Вывучэнне новага матэрыялу (спосаб: апераджальныя заданні)

За два тыдні да ўрока вучні атрымалі тры блокі рознаўзроўневых заданняў, і кожны вучань выбраў з іх адзін для сябе. Вучні па жаданні маглі выконваць заданні індывідуальна, парамі, або ў групах. За некалькі дзен да ўрока яны паведамляюць настаўніку пра вынікі сваёй працы: з якімі вынікамі сутыкнуліся, каму неабходна дапамога.

Заданні па блоках:

Блок 1.

1. Падрыхтуйце слова-ўступ да 1-га ўрока пра В. Быкава

2. Зрабіце пераказ толькі экстрэмальнай сітуацыі паводле адной (на выбар аповесці В. Быкава: “Жураўліны крык” (1959), “Абеліск” (1971), “Круглянскі мост” (1969), “Балота” (1995).

3. Вызначце сэнс назвы прачытанай аповесці.

Блок 2.

1. З усёй вядомай вас інфармацыі пра Быкава-пісьменніка і чалавека выберыце толькі адзін факт, пра які напішыце адным абзацам свайму замежнаму сябру.

2. Падрыхтуйце пераказ экстрэмальных сітуацый паводле аповесцей “Сотнікаў” ці “Дажыць да світання”.

3. Зрабіце тэзісы артыкула падручніка “Творчыя набыткі” (с. 345- 350), каб яны датычыліся толькі адметнасцей твораў В. Быкава.

Блок 3.

1. Намалюйце ілюстрацыю да аднаго з твораў В. Быкава, які вас найбольш уразіў, усхваляваў. Зачытайце той момант твора, які вы праілюстравалі.

2. Зрабіце пераказ экстрэмальнай сітуацыі ў апавяданні “Бедныя людзі” (1993).

3. Зверце апавяданне з артыкулам падручніка “Творчыя набыткі” (с. 345- 350) на яго адпаведнасць творчай манеры, стылю Быкава.

Настаўнік звяртаецца да вучняў: “Час пераканацца, як перажытае лейтэнантам Быкавым, чалавекам Быкавым знайшло адлюстраванне ў творчасці Быкава-пісьменніка. Якія “няўмольныя законы” вечнасці сцвярджае ён сваімі творамі і якімі прыёмамі, уласцівымі яго творчай манеры, ён пры гэтым карыстаецца?

Паслухаем пераказ крытычных сітуацый выбару ў некаторых творах Быкава і пастараемся зразумець, чаму гэты мастацкі прыём з’яўляецца дамінуючым у творчасці пісьменніка, якія магчымасці гэтага прыёму ў адлюстраванні мінулага”.

Замацаванне матэрыялу

Вучні прыходзяць да высновы, што дамінуючы ва ўсіх быкаўскіх творах прыём – выпрабаванне герояў экстрэмальнай сітуацыяй выбару – найлепшым чынам дазваляе пісьменніку раскрыць чалавека і свет у іх рэальнасці. Быкаў з дапамогай асноўнага пастулата сваёй творчасці паказвае псіхалогію чалавека, пераконвае, што толькі ўчынкі гавораць пра асобу, і менавіта ўчынкі ў сітуацыі непазбежнага выбару. І нярэдка толькі ў такой сітуацыі непрыкметныя знешне, кволыя і слабыя целам аказваюцца мацнейшымі духам за здаровых, дужых, знешне прыгожых і прывабных.

Слова настаўніка: “У творчасці Быкава апошняга перыяду адбыліся значныя змены і паводле тэматыкі, і паводле жанру, і паводле выяўленчых сродкаў. Але пра што б ні пісаў Быкаў, нязменным заставалася адно: усіх сваіх герояў ён або выпрабоўваў выбарам, або паказваў іх паводзіны, учынкі, стан душы як вынік раней зробленага ўсёвызначальнага выбару.

Рэфлексія

Вучні аналізуюць вынікі сваёй працы на ўроку

Тлумачэнне дамашняга задання.

Скласці тэзісы (пісьмова), якія асвятляюць асаблівасці творчасці В.Быкава, выкарыстоўваючы артыкул Д. Бугаёва “Творчыя набыткі”.

Прыкладна, вучні павінны скласці наступныя тэзісы:

1. Асноўны жанр – малафарматная аповесць;

2. Асноўныя тэмы – народны гераізм і пакуты ў гады Айчыннай вайны і іншыя перыяды гісторыі;

3. У аповесці – моцная скандэнсаванасць дзеяння на невялікай прасторы і ў абмежаваным па сваёй працягласці часе;

4. Вострая канфліктнасць і трагічнасць сітуацыі выбару;

5. Невялікая колькасць герояў, якія найчасцей атрымліваюць кантрастную аўтарскую ацэнку;

6. Маральна-этычная і філасофская заглыбленасць аналітычнай думкі пісьменніка;

7. Рэалізм, жыццёвая аснова твораў і вымысел у быкаўскіх творах;

8. Народнасць творчасці. Узмоцненая ўвага пісьменніка да людзей звычайных, радавых удзельнікаў вайны;

9. Трагізм.

Клас: 11

Тэма: Жыццёвы і творчы шлях Васіля Быкава

Мэты ўрока:

· паўтарыць і сістэматызаваць веды школьнікаў па раней вывучаных творах пісьменніка;

· пры дапамозе новых камп'ютэрных тэхналогій пазнаёміць адзінаццацікласнікаў з асноўнымі этапамі жыцця і творчасці класіка, з грамадзянскай пазіцыяй Васіля Быкава;

· зацікавіць старшакласнікаў неардынарнай асобай празаіка і яго кнігамі;

· выхоўваць пачуццё нацыянальнай самасвядомасці.

Тып урока: урок вывучэння новага матэрыялу.

Від урока: Інтэрнэт-урок

Абсталяванне: на школьнай дошцы пасля тэмы на фоне ручніка змешчаны партрэт Васіля Быкава. Пад ім - у гарлачыку сімвалічны букет з жытнёвых каласкоў і васількоў. Побач з партрэтам празаіка варта змясціць на плакаце ці запісаць крэйдай на дошцы эпіграфы да заняткаў: "Васіль Быкаў, як той васілёк у жыце Беларушчыны, робіць зямлю нашую бліжэйшай да неба, а неба слова беларускага -вышэйшым" (Рыгор Барадулін); ці

Будуць часам ідалы раструшчаны.

Свет разумны стоміцца ад крыкаў.

Васільком у жыце Беларушчыны

Назаўсёды застанецца Быкаў! (Рыгор Барадулін); ці: "Лёс збярог нам Васіля Быкава, каб ён жыў і пісаў ад імя цэлага пакалення, ад імя тых, што юнакамі спазналі вайну і ўзмужнелі духам са зброяй у руках, для якіх дзень жыцця быў роўны веку жыцця" (Чынгіз Айтматаў)

Ход урока

I. Слова настаўніка: паводле звестак ЮНЕСКА, напрыканцы 70-х гг. XX ст. Васіль Быкаў быў адным з самых вядомых пісьменнікаў у свеце. Ды і сёння не зменшылася яго папулярнасць: быкаўскія творы перакладзеныя больш чым на пяцьдзесят моваў свету, у тым ліку на англійскую, іспанскую, італьянскую, нямецкую, французскую, японскую. Кнігі В. Быкава выходзілі ў Варшаве, Берліне, Празе, Будапешце, Сафіі, Мілане, Парыжы, Лондане, Каіры. Пра яго і сёння пішуць у папулярных газетах Расеі, Францыі, Германіі, Італіі, Польшчы, Швецыі, Фінляндыі...

Васіль Быкаў узнагароджаны Залатой Зоркай Героя Сацыялістычнай працы, ордэнам Айчыннай вайны I ступені, яму нададзена ганаровае званне "Народны пісьменнік Беларусі", ён уганараваны Ленінскай прэміяй за аповесць "Знак бяды" і Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Якуба Коласа за аповесці "Воўчая зграя", "Яго батальён", прэстыжнай расейскай прэміяй "Трыумф".


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: