Адзначце сказы з рознымі відамі сувязі частак

Выніковы тэст. Варыянт 1

Адзначце складаназлучаныя сказы.

а)   Школа была не вельмі далёка, і шукаць яе прыйшлося нядоўга.

б)  Дзе пройдуць ногі маладосці, дыхне жыццём і мёртвая зямля.

в)  Сонца было яшчэ высока, ды ўжо не грэла.

г)   Толькі зрэдку прашуміць крыламі птушка ды жаласна заскрыпіць ствол пад напорам лютага ветру.

д)  Прыпякала сонца, ды веяў лёгкі ветрык.

2. Адзначце правільнае заканчэнне наступнай фармулёукі: Асноўнымі сродкамі сінтаксічнай сувязі граматычных частак у саставе складаназлучанага сказа з'яўляюцца...

а)    інтанацыя;              в) парадак слоў;

б)    злучнікі;                  г) злучальныя словы.

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца коска.

а)  У мора апускаўся шар чырвоны _ і хвалі закіпалі і раўлі, ды раптам побач, ледзь вышэй балкона, на поўдзень праляцелі жураўлі.

б)  Плывуць дні, ночы ў хвалях часу _ і восень сунецца пад тын.

в)  Ці перад продкамі мне трымаць адказ за кожны крок і сказ не надта гладкі _ ці з думаю адзінаю пра вас на свеце жыць, далёкія нашчадкі?

г)  Пад напорам буры рыпелі кроквы _ і глуха стагналі сцены.

4. Адзначце сказы, у якіх правільна пастаўлены знакі прыпынку.

а)   У цішыні часта і звонка падалі кроплі бярозавіку ў бляшаны бачок, ды ледзь чутна шапацела голле.

б)    Над шырокай зямлёй пахне восенню і яснымі днямі дзьме густы вецер.

в)  Скончыўшы работу, Андрэй акінуў вокам гэты куток, і на твары яго з'явілася ўсмешка здавальнення.

г)  Работу кончыў серп у полі, і лета хіліцца на спад, і плод у сонцавым падоле за агароджай спеліць сад.

Адзначце сказы, у будове якіх дапушчаны сэнсавыя памылкі.

а)   Узвышаліся бярозы на вуліцы, ці зелянелі сады.

б)   Час ад часу па шашы праязджала машына ці праходзілі людзі.

в)   Лес гаманіў сваімі верхавінамі, ды скора пачнуць расці грыбы.

г)   Тут, каля акна, малінаўка пяе і стукае жаўна.

6. Адзначце «трэці лішні» сказ (знакі прыпынку не расстаўлены).
а)        Мінула восень а за ёю прыйшла з марозамі зіма.

б)   Хвалі падмываюць высокі бераг і ён паступова абвальваецца ў возера.

в)   Хлопцы выцягнулі лодку на бераг і каб не змыла вадой прывязалі да дрэва.


Адзначце складаназалежныя сказы.

а) Пасека - гэта ж цудоўная гаспадарка, дзе дружба чалавека з прыродай яднаецца недзе ў самым сонцы.

б) Спявала ты з такім запалам, што плакаў росамі туман.

в) Сонца ўжо далёка схілілася з поўдня, але спёка стаяла вялікая.

г) Быццам чорнаю сякераю нехта паласнуў і разваліў дрэва аж да самага камля, злажыў на зямлю палавіну яго пышнай зеляніны.

д) Мароз такі, што скоўвае дыханне.

Адзначце складаназалежныя сказы з даданымі выказнікавымі.

а) Мясціны, дзе працякае абноўленая Свіслач, зрабіліся ледзь не самыя прыгожыя ў горадзе.

б) Зямлю тваю, што я купіў, аддам табе задарма.

в) Такая ў іх дружба, што толькі цешыцца можна.

г) Выйду ў тое поле, дзе краса-дзяўчына лён кудравы поле.

д) Цяпер вёска не тая, што была некалі.

9. Адзначце правільнае заканчэнне наступнай фармулёўкі: Складаназалежны сказ - такі сказ, у якім...

а)  адна з граматычных частак сэнсава падпарадкоўваецца другой;

б)  часткі звязваюцца пры дапамозе далучальных злучнікаў;

в)   часткі звязваюцца пры дапамозе падпарадкавальных злучнікаў або злучальных слоў.

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца коска.

а)  Вядома мне і кожнаму даўно _ што патрабуе чыстае сумленне быць неабходным, хоць малым, звяном  паміж сваім і новым пакаленнем.

б)  Хто не спытаў хоць раз трывогі _ жыццю не ведае цаны.

в)  У небе хмаркі, як абрыўкі дум, плывуць туды _ дзе сонца сядзе хутка.

г)  Часта даводзілася спыняцца, таму _ што дарога была кепская.

11. Адзначце сказы, у якіх правільна пастаўлены знакі прыпынку.

а)       Пахадзіўшы па беразе і не знайшоўшы броду, хлопцы прыйшлі да вываду, што, каб усё гэта пераправіць праз раку, трэба зрабіць плот.

б)   Мікалай зразумеў, што, калі пайсці цяпер па дарозе, то можна наткнуцца на засаду.

в)   За шараватай імглою і не заўважылася, як наперадзе выраслі Баранавічы.

г)   Кожны каму давялося быць у Камянцы, захапляўся высокай, увенчанай зубцамі вежай.

Адзначце сказы, у якіх правільна вызначаны від даданай часткі.

а)   Па сенажаці і па цішыні адчувалася, што набліжаецца раніца. (Дапаўняльная.)

б)   Сёння нікога не здзіўляе, што за некалькі гадзін можна апынуцца на другім кантыненце. (Дзейнікавая.)

в)   Увесь яго выгляд быў такі, быццам ён прыбег аднекуль. (Выказнікавая.)

г)   Не пазнаць той край, дзе калісьці было балота. (Азначальная.)

13. Адзначце складаназалежныя сказы, часткі якіх звязаны з дапамогай злучальных слоў.

а)    Што здавалася ўчора йшчэ казкай, прыйшло сёння ў сонцы спавітым.

б)   Чакаюць верасы і каласы, каб зноў азону і дажджу напіцца.

в)   Ніхто з партызан слова не сказаў у асуджэнне ўсяго таго, што было зроблена.

г)         Там, дзе былі маладыя пасадкі, падняўся сапраўдны бор.

Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы.

а)  На зямлю сырую ціха ночка пала, бляскам-дрыгаценнем зорка замільгала.

б)  Нішто гэтак многа не пакідае бруду, як хараство, наведзенае штучна.

в)  Маладосці дні адшалясцелі, пацямнеў свавольны бляск вачэй.

г)  Над жытамі песні льюцца, калі сонца ўстане.

д)  Ледзь прыкметна пакачваўся паравоз, аднастайна пастуквалі рэйкі, гуло ў топцы.

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца двукроп'е.

а)   Толькі ўсюды ёй назва адна _ кветкай шчасця завецца яна.

б)   Пахне ціхі прасёлак лясной канюшынай _ ціха бусел садзіцца на стог.

в)   Мы адчулі _ вяртаюцца птушкі дадому.

г)   Назаўтра бацька прыйшоў з працы таксама раней _ ён хацеў як найболын пабыць разам з Сержам.

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца працяжнік.

а)   Запахла поле зноў раллёю _ гракі, вароны чарадою за свежай ходзяць баразною.

б)  Апейка раптам схамянуўся, заўважыў _ за акном было зусім чорна.

в)  Раптам бліснула маланка _ стала відно, як удзень.

г)   Ідзе па вуліцы _ лебедзь плыве.

17. Колькі і якіх знакаў прыпынку павінна быць у сказе? Адзначце нумар правільнага адказу.

Рэчкі бурлівыя учора санлівыя сёння ўсталі плывуць і бурляць рыбкі шмыглівыя скачуць купаюцца к небу прыветна з вадзіцы глядзяць.

а) 6 косак;      б) кропка з коскай, 5 косак;    в) 5 косак.

18. Вызначце, колькі сэнсава-граматычных частак мае складаны сказ з рознымі відамі сувязі частак.

Калі ўзнікае ветрык, ён чапляецца за збажыну і гуляе ў ёй, а поле здалёк у такі час нагадвае мора, што злёгку хвалюецца.

а)   дзве;                         в) чатыры;

б)  тры;                           г) пяць.

Адзначце сказы з рознымі відамі сувязі частак.

а)   Поле было засеяна азімінай, сняжок сышоў амаль увесь, і жыта ярка, па-веснавому зазелянела.

б)   3 таполяў, пад якімі стаіць, гарбацее лавачка, цадае, сыплецца жоўтае лісце.

в)   I сягоння стаяць абеліскі, наліваецца жыта, расцвітаюць бяссмертнікі там, дзе ўпалі салдаты на шляхах перамог.

г)   Толькі што адзудзелі камары, супакоіўся пад аерным берагам бабёр, а ўжо пад альховым кустом, за якім я, прытаіўшыся, сяджу, загаманіла звонка пчолка.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: