Па беларускай мове і літаратуры

Заданні для першага этапа рэспубліканскай алімпіяды

Па беларускай мове і літаратуры

(2016/2017 навучальны год)

Клас

Заданне 1. Вызначыць колькасць гукаў у словах, падаўшы iх праз транскрыпцыю. Максiмальны бал = 10 балаў (1 слова= 1 бал)

 

Дзядзька, дождж, надзея, ледзьве, падземны, паджарка, персiдскi, сузоре, ураджай, яечня.

 

Заданне 2. Да замежных (запазычаных з iншых моў) слоў падабраць беларускiя адпаведнiкi-сiнонiмы. Максiмальны бал = 10 балаў (1 слова= 1 бал)

Алфавiт, баталiя, iнтэрвал, iнцыдэнт, дэфект, лозунг, мемуары, дыскусiя, рэвiзiя, экзамен.

 

Заданне 3. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову.

Максiмальны бал = 5 балаў (1 словазлучэнне = 0,5 бала)

Сварить ботву -....; накрашенная бровь -...; притяжательное местоимение -...; маленький перепеленок -...; проданная посуда --...; встретиться на рассвете -...; отключенное электричество -...; сломанная прялка -...; соленая селедка -...; красная гвоздика -....

Заданне 4. Растлумачыць фразеалагiзмы. Максiмальны бал = 6балаў (1 тлумачэнне = 1 бал)

соваць нос- павесiцьгалаву-

надзьмуць губы- зарубiць на носе-

пагрэцьрукi- даць драпака-

 

Заданне 5. Запiсаць правiльна. Максiмальны бал = 6балаў (2 словы= 1 бал)

(па) брацку, (па) свойму, (на) ляту, (па) першае, (да) цямна, (да) заўтра, (з) разбегу, (у) абдымку, (у)прыкуску, (з) роду, у (бок) лесу, (на) пагатове.

 

Заданне 6. З улікам асаблівасцей словаўтварэння ў кожным радзе знайдзіце чацвёртае “лішняе”і падкрэсліце яго. Абгрунтуйце свой выбар. Максiмальны бал = 6 балаў (1 тлумачэнне = 1 бал)

1.Драбніца, кісліца, сальніца, цяпліца.__________________________________________

2.Падгалосак, падзагаловак, падлесак, падпасак.________________________________

3.Громаадвод, законапраект, лесастэп, торфабрыкет._____________________________

4.Безаблічны, безбілетны, бездакорны, бездухоўны.______________________________

5.Аб’ездзіць, абкасіць, абмакнуць, абмежаваць._________________________________

Заданне 7. “Прыгатуйце” мачанку, размясціўшы сказы ў неабходнай паслядоўнасці.

Максiмальны бал = 5 балаў

МАЧАНКА ПА-СЯЛЯНСКУ

1. Да мачанкі падаць бліны або вараную бульбу.

2. Кавалкі свініны і сырой сялянскай каўбасы абсмажыць.

3. Паставіць на 20-25 хвілін у духоўку.

4. Дадаць соль, лаўровы ліст, пакласці кавалачкі падскваранага разам з цыбуляй сала, а таксама свініну і каўбасу.

5. Пшанічную або ячную муку развесці халоднай вадой і ўліваць у кіпень, увесь час памешваючы, да ўтварэння рэдкай мучной падліўкі.

 

Заданне 8. Перабудуйце двухсастаўныя сказы ў аднасастаўныя. Запішыце і вызначце тып аднасастаўных сказаў. Максiмальны бал = 7 балаў (1 сказ = 1 бал)

1. Мы з вамі будзем удзельнічаць у конкурсе маладых выканаўцаў народных песень. 2. Не рабі ты ліхога, і не бойся нікога. 3. Там адразу з парадамі вернымі дактары чула схіляцца над табой. 4. Тужыць, браток, мы не маем часу. 5. Хутка ў магазін паступяць новыя тэлевізары. 6. Многія нашы мясціны прыгожыя. 7. Наступіў апошні дзень зімы.

Заданне 9. Запішыце адпаведныя літаратуразнаўчыя тэрміны, пададзеныя ў вызначэнні. Максiмальны бал = 4 балы (1 тлумачэнне = 1 бал)

1.Асноўная думка, што вынікае з усяго паказанага, вывад, выснова, якую робіць чытач, пазнаёміўшыся з творам, - гэта _______________________________________.

2.Тое жыццёвае пытанне, якое пісьменнік ставіць у творы, на якое звяртае ўвагу чытача, гэта _____________________________________________________________.

3.Тое, пра што ідзе размова ў творы, што ў ім паказваецца,-_____________________.

4.Невялікі сюжэтны верш гераічнага ці легендарнага зместу, у якім расказваецца

пра незвычайнае здарэнне, - гэта _________________________________________.

 

Заданне 10. Назавіце імёны і прозвішчы вядомых вам беларускіх мовазнаўцаў (1 бал за кожнае імя і прозвішча).

 

Тэкст для водгуку

Ніл Гілевіч

Мая мама добрая такая,
Мая мама проста залатая!
А ўжо так мянематулькалюбіць!
Кожны раз і песціць, і галубіць,
І да сэрца горне, і мілуе,
І так шчыра-моцнапацалуе,
І прамовіцьласкаваеслоўца,
І сама засвеціцца - як сонца!


ЗАЦВЕРДЖАНА
Загад аддзела адукацыі,
спорту і турызму адміністрацыі
Кастрычніцкага раёна г. Магілёва
16.09.2016 № 247

Заданні для першага этапа рэспубліканскай алімпіяды

па беларускай мове і літаратуры

(2016/2017 навучальны год)

Клас

Заданне 1. Вызначыць санорныя гукі, заключыўшы іх у квадратныя дужкі, у наступных словах. (Усяго – 30 гукаў санорных. 1 гук – 0,2 бала. Максімальны бал = 6 балаў).

Дзядуля, апельсін, яечня, мяцеліца, Нясвіж, перавал, салаўі, улюбёны, ураджай, рабінавы, ільняны, ірдзенне.

 

Заданне 2. Да прапанаваных фразеалагізмаў падбярыце фразеалагізмы-антонімы. (Максiмальны бал = 6 балаў (1 тлумачэнне = 1 бал)

Хоць вока выкалі-

Ні свет ні зара-

Рукой падаць-

Хоць да раны прылажы-

Як маслам па сэрцы-

Востры на язык-

Падмазаць пяткі-

Як карова языком злізала-

Заданне 3. Вызначце колькі спатрэбілася (ці спатрэбіцца) ведаць правілаў, каб напісаць словы ў дадзеным урыўку. Якія гэта правілы (на кожны канкрэтны выпадак)? (Максiмальны бал = 6 балаў (1 тлумачэнне = 1 бал)

Неба сеяла цяпло,

Дробны дождж церушыў.

У думках радасна было,

Беглі песні ад душы.

 

Заданне 4. Уважліва прачытайце словы і суаднясіце з іх значэннем, адказ запішыце. (Максімальная колькасць балаў – 5,5; па 0,5 за кожны правільны адказ)

агон А пісьмовая прылада-палачка, у якую ўстаўляецца пяро; ручка.  
адвой Б наваколле паселішча, звычайна вясковага.  
акап В чарніла  
асадка Г хвост  
аселіца Д той, хто займаецца афёрамі; нядобрасумленны дзялок  
асот Е падман  
атава Ё затока  
атопкі Ж трава, якая вырасла ў той самы год на скошаным  
атрамант З навес над страхою, дахам  
аферыст І стары зношаны абутак  
ашука К калючае пустазелле  

Адказ: А_, Б_, В_, Г_, Д_, Е_, Ё_, Ж_, З_, І_, К_.

Заданне 5. Падабраць беларускія варыянты (г.з.пераклад) да наступных выразаў. Максiмальны бал = 10 балаў (1 словазлучэнне = 1 бал)

 

благодарить отца,смеяться над ним, простить его, извините меня, ухаживать за больным, ходить за грибами, купить вне очереди, вздохнуть полной грудью, добро пожаловать, выше брата.

Заданне 6. Пастаўце патрэбныя знакі прыпынку, зрабіце сінтаксічны разбор сказа, пабудуйце схемы. Максiмальны бал = 6 балаў

Балота на якім прыгожа раскінуўся астравок дзе расла разам з другімі дрэвамі і гэтая маладая бярэзінка здавалася не мела канца-краю.

 

Заданне 7. Абазначыць графічна марфемы наступных слоў. Максiмальны бал = 12 балаў (1 слова= 1 бал + па 2 балы за кожнае слова словаўтваральнага разбору )

Бессардэчна, старажытнасць, упрыгожванне, зарубцавацца, абяззбройванне, параскручваць, перабінтаваны, перанаселенасць.

Зрабіць поўны словаўтваральны аналіз двух апошніх слоў.

Заданне 8. Запішыце, якія беларускія назвы месяцаў адпавядаюць паняццям, аформленым з дапамогай наступных слоў. Максiмальны бал = 6 балаў(1 слова = 0,5 бала)

Агароднік -..., бліннік -..., бярозавік -..., вясельнік -…, вясеннік-..., мёднік -..., мясаед -..., поснік -..., спаснік -..., хлебнік..., шчаўнік..., ягаднік -....

Заданне 9. Знайдзіце памылкі ў імёнах пісьменнікаў, запішыце правільны варыянт. (Максімальная колькасць балаў =7,5, па 0,5 за кожны правільны адказ).

Васіль Навуменка, Пятро Шамякін, Якуб Барадулін, Святлана Янішчыц, Васіль Карамазаў, Георгій Дудараў, Уладзімір Разанаў, Тамара Баравікова, Зінаіда Пашкевіч, Юрый Атраховіч, Віктар Скурко, Мікалай Быкаў, Канстанцін Луцэвіч, Сяргей Грачанікаў, Мікола Цяпінскі.

Заданне 10. Вызначце аўтараў крылатых выслоўяў і афарызмаў. (Максімальная колькасць балаў = 3, па 0,5 за кожны правільны адказ).

 

1. Мне сняцца сны аб Беларусі.

2. І дзе на свеце ёсць такая,

Як Нёман, рэчачка другая.

3. Няма таго, што ранш было...

4. Да славы прагныя, ды вузкія ў плячах.

5. І ўсё мілагучна для слыху майго:

І звонкае “дзе” і густое “чаго”.

6. Трэба дома бываць часцей...

а) Кандрат Крапіва;б) Янка Купала;в) Рыгор Барадулін;г) Пімен Панчанка;

д) Якуб Колас;е) Максім Багдановіч

Тэкст для водгуку

Ніл Гілевіч


Сорак трэцi. Вiхура смяротная.
Ёй - нi краю яшчэ, нi канца.
Як ты бачна, бяда ўсенародная,
У паглядзе падлетка байца!..

Мне хапiла б свайго незабытага.
Толькi як я пра тых прамаўчу? -
Шынялёк i пiлотачка Быкава
Неадступна стаяць уваччу.


ЗАЦВЕРДЖАНА
Загад аддзела адукацыі,
спорту і турызму адміністрацыі
Кастрычніцкага раёна г. Магілёва
16.09.2016 № 247


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: