| Аўтар | Назва твора | Дзе і калі выдадзены | Характарыстыка |
| Францыск Скарына | Біблія | 6 жніўня 1517 г., Прага | Першая друкаваная кні-га ўсходніх славян на царкоўнаславянскай мо-ве ў беларускай рэдакцыі |
| Малая Па-дарожная кніжка | 1522 г., Вільня | Зборнік рэлігійных і свецкіх твораў | |
| Апостал | 1525 г., Вільня | Рэлігійны твор | |
| С. Будны, М. Кавячын-скі, Л. Крыш-коўскі | Катэхізіс | 1562 г., Нясвіж | Першая кніга ў межах сучаснай Беларусі, у якой былі выкарыстаны кірылічны шрыфт і ста-рабеларуская мова |
| I. Фёдараў і П. Мсцісла-вец | Апостал | 1564 г., Масква | Рэлігійны твор |
| Евангелле вучыцель-нае | 1569 г., Заблудава (каля Бе-ластока) | Рэлігійны твор | |
| Васіль Цяпінскі | Евангелле | 1570 г., маёнтак Цяпіна (каля Полацка) | На старабеларускай мове |
| Браты Мамонічы | III Статут ВКЛ | 1588 г., Вільня | На старабеларускай мове |
| Мялецій Сматрыцкі | Грама-тыка | 1619 г., Еўе (цяпер г. Вэвіс, Літва) | Падручнік па царкоўна-славянскай мове, па якім спасцігаў грамату ўсход-неславянскі свет на пра-цягу ХVІІ–ХVШ стст. (у т. л. рускі вучоны М. Ла-маносаў) |
Заканчэнне
| Спірыдон Собаль | Буквар | 1631 г., Куцейна (г. Орша) і 1636 г. г. Магілёў | Кірылічны шрыфт. Со-баль упершыню ўжыў назву «буквар» |
Кнігадрукары
| Проз-вішча | Дзейнасць |
| Францыск Скарына (каля 1490 –каля 1551) | Нарадзіўся ў Полацку ў сям’і купца каля 1490 г. Першапачатковую адукацыю атрымаў у Полацку і, мабыць, у Вільні. У 1504–1506 гг. вучыўся на філа-софскім факультэце Кракаўскага універсітэта, дзе ат-рымаў званне бакалаўра, пазней –званне доктара фі-ласофіі. У 1512 г. вытрымаў экзамен на ступень докта-ра медыцыны ў Падуі. 6 жніўня 1517 г. выдаў у Празе «Біблію» –першую друкаваную кнігу ўсходніх славян на царкоўнаславянскай мове ў беларускай рэдакцыі. Усяго было выпушчана 23 ілюстраваныя біблейскія кнігі. Прыкладна ў 1520 г. ён вярнуўся на радзіму і заснаваў ў Вільні першую ўсходнеславянскую дру-карню, дзе выдаў яшчэ дзве кнігі: «Малую пада-рожную кніжку» (1522) і «Апостал» (1525). У канцы 20-х–пачатку 30-х гг. ХVI ст. прывёз у Маскву вялікую партыю сваіх выданняў, але яны былі спалены, а Скарына быў высланы за межы Маскоўскай дзяржавы. Скончыў жыццё ў Празе каля 1551 г. |
| Сымон Будны (1530 – 1593) | Асветнік, гуманіст, рэлігійны рэфарматар, філосаф, кнігавыдавец. Паходзіў з сям’і дробнага шляхціца. Быў адным з самых адукаваных людзей свайго часу, скончыў Кракаўскі універсітэт. У 1562 г. заснаваў у Нясвіжы друкарню, пры якой была, дарэчы, і паперня. У Нясвіжскай друкарні С. Будны (разам з М. Кавя-чынскім і Л. Крышкоўскім) выдае кнігу «Катэхізіс». Потым Будны друкаваў творы ў Бярэсці, Лоску, Вільні. Там ён выказваў свае меркаванні па праблемах веры, аб «мірскім» прызначэнні чалавека, аб дзяр-жаўнай уладзе |
Працяг
| Мацей Ка-вячынскі (каля 1520 – 1572) | Кнігавыдавец і перакладчык, нясвіжскі намеснік Мікалая Радзівіла Чорнага, удзельнік кальвінісцкага і арыянскага руху на Беларусі. Разам з С. Будным і Л. Крышкоўскім заснаваў нясвіжскую друкарню, дзе было выдадзена першае беларускамоўнае выданне «Катэхізіс» (1562). Пры дапамозе А. Валовіча перавёз з Вільні ў Нясвіж скарынаўскія кірылічныя шрыфты |
| Васіль Цяпінскі (1530–1540-я – 1603) | Беларускі гуманіст, рэфармацыйны дзеяч, кнігавыда-вец, пісьменнік. Прадаўжальнік гуманістычных і пат-рыятычных традыцый Ф. Скарыны і С. Буднага. У ма-ёнтку Цяпіна заснаваў друкарню, дзе выдаў пера-кладзенае на беларускую мову «Евангелле» з уласнай прадмовай. Выкрываў разбэшчанасць святароў, высту-паў за маральную чысціню чалавека. Горача абараняў родную мову, гісторыю, традыцыі, быў прыхільнікам пашырэння адукацыі сярод простага люду |
| Пётр Мсці-славец (пач. ХVI – пасля 1577/пач. ХVII стст.) | Адзін з першых друкароў на славянскіх землях, выхадзец з Мсціслава. Разам з І. Фёдаравым выдаў у Маскве першую друкаваную кнігу «Апостал» (1564). Па запрашэнні гетмана Р. Хадкевіча заснаваў друкар-ню ў Заблудаве (каля Беластока), дзе разам з І. Фёда-равым выдаў «Евангелле вучыцельнае». У далейшым абсталяваў друкарню ў доме беларускіх купцоў братоў Мамонічаў у Вільні, дзе выйшаў Статут ВКЛ 1588 г. |
| Браты Мамонічы (Кузьма і Лукаш) | Грамадскія дзеячы і беларускія друкары. Заснавалі друкарню ў Вільні, якая працавала з сярэдзіны 70-х гг. ХVI ст. па 1623 г. Тут быў выдадзены Статут ВКЛ 1588 г. на старабеларускай мове, а ў 1614 г. –на поль-скай. Друкаваліся пастановы соймаў і іншыя закана-даўчыя акты |
| Мялецій Сматрыц-кі (1577 – 1633) | Вядомы грамадска-палітычны і праваслаўны дзеяч, пісьменнік. Аўтар «Граматыкі» (1619), публістычнага твора «Фрынас», які быў напісаны ў форме плачу і з’яўляўся водгукам на пагром праваслаўных цэркваў і манастыроў у Вільні, учынены ў 1609 г. уніяцкім міт-рапалітам Іпаціем Пацеем. Займаўся педагагічнай дзейнасцю ў праваслаўных брацкіх школах Вільні, Мінска, Кіева |
Заканчэнне
| Спірыдон Собаль (? – каля 1645) | Беларускі асветнік. Надрукаваў буквар у 1631 г. у Ку-цейне (цяпер у межах г. Орша) і ў 1636 г. у Магілёве |
| Томаш Макоўскі (каля 1562 – каля 1630) | Стварыў у пачатку XVII ст. першую карту ВКЛ, якая была выдадзена ў Амстэрдаме ў 1613 г. У дадатку да яе давалася падрабязнае апісанне Беларусі і Літвы: прыродныя багацці, народныя звычаі, гандлёвыя шляхі, навучальныя ўстановы Полацка і Нясвіжа, рэкі, азёры, гарады, рэзідэнцыі епіскапаў і мітрапалітаў. Яна неаднаразова на працягу XVII ст. перавыдавалася на лацінскай і французскай мовах (зараз карта захоў-ваецца ва універсітэцкай бібліятэцы г. Упсала ў Шве-цыі). Т. Макоўскі з’яўляўся таксама аўтарам гравюр з краявідамі Вільні, Клецка, Смаленска і іншых стара-жытных гарадоў |






