Заданні для першага этапа рэспубліканскай алімпіяды

Па беларускай мове і літаратуры

(2016/2017 навучальны год)

Клас

Заданне 1. Вызначыць, якія словы складаюцца з наступных гукаў. Максiмальны бал = 6 балаў(1 слова = 0,5 бала)

 

а) [к], [й], [з], [а], [ы]; д) [т], [п], [а], [с], [й], [д], [э];

б) [й], [э], [н'], [а], [й], [ч], [а]; е) [а], [х], [о], [к'],[л']

в) [ц'], [к], [дз'], [а], [а]; ж) [дз'], [м'], [ц'], [в'], [э], [а];

г) [э], [ц'], [а], [ф'], [к]; з) [д], [ч]( [ш], [о].

 

Заданне 2. Паставіць назоўнікі ў форме Творнага склону адзіночнага ліку. Максiмальны бал = 12 балаў(1 слова = 0,5 бала)

Беларусь, Нарач, Свіцязь, Друць, Свір, 0б, Сібір, Кем, глыб, верф, госць, гусь, медзь, веліч, радасць, кіпень, завязь, шыр, ветразь, боль, квецень, шынель, шампунь, цытадэль.

Заданне 3. Пастаўце націск у словах. Максiмальны бал = 5 балаў (1 слова = 0,5 бала)

Буксіраваць, браніраваць (пакрывацца бранёю), браніраваць (пра месца, білет), газіраваць, зманціраваць, прэміраваць, карэкціраваць, памасіраваць, рэжысіраваць, татуіраваць

Заданне 4. З прапанаванымі суфіксамі прыдумайце і запішыце словы ўказанай часціны мовы. Максiмальны бал = 6 балаў(1 слова = 1 бал)

1. –яш- (назоўнік) 2. –чат- (прыметнік) 3. –ачк- (займеннік)

4. –ав- (лічэбнік) 5. –ану- (дзеяслоў) 6. –ма- (прыслоўе)

Заданне 5. Вызначце сказы, у якіх назіраецца няправільнае спалучэнне лічэбніка з назоўнікам. Запішыце правільнае спалучэнне. Максiмальны бал = 6 балаў(1 сказ = 1 бал)

1.Трое настаўніц выехалі на нараду. 2. Падводы ехалі па абодвух баках ракі. 3. Катлаван капалі двое бульдозераў. 4. Дзве трэціх поля засеяны ячменем. 5. На беразе ракі стаяла чацвёра жанчын. 6. Усе чацвёра хлопцаў скончылі школу. 7. Падарожніцы спыніліся каля двух прыгожых бяроз. 8. Антось спыніўся ў двух кроках ад нас. 9. Пяцёра трактараў працавалі ў полі.

Заданне 6. Запішыце словы ў адпаведныя слупкі табліцы. Максiмальны бал = 6 балаў(1 слова = 0,5 бала)

Арганайзер, байкер, гамбургер, інаўгурацыя, кабукі, перфоменс, прадзюсар, саміт, спічрайтар, фаст-фуд, шэйкер, электарат.

 

Сфера сучаснагажыцця Словы
Палітыка, сацыяльны лад, ідэалогія  
Культура і шоу-бізнес  
Быт  

 

Заданне 7. Да рускiх фразеалагiзмаў падабраць па сэнсу беларускiя адпаведнiкi. Максiмальны бал = 8 балаў(1 слова = 1 бал)

а) олух царя небесного - д) как кур во щи -

б) в кои-то веки - е) попасть впросак –

в) ни шатко ни валко - ж) отмочить шутку –

г) два сапога пара - з) без задних ног –

Заданне 8. Укажыце, якім членам сказа з'яўляюцца падкрэсленыя словы і якой часцінай мовы яны выражаны. Максiмальны бал = 6 балаў(1 слова = 1 бал)

1. Ляцела ўпартае "алё" па правадах паштовых. (М. Калачынскі).

2. Паміж 981 і 983 гадамі тураўскі князь Тур быў пазбаўлены ўлады ў адным з найбольш буйных палітычных цэнтраў тагачаснай Русі. (А. Рогалеў).

3. У яго перахапіла дыханне. (У. Караткевіч).

4. Дзеда ўсюды носяць ногі, і к нам прыйдзе на хвілінку адпачыць крыху з дарогі. (Я. Колас).

5. Пешы коннаму не таварыш. (Прыказка).

6. На сцюдзёнай азёрнай вадзе, пад завеяй сярдзітай пургі, засталася сям'я лебядзей.Хведаровіч).

Заданне 9. Уважліва прачытайце азначэнні ў першым слупку, запоўніце другі слупок літаратурнымі тэрмінамі. Максiмальны бал = 7 балаў(1 слова = 1 бал)

Дзеючая асоба мастацкага твора  
Род літаратуры, які грунтуецца на апісанні фактаў, падзей, стварэнні аб’ектывізаваных вобразаў герояў, пададзеным як бы без удзелу аўтара  
Нерыфмаваны, рытмічна арганізаваны сілаба-танічны верш.  
Паўторы слоў ці словазлучэнняў у пачатку вершаў, якія істотна ўплываюць на кампазіцыю твора, яго змест.  
Урачысты, узнёслы верш, хвалебная песня ў гонар важнай падзеі, з’явы, асобы.  
Мастацкае азначэнне, якое вобразна характарызуе прадмет, з’яву або чалавека  
Форма лірычнага верша з васьмі радкоў, у якім два першыя і два апошнія, а таксама першы і чацвёрты радкі аднолькавыя. Такім чынам, першы радок паўтараецца тройчы, другі – двойчы.  

Заданне 10. Устаўце прапушчаныя словы. Запішыце назву твора, псеўданім і сапраўднае імя аўтара, час напісання твора. Максiмальны бал = 8 балаў(1 слова = 1 бал)

З легендаў і казак былых пакаленняў,

З калосся __________ жытоў і пшаніц,

З сузор’яў і сонечных цёплых праменняў,

З грымучага ззяння бурлівых крыніц,

З птушынага шчэбету, шуму дубровы,

І з гора, і з радасці, і з усяго

Таго, што лягло назаўсёды ў аснову

Святыні народа, бяссмерця яго,-

Ты выткана, дзіўная родная мова.

 

Няма на зямлі таго шчасця і гора,

Якога б ты нам перадаць не магла.

Няма такіх ____________,глыбокага мора

І гор, праз якія б ты не правяла

Мяне на радзіму, туды, дзе сягоння

Стаіць акрываўлены вораг з пятлёй

Над спаленай хатай, над родным загонам,

Над _______ і над песняй маёй,-

Над тым, што было і што век будзе вольным.

 

Народ пранясе цябе, родная мова,

Святлом ________ у сэрцы сваім

Праз цемру і годы змаганняў суровых.

Калі ж ападзе і развеецца дым

І нівы васкросшыя закаласяцца,

Ізноў прашуміш ты вясновым дажджом,

Ізноў зазвініш ты ў кожнай у хаце,

_________ дасі іх сярэбраны гром

І вусны расквеціш усмешкай дзіцяці.

 

НАЗВА ТВОРА:____________________________________________________

ПСЕЎДАНІМ:________________________________________________________

САПРАЎДНАЕ ІМЯ АЎТАРА:________________________________________­­­­­

ЧАС НАПІСАННЯ ТВОРА:___________________________________________

Тэкст для водгуку

Ніл Гілевіч

Паклон табе, мой беларускі краю!
Ты – мой, я – твой: ад роду і навек.
Я зноў і зноў да сэрца прыкладаю
Твой ліст дубовы – як чароўны лек.

За хлеб, што ем, за песні, што спяваю,
За шчасце звацца іменем тваім –
Паклон, паклон табе, мой родны краю!
Ты – мой, я – твой: усюды і ва ўсім!

 

 


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: