Кантрольныя пытанні і заданні

 

1. Як Вы лічыце, ці магчымы пераход краіны ад таталітарных да дэмакратычных форм жыцця без перамен у грамадскай свядомасці? Адказ абгрунтуйце.

2. Дайце ацэнку жнівеньскаму путчу ГКЧП і прааналізуйце прычыны правалу спробы дзяржаўнага перавароту.

3. Паспрабуйце змадэліраваць альтэрнатыўныя варыянты магчымага развіцця Беларусі ў апошняй чвэрці ХХ ст.

4. Вызначце і прааналізуйце сувязь паміж палітычнымі і эканамічнымі рэформамі ў Рэспубліцы Беларусь.

5. Дакажыце шматвектарнасць знешнепалітычнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь.

 

 

ПРЫКЛАДНАЯ ТЭМАТЫКА РЭФЕРАТАЎ

1. Беларуская эканамічная мадэль: ад пераходу да рынку да сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі.

2. Эвалюцыя палітычнай сістэмы Рэспублікі Беларусь.

3. Культура незалежнай Беларусі: умовы развіцця, здабыткі і дасягненні.

 

 

ЛІТАРАТУРА

 

1. Агульныя пытанні гісторыі Беларусі. Беларусь ад Старажытных часоў да нашых дзён: Зб. артыкулаў. – Мінск, 1993.

2. Данилов А.Н. Переходное общество: проблемы системной трансформации. – Минск, 1997.

3. Драгун О., Креп Т. Предпринимательская деятельность в Белоруссии //Человек и экономика. – 1991. – № 9.

4. Елаўскіх В.У. Механізм тармажэння і шляхі пераадольвання ў вынаходніцтве і рацыяналізацыі // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. – 1991. – № 6.

5. Злотников Л. Годы независимости, движение по замкнутому кругу // Белорус. рынок. –1995. – № 2.

6. Мірановіч Я. Найноўшая гісторыя Беларусі. – Санкт-Пецярбург, 2003.

7. Мясникович М.В. Становление рыночной экономики в Республике Беларусь. – Минск: Изд-во БГУ, 1995.

8. Тихомиров А.В. Беларусь в международных отношениях 1772 – 2002 гг. – Минск, 2003.

9. Шимов В.Н. Экономическое развитие Беларуси на рубеже веков: проблемы, итоги, перспективы. – Минск, 2003.

10. Шыбека З. Нарыс гісторыі Беларусі (1795 – 2002). – Мінск, 2003.

11. Эканамічная гісторыя Беларусі /Пад рэд. В.І. Галубовіча. – Выд. 3-е. – Мінск, 1999.

 

 

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Гісторыя Беларусі багатая і самабытная. Яна з’яўляецца скарбам не толькі непасрэдна беларускага народа, але і неад’емнай часткай славянскай і еўрапейскай гісторыі. У беларускай гістарыяграфіі вылучаюцца некалькі агульных заканамернасцей, у адпаведнасці з якімі адбывалася развіццё народаў Еўропы, у тым ліку і беларускага:

· асноўныя этапы цывілізацыйнага развіцця (Старажытнасць, Сярэднія вякі, Новы час, Навейшы час);

· этапы сацыяльна-эканамічнага развіцця (дзікасць, варварства, аграрнае грамадства, індустрыяльнае грамадства);

· формы палітычнага ладу (манархія, таталітарызм, дэмакратыя);

· этапы духоўнага і культурнага развіцця (прыняцце хрысціянства, Рэнесанс, Рэфармацыя, Контррэфармацыя, Асветніцтва) і інш.

У сваім развіцці беларускі народ прайшоў доўгі і няпросты шлях. Займаючы выгаднае геаграфічнае становішча, беларускія землі траплялі ў сферу палітычных інтарэсаў розных дзяржаваў і вельмі часта паняволі ўцягваліся ў ваенныя канфлікты. Войны аказалі вельмі значны ўплыў на фарміраванне беларускага этнасу і менталітэту. Але ў гэтых цяжкіх выпрабаваннях беларусы здолелі выстаяць, зберагчы нацыянальныя каштоўнасці і адметнасці – мову, культуру, звычаі.

Адной з асаблівасцяў гісторыі Беларусі з’яўляецца той факт, што беларуская нацыя фарміравалася ў асноўным як нацыя сялянская. Уваходжанне Беларусі ў склад Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі і Савецкага Саюза суправаджалася палітыкай паланізацыі і русіфікацыі. У выніку гістарычна склалася так, што беларуская нацыянальная інтэлігенцыя доўгі час існавала толькі ў першым пакаленні. Таму можна сказаць, што беларускі народ здолеў захавацца як самастойны этнас не «дзякуючы», а «насуперак» многім гістарычным падзеям і палітычным памкненням.

Галоўным багаццем Беларусі заўсёды былі людзі. Працавітыя, таленавітыя і сумленныя, яны штодзённай працай стваралі матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці, якія сёння з’яўляюцца нашымі здабыткамі.

Гісторыя беларускага народа працягваецца, і ад кожнага з нас залежыць, якім будзе будучае нашай краіны.

Дадатак 1


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: