Знакі прыпынку ў складаназалежным сказе

1. Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах

2. Складаны сказ

3. Коска пры зваротку

1. Коскамі выдзяляюцца звароткі ў пачатку, у сярэдзіне і ў канцы сказа разам са словамі, якія адносяцца да іх. Напрыклад: Сонца, умыйся расою на світальнай зары. Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!..

2. Калі зваротак раздзяляецца на часткі іншымі словамі, то кожная з іх выдзяляецца коскамі. Напрыклад: Ой ты, мая рыбка, спі, залатая!

3. Калі паміж звароткамі-паўторамі ёсць займеннік ты або вы, то ён адносіцца да першага зваротка і коска ставіцца пасля займенніка. Напрыклад: Лета ты, лета прыгожа-квяцістае, колькі ты ўносіш аздобы з сабой!

Складаназлучаныя сказы

Складаныя сказы, у якiх часткi звязаны злучальнай сувяззю, называюцца складаназлучальнымi. Злучальная сувязь абумоўлiвае сiнтаксiчную раўнапраўнасць частак складаназлучальнага сказа, iх незалежнасць адна ад другой: Ляцяць на ветры косы рыжай восенi, i клiча лiсцяў жоўты сум зiму. Сонца на небе ўжо няма, i мiж хат тулiцца вечаровы паўзмрок.

Часткi складаназлучальных сказаў звязваюцца пры дапамозе злучальных злучнiкаў, якiя з’яўляюцца таксама сродкам выражэння разнастайных сэнсавых адносiн памiж iмi.

1. Коска ставiцца памiж часткамi складаназлучаных сказаў:

Пранеслася маторка, i хваля вады з белым грэбнем iшла да берага. Алеша блiснуў позiркам у бок Раi, але яна не ўзнiмала вачэй ад падручнiка i кусала рог хусткi.

2. Коска не ставiцца:

— калi часткi маюць агульныя для iх члены сказа: Над вымытымi вадой палямi засiнела чыстае неба i зазiхацелася яркае жнiвеньскае сонца.

— калi часткi маюць форму намiнатыўных i безасабовых сказаў: Блякла-сiняе неба i чырвань галiн. Вечарэе i пахне кветкамi.

3. Кропка з коскаю ставiцца памiж развiтымi часткамi, якiя маюць свае знакi прыпынку i вызначаюцца большай самастойнасцю: Вее вецер, свiшча ў камiне, горка плача, надрываецца; i цяпер мне тая музыка, як жывая, успамiнаецца.

4. Працяжнiк ставiцца, калi другая частка абазначае вынiк, хуткую змену падзей: Надвор’е праяснiлася — i вучняў сабралi ў двары школы, на пляцоўцы.

Складаназалежныя сказы

Складаныя сказы, у якiх часткi звязаны падпарадкавальнай сувяззю, называюцца складаназалежнымi.

У складаназалежным сказе часцей за ўсё дзве нераўнапраўныя часткi: адна з iх паясняе другую i падпарадкоўваецца ей. Сiнтаксiчна незалежная частка – галоўная, а залежная ад яе – даданая.

1. Коскамi аддзяляюцца даданыя часткi заўсёды.

Але: Коска не ставiцца, калi даданыя часткi аднародныя i звязваюцца злучнiкамi i, цi, або: Алесь бачыў, як нервова перабiраў пальцамi настаўнiк i як востра загаралiся ягоныя вочы.

2. Кропка з коскай ставiцца, калi даданыя часткi развiтыя i слаба звязаны па сэнсе: Многа слаўненькiх куточкаў ёсць у нашым краi, дзе пад гоман ручаёчкаў, пад шум дрэў у гаi, рой журботных дум пакiнеш; дзе няма трывогi, дзе душою адпачнеш, змучаны з дарогi; дзе прыемны ветрык млее, збажынку калыша; дзе пакоемзгодай вее; дзе ўсё шчасцем дыша.

3. Працяжнiк ставiцца пасля даданай, калi яна размешчана перад галоўнай i вымаўляецца з узмоцненай iнтанацыяй: Каб багата радзiла наша зямлятрэба за ёй як за дзiцем глядзець.

4. Двукроп’е ставiцца пасля галоўнай часткi пры яе лагiчным выдзяленнi, i тады, калi даданыя часткi раскрываюць сэнс слоў адно, аднаго ў галоўнай частцы i памiж iмi можна ўставiць словы а iменна: Я хацела толькi аднаго: каб ён хутчэй паправiўся i каб больш не лячыць мне яго.

Складаныя бяззлучнікавыя сказы

Складаныя сказы, у якiх часткi звязаны без злучнiкаў пры дапамозе інтанацыі, называюцца бяззлучнiкавымi.

Асноўны сродак сувязi ў складаным бяззлучнiкавым сказе – iнтанацыя, якая па сваiм характары бывае рознай. Гэта iнтанацыя пералiчэння: Канчалася лета, замiрала прырода, затухалi яркiя агнi ясных праменняў сонца; супрацьпастаўлення: У iх узводзе разведкi ўcе паважалi Бандара; ён жа, засмужан, навiчок, крыху нават пабойваўся...; паяснення: Прысутныя слухалi не вельмi ўважлiва: Загад быў iм вядомы; абумоўленасцi: Багата снегубагата хлеба. На сувязь частак у бяззлучнiкавым сказе паказваюць таксама формы трывання, часу i ладу дзеясловаў-выказнiкаў, якiя звычайна супадаюць.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: