Фактары літаратурнага поспеху

У асноўным рэпутацыі пісьменнікаў і іх твораў пазначаны пэў­най ста­більнасцю (вядома, калі ў гэты працэс акрамя ўласна чы­тац­кай пуб­лі­кі не ўмешваюцца нейкія іншыя, знешнія, калі так мож­на сказаць, сілы, як, напрыклад, дзяржава з яе моцным ідэала­гічным апа­ратам).

Разам з тым у гісторыі функцыянавання прыгожага пісь­мен­ства су­стра­каліся выпадкі, калі малавядомыя аў­та­ры ў нейкі момант набывалі па­пулярнасць і нават станавіліся кла­сікамі. Найбольш яскравы прыклад та­кіх метамарфоз — твор­часць У. Шэкспіра, якая аж да сярэдзіны ХVІІІ ст. не прыцягвала да ся­бе асаблівай увагі, а затым паступова стала на­бываць вядомасць у Еў­ропе і свеце ў цэлым. Такі ж прыкладана лёс, але толькі ў да­чы­нен­ні да рускай культуры, напаткаў таксама творчасць Ф. Цют­­чава, вы­датныя лірычныя творы якога пры жыцці самога паэта бы­лі ма­ла­вядомымі, а ў ХХ ст. набылі значную папулярнасць.

Маюць месца таксама і выпадкі адваротнага характару. Дзеля прык­ла­ду (яго прыводзіць В. Халізеў) можна нагадаць лёс творчасці ад­наго з рус­кіх паэтаў ХІХ ст. С. Надсана, вершы якога пры жыцці ка­рысталіся не­звычайным поспехам, а пасля смерці аўтара неяк рап­тоўна зніклі з лі­та­ратурнага небасхілу і практычна забыліся.

«Перапады» цікавасці чытацкай публікі да пісьменнікаў і іх тво­­раў не з’яўляюцца,— лічыць В. Халізеў,— выпадковай спра­вай. Іс­нуюць фак­тары літаратурнага поспеху. Яны досыць раз­на­­род­ныя» [67].

Па-першае, адбываюцца змены (у залежнасці ад атмасферы гра­мад­ска­га жыцця эпохі) у чытацкіх чаканнях, у выніку якіх увагу на сябе звяр­таюць творы то адной, то зусім іншай змястоўнай і ўлас­­на мастацкай ары­ентацыі. Так, напрыклад, калі яшчэ ў ХІХ ст. чы­тац­кую ўвагу най­больш прыцягвалі творы, так бы мовіць, спа­кой­ныя і жыццесцвяр­джаль­ныя ў сваёй аснове, то ў сярэдзіне і дру­гой палове ХХ ст. істотна па­вы­сі­лі­ся рэпутацыі тых пісьменнікаў, тво­ры якіх адлюстроўваюць быццё як дыс­гарманічнае, прасякнутае скеп­сісам, а то і поўным трагізмам. Ад­па­вед­насць настрою думак аў­тараў (калі б яны ні жылі) духу часу — гэта, ба­дай, ці не галоўны фак­тар, які прыцягвае ўвагу чытачоў да твораў, ро­біць іх вядомымі і па­пулярнымі.

Па-другое, «у кожную літаратурную эпоху мае месца рэзкае ра­зы­хо­джан­не густаў і поглядаў старэйшага і малодшага пака­лен­няў, пры якім дру­гое адштурхоўваецца ад першага: літаратурныя «ку­міры» старэйшых раз­венчваюцца малодшымі, адбываецца пера­гляд рэпутацый пісь­мен­ні­каў і іх твораў; уча­рашнім «лідэрам» су­праць­пастаўляюцца сённяшнія, но­выя, сап­раўды сучасныя» [68]. Усё гэ­та разглядаецца як гарантыя ад за­стою ў літаратурным жыцці, як аба­вязковая ўмова яго далейшага руху.

Пры гэтым поспеху ў сучаснікаў у немалой ступені са­дзей­ні­чае тое, як моцна і эфектна заявіў аб сабе таленавіты аўтар, як ён да­нёс да чытача ўлас­ную арыгінальнасць і навізну. Часам істотнае зна­­чэнне маюць і мо­ман­ты заахвочвання пісьменнікаў афіцыйнымі ўла­дамі, уплывовымі гра­мад­скімі коламі, сродкамі масавай ін­фар­ма­цыі. Пэўную ролю адыгрывае так­сама імпульс самасцвярджэння тых аўтараў, якія хоць і не валодаюць моц­ным талентам, аднак нас­той­ліва дабіваюцца вядомасці, публікацый, пры­знання крытыкаў. Да­рэчы, такіх пісьменнікаў неабходна адрозніваць ад гра­фаманаў, якія наогул пазбаўлены таленту.

Галоўным жа і «адзіна на­дзей­ным (няхай не заўсёды хутка дзей­с­ным) фактарам поспеху ў чы­тацкай публікі <...> з’яўляецца спаўна рэа­лі­за­ваўшы сябе пісь­мен­­ніцкі талент, маштаб асобы аўтара, самабытнасць і ары­гіналь­насць яго твораў, глыбіня «творчага сузірання» рэальнасці» [69].

Наогул, якімі б істотнымі і важ­нымі ні былі меркаванні чы­та­чоў, толь­кі імі нельга вымяраць годнасць і мастацкую вартасць тво­раў. Гэта па­цвярджае шматвяковы вопыт развіцця сусветнага пры­гожага пісь­мен­ст­ва, лепшыя творы якога не заўсёды і не адразу ат­рымлівалі высокую ацэн­ку і прызнанне шырокай чытацкай пуб­лі­кі. Апошняя ў сувязі з да­во­лі слабай мастацка-эстэтычнай пад­рых­та­­ванасцю (яна, вядома, павы­ша­ец­ца з ростам агульнай аду­ка­ва­на­с­ці мас, але не так хутка, як гэтага ха­це­ла­ся б) у сваёй пераважнай част­цы іншы раз не ў стане адрозніць са­праў­д­ны шэдэўр ад па­ра­лі­та­ратурнай падробкі і па-сапраўднаму ацаніць яго. Та­кім чынам, мы пе­раходзім да праблемы грамадскай арыентацыі і пры­зна­чэння лі­та­ра­туры і мастацтва.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: