Сутнасць і значэнне новай эканамічнай палітыкі

Эканоміка БССР у перыяд НЭП

У надзвычайных умовах замежнай інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны надзвычайныя метады кіравання гаспадаркай былі апраўданы, але з усталяваннем міру насельніцтва не згаджалася з працягам “ваеннага камунізму”. Расла незадаволенасць рэквізіцыямі сярод сялянства. На мяжы 1920-1921 гг. краіну ахапіў цяжкі эканамічны крызіс, звязаны з памылкамі ў празмерна цэнтралізаваным кіраванні гаспадаркай краіны.

На Х з’ездзе РКП(б) у сакавіку 1921 г. пачалося афармленне новай эканамічнай палітыкі (НЭПа). НЭП – гэта сістэма мер, разлічаных на пераходны перыяд ад капіталізму да сацыялізму. Харчразвёрстка замянялася харчовым падаткам, які паступова зніжаўся з 20% прадукцыяй у 1921 г. да 5% грашыма ў 1925 г. Абвяшчалася свабоды форм землекарыстання. Законнымі прызнаваліся арцель, абшчына, прыватнае ўладанне ў выглядзе вотрубаў ці хутароў. Дазвалялася арэнда і наёмная праца. Замацаваны гэтыя прынцыпы былі ў Законе аб працоўным землекарыстанні (верасень 1922 г.). Заахвочвалася кааперацыя. Развіццё атрымалі збытавыя, забеспячэнскія, крэдытныя аб’яднанні. Да канца 20-х гг. імі была ахоплена большая палова ўсіх сялянскіх гаспадарак. Дазваляўся з мая 1921 года прыватны гандаль лішкамі сельскагаспадарчай прадукцыяй. Свабодны гадаль патрабаваў стабільнай грашовай сістэмы, таму з 1922 года пачалася грашовая рэформа.

Быў адноўлены Дзяржбанк у 1921 годзе і дазволена стварэнне акцыянерных і камерцыйных банкаў. Развіваўся знешні гандаль, стымуляваўся экспарт. З 1922 года Дзяржбанк пачаў эмісію чырвонцаў, якія мелі намінальнае залатое забеспячэнне (1 чырвонец = 10 дарэвалюцыйных залатых рублёў = 7,74 г золата). Для падтрымання валютнага курсу чырвонца збіраліся валютныя рэзервы. Але адразу перайсці на цвердыя грошы краіна не здолела, былі ўведзены “пераходныя” грошы – “саўзнакі”, з дапамогай іх ліквідаваўся бюджэтны дэфіцыт (“ саўзнак ” – рубель 1923 г. быў роўны 1 млн. рублёў эмісіі да 1922 г.). З лютага 1924 года быў спынены выпуск саўзнакаў. Замест іх уводзілі казначэйскія білеты вартасцю 1, 3, 5 руб. з намінальным залатым зместам, разменная сярэбраная і медная манеты. Адмяняліся ўсе абмежаванні для прыватных асоб на сумы ў ашчадных касах, гарантавалася тайна ўкладаў і немагчымасць іх канфіскацый.

У сваю чаргу, зрухі ў сельскайгаспадарке і гандле, стабілізацыя грашовай сістэмы стымулявалі развіццё прамысловасці.

Былі адменены дэкрэты, якія абмяжоўвалі свабоду дзеяння дробных і сярэдніх прадпрыемстваў, аказвалася падтрымка гэтым мерапрыемствам. Прамысловым кааператывам надавалі правы юрыдычных асоб, яны маглі выкарыстоўваць наёмную працу, атрымліваць доўга- і кароткатэрміновыя крэдыты. Дазвалялася арэнда прыватным асобам і кааператывам прамысловых прадпрыемстваў. Даваўся дазвол на канцэсіі – здачу ў арэнду прадпрыемстваў замежным фірмам (на Беларусі канцэсіі не былі пашыраны). У буйной вытворчасці ліквідавалі глаўкі, створалі трэсты – аб’яднанні аднародных прадпрыемстваў, якія здымаліся з дзяржаўнага забеспячэння, атрымалі поўную гаспадарчую і фінансавую незалежнасць: права вырашаць, што выпускаць і дзе рэалізоўваць прадукцыю, права выпускаць доўгатэрміновыя аблігацыйныя пазыкі, самастойна выкарыстоўваць прыбытак і г.д.

Усерасійскі Савет Народнай Гаспадаркі болей не мог умешвацца ў бягучую дзейнасць прадпрыемстваў і трэстаў, ён ператварыўся ў каардынацыйны цэнтр. Ствараліся сіндыкаты – аб’яднанні трэстаў на аснове кааперацыі. Яны займаліся збытам, забеспячэннем, крэдытаваннем, знешнегандлёвымі аперацыямі ў межах асобна ўзятай галіны прамысловасці. Уводзілася матэрыяльнае стымуляванне працы: была адноўлена грашовая аплата працы, уведзены тарыфы што выключала ўраўнілаўку, зняты абмежаванні на павелічэнне заробкаў, ліквідаваны працоўныя арміі, адменены абавязковая працоўная павіннасць і абмежаванні на перамену месца работы.

Эканамічны механізм будаваўся на рыначных прынцыпах. НЭП пачаўся з сельскагаспадарчай палітыкі, затым развіўся ў палітыку заахвочвання гандлю, што патрабавала стабілізацыі валюты, стаў прамысловай палітыкай, што дазволіла павялічыць вытворчасць у прамысловасці.

Галоўнымі мэтамі НЭПа лічыліся максімальна хуткае пераадольванне гаспадарчага заняпаду і стварэнне ўмоў для пабудовы аднароднага сацыялістычнага грамадства.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: