Узнiкненне беларускiх нацыянальных арганiзацый у канцы ХIХ – пач. ХХ ст

У сiлу розных (сацыяльна-эканамiчных, палiтычных, культурных пры-чын) беларускi нацыянальны рух у параўнаннi з польскiм стаў афармляц-ца значна пазней. У ХIХ cт. ён i выспяваў у нетрах польскага вызваленча-га руху за аднаўленне РП. Натуральна, што без нацыянальнай самасвядо-масцi нiякi нацыяльны рух, у дадзеным выпадку, быў немагчымы. Асоб-ныя прадстаўнiкi паланiзаванай i акаталiчанай шляхты, якiя не страцiлi су-вязей са сваёй зямлёй, яе мiнулым i г. д., або вялi свой радавод ад мясцо-вых княскiх дынастый стваралi спрыяльнае асяроддзе для ўтварэння куль-турна-асветнiцкiх суполак з мэтай вывучэння духоўнай спадчыны. Знач-ную ролю ў гэтым адыгрывалi таксама выхадцы з сем’яў святароў унiяцка-га веравызнання. Першыя праявы нацыянальнай актыўнасцi адбiлiся ў дзей-насцi вiленскiх тайных таварыстваў, у творчасцi i намаганнях Я. Чачота i Я. Бар-шчэўскага па збiраннi мясцовага фальклору.

Частка iнтэлiгентаў уставалi на глебу прызнання беларусаў як асоб-нага этнасу i ў сваiх лiтаратурных творах (Дунiн-Марцiнкевiч, А. Кiркор, Ф. Багушэвiч) шмат зрабiлi для прыцягнення грамадскай цiкавасцi да Беларусi i яго самабытнага народа. Да сярэдзiны ХIХ cт., праўда, сам народ, у падаўляючай большасцi cяляне, яшчэ не выяўляў цiкавасцi да нацыянальнага жыцця ў палiтычным сэнсе гэтага слова. Працэс яго на-цыянальнай самаiдэнтыфiкацыi толькi пачынаўся.

Чарговы крок да абуджэння нацыянальнай свядомасцi можна звязваць з дзейнасцю, у тым лiку выдавецкай, К. Калiноўскага. У гэты час сацыяль-ная база барацьбiтоў супраць самаўладдзя значна пашырылася за кошт так званых “разначынцаў” i нават сялян.

Варта адзначыць таксама, што царскi ўрад пасля падаўлення паўстання 1863 г. не шкадаваў сродкаў, каб русiфiкаваць край. Але публiкацыя архiў-ных дакументаў, этнаграфiчныя экспедыцыi, гiстарычныя даследаваннi та-

кiх аўтараў як Насовiч, Семянтоўскi, Нiкiфароўскi, Карскi сведчылi спрыя-лi зваротнаму працэсу – умацаванню грамадскага пераканання ў тым, што беларусы - гэта асобны этнас.

Што датычыць праяў палiтычнай дзейнасцi беларусаў, што iх (праяў) пачатак можна з вялiкай доляй умоўнасцi звязваць з дзейнасцю К. Калi-ноўскага i яго блiжэйшых аднадумцаў, якiя ў час паўстання i пасля яго (“Пiсьмо з-пад шыбенiцы”) iмкнулiся абаранiць права беларускага народа на самастойнасць, на сваю школу, сваю веру (унiяцтва).

Пасля паўстання 1863 г., калi царскi ўрад у барацьбе супраць польскага ўплыву на Беларусi ўзмацнiў барацьбу супраць усяго неправаслаўнага, ня-рускага, наогул, надрукаванага не кiрылiцай, натуральна, што працэс эт-нiчнай кансалiдацыi беларусаў iзноў запаволiўся. Перадавая беларуская моладзь захапiлася агульнарасiйскiм народнiцкiм рухам, скiраваным су-праць самаўладдзя, за лiквiдацыю пам землеўладання, за сацыялiст iдэалы.

Студэнты-беларусы (дакладней, выхадцы з Беларусi) уваходзiлi ў су-полкi “Зямлi i Волi”, затым “Чорнага перадзелу” i “Народнай волi”. На мяжы 70-80 х гг. у Пецярбургу i iншых гарадах утварылiся гурткi студэн-таў-беларусаў рэвалюцыйна-дэмакратычнага (нарадавольнiцкага) i лiбе-ральна-асветнiцкага накiрункаў. У лiку iх друкаваных твораў мелiся i спе-цыяльна звернутыя “Да беларускай моладзi” i “Да беларускай iнтэлiген-цыi”. Крыху пазней з’явiлiся “Пiсьмы пра Беларусь”, “Пасланне да земля-коў-беларусаў”, два нумары часопiса “Гомон”. Характэрна, што ўсе гэтыя матэрыялы выйшлi ў свет на рускай мове.

У названых творах упершыню гаварылася аб iснаваннi самабытнага беларускага народа “як асобнай галiны славянскага племенi”. Заўважалася таксама, што ён мае iнтарэсы свае, а не “польскiя i вялiкарасiйскiя”.

Аўтары адозвы “Да беларускай моладзi” слушна адзначалi, што бела-рускi народ “безгалосы, не мае прадстаўнiкоў для абароны сваiх правоў i iнтарэсаў”. З гэтай нагоды, каб паправiць яго маральнае, разумовае i эка-намiчнае становiшча, адозва заклiкала моладзь да стварэння арганiзацыi – “Беларуская грамада”.

У “Пiсьме” за подпiсам Данiлы Баравiка, акрамя iншага, утрымлiваўся заклiк да беларускай iнтэлiгенцыi наблiзiцца да народа, “i ўciмi сiламi cа-дзейнiчаць узняццю яго эканамiчнага i маральнага быту, абуджэнню яго самасвядомасцi”. Рэвалюцыйных мэт аўтар перад iнтэлiгенцыяй не ставiў.

У студзеньскiм 1884 г.“Пасланнi да землякоў-беларусаў” за подпiсам “Шчыры беларус” з наоды з’яўлення “Пiсьма” гаварылася пра недастат-ковасць для iнтэлiгенцыi толькi асветнiцкай працы i адзначалася, што для паляпшэння становiшча народа неабходна сумесная агульнарасiйская ба-рацьба за звяржэнне самаўладдзя. Нягледзячы на тое, што “Шчыры бе-ларус” адзначаў ажыўленне ў краi нацыянальнага руху, яго (руху) кан-крэтная палiтычная праграма яшчэ не асвятлялася.

Прыкладна такой жа iдэяй быў напоўнены змест адозвы “Да беларус-кай iнтэлiгенцыi” (канец 1883), перад якой (iнтэлiгенцыяй) ставiлася задача “...разварушыць магутныя сiлы свайго народа” i як сродак для паспяховай працы – распачаць барацьбу супраць самаўладдзя.

Пра першую беларускую арганiзацыю - “Гомон” стала вядома з матэ-рыялаў следства “ахранкi”. Група была створана ў Пецярбургу не пазней 1884 г. студэнтамi-ураджэнцамi Беларусi (А. Марчанка, Х. Ратнер i iнш.). Мела сувязi ў Вiльнi, Вiцебску, Мiнску, Кiеве, Слуцкiм i Дзicенскiм паветах.

У № 1 часопiса “Гомон” яго рэдакцыя заявiла, што ён (часопiс) ставiць на мэце служыць выразнiкам iдэй сацыяльна-рэвалюцыйнай групы бела-русаў. Па нац пытаннi група падтрымала “прынцып абласной самастой-насцi як аснову для будучага федэральна-палiтычнага ладу”. У мэтах да-сягнення самастойнасцi прызнавалася неабходным наладзiць выданне дру-каванага органа i стварыць сваю Абласную рэвалюцыйную арганiзацыю.

Другi нумар “Гомона” заяўляў аб падтрымцы беларусамi-сацыялiстамi праграмы “Народнай воли” i заклiкаў да супрацоўнiцтва з ёй. Разам з тым, рэдакцыя асудзiла выступленне аднаго з яе лiдэраў Л. Цiхамiрава, якi заяў-ляў аб “недарэчнасцi” i “штучнасцi” стварэння “новых нацыянальнасцей”, маючы на ўвазе беларусаў. У адказ рэдакцыя спаслалася на выказваннi Бакунiна i iнш. народнiкаў аб праве Беларусi, нароўнi з Польшчай i Укра-iнаю – на федэратыўную незалежнасць. Пры гэтым “гоманаўцы” аргумен-тавалi сваю пазiцыю аб’ектыўнымi ўмовамi развiцця беларускага народа.

У тым жа, другiм нумары “Гомона” быў змешчаны артыкул пецярбург-скай групы, што называла сябе “беларускай мясцовай фракцыяй” партыi “Народная воля” (адзiн з заснавальнiкаў - I. Грынявiцкi), якая заявiла аб сваёй рашучасцi “энергiчна абараняць Беларусь як ад польскага, так i вялi-карасiйскага насiлля”. Яшчэ фракцыя заяўляла аб праве беларусаў на “аў-таномную федэратыўную самастойнасць у сям’i iншых народнасцей Расii”. Таксама аб барацьбе супраць самаўладдзя на платформе “Народнай воли”

У Мiнску сярод навучэнцаў у канцы 90-х утварыўся гурток па вывучэн-ню беларускага нацыянальнага пытання. У 1902 г. яго заснавальнiкi – бра-ты А. i I. Луцкевiчы працягнулi гэтую дзейнасць у Пецярбурзе, у студэнц-кiм “Гуртку беларускай народнай асветы”. Зiмою 1902/1903 гг. члены гурт-ка (у тым лiку, браты Луцкевiчы, Цётка, К. Каганец, А. Бурбiс, Вац. Iва-ноўскi, Ф. Умястоўскi) з удзелам моладзi Мiнска i Вiльнi заснавалi “Бела-рускую рэвалюцыйную грамаду”

Нагадаем, што ў гэты час на Беларусi дзейнiчалi суполкi “ППС на Лiт-ве, якiя абвясцiлi сваёй мэтай барацьбу за палiтычную незалежнасць краю i дасягненне сацыялicтычнага ладу. Iх дзейнасць пэўным чынам уплывала на стваральнiкаў першай беларускай партыi.

I з’езд БРГ, якi адбыўся ў 1903 г. канстытуяваў сябе як сацыяльна-палi-тычная арганiзацыя беларускага працоўнага народа. У яе праграме канчатко-вай мэтай абвяшчалася знiшчэнне капiталiстычнага ладу i пераход у гра-мадскую ўласнасць зямлi, сродкаў вытворчасцi i камунiкацый.

Блiжэйшай задачай абвяшчалася звяржэнне самаўладдзя. Нацыяналь-ная часта праграмы выглядала даволi радыкальнай, бо выказавалася за права для ўсiх народаў мець найбольшую свабоду, а самай жаданай формай забеспя-чэння нацыянальнай свабоды ў эпоху капiталiзму прызнавала “Беларускую незалежную дэмакратычную рэспублiку” [з усiмi яе правамi, свабодамi i iнш. атрыбутамi]. Меркавалася, у прыватнасцi, дабiвацца палiтычнай аўтаномii Беларусi з сеймам у Вiльнi i культурна-нацыянальнай аўтаномii для этнiчных груп краю. Аграрная частка праграмы прадугледжвала скасаванне прыватнай зямельнай уласнасцi, прапагандавала апрацоўку зямлi ўласнымi ciламi, без выкарыстання наёмнай працы. У рабочым пытаннi – тыя ж, што i РСДРП патрабаваннi.

У цэлым, у праграма не ўтрымлiвала палажэнняў “максiмум-мiнiмум”. Тут рэвалюцыйны дэмакратызм спалучаўся з народнiцкiм (сялянскiм) са-цыялiзмам (ураўнальнае землекарыстанне, кааперацыя i г. д.). Такiм чынам, новая партыя спалучала cацыяльна-эканамiчныя iдэi сацыялiзму з на-цыянальнымi. Недзе памiж 1904 i 1905 годам БРГ прыняла назву БСГ.

У цэлым, да рэвалюцыi 1905 г. уплыў партыi на рабочых быў нязнач-ным. Магчыма, таму, што большасць рабочага класу Беларусi складалi не беларусы, а яўрэi. Наогул, як вядома, беларуская нацыя ў перыяд капiта-лiзму фармiравалася як сялянская ў сваёй аснове. Невыпадкова, асноўным аб’ектам уздзеяння БРГ з’яўлялася сялянства.

Такiм чынам, парэформенны перыяд – быў важным этапам у працэсе ўтварэння беларускай нацыi. Нягледзячы на русiфiкацыю, часткова – пала-нiзацыю, адсутнасць беларускiх навучальных устаноў i iнш., пад уздзеяннем агульнарасiйскага рэвалюцыйнага руху ў асяроддзi мясцовай, па вера-вызнаннi – хрысцiянскай, iнтэлiгенцыi ўзнiк пласт людзей, якi ўсвядомiў сваю прыналежнасць да беларускай этнiчнай супольнасцi. У пачатку 80-х частка беларускай студэнцкай моладзi i iнтэлiгенцыi тэарэтычна абгрунтоўва-лi роўныя з iншымi народамi правы на палiтычнае самавызначэнне, а так-сама заклiкалi да сумеснай барацьбы супраць самаўладдзя. Адным з вынiкаў гэтай працы стала стварэнне першай нацыянальнай партыi – БРГ (БСГ).


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: