Б)генезис и укрепление капитализма(конXVIII-1917)

Слово «история» греческого происхождения-«сведения о прошлом».Т.о. История-наука о прошлом.Историю человечества принято делить на мировую(всеобщую) и историю отдельных стран и народов.В курсе «История Белоруси в контексте мировой цивилизации» изучается прошлое и современность бел. народа.В истории Белоруси выявлено много «белых пятен»-БНР,ВКЛ,создание БССР и т.д.Наша задача- дать объективный анализ историческим фактам. История Белоруси насчитывает ни одно тысячалетие, она представляет собой важную составную часть слав., европ. и мир.цивилизаций. Бел народ в общ-культ. развитии сыграл значительную роль в мире.У него всегда существовала своя промышленность, гос-венность, культура и т.д.Прошлое бел народа-его неотъемлимое богатство, обязательный фактор нац отличительности, способствующий росту нац самосознания.

К периодизации истории человечества сущ ряд подходов.Первая попытка периодизации сделана др греками. Свою периодизацию сделали Дарвин и Морган:1)дикость, 2)варварство, 3)цивилизация.Формационная концепция (на ее основе сост. учебники СССР):1) первобытно-общ строй, 2)феодализм, 3)капитализм, 4)эпоха социализма, 5)эпоха коммунизма. Форм концепция неточна т.к. трудно объяснить необх переходных периодов.

Мы будем пользоваться цивилизационной периодизацией.Цивилизация(лат.-гражданский, гос-венный)-совокупность мат. и дух. ценностей общества.Под цивилизацией мы будем понимать устойчивый тип соц организации одного или неск обществ когда они связаны примерно одинаковыми полит,экономич,правов и т.д. традициями, кот могут передаваться от одного этносу к другому. Поэтому история того или иного общества имеет общечеловеч ценности.

Цивилизационная концепция:

I период.Др об-во (100-40тыс лет до н.э.-сер I тыс.н.э.)

А) каменный век(40 тыс до н э -3 тыс лет до н э)

Б) бронзовый век(2 тыс до н э-нач I тыс до н э)

В)железный век(нач I тыс до н э-сер I тыс.н.э.)

IIпериод.Средневековье (конV-XV вв н э)

А)нач перехода к классовому общ-ву и возникн гос-ва на Бел(VI-пер пол XIII)

Б)развитие феодальной системы (сер XIII-XV)

III период.Новое время (XVI-начXX в)

А)оформление феод системы и назревание ее кризиса(XVI-кон XVIIIв)

б)генезис и укрепление капитализма(конXVIII-1917)

IV период.Новейшее время (1918-наши дни)

 

ВОПРОС№ 2найстаражытнае насельніцтва на тэрыторыі беларускіх зямель (каменны, бронзавы і ранні жалезны вякі) Насельніцтва Беларусі каменнага веку Человек выделился из животного мира ок 3 млн лет назад (Африка). На территории современной Белоруссии первые люди появились – 100-40 тыс лет до н.э. В соответствии с эволюцией орудий труда историю первобытного общества принято делить: Каменный век (100-40 тыс до н э -3 тыс лет до н э): 1) палеолит (100-40 тыс до н э- 10 тыс лет до н.э.), 2) мезолит (10-5 тыс до н.э.), 3) неолит (4-3 тыс лет до н.э .). палеолит -первое проникновение человека- климат очень холодный, население- неандертальцы(каменное оружие, примитивная речь, огонь, прямохождение). Осваивали наш край по берегам рек. В эпоху позднего палеолита- кроманьонцы (кремниевые орудия труда, жилища из костей и шкур, зачатки искусства, религии) мезолит - полное заселение терр. Б., ок 120 стоянок известно, важное открытие лук и стрелы, приручение животных, рыбалка, характерна родовая организация (у всех одинак орудия труда, одежда, жилище). В свою очередь община объединялась в племена. неолит - климат теплее, 27-36 тыс чел, глиняная посуда, появляется ткачество. Распространенные формы хоз-вования: земледелие и животноводство-росла независимость от природы. Т.о. начался постепенный переход от присвоения к произв-ву.Появлялись кремниевые шахты, в некоторых поселениях материнский род приобел постоянные формы. Насельніцтва Беларусі бронзавага веку Бронзовый век: (2 тыс до н.э)Сплав олова,мышьяка и сурьмы.Появляется современный климат,флора и фауна.Орудия труда поступали из скандинавии.На всей территории Беларуси скотоводства,растениеводство,земледелие.Производили кремниевыетопоры,зернотёрки.Появляются украшения,плоско-донная посуда.Индоевропейские племена начинают заселять Беларусь. Насельніцтва Беларусі жалезнага веку Железный век: (нач I тыс до н э-сер I тыс.н.э.) В 7-6 в до н.э. в нашем крае начинают добывать железо из бурых железняков (выплавляют в печах- домницах), развивалась подсечная система земледелия (просо, бобы, пшеница). В 4-5 в н.э. на нашу терр пришли славяне со своей протородины (реки Эльба, Висла, Неман). Со своей протородины часть славян шла на юг, другая на восток (дошла до Днепра и в 6-7 в тут сформировалась новая ветвь славян- белорусы, русские, украинцы)- восточные славяне. 3 этапа заселения:1) Великое переселение, 2) Славянизация балтов, 3) Славяне- основное населениенашего края.Появляются рублинные жилища.,период военной демократии.

 

ВОПРОС№3 Балты і славяне ў VI-VIII стагоддзі. Паселішчы на тэрыторыі Беларусі. Гаспадарка, жыццё і заняткі.Вераванні старажытных балтаў І славян Перыяд з ІV па VII стст. увайшоў у гісторыю Еўропы як эпоха Вялікага перасялення народаў, названая так таму, што на гэтыя чатыры стагоддзі прыходзіцца пік міграцыйных працэсаў, якія ахапілі практычна ўвесь кантынент і радыкальна змянілі яго этнічнае, культурнае і палітычнае аблічча. Адбылася складаная міграцыя еўрапейскіх народаў - германцаў і славян.Індаеўрапейскі, ці балта-славянскі, перыяд этнічнай гісторыі Беларусі распачаўся на мяжы ІІІ-ІІ тыс. г. да н. э., калі сюды прыйшлі балты..
Плямёны, якія шмат пазней атрымалі назву балты, уяўлялі сабой адно з адгалінаванняў індаеўрапейцаў, блізкае тым, каго ў Заходняй Еўропе ведалі над назвай галы. З паўднёвых стэпаў будучыя балты прыйшлі на Поўнач уздоўж Дняпра, засялялі большую частку сучасных Беларусі, Літвы і Латвіі. Фіна-угорцы лакалізаваліся ва Усходняй Латвіі - лівы, Эстоніі - эсты, у цэнтральных рэгіёнах сучаснай Расіі.
Балты знаходзіліся на больш высокім узроўні сацыяльна-эканамічнага развіцця, чым іх папярэднікі, і прынеслі на тэрыторыю Беларусі жывёлагадоўлю і земляробства. Яны змяшаліся з мясцовым даіндаеўрапейскім насельніцтвам, асноўная маса якога засталася на ранейшым месцы, і, як носьбіты больш высокай культуры, паступова яго асімілявалі, навязалі сваю мову і культуру.З рухам славян у V-VІ стст. на Балканы, а адтуль - у бок багатых рымскіх правінцый і на ўсход - звязваюць з'яўленне ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе першых бясспрэчна славянскіх археалагічных помнікаў, вядомых як культура пражскага тыпу. Масавае славянскае засяленне Беларусі распачалося ў VІ ст., доўжылася да X-XІ стст. Апошнім было заселена Панямонне..

ВОПРОС№4 Усходнеславянскія саюзы плямён(крывшчы-палачане,дрыгавічы,раздімічы) Асноўны масіў славянства на Беларусі склалі дрыгавічы, крывічы і радзімічы. Дрыгавічы аселі ў басейне Прыпяці і цэнтры Беларусі. Назву дрыгавічоў старажытны летапісец выводзіць ад слова "дрыгва", якая была характэрнай асаблівасцю мясцовасці, дзе яны аселі. Аднак існуе і іншая версія: плямёны называліся другавіты, другавічы (другі, другія), а летапісец быў недакладны. Радзімічы пасяліліся ў басейне ракі Сож. Крывічы занялі басейн Заходняй Дзвіны. На поўначы і на ўсходзе іх мяжа праходзіла па-за межамі тэрыторыі Беларусі. Яна ўключала не толькі паўночныя раёны Беларусі, але і сучасныя Пскоўшчыну і Смаленшчыну, раёны вярхоўя Волгі, Дняпра.
Міжрэчча Буга і Нёмана было заселена змешаным у этнічных адносінах насельніцтвам пры колькаснай перавазе прадстаўнікоў таго ці іншага этнасу ў асобных раёнах. У Пінскім Палессі да Х ст. пераважалі дрыгавічы, у Берасцейскім Пабужжы - валыняне, у Панямонні - яцвягі, балцкае племя.

ВОПРОС№5:Старажытная(Кіеуская)Русь- супольная дзяржава усходніх славян.Полацкае княства у Х-ХIIст.Адносіны з іншымі княствамі Кіеускай Русі.Усеслау Чарадзей. У 9-10 стст. на тэрыторыі ўсходніх славян склалася сістэма вялікіх і малых княстваў пад назвай "старажытнаруская дзяржава" з цэнтрам у Кіеве (т.зв. Кіеўская Русь). У ваенным і эканамічным плане яно было нетрывалым аб'яднаннем племянных саюзаў. Мэты яго стварэння:1.Каб разам супрацьстаяць стэпавым вандроўнікам (хазары (казахі), полаўцы, печанегі).2.Большасць князёў былі сваякамі і ў бітвах супраць ворагаў выступалі разам (полацкія, кіеўскія, наўгародскія, уладзімірскія).3.Прыняцце хрысціянства на Кіеўскай Русі ў 988 годзе.Да сярэдзіны IX ст. на тэрыторыі, заселенай старажытнымі славянскімі супольнасцямі, пачалі фарміравацца раннефеадальныя княствы. У іх былі свае княжанні, якія складаліся з валасцей, былых радавых абшчын. У кожнай воласці мелася сваё веча і свой князь з дружынай. Заканадаўчая ўлада ў воласці належала вечу - народнаму сходу. Летапісы сведчаць, што ўжо ў пачатку IX ст. існавалі два ўсходнеславянскія саюзы: паўночны - з цэнтрам у Ноў-гарадзе і паўднёвы - з цэнтрам у Кіеве. Пазней гэтыя саюзы аб'ядналіся і ўтварылі адну дзяржаву - Кіеўскую Русь. Землі дрыгавічоў, радзімічаў і крывічоў увайшлі ў склад гэтай дзяржавы. Самым магутным і значным княствам з усіх, якія існавалі на тэрыторыі Беларусі ў X XIII стст., з'яўлялася Полацкае княства займала ўсю Паўночную Беларусь і межавала на поўначы з Ноўгарадскай зямлёй, на ўсходзе - са Смаленскай, на поўдні - з Турава-Пінскай, на захадзе - з землямі літоўска-латышскіх плямён. Паводле сучаснага адміністрацыйнага падзелу, у Полацкую зямлю ўваходзілі цалкам Віцебская вобласць, паўночная частка Мінскай і паўночна-заходняя частка Магілёўскай.Полацк упершыню ўпамінаецца ў "Аповесці мінулых часоў" пад 862 г. Ён тады не падпарадкоўваўся Кіеву. У 980 г. наўгародскаму князю Уладзіміру Святаслававічу ўдалося захапіць Полацк. Рагвалод і два яго сыны былі забіты, дачка Рагнеда прымусова была выдадзена замуж за Уладзіміра, які забірае яе і ідзе на Кіеў, дзе падманам забівае свайго брата Яраполка і захоплівае горад. Так Уладзімір становіцца кіеўскім князем. У канцы жыцця Рагнеда пастрыглася ў манашкі пад імем Анастасіі. Памерла у 1000 г. Ізяслаў быў запрошаны палачанамі княжыць у Полацк. У 1001 г. Ізяслаў памёр, і з 1003 па 1044 г. князем Полацка быў сын Ізяслава Брачыслаў, а з 1044 па 1101 г. - Усяслаў Брачыслававіч. У пачатку XIII ст. Полацкаму княству пачалі пагражаць крыжакі. Беларускі дзяржаўны цэнтр перамясціўся ў Наваградак. У 1307 г. Полацкае княства ўвайшло ў склад Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ).

ВОПРОС№6 Полацкая зямля у ХII-сярэдзине XIII.Феадальная раздробленасць. Менскае княства.Феодальная раздробленность — период ослабления центральной власти в феодальных государствах в силу разной по своей продолжительности и эффекту децентрализации, обусловленной усилением крупных феодалов в условиях сеньориальной организации труда и воинской повинности. Новые более мелкие территориальные образования ведут практически независимое существование, господствующим в них является натуральное хозяйство. Начало феодальной раздробленности на Руси обычно датируется одинаково с началом периода развитого феодализма (XII век). После возникновения во второй четверти XII века самостоятельных княжеств Киев около века продолжал оставаться номинальной столицей Руси, хотя в этот период взяли своё начало два противоположных процесса: процесс образования удельных княжеств (внутри княжеств, на которые распалась Киевская Русь), и процесс объединения земель вокруг новых политических центров. Менскае княства — удзельнае княстваПолацкай зямлі.Вылучылася ў 1101 пасля смерці Усяслава Полацкага, як удзел яго сына Глеба. Карыстаючыся падтрымкаю вял. кн. кіеўскага Святаполка, Глеб значна пашырыў межы Менскага княства, да 1116 апроч Менска княства ўключала Друцк, Оршу, Копысь і, верагодна, іншыя землі. Пасля смерці вял. кн. Святаполка (1113) Глеб быў у канфлікце з новым вял. кн. Уладзімірам, у 1116 спаліў Уладзіміраў горад Слуцк і вывеў палон. Вял. кн. Уладзімір пайшоў да Менска і прымусіў Глеба падпарадкавацца, адняў у яго ўсе ўладанні апроч Менска. Аднак Глеб канчаткова не змірыўся з Уладзімірам, таму ў 1119 Менск захапілі кіеўскія войскі, Глеб быў узяты ў палон і хутка памёр у кіеўскай турме, Менскае княства было падпарадкавана Кіеву. Толькі ў сяр. 12 ст.асобнае Менскае княства адноўлена, у 1146 менскі сталец займаў сын Глеба Расціслаў.

ВОПРОС№7 Тураускае княства у Х-ХIIст.Юрый Яраслававіч. Акрамя Полацкай дзяржавы, на беларускіх землях у Х ст. сфарміравалася другое па значэнню ранняе сярэдневяковае дзяржаўнае аб'яднанне – Тураўскае княства (Т.К.). Спачатку гэта быў аднародны ў этнічных адносінах племянны саюз дрыгавічоў (рассяліліся ў басейне Прыпяці) ў адрозненні ад поліэтнічнага Полацкага княжання. Летапісных звестак пра Тураўскую зямлю мала. У недатаванай частцы "Аповесці мінулых гадоў" (да сярэдзіны 9 ст.) паведамляецца, што свае княжанні мелі паляне, драўляне, дреговічі. Упершыню Т.К. згадваецца пад 980 годам. У яго склад уваходзілі гарады Тураў, Клецк, Пінск, Слуцк. Князь Тур, які прыйшоў з-за мора, як і Рагвалод, – заснавальнік горада. Гэта адбылося прыкладна ў 960-970 гг. Т.К. аб'ядноўвала не ўсю этнічную тэрыторыю дрыгавічоў. Значныя плошчы дрыгавіцкіх земляў па розных прычынах былі адарваны ад асноўнага этнічнага масіву і належалі больш моцным суседзям – Полацкаму, Кіеўскаму, Чарнігаўскаму і Ўладзіміра-Валынскаму княствам.Паступова гэтае родаплемянное этнічнае аб'яднанне пераўтварылася ў феадальную дзяржаву з тэрытарыяльна-палітычнымі сувязямі. Т.К. развівалася як самастойная дзяржава з адпаведнымі атрыбутамі: тэрыторыяй, вярхоўнай уладай, войскам. Да 980-х гадоў тут была мясцовая княжацкая дынастыя.З часоў кіравання Ўладзіміра Святаславіча ў Кіеве (980 г.) Тураў трапляе пад уладу Кіева. Былі спробы вызваліцца ад кіеўскай залежнасці, але беспаспяхова. Поўнасцю падпарадкаванай Кіеву Т.К. было пры Яраславе Мудрым (другім сыне Рагнеды і Уладзіміра), які ў 1019 г. заняў абодва пасады – і Кіеўскі, і Тураўскі. Пасля яго смерці ў 1054 годзе Т.К. 40 гадоў жыло асобна ад Кіева. Пры Ўладзіміры Манамаху і яго спадкаемцах Тураў зноў трапляе пад уладу Кіеўскай Русі на 60 гадоў.

Тураўскае княства ўтварылася на тэрыторыі паўднёвай Беларусі ў басейне Прыпяці і яе прытокаў. Сталіца княства - горад Тураў (мабыць заснавана князем Турам) згадваецца ў летапісы пад 980 г. Да канца X у. Тураўскае княства развівалася як самастойнае.
З канца X у. у Тураве княжыць сын Вялікага князя Кіеўскага Святаполк, які вёў барацьбу за самастойнасць княства. З 1054 г. па 1119 г. Тураўскім княствам валодалі князь Ізяслаў (сын Яраслава Мудрага) і яго сыны. З 1113 г. княства перайшло да спадчыннікаў В. Манамаха. У 50-е гады XII ст. Тураўскім княствам авалодаў Юры Яраслававіч, які вярнуў княства дынастыі князя Ізяслава

Юрый Яраславіч, (Юрый I Тураўскі) 1102 — пасля 1167) — князь тураўскі (1157 — пасля 1167), другі сын князя ўладзіміра-валынскага Яраслава Святаполчыча. Аднавіў княжанне ўТураўскай зямлі князёў Ізяславічаў Тураўскіх, яго нашчадкамі з'яўляюцца ўсе наступныя разгалінаванні тураўскіх (турава-пінскіх) князёў. Быў апошнім правіцелем Тураўскай зямлі да яе падзелу на ўдзелы.

 

ВОПРОС№8Знешняя небяспека для беларускіх зямель ў першай палове ХІІІ ст. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і мангола-татарскай пагрозай.. У пачатку XIII ст. на землі Прыбалтыкі прыйшлі крыжакі (манахірыцары). Пад відам місіянераў, каб распаўсюдзіць каталіцызм і цывілізаваць мясцовае насельніцтва, у вытоках Заходняй Дзвіны ў 1201 г. яны заснавалі сваю крэпасць - Рыгу. Тут дзейнічалі Тэўтонскі ордэн, ордэн мечаносцаў і Лівонскі ордэн. Усе яны хацелі замест полацкага князя збіраць даніну з прыбалтыйскіх плямёнаў і ставілі мэтай заваяваць беларускія землі. З 1203 г. пачынаецца доўгае і цяжкае процістаянне і барацьба беларусаў з агрэсіяй крыжакоў. Аляксандр Неўскі, зяць і васал полацкага князя, узначаліў аб'яднанае войска і ў 1242 г. на лёдзе Чудскага возера рускія і беларускія воіны спынілі крыжацкую агрэсію на паўночны захад. Другі моцны вораг, які нападаў з усходу, былі татара-манголы. Яны захапілі ў 1237-1238 гадах усходнія і паўднёвыя землі Русі. Беларускія землі захавалі незалежнасць і не плацілі дань Ардзе. Быў дадзены моцны адпор татарскім нашэсцям, што адбываліся ў 1258, 1275, 1277, 1287, 1315, 1325 і 1338 гг., такім чынам беларускае войска стала на шляху татара-манголаў на захадзе Еўропы. У 1363 г. князь Альгерд разбіў татара-манголаў на р. Сінія Воды і далучыў вызваленую тэрыторыю Украіны да Вялікага княства. Гэта была першая буйная перамога ўсходніх славян і іх саюзнікаў над Залатой Ардой.

ВОПРОС№9 Язычніцкія вераванні. Вынікі і значэнне ўвядзення хрысціянства на беларускіх землях. Прыняцце хрысціянства з’явілася адной з важнейшых падзей гісторыі Беларусі. На працягу стагоддзяў праваслаўная царква аказвала моцны ўплыў на ўсе бакі жыцця нашых продкаў, на іх культуру, мараль, побыт. Хрысціянства прынесла на Беларусь зусім новы светапогляд. Хрысціянізацыя спрыяла развіццю феадальных адносін, узмацненню княжацкай улады, умацаванню дзяржаўнай самастойнасціПолацкай зямлі. У супрацьборстве розных укладаў царква прымала бок гістарычна найбольш перспектыўнага, дапамагала яму канчаткова аформіцца і ўмацавацца.

Прыняцце новай веры прывяло да ўсталявання больш цесных міжнародных сувязяў з хрысціянскімі дзяржавамі. Мясцовыя князі атрымалі магчымасць уступаць у дынастычныя шлюбы з прынцэсамі з імператарскіх, каралеўскіх, княжацкіх дамоў Еўропы. Прыняцце Беларуссю ўсходняга хрысціянства прадвызначыла культурнае збліжэнне яе з Візантыяй і краінамі гэтай жа рэлігійнай арыентацыі. Пасля прыняцця хрысціянства беларускія землі былі зарыентаваны на засваенне візантыйска-праваслаўных духоўных каштоўнасцяў, якія сталі адной з крыніц развіцця нацыянальнай культуры. Трансплантаваная з Візантыі, адаптаваная да сацыяльна-эканамічных, палітычных і культурных умоў нашых земляў, разнавіднасць хрысціянства была асімілявана і перапрацавана на мясцовай глебе і з цягам часу набыла нацыянальнае адценне. Утварыўся беларускі варыянт (рэдакцыя) грэка-візантыйскага праваслаўя, які дапускаў рознатлумачэнні кананічных палажэнняў, увёў у сойм святых сваіх падзвіжнікаў (першымі беларускімі святымі сталі Е. Полацкая і К. Тураўскі), стварыў свае жыцці, службы святым і г. д.

ВОПРОС№10Культура беларускіх зямель ІХ – сярэдзіны ХІІІ ст. Архітэктура. Мастацтва. Пісьменнасць. Помнікі пісьменства. Рэлігійна-асветніцкія дзеячы Еўфрасіння Полацкая і Кірыла Тураўскі. Састаўной часткай культуры беларускіх зямель з’яўлялася вусная народная творчасць: песні, быліны, легенды, прымаўкі, казкі, плачы-галашэнні, загадкі. Глыбокімі і каларытнымі былі песенныя цыклы, якія выконваліся на вяселлях, пахаваннях і каляндарных святах. Усе гістарычныя быліны прасякнуты пачуццём патрыятызму, гордасці за сваіх герояў, клопатам аб лёсе ўсіх рускіх зямель. У былінах полацкі князь Усяслаў Брачыслававіч паказваецца храбрым і справядлівым воінам, здольным да пераўвасаблення то ў ляснога сокала, то ў шэрага ваўка, то ў гнядога тура. Некаторыя народныя паданні пазней былі ўнесены ў летапіс. Такім паданнем, напэўна, было апавяданне пра лёс гордай палачанкі Рагнеды.З хрысціянствам звязана ўвядзенне і пашырэнне пісьменнасці. З’явіліся богаслужэбныя кнігі, перакладная літаратура, філасофскія трактаты.У адрозненне ад каталіцкіх краін Захаду ў культуры і справаводстве Русі прымянялася родная мова. Разам з перакладнымі кнігамі з’яўляюцца і арыгінальныя сачыненні, у тым ліку рускія летапісы. Маюцца звесткі аб тым, што летапісанне вялося ў Полацку, Тураве, Новагародку.Вакол царквы і манастыроў групаваліся адукаваныя людзі, у іх ці пры іх існавалі школы, пісаліся і перапісваліся кнігі, збіраліся бібліятэкі. Узорамі старажытных рукапісных кніг, знойдзеных на тэрыторыі Беларусі, з’яўляюцца: вядомае Тураўскае Евангелле (ХІ ст.), Рэймскае Евангелле (ХІ ст. – названае так па месцу знаходжання ў муніцыпальнай бібліятэцы г. Рэймса ў Германіі), служэбнік Валаама Худынскага (канец ХІІ – пачатак ХІІІ стст.), Аршанскае Евангелле (ХІІІ ст.) і некаторыя іншыя. Асноўная частка старых рукапісных кніг загінула ў пажарах, была разрабаваная ў перыяд міжусобных войнаў. Шмат помнікаў старажытнай культуры, у тым ліку кніг, было знішчана пазней езуітамі і іншымі каталіцкімі манаскімі ордэнамі.З прадстаўнікоў кніжнай асветы старажытнага перыяду нашай гісторыі мы павінны адзначыць: у Тураве – Кірылу Тураўскага, у Полацку – князёўну Прадславу-Ефрасінню. Кірыла Тураўскі – другі прадстаўнік асветы ХІІ ст. – паходзіў з сям’і заможных гараджан. Вучылі яго грэкі. Потым ён стаў манахам. Калі вызвалілася епіскапская кафедра ў Тураве, яго абралі епіскапам. Праваслаўная царква прылучыла Кірылу Тураўскага да ліку святых.. Прамовы Кірылы ўяўляюць сабою ўзоры царкоўнага красамоўя таго часу. Яго казанні і павучанні створаны на асновах візантыйскай рыторыкі. Сучаснікі далі яму назву Залатавуснага (задоўга да Кірылы жыў выдатны царкоўны аратар, адзін з айцоў усходняй (праваслаўнай) царквы Іаан (каля 350 – 407 гг.), якога за красамоўства назвалі Залатавусным). І гэтае найменне з поўным правам застаецца за ім да нашага часу.Прадслава-Ефрасіння, князёўна полацкая, таксама жыла ў ХІІ ст. Яна была ўнучкаю знаёмага нам полацкага князя-чарадзея Усяслава. Як апавядаюць паданні, яна сваёю прыгажосцю і розумам стаяла вышэй за ўсіх сваіх сучасніц. Жаніхі шукалі рукі князёўны, але яна адмаўлялася ісці замуж. Бацькі хацелі аддаць яе замуж прымусам. Дазнаўшыся аб гэтым, яна цішком пакінула родную сям’ю і ўцякла ў жаночы манастыр,У сталым узросце Прадслава здзейсніла паломніцтва ў Палестыну і Ерусалім. Там яна і памерла ў 1173 годзе. Мошчы Ефрасінні Полацкай спачываюць цяпер у пабудаваным ёю Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры, які часткова захаваўся да нашых дзён.З імем полацкай князёўны звязаны такі помнік гісторыі і культуры, як крыж Ефрасінні Полацкай, створаны мясцовым майстрам Лазарам Богшам у 1161 г..Такім чынам, багатая, яскравая і шматгранная культура беларускіх зямель у ІХ–ХІІІ стст. стаяла ў шэрагу перадавых культур свайго часу, была часткай усходнеславянскай культуры.Вывад: Да увядзення хрысціянства станоўчай асткай культуры беларускіх зямель з’яўлялася вусная народная творчасць, але калі пачалі будавацца цэрквы у культуры з’явілась пісменнасць. Пры цэквах адкрывацца цэркоўна-прыходскія школы. Перакладаліся і перапісваліся кнігі, ствараліся бібліятэкі. Вялікі уклад у асвету унеслі Е.Полацкая, К.Тураўскі,

 

ВОПРОС№11 Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага. Навагрудскае княства. Міндоўг. Барацьба з крыжакамі. У Х111 ст. складваюцца перадумовы ўзнікнення ў Еўропе новага дзяржаўнага ўтварэння – Вялікага княства Літоўскага. Сярод мноства фактараў складанага і шматграннага працэсу ўтварэння новай дзяржавы, абагульніўшы асноўныя тэндэнцыі, можна выдзеліць наступныясацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання ВКЛ:1). Развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці, рамяства, гандлю, рост гарадоў, іх размяшчэнне на важных гандлёвых шляхах (па Дняпру, Заходняй Дзвіне, Нёману). Усё гэта спрыяла ўзбагачэнню мясцовай эканамічнай і палітычнай эліты, якая і стала ініцыятарам утварэння новай дзяржавы, каб абараніць сваю маёмасць і статус. Акрамя таго, накопленыя і прырастаючыя рэсурсы дазвалялі арганізаваць абарону і пашырэнне дзяржавы.2). Паглыбленне сацыяльнай дыферэнцыяцыі грамадства, сацыяльных супярэчнасцяў паміж саслоўямі. Сацыяльныя супярэчнасці і сілавыя спосабы іх вырашэння выклікалі патрэбу ў грамадскім парадку. У самім феадальным саслоўі таксама абвастраецца барацьба за панаванне. Усё гэта выклікала грамадскую патрэбу ва ўтварэнні дзяржавы, якая б заканадаўча абмежавала грамадска небяспечныя разбуральныя працэсы, якія праяўляліся ў знішчэнні людзей і матэрыяльных каштоўнасцяў.3). Неабходнасць барацьбы са знешняй небяспекай, якая зыходзіла найперш ад мангола-татараў і крыжакоў, а таксама галіцка-валынскіх і польскіх князёў. Некаторыя даследчыкі лічаць, што менавіта знешняя пагроза з боку Арды і рыцарскіх ордэнаў была асноўным штуршком да ўтварэння дзяржавы. Першай сталіцай Вялікага княства Літоўскага стаў славянскі Новагародак. Як сведчачь археалагічныя даследаванні, ў ХІІ-ХІІІ стст. Новагародская зямля дасягнула значнага эканамічнага і культурнага развіцця, а сам Новагародак стаў багатым горадам і моцнай крэпасцю. Землі вакол яго былі даволі ўрадлівымі і давалі добрыя ўраджаі. У самім горадзе вядучай галіной рамяства была апрацоўка каляровых і каштоўных металаў. Значная частка ювеліраў станавілася заможнымі гараджанамі. Развіваліся і іншыя рамёствы: выплаўка і апрацоўка жалеза, дрэва, ганчарства, разьба па косці. Новагародак меў шырокія гандлёвыя сувязі са славянскімі землямі, Прыбалтыкай, Візантыяй, Блізкім Усходам.На падставе высокага ўзроўню развіцця земляробства, рамёстваў і гандлю багацелі мясцовыя феадалы, аб чым сведчаць раскопкі іх пахаванняў. Новагародчына перажывала эканамічны ўздым. У перыяд нашэсця на ўсходніх славян манголаў і крыжакоў Новагародская зямля была адносна бяспечнай тэрыторыяй, яе гарады і вёскі не былі ўшчэнт разбураны, як большасць іншых зямель Русі. Тут ратаваліся ад заваёўнікаў і шматлікія бежанцы, што ўзмацняла прадукцыйныя сілы Новагародскай зямлі. Навагрудскае княства, Новагародскае княства — удзельнае княства ў Панямонні ў XIII—XIV стст. Цэнтр — г. Новагародак. Навагрудскі князь Ізяслаўупамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1237. а падставе гэтага запісу лічыцца, што побач з Міндоўгам у барацьбе з мазавецкім князем удзельнічаў і Ізяслаў, які быў у саюзных або васальных адносінах з Данілам Раманавічам. Пазней княства ўваходзіла ў склад уладанняў Міндоўга, Рамана Данілавіча, Войшалка, у 1-й палове XIV ст. — удзел чына ГедзімінаКарыята. Міндоўг (каля 1195 — 12 верасня 1263) — першы вялікі князь (кан. 1248—1253 і 1261—1263) Вялікага княства Літоўскага, першы і апошнікароль літоўскі (1253—1261).Вялікую небяспеку для беларускіх зямель у XIII - XV стст. уяўляла крыжацкая агрэсія (крыжакі - нямецкія рыцары, бязлітасныя і жорсткія заваёўнікі з Захаду). Нашэсце Тэўтонскага Ордэна пагражала не толькі разбурэннем славянскіх і балцкіх гарадоў і вёсак, фізічным знішчэннем народаў, але і духоўным упадкам, анямечваннем этнічных груп, што насялялі Усходнюю Еўропу. Палачане першымі ўступілі ў адкрытую барацьбу супраць агрэсіі нямецкіх рыцараў. У ніжнім цячэнні Дзвіны знаходзіліся гарады-крэпасці Кукенойс і Герцыке, якімі кіравалі васалы полацкага князя. Рыцары наблізіліся да горада Кукенойса. Тут княжыў Вячка, які паходзіў з дынастыі полацкіх князёў. З невялікай дружынай ён доўга і мужна адбіваўся ад захопнікаў; у 1208 г. мусіў спаліць Кукенойскі замак. Ён усё жыццё змагаўся з крыжакамі і загінуў у жорсткім баі ў 1224 г. У 1209 г. рыцары абрабавалі і спалілі другі старажытны фарпост Полацкага княства - горад Герцыке.Полацк умацоўваў палітычныя сувязі з наўгародскай зямлёй. Полацкія дружыны прымалі ўдзел у бітвах супраць шведскіх рыцараў на рацэ Няве (1240) і Чудскім возеры (1242).

ВОПРОС№12 Цэнтралізатарская палітыка і ўмацаванне ўлады вялікіх князёў літоўскіх ў ХІV ст. Рост тэрыторыі ВКЛ. Гедымін. Альгерд. Пераважна дабрахвотны характар уступлення славянскіх зя-мель у ВКЛ абумовіў адносную іх аўтаномію ў агульнай дзяржаве. Да-лейшае развіццё грамадскіх і эканамічных адносін у краіне патрабава-ла ўдасканалення дзяржаўнага кіравання і пераадолення сепаратызму ўдзельных князёў. У ліку першых, хто павёў барацьбу за цэнтраліза-цыю вялікакняскай улады, быў Ягайла (1377-1392). Прызначэнне яго вялікім князеі пасла смерці Альгерда выклікала незадавальненне яго зводнага брата – Андрэя, які княжыў у Полацку. У 1381 г. супраць Ягайлы выступіў Кейстут і прымусіў яго адрачыся ад трона. Толькі на наступны год Ягайлу з дапамогай крыжакоў удалося аднавіць уладу. Узяты ў палон Кейстут быў задушаны ў Крэўскім замку, але за зброю ўзяўся яго сын Вітаўт. У выніку дынастычная барацьба ўскладніла праблему цэнтралізацыі дзяржаўнай улады. Ягайлу як вялiкага князя не прызнавалі Андрэй Полацкі, Вiтаўт Кейстутавіч і інш.У той самы час кандыдатура Ягайлы стала сур’ёзна разглядацца ў якасці прэтэндэнта на польскі трон. У 1382 г. пасля смерці караля яго спадкаемцам заставалася непаўнагадовая дачка Ядзвіга. 14 жнiўня 1385 г. прыехаўшымі з Кракава ў Крэва пасламі з аднаго боку, а так-сама Ягайлам і яго братамi з другога, адбылося падпiсанне акта ўніі. Паводле яе, Ягайлу прапаноўваўся шлюб з Ядзвiгай і польскі трон. Неабходнымі ўмовамі надання акту юрыдычнай сілы прызнаваліся: прыняцце каталіцкай веры вялікім князем, яго братамі і сваякамі; вы-зваленне палонных палякаў. І нарэшце, што мела асаблiвую знач-насць, дагавор абавязваў вялікага князя «назаўсёды далучыць свае Лiтоўскiя i Рускiя землi да каралеўства Польскага».Першапачаткова Вялікае Княства Літоўскае аб'ядноўвала 3 зямлі: уласна Літва (плошча каля 64 тыс. км²), Жамойція (27 тыс. км²) і Новагародскай (з Гародняй, Ваўкавыскам, Слонімам, 23 тыс. км²). Гэтае першапачатковае ядро дзяржавы ахоплівала каля 114 тыс. кв. км, прычым 80 % займала балцкае, рэшту — усходнеславянскае («рускае») насельніцтва.На працягу 2-й паловы XIII — 1-й паловы XIV стст. да яго далучыліся Полацкае, Віцебскае, Таропецкае, Менскае, Свіслацкае,Пінскае і інш. княствы агульнай плошчай каля 136 тыс. км², а таксама частка Валыні з Берасцейшчынай (56 тыс. км²). У сярэдзіне XIV ст. ВКЛ ахоплівала больш за 300 тыс. км², У 1351—1366 Дарагічынская зямля належжала Мазавецкаму княству (васалу Польшчы). З 1370 Уладзімірскі і Крамянецкі паветы замацаваліся ў складзе ВКЛ.Адначасова на працягу 1350—1360-х адбылося істотнае павелічэнне тэрыторыі ВКЛ на усходзе: вялікі князь Альгерд, карыстаючыся аслабленнем Залатой Арды, падпарадкаваў частку Смаленскай (з Мсціславам, Белым і Ржэвам), Чарнігава-Северскую, Кіеўскую і Падольскую землі. З іх заходняя частка Падолля ў 1366 адышла да Польшчы, Ржэўская воласць належала ВКЛ толькі часова (да 1357, у 1359—1367, 1371—1381). Тэрыторыя ВКЛ дасягнула 630 тыс. км², доля «палітычнай Літвы» знізілася да 18 %, а этнічнай — да 14 %. Альгерд непасрэдна кантраляваў 10—15 % тэрыторыі, яго фактычны суправіцель Кейстут — прыкладна столькі ж, а 70—75 % складалі ўдзелы і вотчыны іншых князёў.

Гедымін (~1275 — 1341) — вялікі князь літоўскі (~1316—1341).Гедзімін быў сынам вялікага князя Віценя і ўзышоў на вялікакняскі пасад у 1316 годзе пасля смерці бацькі. Пачатак яго княжання быў пазначаны перамогай над крыжакамі пад Жэймамі. Каб супрацьстаяць Ордэну, вялікі князь узводзіць шэраг замкаў на паўночным захадзе Беларусі (у Троках, Вільні, Медніках, Новагародку, Лідзе, Мядзеле). Ён жа пераносіць сталіцу Вялікага Княства з Новагародка ў Вільню - старадаўні цэнтр крывіцкай каланізацыі, які напачатку меў назоў Крывічгорад, - і будуе там замак. У 1320 годзе каля Меднікаў Гедзімін на чале беларускага войска зноў разбіў крыжакоў. Але дасягнуць перамогі над Ордэнам, спадзеючыся толькі на зброю, было немагчыма, таму ён актыўна падтрымліваў варожых крыжакам Рыгу, Пскоў і Польшчу. Следам за сваімі папярэднікамі Гедзімін працягваў палітыку аб'яднання беларускіх земляў, умацавання нашага гаспадарства. У часы яго валадарання ў склад Княства ўвайшлі Менская, Віцебская, Турава-Пінская землі. Палітычная мудрасць Гедзіміна выявілася ў тым, што новым землям ён гарантаваў захаванне традыцыйных законаў - «старыны не рушыць, навіны не ўводзіць».Загінуў Гедзімін пад час штурму нямецкага замка Баербург у 1341 годзе. Альгерд (1296 — 1377 г.г.) Вялікі князь Вялікага княства Літоўскага (1345 — 1377 г.г.)Сын Гедзіміна. У 1318 годзе ажаніўся з віцебскай княжной Марыяй, у 1320 годзе пасля смерці віцебскага князя атрымаў яго княства ў спадчыну. Калі ў 1341 годзе Гедзіміннадзяляў сыноў, Альгерд да Віцебскага княства атрымаў Крэва і землі паабапал р. Бярэзіны. У 1345 годзе разам з братам Кейстутам скінуў з віленскага стальца іншага свайго братаЯўнута, стаў вялікім князем.Альгерд адбіваў наступ Тэўтонскага ордэна (гл. бітва на Стрэве, 1348; вайна Тэўтонскага ордэна і ВКЛ). У 1342 годзе дапамог Пскову супраць немцаў, яго сын Андрэй стаў пскоўскім князем. У канцы 1362 года, пасля бітвы на Сініх Водах, далучыў да ВКЛ Падольскую, Валынскую і Пераяслаўскую землі, паўднёвае Падняпроўе, прычарнаморскія землі ў вусці Серата, басейнах Днястра і Паўднёвага Буга. Пасадзіў удзельным князем у Кіеве свайго сына Уладзіміра, Падолле перадаў навагародскім князям Карыятавічам, войскі якіх складалі значную частку сіл у бітве на Сініх водах. У падтрымку цверскіх князёў здзейсніў тры паходы на Маскву (1368, 1370, 1372). Спрабаваў падпарадкаваць сабе Пскоў і Ноўгарад, вёў барацьбу з Польшчай за Валынь, Падляшша і Галіцыю (1349—1351, 1366; гл. вайна за галіцка-валынскую спадчыну). За яго часам тэрыторыя ВКЛ павялічылася больш чым у 2 разы.

 

ВОПРОС№13 Дынастычная барацьба ў Вялікім княстве Літоўскім у другой палове ХІV ст. Крэўская ўнія. Ягайла. Кейстут. ВітаўтУ канцы 13ст ў ВКЛ правілаў Войшалк і Віцень, якія працягвалі палітыку пашырэння тэр. Пры стаўнікоў у склад ВКЛ увайшло Полацкае кн-ць на правах аўтаноміі. Падчас Гедыміна большая частка Б. ўвайшла ў склад ВКЛ.В 1323г Гедыміна перанёс сталіцу з Наваградка ў Вільню. Пры Альберце ўсе нашы землі ўвайшлі ў склад ВКЛ. Пасля яго смерці князем стаў у абыход закона Ягайла. Для ўмацавання свайго становішча сватаецца да дачкі князя Дзмітрыя Данскога, які патрабуе васальнай залежнасці ВКЛ. Ягайла не згодны і таму звяртаецца да Польшчы. У 1384г на польскі прастол ўзведзена дачка караля Людовіка - Ядзвіга. Яна была заручаная з Вільгельмам Аўстрыйскім і ў выпадку іх шлюбу Польшча адыходзіць Аўстрыі. Каб пазбавіцца ад яго. засілля польскія магнаты выдаюць Ядвігу за Ягайлы. 14 жнів. 1385г у г Крэва падпісаныя ўмовы дамовы - Крэўская унія. Ўмовы дагавора: 1) Літ князі згаджаліся далучыць свае землі да кароны польскай 2) Ягайла станавіўся каталіком і распаўсюджваў веру 3) прадаставіць Польшчы ўсю казну ВКЛ 4) заплаціць 300тыс флоринтов Вільгельму Австр.5) вярнуць Польшчы ўсё захопленыя ВКЛ зямлі. Узімку 1386г Ягайла ўступае ў каталіцкую веру, а ў сакавіку карону. У выніку Крэўскай уніі ВКЛ захаваўся. сваю незалежнасць. Т.ч. унія не выходзіла за рамкі федэрацыі. Унія выклікала апазіцыю літ шляхты, кот ўзначаліў Вітаўт, ён зрынуў намесніка Ягайлы і стаў кіраваць дзярж-вом неза-мо ад Польшчы. У 1392г Вітаўт пажыццёва прызначаны «Гаспадар ВКЛ».

Ягайла (1352- 1 чэрвень 1434) - князь Віцебскі, Вялікі князь літоўскі (1377-1392), кароль польскі (1386-1434) і вярхоўны князь літоўскі (1392-1434). Сын Альгерда І Яго іншы жонкі, цверскай князёўны Юліяніі. Заснавальнік дынастыі Ягелонаў, адной з галін дынастыі Гедзімінавічаў, якаючы ды канц XVI ст. была кіруючай дынастыяй Вялікага Княства Літоўскага І Польшчы.У верасні 1380 Ягайла адправіўся на злучэнне в е Мамаем супраць маскоўскага князя Дзмітрыя Іванавіча І прамаскоўскі настроенай часткі літоўска-рускай шляхты, але, ня дайшоўшы ды Дона, даведаўся пра паражэнне Мамая Ў Кулікоўскай бітве І павярнуў назад.У 1380 заключыў сепаратныя пагадненні з Тэўтонскім І Лівонскім ордэнамі, апошняму перадаў Жамойць. Аднака стаў пагроза в е баку Ордэна І Вялікага княства Маскоўскага, а асабліва ўнутраная нестабільнасць ў ВКЛ вымусілі Ягайлу пайсці на Саюз в е Польшчай.У 1381 Годзю Ягайла выкарыстаў мір в е крыжакамі для здабыцця Полацку, у выніку чаго Ў кампаніі па ўсталяванні Ў горадзе прыхільнага ды Ягайлы брата, Скіргайлы, удзельнічалі І тэўтонскія атрады У кастрычніку 1381 Быў зрынуты в е Пасадэна сваім Дзядзько Кейстута, які праводзіў Палітычны курс на збліжэнне з маскву на антыардынской Аснова. Але Ягайла ня адмовіўся пекла гусенічны І ўжо Ў ліпені 1382 года вярнуў сабе Вялікае княжанне пры ваеннай дапамозе Тэўтонскага ордэна І дыпламатычнай падтрымцы Арды Ў 1382 Годзю Ягайла здолеў падняць паўстанне, падчас Якога пад выглядае перамоў Кейстут разам з сынам Вітаўта І шматлікімі сваякамі Быў прывабіць І заключаць] Ў Крэўскі замак, Дзе, па звестках адных крыніц, у прыпадку адчаю сам на сябе наклаў рукі, а згодна в е іншымі крыніцамі - Быў душыць па загадуй Ягайлы (15 жніўня 1382 года). Кейстут Гедзімінавіч (~ 1297 - 15 жніўня 1382 крэў), князь Троцкага-жамойцкі, Гарадзенскі (1341-1345), уладарыў Троцкай выпальванняў ВКЛ (1345-1381), Вялікі князь літоўскі (1381-1382). Сын Гедзіміна пекла другога шлюба, малодшы брат Альгерда.Пасля смерці Гедзіміна (зіма 1341) і старэйшага брата Манівіда (1342) знешняе становішча ВКЛ было складаным, Тэўтонскі ордэн рыхтаваў вялікую вайсковы кампанію. У 1345 Альгерд І Кейстут вырашылі ўзяць ўладу - Кейстут в е Трокаў в е войскам Прыйшоў у Вільню І паланіў Яўнута, пасвілі гэтага паклікаў Альгерда І перадаў яму Вільню як старэйшаму, прызнаючы вярхоўную ўладу брата. Альгерд в е Кейстут падзялілі ВКЛ на "выпальванняў", у 1352 Кейстут атрымаў ды сваіх уладанняў Яшчэ І Берасцейская зямля. Але пасвілі, відаць, Умовы дагавора Паміж братамі змяніліся, Альгерд больш не дзяліўся в е Кейстут далучанымі землямі. Вітаўт Вялікі (1350 - 27 Кастрычніка 1430) - Вялікі князь літоўскі (1392-1430, фармальна в е 1401), князь Гарадзенскі І троцкі.Вітаўт - Адзін з найвыдатнейшых гаспадароў Вялікага Княства Літоўскага, за палю дзейнасьць атрымаў найменьні Вялікі.Сын Вялікага князя Кейстута І Біруты, стрыечны брат Ягайлы. З раньняга стагоддзю ўдзельнічаў у войнах супраць маскву І Тэўтонскага ордэна. У 1374 атрымаў у валоданьне Гарадзенскае княства. Па сьмерці Вялікага князя Альгерда (1377) падтрымаў свайго бацьку Ў гусенічны за сталец. У гадзіну перамоваў зь Ягайлы ў Вільні (1382), Вітаўта разам з Кейстутам схапілі І зьмясьцілі Ў Крэўскі замак. У замку Кейстута задушылі, аднака Вітаўт пры дапамозе жонкі Ганны Сьвятаслаўны здолеў уцячы. Празь Берасьце І Мазовію прыбыў у Прусію, Дзе 21 Кастрычніка 1383 прыняў каталіцтва імя Віганд.

ВОПРОС№14 Дзяржаўны лад і кіраванне ў ВКЛ у ХІІІ - ХІV стст. Гаспадарчае жыццё. Гарады. Рамёствы. Судовая сістэма. Палітычны лад ВКЛ прайшоў шматвяковую эвалюцыю, аб’яднаўшы рысы іншаземных сістэм кіравання і традыцыі, якія існавалі ў Полацкім і іншых беларускіх княствах. З самага пачатку свайго існавання ВКЛ складвалася як неабмежаваная феадальная манархія. На чале дзяржавы стаяў вялікі князь ― гаспадар. У яго кампетэнцыю ўваходзілі:1-камандаванне ўзброенымі сіламі;2-выданне заканадаўчых актаў;3--прызначэнне на вышэйшыя дзяржаўныя пасады4;-паўнамоцтвы вышэйшага суддзі;5-абвяшчэнне вайны і заключэнне міра;6-вызначэнне накірункаў знешняй палітыкі;7-распараджэнне дзяржаўнымі фінансамі і інш.У ХІІІ–ХІV ст. многія важныя дзяржаўныя пытанні ён вымушаны быў узгадняць з васальнымі князямі і найбольш уплывовымі феадаламі, якія ажыццяўлялі выканаўча-распарадчую і судовую ўладу на месцах. У выніку пры князі ўзнік дарадчы орган, які атрымаў назву Рада Вялікага княства Літоўскага (Паны-рада). Першапачаткова яе склад вызначаўся гаспадаром па яго ўласным выбары. У такіх умовах у 1492 г. новаабраны князь Аляксандр (1492−1506), сын Казіміра Ягелончыка, выдаў прывілей, па якому абмяжоўваліся правы вялікага князя і пашыраліся правы Паноў-рады. Згодна з прывілеем, вялікі князь не меў права адмяняць або змяняць законы, пастановы і судовыя рашэнні, прынятыя разам з Радай. На пасяджэннях Рады вырашаліся пытанні дзяржаўнага кіравання, міжнародных зносін, прызначэння на кіруючыя пасады, падрыхтоўкі важнейшых заканадаўчых актаў, разглядаліся некаторыя судовыя справы. У поўным складзе Рада збіралася некалькі разоў у год. Бягучыя справы кіравання дзяржавай вырашала так званая Пярэдняя Рада, у якую ўваходзілі маршалак земскі, канцлер, падскарбі земскі, гетман, ваяводы і кашталяны Для вырашэння найбольш важных дзяржаўных справаў (выбары князя, пытанні вайны і міра, арганізацыя абароны, прызначэнне надзвычайных падаткаў і інш.) з ХV ст. пачаў збірацца вальны сойм. Ён з’яўляўся органам саслоўна-прадстаўнічай дэмакратыі ў ВКЛ. У пачатку ХVІ ст. вальны сойм набыў значэнне заканадаўчага і кантралюючага органа. Галоўнымі яго функцыямі былі:1выбары вялікага князя;2прызначэнне падаткаў на войска;3абвяшчэнне вайны і заключэнне міра;4разгляд крымінальных справаў вышэйшых дзяржаўных асобаў і знатных паноў. Саслоўна-прадстаўнічымі органамі ў ваяводствах і паветах былі соймікі, на якіх абмяркоўваліся мясцовыя і агульнадзяржаўныя справы, выбіраліся дэпутаты на вальны сойм, выпрацоўваліся інструкцыі, хадайніцтвы і просьбы да вялікага князя. Асобнае месца ў сістэме кіравання ВКЛ займалі гарады, якія мелі магдэбургскае права. Упершыню яно ўзнікла ў ХІІІ ст. у Еўропе, а з 80-х гадоў ХІV ст. атрымала распаўсюджанне на землях ВКЛ. Першым горадам, які атрымаў магдэбургскае права ў Княстве, была Вільня (1387), затым Берасце (1390) і інш. Прывілеі на магдэбургскае права гарадам давалі ўласнікі — вялікія князі або прыватныя феадалы. Магдэбургскае права давала гарадам судовы імунітэт, падатковыя льготы, права валодання зямлёй, ільготы ў рамеснай і гандлёвай дзейнасці, вызваляла ад воінскай павіннасці. У адпаведнасці з прывілеем, у гарадах ствараўся выбарны орган самакіравання − магістрат. Ён складаўся з гарадской рады і лавы. На чале магістрата стаяў войт, якому належала вышэйшая судовая і выканаўчая ўлада ў горадзе. Пасада войта не была выбарнай: ён прызначаўся вялікім князем з ліку буйных феадалаў.Гарадская рада, на чале якой стаялі бурмістры, разглядала маёмасныя і грамадзянскія справы мяшчан. Лава выконвала судовыя функцыі, а войтаўска-лаўніцкі суд (лаву) узначальваў войт. Засядаў гарадскі магістрат у спецыяльным будынку − ратушы, якая звычайна размяшчалася ў цэнтры горада.Такім чынам, па форме кіравання Вялікае княства Літоўскае можна вызначыць як саслоўна-прадстаўнічую манархію, што разам з наяўнасцю магдэбургскага права ў гарадах цалкам адпавядала традыцыям тагачасных еўрапейскіх дзяржаў. сялянскай гаспадаркі ў гэты перыяд была заснавана ў першую чаргу на земляробстве, жывёлагадоўлі, хатнім рамястве. Дапаможнымі заняткамі было бортніцтва, паляванне, рыбалоўства. Асноўнай сельскагаспадарчай культурай заставалася жыта. Шырока былі распаўсюджаны таксама авёс, ячмень, проса, грэчка, лён, каноплі. Вырошчваліся рэпа, агуркі, морква, буракі, цыбуля, часнок, боб, гарох і інш.[6] Разам з земляробствам развівалася і жывёлагадоўля. Як у панскіх маёнтках, так і ў гаспадарках сялян утрымліваліся коні, каровы, свінні, козы, авечкі. З хатняй птушкі разводзілі курэй, гусей, качак. Колькасць кароў, асабліва ў панскіх гаспадарках, часта перавышала патрэбы гаспадаркі ў малаку. Сельскае рамяство насіла ў асноўным хатні характар. У гэты час амаль кожны сялянскі двор выступаў як самастойны вытворчы калектыў, дзе вырабляліся ўсе неабходныя для гаспадаркі і жыцця рэчы. Выключэннем быў толькі выраб складаных прадметаў пераважна для сельскагаспадарчай вытворчасці. Таму спецыялізаванае сельскае рамяство ў гэты час прадстаўлялі ў асноўным рамёствы, што былі звязаны з вырабам прылад працы і жыццёва неабходных прадметаў: кавальскае, бондарскае, ганчарнае і інш.

 

ВОПРОС№15войска і вайсковая справа ў ВКЛ. “Вялікая вайна” і Грунвальдская бітва. Вынікі і значэнне Грунвальдскай бітвы. Суперніцтва з Маскоўскай дзяржавай. Войска Вялікага княства Літоўскага – тэма ў пэўнай ступені недаследаваная у беларускай гістарыяграфіі. У савецкія часы магчымасці беларускіх гісторыкаў у рэчышчы вывучэння гэтай тэмы былі абмежаваны, бо войска Вялікага княства нібыта было інструментам прыгнёту працоўнага беларускага народу літоўскімі феадаламі і пытанне гэтае мусяць разглядаць толькі літоўскія навукоўцы. Памылковасць гэтага сцвярджэння зараз відавочна, аднак на сучасным этапе мала даследчыкаў на Беларусі займаюцца вайсковай гісторыяй ВКЛ. Да таго ж на сённяшні дзень у Беларусі існуе досыць вялікая цікавасць да гістарычнай мінуўшчыны, у тым ліку вайсковай, аб чым сведчыць вялікая колькасць клубаў гістарычнай рэканструкцыі.Дадзеная праца павінна з аднаго боку стаць першай падагульняючай працай па дадзенай тэматыцы, а з іншага задаволіць грамадскую цікавасць да дадзенай гістарычнай тэмы. Вялікая вайна 1409-1411 гадоў - баявыя дзеянні Паміж Польскім каралеўствам І Вялікім Княства Літоўскім в е аднаго боку І Тэўтонскім ордэнам в е другога.ВКЛ імкнулася вярнуць Захоплення ордэнам Жамойць, Польскае каралеўства - Памор'е І маркграфства Новую Марку, пакінуць за сабой Добжынскую Зямля. Абедзве дзяржавы хацелі разграміць узброеныя сілы ордэна. Крыжакі імкнуліся захаваць за сабой гэтыя землі асабліва Жамойць. Жамойць якаючы злучала паморска-прускія І лівонскія ўладанні ордэнаВКЛ 14 Верасня 1408 заключыўшы мір в е Маскоўскім вялікім княства, Чым забяспечыла сябе тыл. Крыжакі І саюзнікі Праводзілі прапагандысцкую кампанію І вербавалі наймітаў па ўсёй Еўропе. 31 мая 1409 у Жамойці выбухнула паўстанне супраць ордэна, неафіцыйна падтрыманае вялікім князем ВКЛ Вітаўтам. Ваенныя дзеянні пачаліся 16 жніўня 1409 калі войскі ордэна напалі на польскія гарнізоны Ў Добжынскай зямлі. У гадзіну ваеннай кампаніі 1409 крыжакі захапілі Добжынскую Зямля, у Новай Марцаў разбілі паспалітае рушэнне, войскі ВКЛ уступілі Ў Жамойць І выгналі Адтуль Вораг, палякі вярнулі Быдгашч. 8 Кастрычніка 1409 Польшча пры пасрэдніцтве караля Вацлава заключыўшы в е ордэнам перамір'е «так заходу сонца» 24 чэрвень 1410 паводле Якога абодва бакі захоўвалі ўладанні на гадзіну падпісання пагаднення, палякі абавязваліся ня дапамагаць жамойтам І ІХ саюзнікам. Перамір'е ня тычылася ВКЛ, аднака ордэн актыўных дзеянняў супраць княства ня пачаў. 8-9 снежных 1409 у Брэсце адбылася таемная нарадуюцца, на якой польскі кароль Ягайла І Вітаўт разгледзелі І ўзгаднілі стратэгічна-тактычныя пытанні летняй кампаніі 1410.У маі 1410 Ордэн заключыў перамір'е в е ВКЛ ды 24 чэрвень Грунвальдская бітва - вырашальная бітва «Вялікай вайны» 1409-1411 гадоў, тое, што адбылося 15 ліпеня 1410 года. Саюз Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага пад правадырствам караля Уладзіслава II Ягайлы і вялікага князя літоўскага Вітаўта атрымаў вырашальную перамогу над войскам Тэўтонскага ордэна. Большасць рыцараў ордэна было забіта ці ўзята ў палон. Нягледзячы на ​​паразу, крыжакі змаглі вытрымаць двухмесячную аблогу сталіцы і панеслі толькі нязначныя тэрытарыяльныя страты ў выніку Торуньская свету 1411 года. Тэрытарыяльныя спрэчкі працягваліся да заключэння Мельнского свету 1422 года. Каля траціны тэўтонскай арміі палегла на полі бою, было забіта практычна ўсё кіраўніцтва Ордэна, значная колькасць рыцараў патрапіла ў плен.Завершивший Вялікую вайну Торуньскі мір лютага 1 1411 меў адносна мяккія для Ордэна ўмовы: той губляў Жамойць на карысць Вялікага княства, Добжиньскую зямлю ў карысць Польшчы і выплачваў кантрыбуцыю. Неўзабаве пасля гэтага, у ходзе Трынаццацігадовай вайны, Ордэн быў канчаткова разгромлены польскай дзяржавай ўжо без удзелу Вялікага княства Літоўскага і, пазбавіўшыся значнай часткі сваіх уладанняў ва ўсходняй Памераніі, а таксама ўласна ў Прусіі, якія трапілі ў падпарадкаванне непасрэдна польскай кароне, прызнаў васальную залежнасць ад Польшчы. Ордэн праіснаваў да 1525 года, калі Вялікі магістр Тэўтонскага ордэна Альбрэхт Гогенцолерн Брандэнбургскі перайшоў у пратэстантызм (аўтарам гэтага плана быў прапаведнік Марцін Лютар) і абвясціў аб стварэнні герцагства Прусія - першага пратэстанцкага дзяржавы ў Еўропе.К канцу XV ст. амаль скончылася палітычнае аб’яднанне паўночна-усходняй Русі пад уладай Вялікага князя Маскоўскага. Маскоўскі Вялікі князь прэтэндаваў на ролю адзінага праваслаўнага гасудара – абаронцу інтарэсаў праваслаўнага насельніцтва. Канфрантацыя паміж Маскоўскай дзяржавай і Вялікім княствам прывяла спачатку да неабвешчанай прымежавай вайны працягласцю з 1487 па 1494 гг. У 1500 г. канчаткова былі разарваны адносіны паміж Рускай і Літоўскай дзяржавамі.. У выніку у 1503 г. было заключана перамір’е тэрмінам на 6 гадоў. ВКЛ вымушана было адмовіцца на карысць Масквы ад усёй верхнеокскай Украіны, ад Чарнігава-Северскай зямлі, у тым ліку і ад Гомеля, ад значнай часткі Смаленскай і Віцебскай зямель.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: