Белетрыстыка

Слова «белетрыстыка» (ад фр. belles lettres — прыгожая, вы­тан­ча­ная, зграбная славеснасць) выкарыстоўваецца ў розных зна­чэн­­нях: у шы­ро­кім сэнсе — мастацкая літаратура (сёння ўжы­ванне да­дзе­нага слова ў та­кім значэнні ўстарэла); у больш вузкім — апа­вя­дальная проза. Бе­ле­трыс­тыка часта атаясамліваецца з масавай лі­та­ратурай. Большасць жа дас­ледчыкаў разглядае яе як лепшую ча­стку масавай літаратуры. Ме­на­ві­та ў такім значэнні яна і цікавіць нас.

Белетрыстыка — гэта літаратура «другога» раду, няўзорная, не­кла­січ­ная, аднак тая ча­стка мастацкай славеснасці, якая мае бяс­спрэч­ныя вар­тасці і прынцыпова адрозніваецца ад літаратурнага «ні­зу» («чы­та­ні­ны»). Такім чынам, белетрыстыку можна лічыць ся­рэд­няй, прамежкавай прас­торай літаратуры паміж масавай, «ніза­вой» літаратурай і лі­та­ра­тур­най класікай.

«Белетрыстыка неаднародная. У яе сферы ў першую чаргу з’яў­­ля­ец­ца важным кола твораў, якія не валодаюць мастацкай маш­­таб­­насцю і яр­ка выражанай арыгінальнасцю, але абмяр­коў­ваюць праб­лемы сваёй краі­ны і эпохі, што адпавядаюць ду­хоў­ным і інтэ­лек­туальным за­патрабаван­ням сучаснікаў, а іншы раз і на­­шчад­каў» [64].

Белетрыстыка, якая адгукваецца (альбо імкнецца адгуквацца) на лі­та­ратурныя і грамадскія павевы свайго часу, не з’яўляецца адзі­най плын­ню. У адных выпадках яна ўбірае ў сябе нешта ары­гі­наль­нае і новае (больш у сферы ідэйна-тэматычнай, чым уласна мас­тац­кай), у другіх — аказ­ваецца пераймальнай і эпігонскай.

Сур’ёзная белетрыстыка стараецца адыйсці ад эпігонства. Леп­шыя з пісь­меннікаў-белетрыстаў выконваюць у складзе літара­тур­нага працэсу да­волі важную і адказную ролю, таму што з’яўля­юц­ца своеасаблівымі рэ­занатарамі для буйных майстроў слова, а ча­сам і падказчыкамі тэм, ма­ты­ваў, вобразаў.

У шэрагу выпадкаў белетрыстыка ў выніку валявых актаў кі­раў­ні­коў дзяржаў і «чыноўнікаў ад літаратуры» ўзводзіцца на пэў­ны час у ранг класікі. У якасці прыкладу можна прывесці раманы «Як гартавалася сталь» М. Астроўскага, «Маладую гвар­­дыю» А. Фа­дзеева. Як лічыць В. Ха­лізеў, такія творы «права­моц­на назы­ваць кананізаванай беле­трыс­ты­кай» [65].

Побач з творамі, што абмяркоўваюць зла­бадзённыя праблемы свай­го часу, існуе такое адгалінаванне белетрыстыкі, творы якога на­пісаны са свядомай устаноўкай на зай­мальнае і, як правіла, лёгкае чы­танне. Да­дзе­нае адгалінаванне бе­летрыстыкі, што «імкнецца да «фор­мульнасці» і аван­турнасці, ад­розніваецца ад безаблічнай ма­са­вай прадукцыі. У ёй ня­змен­на пры­сут­нічае аўтарская ін­ды­ві­ду­аль­насць» [66]. Такая разнавіднасць бе­ле­трыстыкі таксама мае права на іс­на­ванне. Нельга прымяншаць яе важ­насць і значэнне, асабліва для юнац­­тва. Разам з тым непажадана поў­на­сцю сканцэнтроўвацца на да­д­зенай разнавіднасці літаратуры ва ўрон зна­ёмству з сапраўднымі шэ­дэўрамі прыгожага пісьменства.

Белетрыстыка як «сярэдняя» сфера літаратурнай твор­часці (і ў яе сур’ёзна-праблемным, і ў забаўляльным ад­галінаваннях) даволі цес­на су­да­кранаецца як з «верхам», так і з «нізам» літаратуры. У най­большай сту­пе­ні гэта адносіцца да такіх літаратурных відаў і жан­раў, як гістарычны, на­вукова-фанта­стычны, прыгодніцкі і аван­тур­­ны раманы, а таксама ра­ман-дэтэк­тыў.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: