double arrow

Знакі прыпынку пры адасобленых азначальных зваротах і словах


1. Коскамі выдзяляюцца: дапасаваныя азначэнні, выражаныя дзеепрыметнікавымі і прыметнікавымі словазлучэннямі, што стаяць пасля назоўніка, які паясняюць. Напрыклад: Між імён, праслаўленых на свет, былі імёны нашых блізкіх і знаёмых. Вядома, няма ўжо таго пярэстага дывана, калі бела-сінім полымем палае дол, зарослы пралескамі. Дапасаваныя азначэнні, выражаныя прыметнікамі і дзеепрыметнікамі без паясняльных слоў, калі яны стаяць пасля назоўніка, з якім звязаны, і звычайна маюць падкрэсленую сэнсавую нагрузку. Напрыклад: А пад поўнач пасыпаў сняжок, заложны, спорны, густы і сухі. Хата, вымытая і прыбраная, чакала гасцей. Лабановіч, зацікаўлены, глянуў яшчэ раз на пасаду; дапасаваныя азначэнні, выражаныя прыметнікамі і дзеепрыметнікамі (з паясняльнымі словамі і без іх), калі яны стаяць перад назоўнікам і маюць дадатковае акалічнаснае адценне (прычыны, уступкі). Напрыклад: Захоплены гэтаю новаю думкаю, Пракоп доўга не можа заснуць. Падахвочаныя, дужыя, хлопцы адразу ўзяліся за працу; дапасаваныя азначэнні, выражаныя прыметнікамі і дзеепрыметнікамі з паясняльнымі словамі і без іх, якія адносяцца да назоўніка (пераважна да дзейніка) і стаяць перад ім, радзей – пасля яго, але аддзеленыя ад гэтага назоўніка выказнікам ці іншымі членамі сказа. Напрыклад: Мокрая і прыціснутая асеннім холадам, цяпер гэта расліннасць усё яшчэ гусцілася і ўпарта зелянелася. Ігнась вярнуўся дадому праз два тыдні, схуднелы, абарваны; дапасаваныя азначэнні, выражаныя прыметнікамі і дзеепрыметнікамі, адзіночныя і з паясняльнымі словамі, якія адносяцца да асабовых займеннікаў. Напрыклад: Пранікніцеся любоўю да маёй Беларусі, людзі. Велічная і гордая, яна таго вартая. Радасная здагадка азарае мяне, і, здзіўлены, я паволі ўстаю ў акопе. Калі ў склад адасобленага азначальнага звароту ўключана іншая ўдакладняльная канструкцыя, то яна выдзяляецца коскамі: Навокал быў густы травяністы луг, усыпаны, нібы пацеркамі, расою... Калі дапасаваныя азначэнні не маюць выражанага акалічнаснага значэння, коска можа не ставіцца: Працяты марозам снег хрустка скрыпеў пад нагамі дзеда Талаша і грамознага Мартына Рыля.




2. Дапасаваныя азначэнні, выражаныя прыметнікамі і дзеепрыметнікамі, адзіночныя і з паясняльнымі словамі, адасабляюцца і выдзяляюцца коскамі і ў тым выпадку, калі пры іх займеннік адсутнічае, але падразумяваецца: Заняты думкамі, [я] і не заўважыў, як надышоў вечар.

3. Калі да аднаго назоўніка або займенніка ў сказе адносяцца некалькі адасобленых азначэнняў, выражаных дзеепрыметнікавымі і прыметнікавымі словазлучэннямі або адзіночнымі азначальнымі словамі, то яны раздзяляюцца коскамі як аднародныя члены сказа. Напрыклад: Ён [дзік], натапыраны, раз’юшаны, раз’ятраны, стаяў непадалёку ад толькі што вырытай ямкі і цяжка дыхаў бакі яго хадзілі ходырам.



4. Не адасабляюцца і не выдзяляюцца коскамі дапасаваныя азначэнні, выражаныя адзіночнымі прыметнікамі і дзеепрыметнікамі, што стаяць пасля назоўніка, які паясняюць і з якім утвараюць адно сэнсавае цэлае. Напрыклад: Плыве, гудзе шум гулкі, будаўнічы...

5. Не выдзяляюцца коскамі дапасаваныя азначэнні, выражаныя прыметнікамі і дзеепрыметнікамі (з паясняльнымі словамі або без іх), якія пры цеснай сувязі з дзеясловам становяцца іменнай часткай выказніка. Напрыклад: А лес, як добры той знаёмы, стаіць збялелы, нерухомы.

6. Адасабляюцца і выдзяляюцца коскамі: недапасаваныя азначэнні, выражаныя назоўнікамі ва ўскосных склонах (з паясняльнымі словамі і без іх), з прыназоўнікамі і, радзей, без прыназоўнікаў. Напрыклад: Хутчэй бы прыйшла зіма, белая і маладая, з малінавымі маразамі, са звонам канькоў на лёдзе і навагодняй ёлкай. На гарадок паўзла цёмна-шызая хмара, з ружова-серабрыстымі беражкамі; прыдаткі, якія адносяцца да асабовых займеннікаў і звычайна стаяць пасля іх, зрэдку – перад займеннікам. Напрыклад: І толькі ён, мароз заўзяты, мароз занадта зухаваты, адзін па лесе пахаджае... Вунь яны цягнуцца, варожыя акопы; прыдаткі, якія адносяцца да назоўнікаў, стаяць пасля іх і не ўтвараюць з імі цеснага сэнсавага адзінства, у тым ліку і тыя, што далучаюцца пры дапамозе злучніка як (з адценнем прычыны). Напрыклад: І мядзведзь, даўні ўладар пушчаў, таксама прабівае сабе сцежку, прыходзячы з далёкіх нязведаных сховаў; прыдаткі, якія з’яўляюцца ўласнымі імёнамі, стаяць пасля агульнага назоўніка і маюць удакладняльнае значэнне (перад імі можна без змены сэнсу ўставіць словы гэта значыць, а іменна). Напрыклад: Часцей заходзіць туды і старшыня, Захар Лемеш; прыдаткі, якія адносяцца да ўласнага імя, стаяць пасля яго і маюць удакладняльнае значэнне. Напрыклад: Ганна, маці Лабановіча, была жанчына добрая, працавітая, руплівая... Перад уласным імем і агульным назоўнікам прыдатак адасабляецца толькі тады, калі мае дадатковае акалічнаснае значэнне: Пісьменнік-псіхолаг, Колас вельмі добра разумеў чалавечыя характары. Два прыдаткі, якія стаяць перад уласным імем, коскамі не аддзяляюцца, тры і болей – аддзяляюцца: доктар тэхнічных навук прафесар Сідарчук І.М.; начальнік штаба капітан Дзянісаў; доктар тэхнічных навук, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Мацкевіч Ю.Ф.; дэкан, доктар хімічных навук, прафесар Васільеў А.А. і інш. Пасля ўласнага імя прыдаткі такога тыпу аддзяляюцца коскамі: М.І. Смяян, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь.



7. Выдзяляецца коскамі прыдатак да назоўніка або асабовага займенніка, які ёсць або падразумяваецца ў папярэднім сказе ці ў частцы складанага сказа: Дзе ж падзеўся той Сымон? Ці дзе ходзіць спазарання, непаседа-ветрагон?







Сейчас читают про: