Важнейшыя крыніцы па гісторыі Беларусі. Навуковыя і вучэбныя выданні крыніц

Гісторыя Беларусі вывучаецца на аснове разнастайных гістарычных крыніц. Крыніцы па гісторыі Беларусі вельмі разнастайныя па форме, зместу і дакладнасці інфармацыі. Гісторыкі карыстаюцца некалькімі тыпамі крыніц. Кожны тып, у сваю чаргу, можа падзяляцца на больш дробныя састаўныя часткі.

Археалагічныя крыніцы. Даюць уяўленне аб жыцці чалавека таго часу, калі не было пісьменнасці. Гэты тып крыніц – асноўны для даследчыкаў да з’яўлення крыніц пісьмовых. Аднак і з існаваннем пісьмовых крыніц археалагічныя не страчваюць сваей вагі ў вывучэнні гістарычных падзей да XV-XVII ст. Да археалагічных крыніц адносяць: рэшткі старажытных паселішчаў, стаянак, гарадзішчаў, гарадоў; выкапневыя прылады працы, прадметы побыту, хатняе начыненне, адзенне; горныя выпрацоўкі, гідратэхнічныя збудаванні, палі старажытнага земляробства, дарогі; зброю, абарончыя збудаванні; магільнікі і інш. На ўсёй тэрыторыі Беларусі зарэгістравана каля 6 тысяч буйных археалагічных помнікаў, што ахопліваюць храналагічны перыяд ад часоў першых пасяленцаў (каля 100-40 тыс. гадоў да н.э.) і да XV ст.

Тапанімічныя крыніцы. Тапонімы – гэта назвы геаграфічных аб’ектаў. Яны былі дадзены яшчэ ў самыя старажытныя часы, захоўваючы звесткі пра этнічны склад старажытнага насельніцтва тэрыторыі, найбольш распаўсюджаныя яго заняткі. Так, існаванне падсечна-агнявой (ляднай) сістэмы земляробства знайшло адлюстраванне ў назвах населеных пунктаў Ляды, Чысць. Ад старадаўніх промыслаў і рамёстваў атрымалі назвы пунктаў Рудня, Кавалі, Пушкары. Ў 20-я – 60-я г. XX ст. праводзілася палітыка перайменавання паселішчаў. Шмат весак і гарадоў, што мелі “неблагозвучные” назвы страцілі іх. Так каля 1000 спрадвечных назваў населеных пунктаў зніклі з карты Беларусі. У выніку каштоўнасць гэтага тыпу крыніц значна знізілася.

Помнікі пісьменнасці. Пісьменнасць ва ўсходніх славян звязана з увядзеннем братамі Кірылам і Мяфодзіем у 863 г. кірылічнай азбукі, якая пакладзена ў аснову алфавітаў сучаснай беларускай, рускай і ўкраінскай моў.

Раннія пісьмовыя крыніцы – гэта «Аповесць мінулых гадоў», Лаўрэнцьеўскі, Іпацьеўскі, Радзівілаўскі летапісы, «Руская праўда», «Слова аб палку Ігаравым» і інш. дакументы. У іх мы знаходзім самыя раннія звесткі пра гарады Полацк, Тураў, Брэст, Мінск, Друцк, аб рассяленні ўсходніх славян на тэрыторыі Беларусі, іх гаспадарчай дзейнасці, грамадскім ладзе. Разам з археалагічнымі крыніцамі яны даюць досыць поўнае ўяўленне аб жыцці і занятках насельніцтва старажытнай Беларусі.

Беларускія летапісы складаліся ў межах Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага ў XIII-XVI стст. на старажытнарускай, старабеларускай і польскай мовах. Ранні этап беларускага летапісу прадстаўлены кароткімі летапіснымі рэдакцыямі. Гэта Супрасльскі, Увараўскі, Познанскі, Нікіфараўскі, Слуцкі, Акадэмічны летапісы. Да падрабязных летапісаў адносяцца «Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», а таксама спісы Красінскага, «Летапіс Быхаўца». Яны адлюстроўваюць заканчэнне працэсу этнічнай, палітычнай і эканамічнай кансалідацыі беларускіх земляў, што адбылася да XVI ст. Летапісы канца XVI-пачатку XVII ст. (Баркулабаўскі летапіс, Віцебскі летапіс) аб беларускіх землях гавораць як аб адзіным палітычным і эканамічным рэгіёне.

Гаспадарчыя дакументы XV – першай паловы XIX ст. як крыніцы па гісторыі гаспадаркі Беларусі маюць выключную каштоўнасць. Яны прадстаўлены інвентарамі маёнткаў, гарадоў, рэвізіямі дзяржаўных і магнацкіх маёнткаў і г.д. Тут маюцца звесткі аб памерах зямельных угоддзяў, колькасці двароў, занятках насельніцтва, стане рамяства і гандлю і іншых баках дзейнасці насельніцтва.

Перыядычныя выданні – гэта агульная перыёдыка, прадстаўленая грамадска-палітычнымі, культурнымі часопісамі і газетамі «Русский архив» (1863-1917), «Русская старина» (1870-1918 гг.), «Губернскія ведамасці», “Мінскі лісток”, гарадскія газеты-капейкі, першымі беларускімі газетамі “Наша доля” і “Наша ніва”.

Публікацыя дакументаў па гісторыі Беларусі пачалася ў першай палове XIX ст. Першай такой публікацыяй з’явілася выданне «Белорусского архива древних грамот. 1507-1768 гг.», здзейсненнае Іванам Грыгаровічам у 1824 г. Шматтомныя выданні здзейсніла Пецярбургская археаграфічная камісія, што выдала 5 тамоў «Актов, относящихся к истории России», 1846-1853 гг. і 15 тамоў «Актов, относящихся к истории Южной и Западной России», 1863-1892 гг. Віленская археаграфічная камісія выдала на працягу 1865-1904 гг. 39 тамоў «Актов, издаваемых Виленской Археографической комиссией» і 14 тамоў «Археографического сборника документов, относящихся к истории Северно-Западной Руси». Археаграфічная камісія, што працавала ў Віцебску, у 1871-1906 гг. выдавала «Историко-юридические материалы», усяго 32 выпускі. Такім чынам асноўная частка публікацыі дакументаў была здзейснена ў дарэвалюцыйныя часы.

У савецкі перыяд ў 20-я гг. выдадзен зборнік «1905 год у Беларусі». У 30-я гг. убачылі свет «Матэрыялы да гісторыі мануфактуры Беларусі ў гады распаду феадалізму» (у 2 т.); Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах, IX-XVIII стст.» (Т.1. 1936), «Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі, 1772-1903 гг.» (Т.3. 1940). У 50-70-я гг. выдадзены зборнік «Белоруссия в эпоху феодализма» (У 4 т.), «Документы и материалы по истории Белоруссии. 1900-1917 гг.», «Хрестоматия по истории Белоруссии. С древнейших времен до 1917 г.».

Архіўныя матэрыялы можна разглядаць як асобны тып крыніц. Зараз ў Нацыянальным архіве Беларусі налічваецца 7089 фондаў (па дакументах з XIV да XIX ст. – 3089, па дакументах XX ст. – 4000), у якіх захоўваецца больш за 2 млн. спраў, частка з іх – каштоўныя крыніцы па эканамічнай гісторыі Беларусі.




5. Асноўныя напрамкі ў развіцці гістарыяграфіі гісторыі Беларусі

Першыя звесткі пра падзеі, асоб на сённяшніх беларускіх землях адлюстраваныя ва ўсходнеславянскім летапісным зводзе «Аповесць мінулых гадоў» (напісана ў Кіева-Пячэрскім манастыры ў пачатку XII ст. на аснове больш ранніх крыніц). Там даволі шырока адлюстраваная эпоха Полацкай зямлі, пачынаючы з IX ст. Пра заклад падмурку ВКЛ прыкладна ў 1246 г. ёсць асобныя звесткі ў Галіцка-Валынскім летапісе (звод канца XIII ст., ахоплівае падзеі за 1201 – 1292 гг., апошнія запісы датычаць Пінскай зямлі). У XV – XVII стст. вялося беларускае летапісанне («Летапісец вялікіх князёў літоўскіх», «Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», «Хроніка Быхаўца», Баркулабаўскі летапіс, «Магілёўская хроніка» і інш.; усіх захавалася каля 50 спісаў беларускіх летапісаў).
Першым вядомым даследчыкам ВКЛ лічыцца польскі храніст XVI ст. М. Стрыйкоўскі, які ў сваёй «Хроніцы...» (1582) выкарыстаў разнастайныя дакументальныя крыніцы для асвятлення ягонай гісторыі. У XVII – XVIII стст. агульныя пытанні гісторыі ВКЛ (у прыватнасці беларускіх зямель) у ім распрацоўвалі А. Віюк-Каяловіч (1609 – 1677; спрабаваў сістэматызаваць названы курс), Я. Пашкоўскі, С. Богуш-Сестранцэвіч (дзядзька В. Дуніна-Марцінкевіча) і інш. Выдаўшы ў 1824 г. зборнік «Беларускі архіў старажытных грамат», прыняўшы ўдзел у выданні 5-томнай працы «Акты Заходняй Расіі (1846 – 1853), пачынальнікам беларускай археаграфіі стаў I. Грыгаровіч (1792 – 1862). Адным з першых даследаваць беларускае краязнаўства пачаў М. Без-Карніловіч (1796 – 1862). У XIX – пач. XX стст. з'явілася ўжо шмат прац па гісторыі Беларусі рускіх і польскіх даследчыкаў, але многія з іх, на жаль, былі перапоўненыя шавіністычным цяжарам: рускія аўтары бачылі Беларусь і беларускі люд як найперш спадчынную састаўную частку Расіі, польскія – Польшчы. Пры гэтым не прытрымліваліся навуковай прыстойнасці: пэўныя гістарычныя факты ігнаравалі, а некаторыя фальсіфікавалі на карысць сваіх канцэпцый. Супраць іх у 1810 – 1820-х гг. выступіў гурт прафесараў Віленскага універсітэта (I. Даніловіч (1787 – 1843), Т. Нарбут (1784 – 1864) і інш.), якія падкрэслівалі дамінуючую ролю беларускіх зямель, іх культуры ВКЛ, самастойнасць яго на працягу многіх стагоддзяў, дзяржаўнасць у ім беларускай мовы – адпаведна, выказваліся за аднаўленне былой суверэннасці ВКЛ. У канцы 1870 – 1-й пал. 1880-х беларусазнаўства распрацоўвалі народнікі (часопіс «Гомон»). На пачатку XX ст. гэтая турбота была ў цэнтры ўвагі навукова-публіцыстычных распрацовак Беларускай сацыялістычнай грамады (1902 – 1918; грунтоўнымі аўтарамі па названых праблемах былі I. і А. Луцкевічы), газеты «Наша Ніва».
Важнай вяхой у станаўленні беларускай гістарыяграфіі сталі даследаванні «Кароткая гісторыя Беларусі» (1910) В. Ластоўскага (1883 – 1938), а таксама некаторыя працы М. Доўнар-Запольскага (1867 – 1934) і А. Цвікевіча (1888 – 1937). У 1917 – 1919-х важкі уклад у беларускую гістарыяграфію ўнеслі шматлікія беларускія дзеячы, некаторыя з якіх ажыццяўлялі ідэю ўтварэння БНР, а іншыя, БССР – скажам, Я. Лёсік (1883 – 1940), Зм. Жылуновіч (1887 – 1937) і інш.
Пасля ўтварэння БССР, на думку сучасных даследчыкаў, выдзяляецца некалькі перыядаў у новай беларускай гістарыяграфіі (1919 – 1930-я, 1930-я – сяр. 1950-х, 2-я пал. 1950-х – 1980-я), калі на першы план вылучаліся гісторыка-рэвалюцыйная тэматыка, марксісцка-ленінска-сталінская метадалогія, асуджэнне «беларускіх буржуазных нацыяналістаў» (апрача названага ўжо М. Доўнар-Запольскага, выгадна выдзяляліся працы і У. Ігнатоўскага (1881 – 1931), У. Пічэты (1878 – 1947), але ім былі прад'яўлены дагматычна-фальшывыя палітычныя абвінавачванні, у выніку якіх, напрыклад, У. Ігнатоўскі скончыў жыццё самагубствам). У 1930 – 1950-я гісторыя Беларусі фактычна не вывучалася ў сістэме сярэдніх навучальных устаноў, а ў выдадзенай у канцы 1950-х двухтомнай «Гісторыі Беларускай ССР» у аснову былі пакладзены ацэнкі сталінскай «Гісторыі ВКП(б). Кароткі курс». Пазнейшыя даследаванні шматлікіх гісторыкаў у асноўным мелі папраўкі толькі касметычнага характару, не выходзячы за межы афіцыёзу КПСС-КПБ.
Якасна новы (адпаведна, чацвёрты) этап у развіцці беларускай гістарыяграфіі пачаўся на пераломе 1980 – 1990-х у сувязі з крахам камуністычнай ідэалогіі і распадам СССР, з утварэннем суверэннай і незалежнай Рэспублікі Беларусь, калі была дадзена больш дакладная, на аснове фактаў і іх новага асэнсавання гісторыі эпохі Полацкага і Тураўскага княстваў, уваходжання Беларусі ў склад ВКЛ і Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі і СССР, калі былі вернутыя многія палітычна асуджаныя, калі было сказана глыбокае і слушнае слова пра трагічныя вынікі сталінскіх рэпрэсій, калі інакш была ацэнена дзейнасць беларускай эміграцыі і інш. Гэта яскрава выявілася ў выданні і перавыданні раней забароненых навуковых прац, у шырокіх публікацыях новых архіўных знаходак, пачатку выпуску першых тамоў запланаванай тады 6-томнай «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі», у публікацыі прац М. Улашчыка, М. Ермаловіча, В. Чамярыцкага, Г. Штыхава, А. Грыцкевіча, Л. Лыча і іншых сур'ёзных даследчыкаў, высновы якіх ужо грунтаваліся не на падтасоўках і домыслах, а на гістарычных дакументах, справядлівай ацэнцы фактаў, падзей, удзелу ў іх пэўных асоб не толькі беларускага паходжання, але і светапогляду, патрыятызму.


 


 


6. Пачатак засялення чалавекам тэрыторыі Беларусі. Умовы жыцця, эвалюцыя прылад працы і асноўных заняткаў людзей у каменным веку. Формы чалавечага калектыву

На тэрыторыю Еўропы першыя людзі праніклі каля 600 тыс.г. таму назад. На тэр.Беларусі яны з’явіліся значна пазней, дзесьці каля 100 тыс. Г. да н.э. Гэта здарылася таму, што ў старажытнасці яе тэрыторыя была пакрыта леднікамі. Вядомы 3 абледзянення:

1. Бярэзінскае, цягнулася каля 150 тыс.г. (500-350 тыс.г. да н.э.). ляднік пакрываў тэр.Беларусі да лініі Пінск-Мозыр-Рэчыца-Гомель. Прыкладна за 350тыс.г. да н.э. ляднік пачаў таяць і наступіла міжледнікоўе, яно цягнулася каля 50 тыс.г. (хвойна-шыракалістыя лясы, сланы, маманты, насарогі і інш.)

2. Дняпроўскае, каля 190 тыс.г. (300-110тыс.г. да н.э.). настала яшчэ адно міжледнікоўе (устанавіўся клімат прыкладна такі, які мы маем у сучасны момант). З’яўленне першабытных людзей на тэр.Беларусі (знаходкі ля вёскі Абідавічы і вёскі Клеявічы).

3. Валдайскае, цягнулася 7тыс.г. (90-83тыс.г. да н.э.). займаў тэр. цяперашніх Віцебскай, паўночную частку Мінскай і паўночны захад Гродзенскай абласцей.

Поўнасцю ледніковы перыяд у Беларусі закончыўся толькі ў 9 тысячагоддзі да н.э. Менавіта з гэтай пары пачалося актыўнае засяленне яе тэрыторыі першабытнымі людзьмі.

Найбольш старажытнымі стаянкамі першабытных людзей на тэр.Беларусі з’яўляюцца стаянкі ля вёсак Бердыж Чачэрскага і Юравічы Калінкавіцкага раёнаў Гомельскай вобласці. Адносяцца да эпохі позняга палеаліту і датуюцца 40-30 тыс.г. да н.э.

Першапачаткова асноўным матэрыялам для вырабу прылад працы быў камень. Увесь гэты перыяд гісторыкі называюць каменным векам. Па спосабах і прыёмах апрацоўкі каменя дзеляць каменны век на:

1) Палеаліт (старажытны каменны век). Прымітыўныя спосабы апрацоўкі каменя-адколы, рэтушаванне. 40-9тыс.г. да н.э.(у Беларусі).

2) Мезаліт (сярэдні каменны век). Людзі ўжо выкарыстоўвалі недасканала апрацаваныя каменныя сякеры, долаты, навершнікі стрэл, нажы. 8-5тыс.г. да н.э.(у Беларусі).

3) Неаліт (новы каменны век). прылады працы вырабляліся з выкарыстаннем такіх відаў апрацоўкі, як піленне, шліфаванне і свідраванне. 4-3тыс.г. да н.э.(у Беларусі).

Палеаліт

Асноўнымі заняткамі першабытных людзей у эпоху палеаліту былі паляванне, рыбалоуства і збіральніцтва. Галоўны аб’ект палявання –мамант(значная колькасць мяса, скура для пашыву адзення і абутку, косці служылі палевам, будаўнічным матэрыялам і для прылад працы), таксама паўночны алень, дзікі конь, воўк, заяц і інш.

Жылле будавалася з касцей маманта, жэрдак, вялікіх валуноў. Памеры невялікія- 5-6м у папярэчніку з ачагом для вогнішча ў цэнтры.

Асноўным тыпам чалавека ў гэты час на тэр.Беларусі быў неандэрталец(назву атрымаў ад знаходак шкілету ў даліне Неандэрталь у Германіі ў 1856г.). папярэднікі людзей сучаснага тыпу, захаваўшыя яшчэ ў сваім выглядзе і паводзінах рысы жывёлы. Некалькі парных сямей аб’ядношваліся ў абшчыну, або род. Асновай абшчыны з’яўлялася група родзічаў па маці. Адсюль- мацярынскі род. У той час ужо існавала экзагамія(муж і жонка павінны былі належаць да розных абшчын).

На змену неандэртальцу ў хуткім часе прыйшоў неантроп(чалавек разумны).

Позні палеаліт

Сярод людзей існавала спецыялізацыя працы. Вопытныя і найбольш дужыя мужчыны зацмаліся паляваннем, жанчыны вялі гаспадарку, даглядалі дзяцей і старых, займаліся збіральніцтвам, выконвалі магічныя абрады, падтрымлівалі агонь у ачагу. Некаторыя члены абшчыны займаліся толькі вырабам прылад працы.

Зарадзіліся рэлігія і мастацтва. Рэлігійныя ўяўленні сведчылі аб бяссіліі перад грознымі сіламі прыроды. Жыццё чалавека ў многім залежала ад жывёл і раслін (адсюль культ жывёл і раслін).

Пакланенне людзей звярам, птушкам, раслінам называецца татэмізмам (татэмамі Елісеевіцкай і Юравічкай абшчын была рыба, фігуркі і малюнкі рыб).

Чалавек верыў, што ў жывёл, раслін, рыб ёсць двайнікі-душы і лічыў, што розніца паміж імі невялікая. Такія рэлігійныя вераванні носяць назву анімізму.

Сярод твораў першабытнага мастацтва сустракаюцца жаночыя статуэткі, малюнкі розных жывёл, шматлікія упрыгажэнні (падвескі, каралі).

У гэты перыяд былі заселены толькі паўднёвыя раёны Беларусі.

Цэнтральная і паўночная часткі былі заселены прыкладна ў 7-5тыс.г. да н.э. (у час мезаліту).

У неалітычную эпоху насельніцтва на тэр.Беларусі значна павялічылася. За гэты час з’явілася шмат новых пасяленняў. Калі да мезаліту адносіцца прыкладна 80 адкрытых археолагамі пасяленняў, то да неаліту – больш 500.

Мезаліт, неаліт

Адбыліся значныя змены. Чалавек стаў ужываць масіўную крэмневую сякеру і цясло, нажы, наканечнікі стрэл, лук і стрэлы, гліняны посуд. Новыя спосабы апрвцоўкі каменю-шліфоўка, пілаванне, свідраванне. Новыя вытворчыя формы гаспадарання – земляробства і жывёлагадоўля. Татэмізм, аформіўшыся у першабытную рэлігію, дасягнуў сталых формаў. Татэм стаў выступаць, як радавое імя або назва племені.

У познім неаліце кожнае племя займала пэўную тэрыторыю, мела свае паляўнічыя і рыбалоўныя участкі. Асноўнымі формамі ўласнасці на сродкі вытворчасці былі радавая і племянная. Большае значэнне мужыцкай працы(земляробства, жывёлагадоўля). Гэта патрабавала пераходу жонкі ў род мужа, гэта сведчала пра пачатак разлажэння матрыярхату.

З павелічэнне колькасці насельніцтва частка родаў вымушана аддзяляцца і пераходзіць на новыя месцы. Паступлва стваралася группа плямён, якія размаўлялі на блізкіх дыялектах, на аснове чаго пачалі стварацца супольнасці.

Вызначыць этнічную прынадлежнасць старажытнага насельніцтва Беларусі эпохі палеаліту, мезаліту і неаліту немагчыма. Мова яго невядомая, бо не зафіксавана ў пісьмовых крыніцах. Можна вызначыць толькі граніцы іх месцазнаходжання па даных матэрыяльнай культуры, асабліва па формах глінянай пасуды і яе арнаментацыі.



 


. Узнікненне гарадоў. Гарадское рамяство, унутраны і знешні гандаль у 9 – 13 стст.

 

Узнікненне гарадоў на Беларусі – вынік працяглых эканамічных працэсаў, звязанных з грамадскім падзелам працы ва ўсходніх славян. Горад – гэта населёны пункт, што гістарычна склаўся ўпершыню пры пераходзе ад першабытнага да класавага грамадства ў выніку аддзялення рамяства ад земляробства і з’яўлення дзяржавы.

Аднак, калі эканамічныя прычыны узнікнення старажытных беларускіх гарадоў былі аднолькавымі, то канкрэтныя шляхі іх фарміравання былі рознымі.

Для росту гарадоў важнае значэнне мела іх геаграфічнае размяшчэнне. Горад, заснаваны на перакрыжыванні гандлёвых шляхоў, каля пераправы ці зручнага для прыстані вусця ракі, меў спрыяльныя ўмовы для свацго развіцця.

В 9-10ст. колькасць гарадоў была невялікая, яны узнікалі на севере і западзе Беларусі: Полацк, Віцебск, Мінск, Орша, Браслаў. Колькасць гарадоў рэзка павялічалась у 11-12ст, гэта было звязана з развіццем сельскагаспадарчага і рамесленага праізводства.

Пра ўзнікненне беларускіх гарадоў мы даведваемся з летапісаў, якія змяшчаюць упамінінне пра іх у сувязі з рознымі палітычнымі ці рэлігійнымі падзеямі. З 10 па 13ст. пісьмовыя крыніцы называюць больш за 40 гарадоў на тэр.Беларусі.

Старажытны беларускі горад складаўся з некалькіх частак. Яго ядром з’яўляўся дзяцінец – унутраная крэпасць ці замак, звычайна размешчаны на ўзвышанным месцы і абнесёны абарончымі збудаваннямі. У цэнтры дзяцінца звычайна ўзвышаўся храм.

Вакол умацаванага цэнтра ўзнікаў пасад-пасяленне рамесленікаў і купцоў. Часта ён абгароджваўся другой лініяй умацаванняў, утвараючы так званы кружны горад.

Абавязкавай прыналежнасцю горада быў торг, які служыў не толькі месцам куплі-прадажу, але і месцам сходаў гараджан.

За горадам знаходзіўся некропаль-могільнік, дзе хавалі памершых.

Старажытныя беларускія гарады мелі высокаразвітую рамесную вытворчасць. З самых важных відаў вытворчасці былі металургія і кавальскае рамяство.

Гарадскія кавалі валодалі многімі сакрэтамі апрацоўкі чорнага металу: коўкай, зваркай, загатоўкай, маглі атрымліваць сталь.

Мясцовыя рамеснікі з жалеза і сталі выраблялі земляробчыя прылады працы і інструмента для разнастайных рамёстваў, прыналежнасці ўбору і зброі.

Майстры ювелірнай справы выраблялі самыя розныя рэчы, пераважна прадметы ўбору і ўпрыгажэнні (гузікі, завушніцы, пярсцёнкі).

Вышэйшым дасягненнем прафесіянальнай віртуознасці беларускіх ювеліраў з’яўлялася выпрацоўка перагародчатых эмаляў. Агульнапрызнанным шэдэўрам эмалевага мастацтва з’яўляецца крыж Ефрасінні, выраблены майстрам Лазарам Богшай у Полацку ў 1161г.

Рамеснікі-шкляры выраблялі розныя ўпрыгажэнні.

Ганчарная вытворчасць забяспечвала пастаянны вопыт на посуд. У яго асартымент уваходзілі гаршкі, міскі, збаны, чарпакі, кружкі. Да 10ст. посуд вырабляўся з гліны ўручную ляпным спосабам. У 10ст. на Беларусі распаўсюдзіўся ганчарны круг.

З ганчарнай справай звязана вытыорчасць плімфы – тонкай і плоскай цэглы, якая ўжывалася пры будове храмаў.

Распаўсюджанай формай рамеснай дзейнасці была апрацоўка косці(грэбні, рукаядкі, гузікі); каменю(для пабудовы манументальных збудаванняў); дрэва(жылыя і гаспадарчыя збудаванні, бароны, сохі, ткацкія станкі, вёдра, лодкі і інш.).

Развіццё рамяства непарыўна звязана з абменам і гандлем. Гарадскія рамеснікі працавалі на заказ, на рынак. Прадаючы свае вырабы, яны набывалі сыравіну, прадукты і неабходныя ім вырабы іншых рамеснікаў.

Гандаль у 9-13ст. развіваўся ва ўмовах натуральнай гаспадаркі і абмежаванай патрэбы ў прывазных таварах.

Унутраны гандаль меў у эканамічным жыцці старажытнай Беларусі большае значэнне, чым знешні. Найбольш развітымі былі сувязі паміж горадам і вёскай. З вёскі дастаўляліся сельскагаспадарчыя прадукты і сыравінв для рамеснай вытворчасці. Вырабы гарадскіх рамеснікаў знаходзілі сбыт сярод вясковага насельніцтва.

Знешні гандаль вялі вялікія гарады, размешчаныя на буйных водных магістралях. З Візантыі і Блізкага Усходу паступалі прадметы роскашу: грэцкія арэхі, вострыя прыправы, шаўковыя ткані. Каўказ пастаўляў самшыт, які выкарыстоўваўся для вырабу грабянёў і іншых прадметаў. Знешні гандаль быў галоўнай крыніцай задавальнення попыту на каляровыя і высакародныя металы. Серабро прывозілася пераважна ў выглядзе манет.

Галоўным прадметам вывазу з беларускіх зямель былі пушніна і прадукты бортнага промыслу –воск, мёд, а таксама смала, зброя, разная косць, дарагія футры(куніца, вавёрка), лён і вырабы з яго.Гэтыя тавары у вялікай колькасці шлі на рынкі Заходняй Еўропы і Ўсходу.Гандляроў з беларускіх зямель можна было сустрэціць па ўсёй тэрыторыі Русі, у Візантыі, на Аравійскам паўвостраве, у Германіі, Прыбалтыцы.

Асноўнымі шляхамі зносін былі водныя. Найбольшае значэнне для Полацкай зямлі меў шлях “з варагаў у грэкі”, на якім існавала шмат дзяржаў і які звязваў Заходнююю Еўропу, краіны Прыбалтыкі з Прычарнамор’ем.

Водны шлях па Прыпяці і Заходняму Бугу выкарыстоўваўся для гандлю з Польшай і Чэхіяй.

Гандаль вёўся таксама і па сухапутным шляхах. Сетка сухапутных камунікацый звязвала Полацк з Рыгай, Ноўгарадам, Псковам, Літвой, Віцебскам, Мінскам, Смаленскам.


 


 


18. Узмацненне Полацкага княства ў 11 ст. Брачыслаў і Усяслаў Чарадзей

Княства пры Брачыславе.

9-11ст. –час нараджэння Полацкага княства як адзінай дзяржавы. 11ст.-час яе станаўлення, вайсковага і эканамічнага ўзмацнення, адстойвання незалежнасці, умацавання знешніх і ўнутранных сацыяльна-эканамічных і культурных сувязяў. Гэта былі супярэчлівыя і вельмі складаныя часы.

Пасля таямнічай смерті Ізяслава і свайго малалетняга папярэдніка Ўсяслава(1001-1003гг.) полацкі прастол заняў Ізяслаў, сын Брачыслава.

У 1015г. памірае Владзімір, уся “шматковая і нетрывалая імперыя Рурыкавічаў” была падзелена паміж яго нашчаткамі. Сярод іх найбольш магутнымі былі Яраслаў Наўгародскі і яго племянік Брачыслаў Полацкі. Хуткае развіццё Полацкага княства прывяло яго да сутыкнення с Кіевам(у 1019г. Яраслаў стаў князем у Кіеве). Брачыслаў ужо не жадаў прызнаваць уладу вялікага князя. Адчуўшы сілу, ён пачаў змагацца з Яраславам за ўплыу на паўночныя землі Русі. Вялікая спрэчка разгарэлася паміж імі з-за Ноўгарада, які быў наўночным ключом воднага шляху “з варагаў у грэкі”. Ноўгарад быў кроўным ворагам Полацка пасля забойства Рагвалода.

У 1021г. на чале вялікага войска Брачыслаў напаў на Ноўгарад, захапіў гэты буйны горад. Але на сёмы дзень зваротнага шляху яны убачылі перад сабой баявыя сцягі Яраслававай дружыны. Бітва адбылася на рацэ Судоміры, Брачыслаў быў разбіт і ўцёк. Аднак дзіўная гэта была перамога: кіеўскі князі замест таго, каб пакараць Брачыслава, перадае племянніку ва ўладаніе Віцебск і Ўсвяты –якраз тыя гарады, якіх Полацку не хапала для змацавання пазіцый на шляху “з варагаў у грэкі”. Тым самым Яраслаў прызнае самастойнасць Полацкай зямлі.

Няма дакладных звестак, як склаўся ў далейшым лёс Брачыслава. Паводле дамовы з Яраславам, ён згадзіўся “заадзін” ваяваць з кіевскім князем да канца жыцця і, можа, удзельнічаў у яго захопніцкіх паходах, хаця крыніцы маўчаць пра гэта. Паводле сцвяржэння “Эймундавай сагі”, Яраслаў на нейкі час саступіў Брачыславу кіеўскі трон.

Брачыслаў рашырыў межы Полацкага княства на захад і поўнач.

Такім чынам, у першай палове 11ст. Полацкае княства зноў заявіла сябе як самастойная дзяржава. Да сярэдзіны стагоддзя ў яе нетрах назапасаліся магутныя ўнутраныя рэсурсы, якія давалі падставу для далейшага самастойнага развіцця і абароны ўласных інтарэсаў. Ўсё гэта надзвычай яскрава праявілася ў другой палове 11ст.. Ўсяслаў атрымаў у спадчыну моцную дзяржаву, якая здолела выстаяць і перамагчы ў нялёгкай барацьбе за незалежнасць. У гэтым галоўная заслуга Брачыслава.

У 1044г. князь памёр, перажыўшы каля 45 гадоў.

На змену Брачыслава прыходзіць Усяслаў Брачыслававіч Чарадзей (1044-1101).

На працягу 1044-1060гг. Крыніцы маўчаць пра Ўсяслава. Яго дзейнасць у гэты час не выходзіла за межы уласнай вотчыны, бо старажытнабеларускія летапісцы звычайна гаварылі пра Полацк толькі тады, калі яго дзеянні закраналі інтарэсы Кіева і Ноўгарада.

З 6о-х гадоў 11ст. ён дастаткова ўмацаваўся і пачынае энергічную дзейнасць.

У 1060г. падтрымаў Кіеў у барацьбе з качэўнікамі.

У 60-я г. тут узводзіцца Сафійскі сабор, каб паведаміць свету пра роўнасцб з Кіевам і Ноўгарадам, дзе такія храмы з’явіліся трохі раней.

У 1065г. ён са сваёй дружынай напаў на Пскоў.

У 1066г. полацкая дружына рушыла на Ноўгарад, разрабавала яго, спаліла частку горада, захапіла палонных. Паздымалі званя з Сафійскага сабора і прывезлі ў Полацк-тут жа свая Сафія…

Захопам Ноўгарада Усяслаў “разбіў славу Яраслава” – менавіта гэты горад доўгі час быў апорай Яраслава Мудрага і яго нашчадкаў. Устрывожаныя такімі паводзінамі Яраславічы – сыны Яраслава Мудрага: Ізяслаў Кіеўскі, Святаслаў Чарнігаўскі і Усевалад Пераяслаўскі – вырашылі ўціхамірыць полацкага князя. Аб’яднанае войска падышло да Менска. Захапіўшы Менск, Яраславічы рушылі на Нямігу. Полацкая дружына выступіла насустрач ім.

3 сакавіка 1067г. тут адбылася жорсткакя бітва-адна з самых крывавых у нашай старажытнасці. Усяслаў адступіў. Яраславічы запрашаюць Усяслава на перамовы у Оршу. Полацкі князь з двумі сынамі явіўся ў стан Яраславічаў. Але тыя парушалі сваё абяцанне, схапілі іх і адвезлі ў Кіеў, дзе пасадзілі ў цямніцу, там яны і прасядзелі 14 месяцаў. Аднак з вязняў Усяслаў быў раптоўна “узнесены” у вялікія князі. А Ізяслаў бяжыць у Польшу, набірае там войска і праз 7 месяцаў вяртаецца ў Кіеў, і занімае стол, а Усяслаў кінуў войска і вярнуўся у Полацк.

У тым жа годзе Ізяслаў прымусіў Усяслава ратавацца ўцёкамі з раднога горада.

У 1071г. Усяслаў вяртае власць у Полацке. З гэтага года і да канца жыцця ён будзе полацкім князем.

Эпоха Усяслава з’яўляецца адным з самых важных і яркіх перыядаў нашай старажытнай гісторыі. Гэта быў час найбольшай магутнасці Полацкага княства. Галоўная заслуга Усяслава ў тым, што ён правільна зразумеў і ацаніў аб’ектыўныя умовы развіцця беларускіх зямель у другой палове 11ст. і скіраваў сваю дзейнасць на абарону дзяржаўнага суверэніцету Бацькаўшчыны. Ён быў разважлівым і прадбачлівым палітычным дзеячам, які ўдала спалучаў задачы ўнутранага і знешняга ўмацавання сваёй дзяржавы.

14 апреля 1101г. у 9 часоў дня памёр Усяслаў Чарадзей.

 


 


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: