Палітыка беларусізацыі

Дасягненні і супярэчнасці развіцця культуры

ў БССР у 30-я гады хх ст.

План для самастойнай падрыхтоўкі

1. Адукацыя і навука.

2. Беларуская літаратура.

3. Тэатр і кінамастацтва.

4. Жывапіс, архітэктура, скульптура.

 

Паняцці і тэрміны

 

Беларусізацыя – палітыка нацыянальна-дзяржаўнага і нацыяналь-на-культурнага будаўніцтва ў БССР. Праводзілася КП(б)Б з 1924 г. да канца 20-х – пачатку 30-х гг. Прадугледжвала комплекс мерапры-емстваў па адраджэнні беларускай культуры, школы, мовы. Пераду-мовамі беларусізацыі былі: хуткае развіццё гаспадаркі рэспублікі на аснове нэпа, узбуйненне тэрыторыі БССР, палітычная амністыя бела-рускіх дзеячаў (1923 г.), якія не выступалі са зброяй у руках супраць савецкай улады, знаходжанне асобных дзеячаў на дзяржаўных пасадах, стварэнне сістэмы вышэйшай адукацыі.

Дзяржаўная мова – мова, зацвержаная ў якасці афіцыйнай. У гады беларусізацыі дзяржаўнымі мовамі былі аб’яўлены адразу 4 мовы – беларуская, руская, яўрэйская і польская.

Карэнізацыя – вылучэнне прадстаўнікоў мясцовага насельніцтва на кіруючыя пасады ў пачатку 20-х гг.

«Культурная рэвалюцыя» – умоўная назва комплексу пераў-тварэнняў у галіне культуры, навукі, адукацыі, літаратуры, мастацтваў у 20 – 30-я гг. ХХ ст. у СССР і БССР.

«Маладняк», «Узвышша», «Полымя» – літаратурна-мастацкія аб’яднанні.

Нацыянал-дэмакратызм – кірунак грамадска-палітычнай думкі, які спалучаў агульнадэмакратычныя ідэі з задачамі сацыяльнага і нацыянальнага вызвалення прыгнечаных народаў. У Беларусі ўзнік у канцы XIX – пачатку XX ст. і быў скіраваны на адраджэнне нацыя-нальнай культуры і самасвядомасці беларускага народа. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. практычным увасабленнем нацыя-нал-дэмакратызму сталі стварэнне беларускай дзяржаўнасці і палітыка беларусізацыі. У сярэдзіне 20-х гг. ХХ ст. камуністычная партыя прызнала нацыянал-дэмакратызм варожай антысавецкай палітыкай, накіраванай супраць дасягненняў Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Сацыялістычны рэалізм – мастацкі метад, які патрабаваў адлюстравання ў літаратуры і мастацтве толькі тых рэалій жыцця, якія былі звязаны з будаўніцтвам савецкага сацыялістычнага ладу ў СССР.

Храналогія

 

1919–1920 гг. – адкрыццё вышэйшых навучальных устаноў: педагагічных інстытутаў у Мінску, Віцебску, Магілёве, Гомелі; Беларускага палітэхнічнага інстытута; сельскагаспадарчага інстытута ў Горках, які з 1925 г. стаў называцца Беларускай дзяржаўнай акадэміяй сельскай гаспадаркі імя Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Восень 1920 г. – адкрыццё ў Мінску Першага Беларускага дзяржаўнага тэатра (рэжысёр Е. Міровіч). З 1926 г. – БДТ-1, цяпер – Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы.

1921 г. – адкрыццё Беларускага дзяржаўнага універсітэта (БДУ), першы рэктар – У. Пічэта.

1922 г. – адкрыццё Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта), навукова-даследчай установы па ўсебаковым вывучэнні Беларусі.

1924 г. – афіцыйнае ўвядзенне КП(б)Б палітыкі беларусізацыі.

1924 г. – адкрыццё Віцебскага ветэрынарнага інстытута.

1926 г. – адкрыццё ў Віцебску тэатра БДТ-2, цяпер – Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Коласа.

19261932 гг. – дзейнічаў Беларускі дзяржаўны вандроўны тэатр пад кіраўніцтвам У. Галубка. Ён працягваў традыцыі народнай батлейкі тэатра I. Буйніцкага. З 1932 г. быў рэарганізаваны ў БДТ-3 з базай у Гомелі.

1926 г. – аформілася таварыства «Прэч непісьменнасць». Яго старшынёй абраны А. Чарнякоў – старшыня ЦВК БССР.

1926 г. – створаны першы беларускі мастацкі фільм «Лясная быль», рэжысёр Ю. Тарыч.

1927 г. – правядзенне Усебеларускай выстаўкі дасягненняў нацыя-нальных меншасцей.

1927 г. – каля 80 % служачых цэнтральных органаў улады валодалі беларускай мовай; у войсках, што размешчаны ў Беларусі, уведзена вывучэнне беларускай мовы, створаны тэрытарыяльныя вайсковыя адзінкі (дывізіі, палкі).

1928 г. – каля 80 %агульнаадукацыйных школ было пераведзена на беларускую мову навучання.

1928 г. – у Ленінградзе адкрылася кінастудыя мастацкіх фільмаў «Савецкая Беларусь», якая ў канцы 30-х гг. была пераведзена ў Мінск.

1929 г. – рэарганізацыя Інбелкульта ў Беларускую акадэмію навук.

1931 г. – справа «Саюза вызвалення Беларусі» («СВБ»). Было арыштавана каля 100 дзеячаў навукі, мастацтва, літаратуры па абвінавачванні ў прыналежнасці да не існуючай увогуле варожай савецкаму ладу арганізацыі. Роля кіраўніка «СВБ» прыпісвалася народнаму паэту Я. Купалу. Зрабіўшы спробу самагубства, паэт здолеў даказаць неабгрунтаванасць абвінавачванняў.

1932 г. – адкрыццё Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі.

1933 г. – створаны Беларускі дзяржаўны тэатр оперы і балета.

1933 г. – рэформа беларускага правапісу.

1937 г. – створана Беларуская дзяржаўная філармонія.

1938 г. – прыняцце спецыяльнай пастановы ўрада БССР аб назве сталіцы рэспублікі. Да таго часу па-беларуску пісалі Менск.

1939 г. – ліквідацыя ў цэлым непісьменнасці насельніцтва рэспублі-кі.

Развіццё навукі

 

Навукоўцы Навуковыя даследаванні
   
    У. Пічэта Першы рэктар БДУ, аўтар прац па гісторыі сла-вянскіх народаў. Вучань аднаго са стваральнікаў канцэпцыі нацыянальнай гісторыі Беларусі М. Доў-нар-Запольскага. Абараніў доктарскую дысерта-цыю, прысвечаную аграрнай рэформе ў ВКЛ
  У. Ігнатоўскі Беларускі гісторык і грамадскі дзеяч. У 1918 г. уступіў у партыю беларускіх эсэраў. У 1920 г. па яго ініцыятыве была створана Беларуская камуністычная арганізацыя (БКА), прынятая ў склад Камуністычнай партыі. У 1921–1926 гг. працаваў народным камісарам асветы БССР. З 1925 г. – старшыня Інбелкульта. Першы прэзідэнт Беларускай акадэміі навук (адкрыта 1 студзеня 1929 г.). Аўтар кнігі «Кароткі нарыс гісторыі Бела-русі», якая на працягу доўгага часу была школьным падручнікам  
  А. Цвікевіч Беларускі палітычны дзеяч, гісторык, філосаф. З 1923 г. прэм'ер-міністр БНР у Празе. Па яго ініцыятыве ў 1925 г. была склікана Берлінская кан-ферэнцыя, на якой большасць кіруючых дзеячаў БНР прызналі Савецкую Беларусь і аб’явілі аб рос-пуску сваіх палітычных цэнтраў. Пасля правядзен-ня Берлінскай канферэнцыі пераехаў у Мінск і працаваў вучоным сакратаром Інстытута белару-скай культуры, з 1929 г. – у інстытуце гісторыі АН Беларусі. Як гісторык даследаваў праблемы развіц-ця беларускай дзяржаўнасці, вывучаў погляды пры-хільнікаў заходнерусізму

Заканчэнне

 

   
    А. Смоліч Удзельнік Усебеларускага з’езда. Паводле яго дак-лада была прынята Трэцяя Устаўная грамата Рады БНР. Аўтар першага падручніка «Геаграфія Белару-сі», выдадзенага ў 1919 г. Першы беларускі прафе-сар геаграфіі. У 1921 г. стаў адным з заснавальнікаў Таварыства беларускай школы
Я. Купала, Я. Колас, Ц. Гартны, Я. Лёсік Першыя акадэмікі Акадэміі навук БССР

Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: