Вопрос 20.Кузьма Чорны

З'яўляецца адным з пачынальнікаў псіхалагічнай прозы. Пісьменнік адводзіў літаратуры важную ролю ў нацыянальным адраджэнні, лічыў яе "наймагутнейшай з'явай жыцця краіны, адным са сродкаў творчасці гэтага жыцця". Пачынаў пісьменнік свой творчы шлях на пачатку 20-х гадоў з лірычных і надзвычай эмацыянальных апавяданняў, якія па форме нагадвалі навелы ці імпрэсіі. Напісаныя на матэрыялах з жыцця вёскі і горада, яны паказвалі духоўнае абуджэнне народа. У пачатку 30-х гадоў К. Чорны прыходзіць да гістарычна-канкрэтнага разумення новай рэчаіснасці. Яго ўвагу прыцягвае жыццё народа на вялікім адрэзку часу. У рамане "Бацькаўшчына" пісьменнік імкнуўся асэнсаваць і абагульніць змены ў жыцці грамадства, выкліканыя Кастрычніцкай рэвалюцыяй. На працягу 30-х гг. К. Чорны напісаў нямала твораў, у якіх, нягледзячы на кампраміс з часам, здолеў паказаць важныя праблемы новага часу. У аповесці "Люба Лук'янская" пісьменнік імкнуўся раскрыць працэс фарміравання моцнага характару жанчыны, паказаць, як узнімаўся прыгнечаны, зняважаны і абяздолены чалавек з "дна" на высокія жыццёвыя вяршыні. У творах К. Чорнага ваенных гадоў створана шырокая панарама барацьбы беларускага народа супраць захопнікаў. Канфлікт у апавяданні «Макаркавых Волька» (1938) звязаны з негатыўнымі з'явамі грамадскага жыцця ў 30-я гады. Каб чалавека выключылі з навучальнай установы, звольнілі з працы, дастаткова было недобразычліўцу напісаць паклёпніцкае пісьмо. У апавяданні К. Чорны акцэнтуе ўвагу не на сацыяльнай, а на маральнай сутнасці канфлікту, Сафрон не толькі пасылаў паклёпніцкія пісьмы


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: