы расстралялі аднаго з актыўных удзельнікаў падпольнай арганізацыі, уражэнца вёскі Цяхніна Бялынігскага раёна палкоўніка Д.Ф.Цумарава.

Найбольш моцным і арганізаваным быў рух савецкіх патрыётаў у Францыі. Там у кастрычніку 1943 г. быў створаны Цэнтральны камітэт былых савецкіх ваеннапалонных. Добра арганізаваныя атрады з савецкіх ваеннапалонных наносілі гітлераўцам адчувальныя страты. У руху Супраціўлення актыўна ўдзельнічалі і дачкі Беларусі. У Францыі яны арганізавалі асобны жаночы атрад "Радзіма". які праславіў сябе баявымі справамі. Камандзірам атрада была выбрана мінчанка Н.І. Лісавец, а пасля яе хваробы Р.З.Сямёнава-Фрыдзон. Абодвым было прысвоена званне лейтэнанта французскай арміі.

На землях Чэхаславакіі дзейнічала брыгада імя Клімента Готвальда, якую ўзначальваў ураджэнец Лепельскага раёна В. А. Квіцінскі. 'Голькі ў верасні 1944 г. брыгада ажыццявіла 158 баявых аперацый. Савецкі ўрад прысвоіў яе камандзіру званне Героя Савецкага Саюза.

Нашы землякі ўдзельнікі - Руху Супраціўлення, былі салдатамі адзінай арміі, якая змагалася супраць агульнага ворага - германскага фашызму. Сваёй барацьбой, сваёй крывёю яны ўнеслі ўклад у барацьбу еўрапейскіх народаў за вызваленне сваіх краін.

Вынікі і ўрокі вайны. Вялікая Айчынная вайна, як і ўся Другая сусветная вайна, з'явілася суровым выпрабаваннем для народаў, праверкай трываласці ўдзельнічаўшых у вайне дзяржаў. Савецка-германскі фронт быў галоўным фронтам Другой сусветнай вайны. Тут адбываліся буйнейшыя бітвы, якія карэнным чынам змянілі яе ход і вынікі. 3 агульных страт фашысцкай Германіі ў вайне - 13,6 млн. чалавек больш за 10 млн. яна згубіла на савецка-германскім фронце і 75% баявой тэхнікі і зброі.

Вялікі ўклад у дасягненні перамогі у Другой сусветнай вайне ўнеслі народыі арміі ЗША, Велікабрытаніі, Францыі, Кітая, і іншых дзяржаў антыгітлераўскай кааліцыі.

Другая сусветная вайна па сваіх маштабах і жорсткасці, людскіх і матэры-яльных страт не мае сабе роўнай. Яна ўцягнула ў сваю арбіту 4/5 насельніцтва зямнога шара. Ваенныя дзеянні вяліся на тэрыторыі 40 дзяржаў Еўропы, Азіі і Афрыкі, на абшырных кантінентальных, марскіх і акеанскіх прасторах.

У вайне загінула каля 60 млн. чалавек, у тым ліку 27 млн. чалавек страціў Савецкі Саюз. Дзесяткі мільёнаў страцілі здароў'я, сталі інвалідамі. 3 савецкіх рэспублік найболылыя страты панёс беларускі народ. У нашай рэспубліцы загінуу амаль кожны 4 яе жыхар (2.200.000 чал.).


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: